На мінулым тыдні наведвальнікі Дома-музея Адама Міцкевіча мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з экспазіцыяй музея, але і трапіць на баль у стылі ХІХ стагоддзя. На Навагрудчыне сабраліся ўдзельнікі клубаў культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа” з г.Віцебска, “Барысаўская мыза” і “Дзядзькаў ларнет” з г. Барысава. Яны адкрылі пяты бальны сезон. Подробнее
Гісторыя біятлону ў Беларусі налічвае ўжо амаль 60 гадоў. Зараджаўся ён у вайсковых падраздзяленнях гонкамі ваенных патрулёў, а зараз гэта адзін з самых папулярных, масавых і займальных відаў спорту, якія развіваюцца ў нашай краіне. Подробнее
У пачатку верасня адбылося пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама. Якія пытанні падчас яго абмяркоўваліся, а разам з тым — як абстаіць сітуацыя з непаўналетняй злачыннасцю ў раёне, якія службы стаяць на варце прававых паводзін дзіцяці і якая роля ў апошнім сям’і? Гэтыя і іншыя пытанні мы задалі намесніку старшыні камісіі Н.В. Праташчык. Подробнее
Гісторыя біятлону ў Беларусі налічвае ўжо амаль 60 гадоў. Зараджаўся ён у вайсковых падраздзяленнях гонкамі ваенных патрулёў, а зараз гэта адзін з самых папулярных, масавых і займальных відаў спорту, якія развіваюцца ў нашай краіне. Подробнее
Беларусь па ўзроўні карупцыйнай злачыннасці на фоне іншых краін СНД выглядае няблага – аб гэтым сведчаць рознага кшталту апытанні і звесткі міжнародных арганізацый. І такія станоўчыя вынікі абумоўлены паслядоўным удасканаленнем беларускага антыкарупцыйнага заканадаўства. Сёлета ў яго ўнесена шэраг змен. Прэзідэнт краіны падпісаў «Закон аб барацьбе з карупцыяй», галоўная мэта якога – знізіць матывацыю ў карупцыянераў, спыніць іх непазбежнасцю пакарання. Подробнее
Не раз даводзілася бываць у гарпасялковым дзіцячым сацыяльным прытулку пры правядзенні дабрачынных акцый, калі госці з розных арганізацый і ўстаноў наведваюць яго выхаванцаў, цікавяцца іх жыццём, разам разбіраюць падарункі. Вось і прадстаўнік дабрачыннага фонду з амерыканскага штата Масачусэтс Даг Брэндл літаральна праз некалькі хвілін сабраў ля сябе ўсіх выхаванцаў установы, якіх прыцягваў нібы магніт. Тое, што грамадзянін ЗША не валодае нашай мовай, зусім не праблема – чалавек з чулым сэрцам наладзіў кантакт з дзецьмі розных узростаў на мове дабрыні. Подробнее
Узяць урок малявання ў вядомага мастака, які напісаў паўтары тысячы карцін, разам з майстрыхай зрабіць з ласкута тканіны ляльку з побыту нашых бабуль і прабабак, уважліва разгледзець і сфатаграфаваць унікальныя работы людзей, рукі якіх прынята называць залатымі, і распытаць іх пра вытворчыя сакрэты – усе гэтыя магчымасці з задавальненнем выкарыстоўвалі госці выставы-свята «Славутыя майстры Ушаччыны», арганізаванай раённым цэнтрам культуры і народнай творчасці. Подробнее
Ну як жа абмінуць бульбакапанне?! Тым больш што бульба ў беларусаў здаўна лічыцца другім хлебам, а нашы гаспадыні, бадай што як ніхто іншы, ведаюць дзясяткі рэцэптаў прыгатавання страў з крухмалістай. Подробнее
Дэпутаты рознага ўзроўню, старасты сельскіх населеных пунктаў, члены раённага выканаўчага камітэта, прадстаўнікі райвыканкама, арганізацый і прадпрыемстваў, сродкаў масавай інфармацыі і запрошаныя госці сабраліся 22 верасня ў Астраўцы – тут прайшоў рэгіянальны сход дэпутатаў Астравецкага раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў 27-га склікання. Подробнее
Першым сярод гарадоў Беларусі падпісаўшы Пагадненне мэраў і Хартыю аб удзеле ў Еўрапейскім тыдні мабільнасці, наш горад працягвае падаваць прыклад у рабоце па паляпшэнні экалагічнага становішча. З 16 да 22 верасня ў Полацку прайшоў Еўрапейскі тыдзень мабільнасці — дарэчы, у добрай кампаніі: удзел у гэтай акцыі прымаюць больш за тысячу гарадоў, у тым ліку Лондан, Стакгольм, Мадрыд… Подробнее
Яно сабрала каля 400 гасцей не толькі з раёна і вобласці, але і з замежжа, і было адсвяткавана з захаваннем спрадвечных тутэйшых традыцый, якія па крупіцах сабралі і аднавілі аматары і прыхільнікі народнай творчасці. Усё было, як і калісьці на першы дзень вяселля, якое звычайна гулялі ў маладой: Подробнее
Сёлета, у Год моладзі, на Стаўбцоўшчыне адбылася гістарычная падзея – І Рэспубліканскі форум сельскай моладзі. Тое, што форум праходзіў упершыню, вызначыла яго асаблівы статус. Больш як тры сотні ўдзельнікаў, якія прыбылі з розных рэгіёнаў Беларусі, мелі магчымасць адчуць сябе ў цэнтры грамадскага жыцця краіны. Подробнее
Цяплюткі, шчодра адораны сонейкам перыяд верасня, а то і кастрычніка, а часам нават і лістапада, нібы прыроднае вяртанне-настальгія па збегшым за каляндарны далягляд лецейку, здаўна пяшчотна называюць бабіным летам. Подробнее
Год 70-годдзя Вялікай Перамогі стаў багатым на творчыя поспехі для народнага ансамбля “Ліра” Нясвіжскай ЦРБ. Подробнее
За 4 гады свайго існавання набыла трывалую папулярнасць у жыхароў Нясвіжчыны і гасцей горада аграсядзіба “Нясвіжскія вытокі”, што месціцца непадалёк ад райцэнтра ў вёсцы Качановічы. Сёлета да такіх традыцыйных забаў для гасцей, як адпачынак у лазні, катанне на кані верхам і ў павозцы, веласіпедныя прагулкі і пейнтбол, тут дабавілася і прахо-джанне скаладрома — спецыяльнай канструкцыі, якая імітуе стромкую скалу. Подробнее
1 верасня адразу два святы прайшлі ў Сноўскай сярэдняй школе. Акрамя Дня ведаў, тут адзначалі наваселле. Ва ўрачыстай абстаноўцы быў адкрыты пабудаваны па ініцыятыве СВК “Агракамбінат Сноў” Дом маладога настаўніка. Пяць маладых спецыялістаў Сноўскай сярэдняй школы атрымалі ключы ад асобных пакояў у гэтым доме. Намаганнямі агракамбіната тут створаны ўсе ўмовы для добрага адпачынку і якаснай падрыхтоўкі да вучэбных заняткаў маладых настаўнікаў. Подробнее
На свята вёскі Ганусаўшчына людзі збіраліся ў добрым настроі. Пакуль артысты рыхтаваліся, мясцовыя жыхары гутарылі пра хатнія справы, дзяліліся навінамі, а маленькія заняліся скокамі на батуце. Вяскоўцаў не палохала нават асенняя хмара, якая насоўвалася з боку лесу. Вельмі ж хацелася паслухаць песні, палюбавацца танцамі ды і самім павесяліцца. Подробнее
Нясвіжская прадукцыя атрымала высокую ацэнку на рэспубліканскім конкурсе хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў. Подробнее
Развіццё і ўмацаванне міжнародных адносін у сферы адукацыі і выхавання — адзін з прыарытэтных накірункаў дзейнасці браслаўскай гімназіі.
Аднак, нягледзячы на тое, што яна сёння мае нямала замежных сяброў як з блізкіх, так і далёкіх краін, адміністрацыя пастаянна шукае новыя цікавыя і карысныя для сваіх навучэнцаў сувязі з іншымі ўстановамі адукацыі. Подробнее
У аўторак, 22 верасня, многія браслаўчане, напэўна, бачылі вялікую калону веласіпедыстаў, якая рухалася па аб’язной дарозе Браслава ў напрамку Іказні. Гэта праходзіў у рамках міжнароднай акцыі “Дзень без аўтамабіля” велапрабег. Агульны кіламетраж маршруту склаў каля 20 кіламетраў. Удзел у ім прынялі 40 веласіпедыстаў. Подробнее
Кожны дзень у цішы радзільных залаў Баранавіч чуецца звонкі дзіцячы крык і з’яўляецца вялікае цуда – нараджэнне новага жыцця. Тады мы з гонарам вымаўляем: «Нарадзіўся Чалавек – новы грамадзянін Беларусі, юны баранавічанін!» Подробнее
СВК “Жарабковічы” – гаспадарка вялікая, з даўнімі традыцыямі, салідным вопытам і людзьмі працавітымі і стараннымі. З пакалення ў пакаленне перадаецца любоў да зямлі. А яна тут урадлівая, па-гаспадарску дагледжаная. Кааператыў размясціўся на плошчы 9630 гектараў, з якіх 9137 – сельгасугоддзі і амаль трэць іх – хлебны клін. Подробнее
Сёлета першым у раёне распачаў жніво СВК “Шлях новы”. На хлебныя палі гаспадаркі (а гэта больш за 2800 гектараў) выйшлі 14 камбайнаў. Экіпажы – усе, як адзін, – прафесіяналы сваёй справы, майстры, якія, незалежна ад узросту і колькасці жніўных сезонаў за плячамі, за штурвалам любога камбайна здольны паказаць высокі клас. За гарачыя ўборачныя тыдні амаль усе намалацілі звыш тысячы тон, а 3 экіпажы – больш як па паўтары тысячы. Подробнее
У СВК “Ляхавіцкі” не толькі для дзевяці экіпажаў камбайнаў, двух дзясяткаў вадзіцеляў, шасці машыністаў зернесушыльных комплексаў чарговым выпрабаваннем на прафесіяналізм былі некалькі гарачых тыдняў ліпеня-жніўня. Жніво выпрабоўвала і вартасць спецыялістаў, дапаможных служб і, канешне, кіраўнікоў. Славутая гаспадарка, як заўсёды, аказалася на вышыні – у адносінах да справы, безумоўным сяброўстве з сучаснымі тэхналогіямі вытворчасці, выніках, настроі, з якім калектыў годна і прыгожа “зрабіў” выдатнае жніво. Подробнее
Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Леанід Калбаса (у цэнтры), кіраўнік гуртка аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Дзіна Кендыш, спецыяліст па сацыяльнай рабоце ТЦСАН Валерый Марозаў, загадчыца сектара бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Валянціна Юрлевіч прыехалі са спаборніцтваў з перамогай. Подробнее