Бераставіччына вылучаецца ў Гродзенскай вобласці і рэспубліцы добрым развіццём раслінаводства. На працягу апошніх дваццаці гадоў тут павышаецца культура земляробства, дынамічна расце ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых, у дастатку і нават з запасам нарыхтоўваюцца якасныя кармы для жывёлы. Нягледзячы на “капрызы надвор’я”, аграрыі атрымліваюць шчодрыя ўраджаі. Сюды прыязджаюць па перадавы вопыт, тут праводзяцца абласныя і рэспубліканскія семінары. Подробнее
Духоўны сімвал Дня беларускага пісьменства — 22-я Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў”, якая рушыла з Мінска ў сёлетнюю сталіцу беларускага пісьменства горад Шчучын, 4 верасня зрабіла прыпынак у Вялікай Бераставіцы. Подробнее
Падчас школьных канікулаў у філіяле “Дзіцячая бібліятэка” Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага традыцыйна дзейнічала конкурсная праграма “Кніжныя прыгоды летняга чытання”. Удзельнікам праграмы неабходна было на працягу лета наведаць дзіцячую бібліятэку не менш 10 разоў, прачытаць як мінімум 15 кніг, напісаць водгук на твор, які найбольш спадабаўся, адрамантаваць 4-5 бібліятэчных кніжак, зрабіць цікавыя фотаздымкі на тэму “Лета і кніга”, стварыць сваімі рукамі выраб з дэкаратыўна-прыкладных матэрыялаў, адказаць на пытанні віктарыны. У панядзелак, 31 жніўня, у дзіцячай бібліятэцы адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу летняга чытання і ўзнагароджанне найбольш актыўных чытачоў. Подробнее
У рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія-Літва-Беларусь” і згодна з праектам «Супрацоўніцтва і культурны дыялог гарадоў Укмерге і Свіслач” 29 жніўня ў г. Свіслач трэці ўжо раз праходзіла рэгіянальнае свята «Свіслацкі кірмаш”. Удзел у ім прынялі і прадстаўнікі Бераставіцкага раёна. Найперш гэта – артысты і народныя майстры. Подробнее
Па добрай традыцыі перад пачаткам новага навучальнага года адкрытае акцыянернае таварыства “Малочны Мір” урачыста ўшаноўвае дзяцей сваіх працаўнікоў, якія вучацца на “выдатна”. Подробнее
1 верасня на ўрачыстых лінейках ва ўсіх школах Гродзеншчыны стартаваў абласны марафон ведаў гісторыі вайны. У год 70-годдзя Перамогі з першага навучальнага дня школьнікам нагадалі аб гераічным мінулым іх краіны, подзвігу ветэранаў і самаахвярнасці пасляваеннага пакалення. Уключыўся ў марафон і Беларускі саюз жанчын, падрыхтаваўшы памятныя падарункі для тых першакласнікаў, якія нарадзіліся ў Дзень ведаў. Подробнее
— Гэты саламяны капялюш з папяровым бантам бабуля маёй сяброўкі насіла пасля першай сусветнай вайны. Нават фотаздымак захаваўся, — звяртае ўвагу на ўнікальную рэч, што вісіць на сцяне ў адным з пакояў, гаспадыня аграсядзібы «Дастатак» Лілія Іванаўна Арцімёнак. Подробнее
Добраўпарадкаванне Подробнее
Трэці год запар у свіслачан і гасцей райцэнтра выдаецца цудоўная магчымасць пабываць на балі ў тагачаснага ўладальніка Свіслачы – графа Вінцэнта Тышкевіча. У мінулую суботу наш утульны гарадок, як і ў першай палове ХІХ стагоддзя, пераўтварыўся ў сапраўдны гандлёвы і культурны цэнтр. Той, хто не паленаваўся і завітаў на свята, убачыў і пачуў шмат цікавага і новага. Подробнее
Каб быць паспяховым ва ўмовах рынку, трэба мець добрую запатрабаваную прафесію. І не абавязкова для гэтага закончыць прэстыжную вышэйшую навучальную ўстанову, ды яшчэ дорага плаціць за адукацыю. Каб цвёрда стаяць на нагах, зарабляць добрыя грошы і дастойна забяспечваць у будучым сваю сям’ю, можна не шукаць шчасця ў іншых месцах, а проста рэальна ацаніць і выкарыстаць прыдатныя магчымасці, якія прадастаўляе моладзі наш Бераставіцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесіянальны ліцэй. Подробнее
Зусім нядаўна народны ансамбль танца “Прыгажосць” вярнуўся з міжнароднага фестывалю “Інтэрфолк”. З 10 па 16 жніўня ў польскім курортным мястэчку Калабжэг, размешчаным на беразе Балтыйскага мора, нашы землякі ў кампаніі яшчэ 5 харэаграфічных калектываў з усіх куткоў планеты дэманстравалі сваё майстэрства. Подробнее
Больш за 2 гады прайшло з заканчэння касмічнага палёту нашага земляка, касманаўта Раскосмасу, Героя Расіі Алега Навіцкага, але цікавасць да яго асобы ў Беларусі і асабліва на малой радзіме, Чэрвеньшчыне, не знікае. Яго прыезд афіцыйна замаўляюць прадстаўнічыя арганізацыі і ведамствы, навучальныя ды іншыя ўстановы. За гэты час Алег Навіцкі пабываў у вялікай колькасці камандзіровак у самых розных краінах. Але па-ранейшаму больш за ўсё любіць і цэніць прыезды ў Чэрвень, у бацькоўскую хату, дзе яго заўсёды чакае мама, Валянціна Эдуардаўна. Подробнее
Нячаста даводзіцца сустрэць такую «альтанку-музей» на асабістым падворку, а калі шчыра казаць, то з гэткай забудовай я сутыкнулася ўпершыню. Канешне ж, ёсць ва ўладальнікаў прысядзібных участкаў цікавыя ідэі і задумкі па аздабленні і добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый асобнымі элементамі вясковага побыту, калі выкарыстоўваюцца сячкарні, лапці, жорны, колы ад калаўрота і іншае. У Веры Паўлаўны і Івана Пятровіча Аўсейкаў усё гэта ў комплексе. Подробнее
У першы дзень восені, такі незвычайна спякотны ў гэтым годзе, першы школьны званок абвясціў аб пачатку новага навучальнага года. 1497 вучняў селі за парту ў самай вялікай навучальнай установе нашага раёна – СШ № 3 г. Стоўбцы. Успышкамі фотаапаратаў, абдымкамі з сябрамі, віншаваннямі, пышнасцю прыгожых букетаў, песнямі, вершамі, пажаданнямі поспехаў у складаным, але такім цікавым падарожжы па свеце ведаў сустракала школа сваіх выхаванцаў. Подробнее
Прыемная і добрая традыцыя склалася ў нашай краіне і ў раёне – да Дня ведаў уручаць школьнікам падарункі. Першага верасня старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў прыехаў у Вішнявецкую СШ, каб павіншаваць настаўнікаў, вучняў, бацькоў са святам і з прыемнай нагодай – у школе зроблены капітальны рамонт. Подробнее
Сёлета газавікі раёна сустракаюць сваё прафесійнае свята ў новым статусе. З 1-га верасня на падставе загада вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства УП «Мінскаблгаз» адбылася рэструктурызацыя газазабяспечваючых арганізацый: да філіяла Стаўбцоўскае раённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі «Стоўбцырайгаз» далучаны Нясвіжская і Клецкая раённыя службы газазабеспячэння, новаўтвораная арганізацыя перайменавана ў філіял ВУ «Стоўбцыгаз». Подробнее
Мой Ракаў, што ў Валожынскім раёне, святкуе свой юбілей. Яму 550 гадоў. Гэта з часу першай датаванай згадкі паселішча ў вядомых пісьмовых крыніцах. Менавіта ў 1465 годзе вялікі князь ВКЛ Казімір падарыў на вечнае карыстанне Міхалу Кежгайлавічу «Ракаў у Заслаўскім павеце». Подробнее
«Вёска гумару, мажору, спачывае на азёрах». «Здзіўляў калісьці тут мядзведзь, па ярмарках хадзіў з ім скамарох і весяліў народ наколькі мог». «Мая вёска – мой родны дом». «Скамарошкі, Скамарошкі – запаветныя дарожкі, шэпча рэчка Залужанка сарамліваю каханкай…» Подробнее
Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Войневіцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета” адбылося 31 жніўня. У ім удзельнічалі кіраўнікі райвыканкама, старшыні сельскіх і пасялковых выканкамаў, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў, ідэалагічныя работнікі СВК Подробнее
2 гады 2 месяцы і 2 дні ў Дзятлаўскім раёне вялося будаўніцтва санаторыя рэспубліканскага значэння “Альфа Радон”. 28 жніўня адбылася цырымонія яго ўрачыстага адкрыцця, на якой прысутнічалі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Крахмальчык і іншыя высокія госці. Подробнее
“Наш Востраў, як казка, мы просім да нас, калі ласка,” – з такіх ветлівых слоў пачалося свята ў вёсцы, дзе на працягу дзесяцігоддзя сваё майстэрства дэманстравалі таленавітыя людзі Рагачоўшчыны, каб захаваць спадчыну і распаўсюджваць дэкаратыўна–прыкладное мастацтва, промыслы і рамёствы. Подробнее
Чарговае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў было, як ніколі, прадстаўнічым, хоць на парадку дня разглядалася ўсяго адно пытанне “Аб добраўпарадкаванні і ўтрыманні мікрараёна па вуліцы Паўночная ў горадзе Глыбокае”. Зацікаўленасць да яго ўладных структур, кіраўнікоў і спецыялістаў самых розных службаў раёна зразумелая: новы мікрараён з’яўляецца ці не адным з самых перспектыўных. Пра яго сённяшні стан і далейшае развіццё і вялася дзелавая, прынцыповая размова. У пасяджэнні прэзідыума прымаў удзел кіраўнік нашага раёна, старшыня райвыканкама Алег Морхат і яго намеснікі. Подробнее
І гэты тэзіс у чарговы раз пацвердзіўся ў час правядзення ў аграгарадку Дзівін Адзінага дня інфармавання насельніцтва. У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы – галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Цімашэнка і Юлія Руссіна, намеснік начальніка ўпраўлення аховы граніцы Пінскага пагранатрада падпалкоўнік Аляксандр Грамовіч, спецыяліст па рабоце з банкаўскімі плацежнымі картачкамі РКЦ № 27 філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Кобрыне Антаніна Каляда і галоўны рэдактар раённай газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік. Подробнее
Пад такой назвай трапіла на прыгожы фотаздымак у адным з апошніх нумароў «Гомельскай праўды», на якім голуб і кот сядзелі побач. Гледзячы на яго, на імгненне перанеслася ў бесклапотнае дзяцінства. Подробнее
6 верасня ўсе дарогі прывялі ў Шчучын. Тут адбылося ўрачыстае адкрыцце Дня беларускага пісьменства. На свяце сабраліся ганаровыя госці, пісьменнікі, выдаўцы, прадстаўнікі сродкамасавай інфармацыі і жыхары горада. Подробнее