У Віцебску прайшоў XXIX гарадскі фестываль-свята аўтарскай песні «Віцебскі лістапад-2015». Подробнее
Належная электрыфікацыя любой з галін сельскай гаспадаркі вельмі важная для аптымальнай выніковай работы. Без яе немагчыма ўявіць ні адзін вытворчы аб’ект – напрыклад, сучасны малочнатаварны комплекс або птушкафабрыку. Уся работа будзе паралізавана, калі здарыцца якая-небудзь нечаканая непаладка. Подробнее
Што робяць там, у лясах, людзі, апранутыя ў форму, падобную на ваенную ці міліцэйскую, але з асаблівымі какардамі, эмблемамі, шаўронамі, пятліцамі, галунамі ў колер беларускіх лясоў? Чым займаюцца з рання да вечара леснікі пад шатамі дрэў, калі яны, здаецца, растуць на тутэйшай зямлі спакон веку і без умяшальніцтва людзей? Подробнее
Святы вёсак і аграгарадкоў трывала ўвайшлі ў практыку работы клубных устаноў культуры Гарадоччыны. За чэрвень-верасень гэтага года іх адбылося 30. Рыхтуючыся да іх, сельвыканкамы стараюцца рашыць надзённыя праблемы сяльчан, жыхары — навесці парадак на сваіх сядзібах, каб годна сустрэць гасцей. Подробнее
Тэатр пачынаецца з вешалкі, а паліклініка, канешне ж, з рэгістратуры. Менавіта сюды мы тэлефануем, каб запісацца на прыём да ўрача. Прыйшоўшы ж у гэтую медыцынскую ўстанову, таксама спяшаемся найперш у рэгістратуру – каб узяць талончык да патрэбнага спецыяліста. Подробнее
Ён адзіны ў гісторыі музыка-аматар, творы якога былі папулярнымі ва ўсёй Еўропе яшчэ пры яго жыцці. Подробнее
Поле работы механізатара з адкрытага акцыянернага таварыства “Багушэвічы” Валянціна Корзуна і ў прамым, і ў пераносным сэнсе сапраўды шырокае. Выйдзі за ваколіцу вёскі, азірніся, і ўсё зразумееш: усюды неабсяжныя палеткі. Ёсць дзе разгуляцца яго трактару. Але аб гэтым потым.
Пытаюся, ці здараецца на мехдвор вяртацца з запаленымі фарамі? Подробнее
Калі мы гаворым пра дэмаграфію, часцей супастаўляем нараджальнасць і смяротнасць. Аднак гэта пытанне мае куды больш шырокае значэнне і ўключае практычна ўсе аспекты нашага жыцця, у тым ліку стварэнне бяспечных умоў працы, бяспечныя паводзіны на дарогах, вадаёмах, здаровы лад жыцця, якасць медыцынскай дапамогі і гэтак далей. Подробнее
Адзінаццацікласніца Каменскага дз/с-СШ Вольга Будрэвіч стала пераможцай раённага этапа рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці, які прайшоў на днях у гімназіі г. Шчучына. Подробнее
Слухачы курсаў павышэння кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага і гаспадарчага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама падчас выязных практычных заняткаў наведалі наш раён, каб пазнаёміцца з работай устаноў культуры ў сучасных умовах. Подробнее
Падчас традыцыйнага восеньскага кірмашу ля гандлёвай палаткі саўгаса “Вялікае Мажэйкава” было надзвычай людна: шчучынцы і госці нашага горада з задавальненнем набывалі рамонак аптэчны, сардэчнік, глог і іншыя лекавыя травы, на вырошчванні якіх спецыялізуецца гаспадарка. Подробнее
Прадстаўнікі больш як 20 гарадоў Беларусі і блізкага замежжа сабраліся на прэстыжны турнір наймацнейшых “Бітва гарадоў”, які праходзіў 17–18 кастрычніка ў Полацку. Узялі ў ім удзел і рэчычане. Пры гэтым у чарговы раз уславілі наш горад. Подробнее
Дзень аўтамабіліста для Руслана і Ігара Лаўровых – свята асаблівае. Па-першае, кожны з іх за рулём амаль дваццаць гадоў. Па-другое, абодва яны вучаць глыбачан кіраваць аўтамабілем. Па-трэцяе, ад многіх выпускнікоў глыбоцкіх аўташкол неаднойчы даводзілася чуць словы ўдзячнасці ў іх адрас. Подробнее
Прафесійнае свята ў калектыве аўтапрадпрыемства №16 г. Глыбокае заўсёды адно з самых чаканых і радасных. Штогод напярэдадні яго ўшаноўваюцца лепшыя працаўнікі, атрымоўваюць заслужаныя ўзнагароды і падарункі. Арганізуюцца і праводзяцца перадсвяточныя мерапрыемствы і кіраўніцтвам галаўнога прадпрыемства – ААТ “Віцебскаблаўтатранс”. На ўрачыстасць запрашаюцца прадстаўнікі ўсіх філіялаў. Подробнее
Работнікі ўстаноў культуры раёна адзначылі нядаўна сваё прафесійнае свята. І віншаванні з гэтай нагоды сёлета яны прымалі, можна сказаць, двойчы. Афіцыйна ўстаноўлены Дзень работнікаў культуры якраз супаў з важнейшай грамадска-палітычнай падзеяй у жыцці нашай краіны – з выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ці не большасць прадстаўнікоў творчых прафесій у гэты дзень і святкавалі, і працавалі. Подробнее
Чалавек працы. Подробнее
Карэспандэнты «Звязды» правялі дзень у адным з ваенкаматаў сталіцы і паназіралі за тым, праз што праходзяць юнакі, каб стаць у армейскія шэрагі краіны. Подробнее
Прытрымліваючыся такога правіла, настаўнікі тэхнічнай працы агульнаадукацыйных школ раёна чарговае пасяджэнне метадычнага аб’яднання правялі ні ў майстэрні, ні ў класным пакоі, а ў… ваколіцах горада Глыбокае. Подробнее
Марына Аляксандраўна закончыла вучылішча тэкстыль-шчыкаў, працавала на Мінскім камвольным камбінаце, апошнія 13 гадоў – вязальшчыцай. Подробнее
На базе стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылася калегія галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама. На парадку дня былі пытанні арганізацыі медыцынскай дапамогі насельніцтву Стаўбцоўскага раёна, развіцця пазабюджэтнай дзейнасці арганізацый аховы здароўя Мінскай вобласці, вынікі дыспансернага назірання асоб, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, кадравай палітыкі, павышэння кваліфікацыі медработнікаў, атэстацыі кадраў і замацавання маладых спецыялістаў. Подробнее
...імкнуліся навучыць на занятках “Сямейнай акадэміі”. У прыўзнятым настроі вярнуліся з Гродна Сяргей, Вольга і Настачка Стульгісы. Гэту дружную, крэатыўную сям’ю са Шчучына Беларускі саюз жанчын запрасіў на першае пасяджэнне “Сямейнай акадэміі”. Подробнее
На маім рабочым стале ляжыць падшыўка раёнкі за 1990 год. Тады “Радзіма” называлася “Сцяг Радзімы”, заснавальнікамі яе былі Глускі раённы камітэт Кампартыі Беларусіі і раённы Савет народных дэпутатаў Магілёўскай вобласці, тыраж перавышаў 5 300 экзэмпляраў, рэкламы яшчэ амаль не было, хоць сытыя савецкія часы, калі, па ўспамінах старэйшых калег, на выдаткаваныя грошы не ведалі, што ж яшчэ такое купіць, каб усе іх зрасходаваць, ужо заканчваліся. Подробнее
«Па машынах!» – з гэтай каманды быў дадзены старт І раённаму конкурсу «Араты-2015», а прыгожым завяршэннем яго стала ўзняцце пераможцаў на п'едэстал прафесійнага майстэрства. Гэты конкурс мае тытул першага раённага, аднак ён не новы для хлебаробаў Стаўбцоўшчыны. Старажылы прыпамінаюць: апошні раз праводзіўся ён у 1999 годзе. Такім чынам, прыйшла пара адраджэння добрай конкурснай традыцыі. Подробнее
У горадзе Іўе Гродзенскай вобласці нядаўна адбыўся семінар, прысвечаны выкананню абласной праграмы па развіццю свінагадоўлі, забеспячэнню кармамі, вынікам работы ў жывёлагадоўлі Гродзеншчыны за 9 месяцаў гэтага года. Подробнее
Што мы маем на ўвазе, калі гаворым: хачу пасля сябе пакінуць след? Марым, каб поплеч заўсёды быў наканаваны лёсам чалавек, разам з якім будзем выхоўваць дзетак. Пакідаем частачку сябе ў добрых справах. Вучымся жыць так, каб праз гады, азіраючыся назад, не было да болю крыўдна за дарэмна праведзены час. Подробнее