Язык: Беларуская

  • Песня на ўсе часы Мікалай Гарбачоў, Лепельскі край 68/11312 от 21 августа 2015 24 августа 2015 08:53 Культура Беларуская

    На фестывалі міфалогіі “У госці да Лепельскага Цмока”, які адбыўся ў цэнтральным гарадскім парку, давялося пабачыць шмат цікавага, сустрэць многіх каларытных, неардынарных людзей. Спаткаў і  вядомага беларускага музыканта, эстраднага спевака Аляксандра Балотніка. Праўда, Аляксандр Пятровіч у той дзень не выступаў са сцэны, не ўдзельнічаў у святочных падзеях, а быў толькі ў якасці гледача. Подробнее

  • Слуцкі цукроварафінадны камбінат: паэтапная мадэрнізацыя Наталля Селязнёва, Слуцкий край 225-230(14964-14969) от 21 августа 2015 24 августа 2015 08:41 Общество Беларуская

    У адкрытым акцыянерным таварыстве «Слуцкі цукроварафінадны камбінат» у перапрацоўчым сезоне пачнуць выпуск новага віду прадукцыі. Подробнее

  • Да 75-годдзя ўтварэння Астравецкага раёна. Як усё пачыналася... Ніна Рыбік, Астравецкая праўда Астравецкая праўда 2015-08-22 от 22 августа 2015 22 августа 2015 10:00 Общество Беларуская

    Дзіўная, часам парадаксальная рэч – гісторыя. Здараецца, гісторыкі (не кажучы ўжо пра журналістаў і пісьменнікаў) з дакладнасцю, нібы самі пры гэтым прысутнічалі, расказваюць, што і калі сказаў ці зрабіў нехта са шматлікіх Радзівілаў, каму і якімі словамі прызнаваліся ў каханні Людовікі і Фрыдрыхі – словам, распавядаюць нашчадкам пра тое, што адбылося некалькі стагоддзяў таму. А вось знайсці дакладныя звесткі аб тым, што адбылося некалькі дзесяцігоддзяў назад – адлегласць, здавалася б, і не такая ўжо і вялікая, у адно-два пакаленні, – часам надзвычай цяжка. Подробнее

  • Рупліўцы раённых ніў Алена Гануліч, Астравецкая праўда Астравецкая праўда 2015-08-22 от 22 августа 2015 22 августа 2015 09:57 Экономика Беларуская

    Лічы, праімчала, адгуло жніво-2015, за якое хварэлі не толькі вяскоўцы, але і гараджане. Ужо сёння можна ўздыхнуць з палёгкай: адназначна будзем з хлебам!

    На сераду, калі 83 працэнты калгасных ніў былі абмалочаны, валавы намалот па раёне склаў 76 198 тон збожжа да мінулагодніх канчатковых 79 200 тон. І ўраджайнасць парадавала! У параўнанні з папярэднім годам з сярэднераённага гектара намалочана амаль на 9 цэнтнераў збожжа больш, чым летась. Залатым дажджападам зярняткі новага ўраджаю запаўняюць дзяржаўныя засекі, а ўзнагароды знаходзяць сваіх герояў – камбайнераў, вадзіцеляў, аператараў зернесушылак… Хоць, вядома, тых людзей, ад якіх залежыць жніво, значна больш. Подробнее

  • Свята Нептуна з індыйскім акцэнтам Алена Пятушка, Браслаўская звязда 67.2015 от 22 августа 2015 21 августа 2015 20:12 Культура Беларуская

    У мінулую нядзелю свята Нептуна, што традыцыйна ладзіцца на беразе воз. Дрывяты, пачалося музыкальным яскравым фестывалем фарбаў Холі, арганізатарам якога выступіў BvasLove pvomo. Подробнее

  • З любоўю да родных мясцін Алена Набеева, Браслаўская звязда 67.2015 от 22 августа 2015 21 августа 2015 20:10 Культура Беларуская

    У мінулую нядзелю, 15 жніўня, жыхары Ахрэмаўцаў сабраліся ў парку Бяльмонты, каб па традыцыі адзначыць свята аграгарадка. Подробнее

  • У “Рассвеце” — новы кормаўборачны камбайн Таццяна БАРАДЗІНА, Кіравец 65/2015 от 24 августа 2015 24 августа 2015 08:04 Экономика Беларуская

    — Тэндэр па пастаўцы дадзенай тэхнікі выйграла фірма “СВ-машыны”, з якой мы супрацоўнічаем не першы год, — паведаміў галоўны інжынер сельгасарганізацыі Аляксей Пятруша.— Звыш 5 гадоў на палетках гаспадаркі працуе без перабояў збожжаўборачны камбайн, набыццём якога займалася гэтая ж фірма.

    Выкарыстанне сучаснай тэхнікі сумесна з маючыміся кормаўборачнымі камбайнамі дазволіць павялічваць колькасць нарыхтаваных кармоў да 2000 т у дзень. Калі ўлічыць, што сёлета неабходна нарыхтаваць яшчэ амаль 70 тыс. т і закласці ў траншэі якасны сілас, то рашэнне кіраўніцтва аб набыцці яшчэ адной адзінкі сельгастэхнікі — апраўданае. Подробнее

  • У “Прадславіна” за “элізабет” Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік № 64 от 22 августа 2015 21 августа 2015 17:04 Сад и огород Беларуская

    Фермерская гаспадарка “Прадславіна” –   адна з самых маладых у нашым раёне: першыя крокі ў прыватным бізнесе пачала рабіць некалькі  гадоў назад. І толькі сёлета паставіла на мясцовы рынак першыя кілаграмы сваёй прадукцыі – буякоў. Гэта  каштоўная  ягада – бліжэйшы сваяк чарніц. Яе можна знайсці ў лесе ці вырасціць на прысядзібным участку. А вось у вялікіх маштабах у Ляхавіцкім раёне развядзеннем буякоў заняліся ўпершыню.   Подробнее

  • Ключы ад шчасця Наталля ПЕРАПЕЧКА, Ляхавіцкі веснік № 64 от 22 августа 2015 21 августа 2015 17:01 Общество Беларуская

    Шчаслівы той, хто шчаслівы ў сябе дома. Простая ісціна гучыць жыццёвым дэвізам і мэтай для многіх людзей, да якой імкнуцца, якую выбудоўваюць крок за крокам. Подробнее

  • Партфель для першаклашкі. І не толькі партфель. І не толькі для першаклашкі Леанід КАЛБАСА, Ляхавіцкі веснік № 64 от 22 августа 2015 21 августа 2015 16:56 Общество Беларуская

    Сабраць дзіця ў школу – справа зусім не танная. Не ўсе бацькі, асабліва ў вялікіх ці няпоўных сем’ях, могуць дазволіць сабе купіць сваім школьнікам усё і адразу. У Беларусі, і ў нашым раёне таксама, склалася добрая традыцыя – рабіць першавераснёўскія падарункі. Подробнее

  • Пілігрымамі ў Лагішын да ”Заступніцы Палесся” Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік № 64 от 22 августа 2015 21 августа 2015 16:52 Калейдоскоп Беларуская

    На гэта шэсце нельга было не звярнуць увагу. У мінулы аўторак каля 250 чалавек з малітвамі і песнямі прайшлі з Баранавічаў праз наш раён. Усе разам – і маладыя, і сталыя – з адзіным памкненнем расказаць пра цудатворную ікону Маці Божай Лагішынскай. Подробнее

  • Здаровыя акалічнасці Уладзімір УСЦЮШКОЎ, Ляхавіцкі веснік № 64 от 22 августа 2015 21 августа 2015 16:50 Здоровье Беларуская

    Што жадаюць у першую чаргу чалавеку? Канешне, здароўя – будзе яно, будзе і ўсё астатняе, таму што будуць сілы і настрой для ажыццяўлення задуманага. Подробнее

  • Справа на 2 тысячы Іван КАВАЛЕНКА, Ляхавіцкі веснік № 64 от 22 августа 2015 21 августа 2015 16:45 Экономика Беларуская

    Намалоты ў дзве і больш тысяч тон на камбайн – вынік майстарскі. Асобныя экіпажы збожжаўборачных машын на падобную лічбу ўжо выходзілі раней, у тым ліку і летась. Ды і сёлетні першы “двухтысячнік” – старшы камбайнер ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” Андрэй Юруць у свой дэбютны ў гэтай якасці ўборачны сезон 2009 года паказаў большую выніковасць Подробнее

  • Працаваць на зернетаку цікава і весела — Алена НЕСЦЯРОНАК, Родныя вытокі 67(8632) от 22 августа 2015 21 августа 2015 15:44 Общество Беларуская

    У ААТ “Таргуны” гэты атрад налічвае 39 чалавек. Студатрадаўцы (іх узрост вагаецца ў межах ад 14-ці да 18-ці гадоў) завіхаюцца і на зернетаку, і ў складзе экіпажаў камбайнераў. Подробнее

  • Свет не без дзівосаў, або Што юныя дакшычане вывезлі з Польшчы Ірына НЕСЦЯРОНАК, Родныя вытокі 67(8632) от 22 августа 2015 21 августа 2015 15:39 Общество Беларуская

    Усё новае і невядомае прываблівае практычна кожнага чалавека. Вось і групе дзяцей, якія  наведваюць заняткі па катэхезе ў касцёле Святой Тройцы ў Докшыцах, і бацькам-выхавацелям з сястрой Маргарытай Аўгустын выпала магчымасць пабываць у замежжы. Дзякуючы дабрачыннай хрысціянскай арганізацыі “Карытас”, адбылося падарожжа ў Польшчу. Былі прыемныя хваляванні і вялікае жаданне  бліжэй пазнаёміцца з суседняй краінай.  Подробнее

  • На фінішнай прамой А. Паўлаў, Сельскае жыццё 65/2015 от 22 августа 2015 21 августа 2015 15:31 Общество Беларуская

    Як паведамлялася ўжо раней, звыш мільёна тон зерня намалацілі хлебаробы вобласці. 15 жніўня на зжатым палетку ў ЗАТ “Агракамбінат “Зара” Магілёўскага раёна адбылося ўрачыстае мерапрыемства ўшаноўвання лепшых удзельнікаў уборачнага канвеера – калектыўных і індывідуальных. Подробнее

  • Вандроўка на «Блакітную крынічку» Таццяна Кулакова, Зара над Сожам №34/1 от 22 августа 2015 21 августа 2015 15:11 Природа и экология Беларуская

    Пра існаванне такой крынічкі чулі ўсе і даўно. Амаль кожны з нас хоць раз ўжо паспеў там пабываць ці мае жаданне туды наведацца. Мы ж сваёй сям’ёй ездзім на Слаўгарадскую зямлю кожнае лета. Подробнее

  • Куранцу -- 660 год Ірына Будзько, Шлях перамогі 63 от 21 августа 2015 21 августа 2015 14:35 Общество Беларуская

    У гэты дзень аграгарадок Куранец расквеціўся ад рознакаляровых шароў, кветак, яркага адзення людзей, што сабраліся ў мясцовым парку. Хоць дзень быў рабочы, вельмі многія знайшлі магчымасць пабываць на свяце. Подробнее

  • Тыдзень культуры. Дзень чацвёрты. Вясёлая карусель дзіцячых забаў Ольга Воробьева, Воранаўская газета 2015-08-22 от 22 августа 2015 21 августа 2015 14:30 Культура Беларуская

    Чацвер у рамках тыдня культуры быў запланаваны Днём дзіцячай творчасці.  Подробнее

  • Тыдзень культуры. Дзень трэці. На хвалях творчасці Міцкевіча Марина Кондратович, Воранаўская газета 2015-08-22 от 22 августа 2015 21 августа 2015 14:28 Культура Беларуская

    Творчыя, натхнёныя і ўлюбёныя ў вершаваны радок воранаўцы і госці раёна сабраліся на вечары паэзіі “Сцежкамі кахання Адама Міцкевіча” ў Больцініках. Маёнтак графа Путкамера і Гаёк Марылі напоўнілі чароўныя гукі музыкі і абудзілі пранікнёна прачытаныя вершы геніяльнага творцы.  Подробнее

  • Тыдзень культуры. Дзень другі. Адкрываем новыя імёны Галина Шлемпо, Воранаўская газета 2015-08-22 от 22 августа 2015 21 августа 2015 14:24 Культура Беларуская

    «Душы і рук народныя тварэнні» былі прадстаўлены на выставе, арганізаванай у рамках тыдня культуры «Суквецце талентаў Воранаўскага краю». Глядач убачыў у экспазіцыі выставы разнастайнасць работ самых розных відаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці і тэхнік выканання.  Подробнее

  • Параднёныя з полем Галіна АНТОНАВА, Светлы шлях 34/ от 21 августа 2015 21 августа 2015 12:53 Общество Беларуская

    У мінулы аўторак наш шлях зноў ляжаў у філіял “Жодзішкі” КХП. Старшыня абласнога камітэта работнікаў АПК Іван Алізаровіч прывёз дыпломы і грашовыя ўзнагароды для лепшых камбайнераў раёна. Подробнее

  • Уладару ўсё пад сілу Галіна АНТОНАВА, Светлы шлях 34/ от 21 августа 2015 21 августа 2015 12:48 Калейдоскоп Беларуская

    Вось такія сем’і трэба рэкламаваць – працавітыя, дружныя, вясёлыя… Дзе гаспадары – не вытанчаныя плейбоі, а сапраўдныя мужыкі. Іх “палавінкі” – не гламурныя “свецкія львіцы”, а цудоўныя гаспадыні, жонкі і маці. Гэта я пра ўдзельнікаў раённага конкурсу “Уладар сяла”, які адбыўся ў мінулую суботу ў аграгарадку Асінаўшчызна. Тры каманды — самыя таленавітыя, смелыя, спартыўныя і ўмелыя спабор-нічалі за права называцца лепшай вясковай сям’ёй. Подробнее

  • Вам і не снілася Ала СТРАШЫНСКАЯ, Светлы шлях 34/ от 21 августа 2015 21 августа 2015 12:45 Калейдоскоп Беларуская

    І на адну вудачку з адным кручком можна злавіць вялікую рыбіну. Вось вам і доказ! Жыхар аграгарадка Вішнева Анатоль Дыро на фота са сваім трафеем. Подробнее

  • Эканоміка – аснова развіцця Таццяна КАЦУБА, Ляхавіцкі веснік №63 от 19 августа 2015 21 августа 2015 11:33 Экономика Беларуская

    Для развіцця сацыяльнай сферы патрабуецца грунтоўны падмурак – моцная эканоміка. Толькі стабільна і эфектыўна працуючая вытворчасць дазволіць зрабіць жыццё нашых землякоў больш заможным, уладкаваным, сацыяльна абароненым. Подробнее