На агрэгатным заводзе надаюць важнае значэнне выпуску новых відаў прадукцыі. За год-паўтара тут з’явілася некалькі навінак. Сёлета іх паказалі на рэгіянальнай выстаўцы “Паўночны вектар Гродзеншчыны”, якая ладзілася ў Астраўцы. Мотаблок і міні-трактар з дызельнымі рухавікамі прыцягнулі ўвагу наведвальнікаў. Як адзначыў дырэктар САЗа Яўген Сонцаў, вырабляць іх пачалі па просьбе пакупнікоў. Дызельны рухавік больш эканамічны, мае іншыя перавагі над бензінавым Подробнее
Галоўнай задачай сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны на працягу 2011-2015 гг. было далейшае павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва. Больш падрабязна пра вынікі пяцігодкі, пра дасягненні розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы гэта гутарка са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Генадзем ХАРУЖЫКАМ. Подробнее
Міжнародная канферэнцыя “Спадчына М. К. Агінскага ў культуры трох народаў” адбылася па ініцыятыве Смаргонскага райвыканкама і Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА ў адноўленым музеі-палацы ў Залессі Подробнее
Якая восень, такое ж і жыццё ўстаноў культуры выдалася сёлета — прыгожае, цёплае, з лісцем, якое, прынамсі, нешта не хоча жаўцець. А зялёны колер — прыкмета маладосці. Яно так і ёсць. Толькі маладым і плённым па сілах асіліць такі цудоўны, такі творчы, такі незвычайны праект, як Тыдзень культуры Іўеўшчыны, які доўжыўся з 11 па 18 верасня. Подробнее
Па краіне праходзіць шэраг канцэртных выступленняў вядомых зорак беларускай эстрады і маладых выканаўцаў у рамках агульнанацыянальнай акцыі тэлеканала АНТ і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “Мы – разам!” і рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з аналагічнай назвай. Подробнее
З 1-га па 30-е верасня пад эгідай Белаграпрамбанка праходзіць маштабная рэспубліканская акцыя па фінансавай граматнасці “Твае першыя фiнансы” для вучняў 5-х класаў. Каля 88 000 пяцікласнікаў па ўсёй краіне, а ў Бераставіцкім раёне – 173 чалавекі, атрымалі спецыяльныя падарункі, галоўным з якіх стаў выпушчаны Белаграпрамбанкам зборнік дзіцячых “фінансавых” казак на тэму “Твае першыя фiнансы”. Подробнее
На Бераставіччыне цукровыя буракі ўбіраюць кожны год згодна з графікам, інакш буракапрыёмны пункт і перапрацоўшчыкі не справяцца адразу з вялікім аб’емам работ. А пакуль што “салодкія карані” на прасторных палетках даспяваюць, наліваюцца сокам, назапашваюць цукрыстасць. У СВК Макараўцы” цукровая плантацыя займае 600 гектараў. Подробнее
На палях СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага ў гэтыя восеньскія дні — працоўнае напружанне: рыхтуюцца плошчы пад сяўбу азімых, працуюць сеялкі, ідзе ўборка цукровых буракоў, яблыкаў, цыбулі, морквы, кукурузы, уносяцца арганічныя угнаенні, вядзецца апрацоўка раслін ад пустазелля. Подробнее
На сёлетняй міжнароднай спецыялізаванай выставе “Хлебная і кандытарская справа-2015” была прадстаўлена прадукцыя вытворчага аддзела райспажыўтаварыства: хлебец “Асаблівы з разынкам” і булка “Здравушка”, якія папоўнілі скарбонку хлебапёкаў двума медалямі — залатым і сярэбраным. Подробнее
Мабыць, самым незвычайным і запамінальным момантам свята стала “Кулінарнае шоу”, у якім прынялі ўдзел старшыня Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Гаўрылавіч Загорцаў і главы дэлегацый гарадоў-пабрацімаў з Расійскай Федэрацыі і Польшчы. Подробнее
Выбары — самая значная падзея ў палітычным жыцці краіны. Гарачая пара, падчас якой нельга абмінуць увагай Цэнтральную выбарчую камісію, як немагчыма не з’ездзіць у законны летні адпачынак на мора. Подробнее
Гэты падворак у вёсцы Каменны Барок абмінуць нельга. Ужо з дарогі ён кідаецца ў вочы, нягледзячы на тое, што размешчаны воддаль ад яе, праз луг. А на лузе… карабель, на якім першым праезджых вітае прывабны парсючок з гітарай. Далей – болей…. Каля двара і арэлі, і летні павільён, дзе асабліва любяць гуляць дзеці, лавачка для адпачынку, побач з якой своеасаблівае дрэва з размаляванымі чыгункамі і гладышамі… Усяго і не пералічыш. Подробнее
Якіх толькі тут не было лялечных прыгажунь: тэкстыльныя, гліняныя, саламяныя, з цеста, ільняныя, нават бярозавая сустрэлася і «кукурузная кампанія». Кожная ўтрымлівае цеплыню рук, часцінку душы сваёй «мамы»-майстрыхі, а таму − адметная Подробнее
Першага верасня ў дзяржаўнай установе “Любушанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы садок-сярэдняя школа” святкавалі двайное свята — Дзень ведаў і дзень нараджэння вучэбнай установы. Роўна дваццаць гадоў таму Любушанская сярэдняя школа гасцінна вітала сваіх першых вучняў. Подробнее
Тэмай абласнога семінара, які прайшоў на базе Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў 17 верасня была “Падрыхтоўка пчоласямей да зімоўкі”. Як і прадугледжвалася планам мерапрыемства, спярша дэлегацыя ў складзе старшых раённых заатэхнікаў па пчалярстве Мінскай вобласці на Бярэзіншчыне наведала адкрытае акцыянернае таварыства “Бярэзінскі”. Подробнее
Дзе толькі не ўбачыш той магутны пагрузчык “Амкадор”, бо поле дзейнасці ўмелага, руплівага механізатара, які на ім працуе, шырокае да неабсяжнасці. Адным словам, там, дзе кіпіць работа. Подробнее
Упраўленне гандлю і паслуг Мінгарвыканкама па прапанове «Звязды» плануе звярнуцца ў Мінгандлю, каб ініцыяваць змены ў «Закон аб рэкламе». Подробнее
Гаспадар – чалавек універсальных магчымасцей, і калі ён ёсць у доме, то гэта адразу бачна. Тое, да чаго прыкладзены рукі, сіла, фантазія, у што ўкладзены душа і старанне, адразу кідаецца ў вочы. Подробнее
Так лічыць Ігар Іванавіч Ціманоўскі, які другое скліканне запар з’яўляецца старшынёй Зябкаўскага сельскага Савета дэпутатаў. Чалавек ён сціплы, гаспадарлівы, душэўны, за што і паважаюць яго жыхары сельсавета, калегі. Подробнее
У рубрыцы “Мы – маладыя” будзем весці размову аб тым, як рэалізуюць свае патэнцыяльныя магчымасці маладыя спецыялісты раёна, як працуецца ім і якія праблемы хвалююць найбольш Подробнее
Гарадская акцыя пад такой назвай, прысвечаная Міжнароднаму дню міру, у рамках правядзення абласной міратворчай акцыі “Жураўлік” прайшла ў глыбоцкім парку Перамогі 21 верасня. Подробнее
Напрыканцы жніўня ў г.п. Падсвілле прайшло традыцыйнае свята пасёлка. У мінулым годзе падсвільчане адзначылі свой 90-гадовы юбілей, бо летапіснай датай адліку гісторыі Падсвілля лічыўся 1924 год, калі па рашэнні Савета Міністраў Польшчы быў арганізаваны Корпус аховы памежжа (КАП). Подробнее
Шаноўныя чытачы! З нагоды 860-годдзя нашага слыннага горада мы распачалі новую рубрыку. Яе вядучы — Васіль Васільевіч ШУР, прафесар, доктар філалагічных навук Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П.Шамякіна. Подробнее
Васіль Хапаль з в.Ляхаўцы цяпер на заслужаным адпачынку. Гэта незвычайны чалавек. Майстар спорту па кіданню кап’я, другаразраднік па скачках у даўжыню і штурханню ядра, трэцяразраднік па падняццю штангі – усе гэтыя дасягненні належаць яму. Подробнее
“Самая першая і лепшая перамога чалавека — пакарыць самога сябе”, — гаварыў некалі філосаф Платон. Подробнее