Традыцыйна на беразе Янаўскага вадасховішча прайшоў міжраённы турнір па пляжным валейболе на прызы СВК “Гудагай”, які арганізавалі работнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.
Спёка і гарачы пясок прымушалі многіх валейбалістаў адразу пасля заканчэння матча з галавой кідацца ў ваду. Подробнее
З самай раніцы 1 верасня ў сям’і Грабёнкаў панавала перадсвяточная мітусня. Сямікласнік Вадзім даваў парады малодшаму брату першакласніку Максіму. З зайздрасцю глядзеў на іх дашкольнік Андрэйка. Максім (на здымку – на пярэднім плане) – адзін з сямі першакласнікаў ДУА ”Конькаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” Подробнее
У сёлетнім нумары газеты да Дня незалежнасці мы ўжо распавядалі пра тое, што на брацкай магіле, якая знаходзіцца ў скверы каля Дома культуры ў Бягомлі, былі адноўлены мемарыяльныя пліты. Гэта адбылося з-за таго, што ўдалося ўстанавіць прозвішчы яшчэ 206 чырвонаармейцаў, якія там пахаваны. Факт, безумоўна, стане знакавым для многіх родзічаў тых салдат, пахаванні якіх былі невядомы да цяперашняга часу. Подробнее
Вочы жыхаркі Малога Лосвіда Галіны Андрэеўны Паўлючковай столькі нагледзеліся ліха ў вайну, што ці не з гэтай прычыны пад старасць аслеплі. Цяпер яна не можа наталяцца прыгажосцю краявідаў, у якіх жыве разам з мужам Пятром Іванавічам. Дом у іх дыхтоўны, дагледжаная сядзіба патанае ў кветках, возера побач, як на далоні, — дзеці пастараліся для бацькоў. Подробнее
1 верасня за парты селі больш за 3 000 вучняў Воранаўшчыны. У гэты дзень прыўзняты святочны настрой панаваў на лінейках, пры-свечаных Дню ведаў. Каб раздзяліць радасць падзеі з настаўнікамі, бацькамі і навучэнцамі, на свята першага званка ва ўсе навучальныя ўстановы прыехалі прадстаўнікі раённай улады і дэпутацкага корпуса. У Забалацкім навучальна-педагагічным комплексе віталі гасцей 267 дзяцей, з іх 22 — першакласнікі. Подробнее
Урачысты школьны званок абвясціў 1 верасня пра пачатак новага навучальнага года. Больш за 1730 школьнікаў Бераставіцкага раёна селі сёлета за парты, каб атрымліваць новыя веды і спасцігаць вяршыні навукі. З асаблівым хваляваннем чакалі Дзень ведаў першакласнікі, якія ўпершыню пераступілі школьны парог. Іх сёлета — 181. Подробнее
У мінулую суботу звыклы для выхаднога дня расклад быў цалкам зменены. Бліжэй да апоўдня гараджане цэлымі сем’ямі альбо групамі накіроўваліся да гарадскога стадыёна. Нагода для гэтага была незвычайная. У рамках рэспубліканскай акцыі “Мы разам” тут праходзіў спартыўнаканцэртны марафон, які складаўся з таварыскага матча па футболе паміж камандамі Бярэзінскага раёна і ЗАТ ”Другі нацыянальны канал”, канцэрта з удзелам артыстаў беларускай эстрады. Подробнее
Творчасць Подробнее
6 верасня ў Глыбокім выступіць адзін з лепшых харэаграфічных калектываў Расіі – ансамбль танца “Усмешка” Свярдлоўскай дзяржаўнай дзіцячай філармоніі (горад Екацерынбург). Подробнее
За 2012 год у катэгорыі раённых цэнтраў горад Глыбокае быў прызнаны пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў. У сувязі з гэтым Пасведчанне і Ганаровы вымпел старшыні райвыканкама Алегу Морхату ўручыў Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, які асабіста наведаў наш горад. Подробнее
У нядзелю, 30 жніўня, пачаўся XI міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат-2015». Яго адкрыццё адбылося ў Мінску, у Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі пры ўдзеле арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, старшыні асацыяцыі SIGNIS-Беларусь, дырэктара студыі «Стопкадр», старшыні фестывалю Юрыя Гарулёва, а таксама старшыні Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Галіны Унуковіч, якая ўзначальвала глыбоцкую дэлегацыю. Подробнее
Цябе шукае галерыст з Гданьска. І прапануе правесці першы сусветны з’езд ураджэнцаў зямлі Міцкевіча. Подробнее
Карэспандэнт «Слуцкага краю», пабываўшы на Старадарожскім вытворчым участку ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», даведалася пра тэхналогію вырабу любімага ласунку дзетвары і многіх дарослых. Подробнее
Апошнія летнія дні для Святланы Сяргееўны Макейчык з Заесся асабліва адметныя. Не дзіва, бо ў бабулі 28 жніўня – юбілей. Учора ёй споўнілася 80 гадоў. А сёння, у суботу, з раніцы ў хаце гасцей шмат. Дзеці, унукі, праўнукі… На пытанне, колькі іх у яе, Святлана Сяргееўна пачынае лічыць. Разам з мужам, якога, на жаль, даўно няма ў жывых, вырасцілі семярых сыноў і дачок. Унукаў больш дзясятка. Старэйшыя праўнукі неўзабаве школу скончаць і пойдуць у людзі. Як збіраюцца разам, весела і шумна становіцца ў роднай хаце. А яна, бабуля Святлана, не нарадуецца. Вось ён – галоўны скарб яе жыцця. Подробнее
Імгненна ляціць час. Вось і лета засталося ўсяго два дзянькі. На жаль, затрымаць яго проста немагчыма, бо восень ужо стукае ў дзверы. На парозе – першае верасня. Подробнее
“Добры работнік і сем’янін”– так гавораць пра механізатара СВК “Цецяроўка” Міхаіла Рудэнку ў гаспадарцы. Ён са сваёй жонкай Марынай, якая працуе тут аграномам па ахове раслін, прыехалі на Бераставіччыну з Пружан дзесяць гадоў таму. Подробнее
У мінулую суботу ля Пасынак на вышыні 217 была праведзена ваенна-гістарычная рэканструкцыя “Нарачанскі набат-2015”. Як напамін пра журботнае мінулае нашай Мядзельшчыны. Як памяць пра верных сыноў Радзімы, нашых слаўных продкаў, якія, не шкадуючы “живота своего”, ішлі ў бой “за веру, царя и Отечество”. Подробнее
У Бераставіцкім раёне — вопытныя і моцныя спецыялісты, дзякуючы якім малочная жывёлагадоўля эфектыўна развіваецца. Подробнее
«Зямля бацькоў – зямля святая». Пад такой назвай прайшло свята аграгарадка Рагінь. Подробнее
Апошняе пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх, якое прайшло напрыканцы жніўня, паказала, што пра вынікі сваіх паводзін не задумваюцца часам не толькі падлеткі, але і людзі дарослыя, вопытныя. Усе, хто прыйшоў на чарговае пасяджэнне камісіі, добра ведалі, што парушаюць закон, але паспадзяваліся на “авось”. Подробнее
З віншаванняў і падарункаў пачалося свята аграгарадка Шырокае пад назвай «Мой родны кут». Подробнее
Герой Расіі, ураджэнец Давыд-Гарадка, часта бывае ў родных мясцінах. Подробнее
Святой імшой на палявым алтары 22 жніўня завяршыліся ў Браславе ўрачыстасці ўшанавання Маці Божай – Валадаркі азёр. У чарговы раз яе санктуарый сабраў шматлікіх вернікаў.Гэта былі не толькі католікі. Абраз Маці Божай шануюць мясцовыя праваслаўныя, людзі іншай веры, якія ведаюць пра яе цудадзейную сілу. Подробнее
З-за спякотнага сухога надвор'я ў рэспубліцы ўведзена забарона на наведванне лясоў. Не стаў выключэннем і Браслаўскі раён. Адпаведнае рашэнне было прыняў райвыканкам яшчэ ў чэрвені. Подробнее
Святочная падзея памятная, хвалюючая і адначасова адказная для кожнага чалавека. А калі гэта свята ўсёй вёскі! Найлепш сябе паказаць і перад гасцямі, і перад суседзямі, пачастунак адметны падрыхтаваць. Найперш жа прыбрацца, бо калі хораша ў святліцы, то радасна і весяліцца. Подробнее