30-ы па ліку штогадовы раённы конкурс прафмайстэрства сярод тэхнікаў па штучным асемяненні і звенняў па аднаўленні статка сёлета праходзіў у ДП “Нача”. За перамогу змагаліся 23 лепшыя спецыялісты з усіх сельгасарганізацый за выключэннем СВК “Ліпнянка” і “Востраў-Агра”. Подробнее
У суботу, 15 жніўня, яшчэ багацейшым стаў хлебны каравай краіны, у які аграрыі Магілёўскай вобласці ўнеслі больш мільёна тон зерня. Подробнее
На вуліцы Цвяточнай у вёсцы Сейлавічы сям’я Калевіч пася-лілася ў 1988 годзе — пабудавалі там кааператыўны дом на тры пакоі. З таго часу імкнуцца адпавядаць назве вуліцы — сядзіба патанае ў кветках і зеляніне. Подробнее
Акцыя пад такой назвай напярэдадні новага навучальнага года стартавала ў раёне. Яе ініцыятарам штогод выступае райкам БРСМ. Подробнее
Насычанаму жыццю выхаванцаў аздараўленчага лагера “Спадарожнік” можна толькі па-добраму пазайздросціць. Подробнее
Асабовы састаў 259-га асобнага мабільна-аднаўленчага чыгуначнага батальёна 30-й асобнай Чырванасцяжнай чыгуначнай брыгады выконвае вучэбна-практычныя задачы па навядзенні наплыўнога моста праз раку Случ каля вёскі Вялікі Быкоў. Подробнее
Напярэдадні адпачынку вядучы АНТ вядомы шоумен Яўген БУЛКА ў інтэрв’ю «Звяздзе» распавёў легенду пра залатыя пяскі, узгадаў, як пачынаў тэлекар’еру ў касцюме бусляняці і падзяліўся сваім самым свежым адкрыццём з эфіру праграмы «Наша раніца» Подробнее
Прадпрымальнік арганізаваў спаборніцтвы касцоў у Пастаўскім раёне, пазней яго каманда паспяхова выступіла на міжнародных спаборніцтвах на радзіме рускай касы – пасёлку Арці. Подробнее
Урэшце дачакаліся светлай Хрыстовай радасці тыя, хто не ўжываў да яблычнага спаса салодкія сакавітыя плады. Подробнее
Дакрануцца да гістарычнага мінулага Чачэрска, перагарнуць далёкія ваенныя старонкі жыцця мелі магчымасць дзяўчаты і хлопчыкі, прыняўшыя ўдзел ў маладзёжна-патрыятычным экскурсе «Сцяжынкамі памяці». Подробнее
Бягучы тыдзень пачаўся з прыемнай навіны: раніцай у панядзелак стала вядома, што ў ААТ «Кушлікі» два экіпажы камбайнераў намалацілі па тысячы тон збожжавых і сталі першымі ў Полацкім раёне экіпажамі-тысячнікамі. Свайго працоўнага поспеху хлебаробы дасягнулі як раз у тыя дні, калі Віцебская вобласць у агульны каравай краіны ўнесла свой першы мільён тон збожжа. Подробнее
19 жніўня ў мікрараёне Паўночным у Глыбокім адбылося ўрачыстае адкрыццё новага паштовага аддзялення сувязі. Подробнее
Хлебаробы Уздзеншчыны сабралі 52.794 тоны зерня (без уліку грэчкі). Подробнее
Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і атрымання дыплома маладая ўрач-стаматолаг Дар’я ПЛЯШКОВА (на здымку) па размеркаванні прыехала ў нашу цэнтральную райбальніцу. Подробнее
Паступаючы ў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, Лілія Барысенка (на здымку) нават і падумаць не магла, што некалі ёй давядзецца працаваць так далёка ад роднай вёскі (сама дзяўчына з Магілёўскай вобласці). Калі заканчвала вучобу, то ўжо была замужам. Ёй далі магчымасць атрымаць свабодны дыплом. І яна сама выбірала месца будучай працы. Подробнее
Многія з тых, хто прысутнічаў 13 жніўня ва ўтульнай, невялікай па плошчы літаратурнай гасцёўні “У Паўлюка”, пасля завяршэння праведзенай тут музычнай сустрэчы “Свет бардаўскай песні” шкадавалі аб тым, што паўтары гадзіны праляцелі як адно імгненне. А яшчэ выказвалася меркаванне, што падобнае мерапрыемства пры адпаведнай рэкламе, пэўна, сабрала б і змястоўную залу Палаца культуры. Подробнее
Штогод сельгаспрадпрыемствы Капыльшчыны актыўна дапамагаюць ва ўборцы ўраджаю з асабістых падсобных гаспадарак. Подробнее
Вось і пра старэйшыну вёскі Русакі, дэпутата сельскага Савета Алену Фяткевіч, мясцовыя жыхары адзываюцца, як пра неабыякавага і мудрага чалавека. У яе заўсёды знойдзецца слова, каб падбадзёрыць пажылога і даць слушную параду маладому. Добрыя арганізатарскія здольнасці дапамагаюць наладзіць грамадскія справы. Подробнее
Па стане на 14 жніўня было скошана і абмалочана 99% плошчаў. Аб выкананні задання праінфармавалі 15 гаспадарак з 20. Намалочана 148 137 тон збажыны, сярэдняя ўраджайнасць складае 40 цэнтнераў з гектара. У раёне 76 камбайнавых экіпажаў намалацілі звыш тысячы тон збажыны, 70 вадзіцеляў таксама перавысілі тысячны рубеж. Подробнее
Прадавец 5-га разраду магазіна «Журавушка» Кацярына Мялешка стала першай сярод прадаўцоў харчовых тавараў па выніках 29-га абласнога конкурсу «Лепшы па прафесіі». Спаборніцтва было арганізавана аблспажыўсаюзам сярод прадаўцоў харчовых і нехарчовых тавараў і праходзіла ў г. Старыя Дарогі. Подробнее
Гарохавая мука стала адной з крыніц папаўнення бялку ў рацыёнах грамадскіх дойных статкаў. Выкарыстанне гэтай дабаўкі дало магчымасць не дапусціць падзення малака ва ўмовах, калі чэрвеньская спякота адмоўна адбілася на стане пашаў. Подробнее
ААТ «Старыца-Агра» — сельгаспрадпрыемства, добра вядомае не толькі ў нашым раёне, вобласці, але і ва ўсёй рэспубліцы. Вырабляюць тут усё са знакам якасці: збожжа, бульбу, мяса-малочную прадукцыю, садавіну. Апошнім часам яго плошчы пастаянна павялічваюцца (як вядома, паўтара года таму быў далучаны сельгасфіліял «Крыніца»). На высокім узроўні знаходзіцца і жывёлагадоўля. Адным словам, ва ўсім адчуваецца гаспадарская рука. Подробнее
Актыўныя і працаздольныя, таленавітыя і працавітыя, а самае галоўнае – маладыя і поўныя сілаў для грандыёзных здзяйсненняў. Гэта ўсё з лёгкасцю можна сказаць пра брыгаду цягніка № 611/612 па накірунку Баранавічы–Віцебск Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. Подробнее
Дакрануцца да свету прыгожага даў магчымасць кабрынчанам і гасцям горада Міжнародны марафон маладзёжнай творчасці “Лета-2015”, арганізатарам якога выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кобрынскага райвыканкама. Мерапрыемства такога роду ў Кобрыне праводзілася ўпершыню, фармат яго быў выбраны з улікам вынікаў шматгадовых маніторынгаў кобрынскіх творчых праектаў. Подробнее
Школьныя прыналежнасці, адзенне, абутак прадстаўлены ў палатках гандлёвых прадпрыемстваў «Універмаг «Слуцк», «Слуцкгандаль», «Слуцк-Усход», Слуцкая база аблспажыўсаюза, а таксама «Гандлёвы дом». Подробнее