Калі праязджаеш па цэнтральнай вуліцы аграгарадка Шашкі, то немагчыма не звярнуць увагу на прысядзібны ўчастак мясцовых жыхароў Сабалеўскіх. Подробнее
Гэты здымак зроблены падчас урачыстага віншавання Валянціны Кожыч з яе юбілейным днём нараджэння. Кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт райспажыўтаварыства выказалі руплівай працаўніцы цёплыя словы віншаванняў з уручэннем прыгожага вазона і канверта. Подробнее
На мінулым тыдні на базе нашага раёна адбылася прэс-канферэнцыя старшыні Мінскагааблвыканкама Сямёна Шапіры зрэспубліканскіміі рэгіянальнымі СМІ. Подробнее
“Разам з усёй краінай” – так называўся раённы фестываль выканаўцаў і калектываў аматарскай творчасці Бераставіччыны, які праходзіў у летні перыяд на адкрытай пляцоўцы ў гарадскім скверы райцэнтра. Кожную нядзелю, у рамках фестывалю, на сцэне амфітэатра гучала музыка і песні. А ў пачатку верасня адбыўся заключны гала-канцэрт, дзе выступілі лепшыя артысты і калектывы раёна. Дарэчы, гэты запатрабаваны ў мясцовага насельніцтва культурны праект прысвячаўся 70-годдзю Вялікай Перамогі і Году моладзі. Подробнее
І дагэтуль эканамічна моцны і прыгожы Бераставіцкі раён за апошнія 20 гадоў дасягнуў у сваім развіцці яшчэ больш значных сацыяльна-эканамічных і вытворчых паказчыкаў. Карэнным чынам змянілі свой выгляд гарадскі пасёлак Вялікая Бераставіца і сельскія населеныя пункты. Пра гэта сведчаць здымкі мінулых гадоў і сучасныя фота аб’ектаў вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры. Подробнее
У кожным калектыве ёсць людзі, на якіх “усё трымаецца”. Часта яны і самі гэтага не заўважаюць, іх сціпласць можа многім служыць добрым прыкладам. Гэта сапраўды непрыкметныя героі, без якіх немагчыма зладжаная работа. На Бераставіцкай птушкафабрыцы амаль чатыры дзесяцігоддзі аддаў сваёй любімай справе вадзіцель Мікалай Калянкевіч. І хаця хутка прыйдзе той узрост, калі людзі звычайна адпраўляюцца на заслужаны адпачынак, па Мікалаі Сяргеевічы гэтага зусім не скажаш, настолькі маладжавы ў яго твар і выдатная фізічная форма. Подробнее
Верасень у піянерскім календары адзначаны важнай падзеяй – днём нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, якая ўжо 25 гадоў захоўвае і шануе традыцыі сваёй папярэдніцы – усесаюзнай піянерыі, а справамі і ўчынкамі яшчэ раз пацвярджае, што кожны яе член варты звацца піянерам. Па традыцыі ў гэты дзень піянерскія рады папаўняе новая змена энергічных і таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак. Подробнее
Як беспрацоўныя асвойваюць грамадскія работы. Подробнее
Дваццаць адзін кіламетр – гэта амаль палова адлегласці ад Кобрына да Брэста. Менавіта столькі трэба было прабегчы ўдзельнікам паўмарафона, прысвечанага памяці былога дырэктара Кобрынскай КСДЮШАР Вячаслава Ніколенкі. Старт узялі ад вяслярнай базы, на маляўнічым беразе Мухаўца. Подробнее
Свята пісьменства ўвесь час калясіць па краіне і сёлета ладзіцца вось ужо ў дваццаць другі раз. Ля сцен Мірскага замка яно разварочвалася ў 2002 годзе. А ўспомнілі менавіта пра гэта мястэчка суседняй вобласці мы таму, што ў адну з нядаўніх жнівеньскіх субот калектыў рэдакцыі далонямі сваіх супрацоўнікаў дакрануўся да старажытных каменных сценаў, аб чым сёння і вырашыў са старонак газеты расказаць чытачам. Подробнее
На працягу года на тэрыторыі Клецкага раёна функцыянуе 21 атрад сельскагаспадарчага, педагагічнага накірунку і адзін выязны – сэрвісны. Летам было задзейнічана каля 352 чалавек, якім прадставілася магчымасць навучыцца працаваць у калектыве, арганізоўваць сябе і іншых. Карэспандэнтам газеты «Да новых перамог» выпала паглядзець, як жылі байцы працоўнага фронту ў ДАЛ «Нача». Подробнее
“Клопат дзяржавы пра шматдзетныя сем'і радуе…” – гаворыць Тэрэса Станеўская з вёскі Станявічы Бераставіцкага раёна. І дадае: “Я сама выгадавала шасцёра дзяцей. І добра ведаю, як гэта няпроста". Подробнее
Нават самы няўважлівы чалавек бачыць, як змяніўся Клецк. Маленькі горад з характэрнай яму цішынёй, немітуслівым ладам жыцця, у цэнтры, а лепш за ўсё сказаць у сэрцы якога жыве свой мегаполіс, увасоблены ў дынамічнасці і каляровасці фантана, а яшчэ – маштабнасці і колькасці банэраў. Незвычайныя рэчы сталі сапраўднымі гаспадарамі магістралей. З дапамогай новых “жыхароў” вуліц можна атрымліваць інфармацыю, вывучаць родную мову, любавацца знакамітасцямі краіны. Подробнее
Амаль тыдзень аддаляе нас ад незабыўных падзей ХХІІ Дня беларускага пісьменства, а пазітыўныя эмоцыі і яркія ўражанні не згасаюць. Вось і творчы калектыў “Дзянніцы” шчыра радуецца сюрпрызу, што падрыхтавала нашаму выданню з нагоды свята Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Подробнее
Час хуткацечны. Здаецца, зусім нядаўна, было гэта ў снежні 2011 года, у раённай бальніцы адкрывалі пасля капітальнага рамонту радзільнае аддзяленне. Тады нехта з ганаровых гасцей – прадстаўнікоў раённай улады – запэўніваў, што гэта не апошні, а толькі чарговы медыцынскі аб’ект у планах будаўнікоў. Слова ўлада стрымала, рэканструкцыя і абнаўленне ў медустанове сапраўды мелі працяг. Подробнее
У мінулую пятніцу ля раённага вузла паштовай сувязі актывісты БРСМ разам з лідарам шчучынскай моладзі А.С. Богдзель частавалі жыхароў і гасцей горада… чырвонымі яблыкамі, якія сталі спадарожнікамі акцыі “Наш год – наш выбар!”. Подробнее
Традыцыя праводзіць “Дажынкі” аказалася такой моцнай, што ні гады, ні войны не змаглі яе знішчыць. У 1996 годзе свята аднавілася ў новым фармаце – Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі. Святочныя мерапрыемствы традыцыйна праводзяцца і ў рэгіёнах. Подробнее
Звышудала выступіла каманда юнакоў 2003-2004 года нараджэння нашага раёна на рэспубліканскіх спаборніцтвах па футболе «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Подробнее
Тое, што Докшыцы з кожным годам становяцца адным з прыгожых і чыстых гарадкоў у Беларусі, адзначаюць не толькі яго жыхары. Хараством райцэнтра захапляюцца ўсе, каму давялося тут пабываць. У горадзе ствараецца такая сацыяльная сфера, якая поўнасцю задавальняе нашых людзей. Подробнее
Звышудала выступіла каманда юнакоў 2003-2004 года нараджэння нашага раёна на рэспубліканскіх спаборніцтвах па футболе «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Подробнее
11-12 верасня ў Гродне прайшла XVII шматгаліновая выстава-кірмаш «Еўрарэгіён „Нёман-2015“. Урачыста адкрыў мерапрыемства і браў удзел у ім старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Удзельнікамі выставы-кірмашу, сярод іншых раёнаў Гродзеншчыны, сталі і дзятлаўчане. Подробнее
МАЯ дачка і дачка нашых сяброў адпачывалі сёлета ў вас, а дакладней у НДЦ «Зубраня». Дзеці, якія выраслі ў Германіі, зрабілі для сябе адкрыццё вашай краіны (нашай Беларусі!), іх светапогляд перавярнуўся кардынальна насуперак таму, што ім кажа тэлевізар у Еўропе пра Беларусь. Подробнее
Дажынкі — старадаўняя абрадавая ўрачыстасць, прысвечаная ўборцы ўраджаю (жыта). Подробнее
Не паспела збожжа запоўніць дзяржаўныя засекі, як падаспела бульба, якую капаюць і на калгасным полі, і на прысядзібных участках. Відаць, што другі хлеб сёлета цалкам апраўдае сваю назву – не можа ён змагацца за першынства са збожжавымі, валавы намалот якіх па раёне склаў больш за 90 тысяч тон. Ураджайнасць “крухмалістай” у параўнанні з мінулым годам крыху зменшылася і складае 284 цэнтнеры з гектара – гэта калі казаць мовай лічбаў. А калі ўбачыш крэпкія і вялікія, як кулак, бульбяныя клубні ў СВК “Гудагай” (нездарма ж насенняводчая гаспадарка!), упэўніваешся, што добры выдаўся ўраджай бульбы, улічваючы летнюю спёку і бездажджоўе. Подробнее
Сёлета патрульна-паставой службе міліцыі Беларусі спаўняецца 95 гадоў. Але ці ведае большасць з нас, з якімі цяжкасцямі і непрадбачанымі сітуацыямі кожны дзень сутыкаюцца тыя, хто беражэ наш спакой? Карэспандэнты «Звязды» вырашылі пра гэта даведацца, заступіўшы на змену разам з супрацоўнікамі патрульна-паставой службы міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама. Подробнее