Па дадзеных архіўных дакументаў, 14 ліпеня 1945 года зацверджаны штатны расклад станцыі хуткай медыцынскай дапамогі пры Слуцкім гарадскім аддзеле аховы здароўя Бабруйскай вобласці. Функцыянаваць станцыя пачала ў жніўні, размяшчалася на вуліцы Манахава, 9. Подробнее
Ордэн Маці. Ім проста так не ўзнагароджваюць. І не ўсіх. Гэтай высокай узнагароды заслугоўваюць самыя годныя маці, якія нарадзілі і выхавалі пяцярых і больш дзяцей. 7 гадоў таму назад ордэнам Маці была ўзнагароджана і Ніна Мікалаеўна Нушчык з Хмялёўкі. Праўда, пра гэта я даведалася не ад яе, а зусім выпадкова. І пасля таго, як пазнаёмілася з сям”ёю Ніны Мікалаеўны, ёю самою, зрабіла вывад: гэтая жанчына заслугоўвае не адзін, а некалькі ордэнаў — за мацярынскую любоў, за вялікае сэрца, у якім хапае дабрыні, чуласці, спагады і цеплыні на ўсіх яе шасцярых дзяцей. А яшчэ — за мацярынскі подзвіг, які Ніна Мікалаеўна штодзённа здзяйсняе ў імя сям”і. Подробнее
5 жніўня ў Вялікую Бераставіцу прыбыла рабочая група па падрыхтоўцы 22-й Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, якая ўжо на працягу многіх гадоў праводзіцца напярэдадні Дня беларускага пісьменства. Подробнее
Надзея Лушчык, маларытчанка, нарадзілася і вырасла ў в.Гвозніца. Тут закончыла 8 класаў. Марыла стаць настаўнікам матэматыкі. Для ажыццяўлення задуманага давялося яшчэ 2 гады вучыцца ў в. Збураж, каб атрымаць атэстат сталасці. Закончыўшы Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці “Сельскагаспадарчае будаўніцтва”, на першае месца працы паехала ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобласці. Тут дзяўчыне прапанавалі пасаду майстра. Праз некаторы час яна з сяброўкай рызыкнула паехаць на будаўніцтва БАМа. Гэта было неадольнае жаданне, якое нішто не магло спыніць. На цягніку прыехала на чыгуначную станцыю “Скаварадзіно”, што ў Амурскай вобласці, адкуль на аўтобусах – у г. Тында, а пасля – на станцыю “Залацінка” (Якуцкая вобласць, побач з самай халоднай 60-й паралеллю). Подробнее
Па добрай традыцыі, штогод камбайнеры і вадзіцелі нашага раёна накіроўваюцца на дапамогу суседзям з паўночных раёнаў Гродзеншчыны. Як расказаў галоўны інжынер упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Міхайлавіч Прэдка, сёлета хлебаробы Мастоўшчыны аказваюць дапамогу ва ўборцы зерневых і зернебабовых культур у Ашмянскім раёне. Подробнее
Па інфармацыі райсельгасхарчу на раніцу 14 жніўня, у Мастоўскім раёне было ўбрана 13 554 гектары хлебнага палетка, ці 88 працэнтаў да плана. Ужо намалочана 75 318 тон зерня, ураджайнасць складае 55,6 цэнтнера з гектара. Па гэтаму паказчыку раён уваходзіць у пяцёрку лідэраў вобласці. Подробнее
Попыт на малочную прадукцыю ў свеце расце разам з ростам насельніцтва. На Бераставіччыне вядзецца планамерная работа. Раскрыццё генетычнага патэнцыялу буйной рагатай жывёлы, належны догляд і клопат пра яе здароўе, правільнае яе харчаванне даюць добрыя вынікі. У лічбах, “як у люстэрку” можна ўбачыць станоўчую дынаміку ў гэтай важнай галіне. Подробнее
Анатоль Дзямянка заўтра адзначыць сваё 70-годдзе. Нягледзячы на такі ўзрост, ён яшчэ працуе настаўнікам гісторыі ў Дарапеевіцкай школе і мастацкім кіраўніком мясцовага Дома культуры. Анатоль Ігнатавіч –нястомны краязнаўца, чалавек, неабыякавы да гісторыі свайго краю, збіральнік і захавальнік духоўнай спадчыны сваёй маленькай радзімы, цікавы субяседнік. Нядаўна аддзел бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай ЦБС выдаў кнігу Анатоля Дзямянкі “Раскажыце мне пра вайну”.Матэрыял для яе аўтар збіраў 45 гадоў. У кнігу ўвайшлі ўспаміны пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны амаль 40 сведкаў тых трагічных і пакутлівых гадоў. Цікавасць да падзей Другой сусветнай вайны ў Анатоля Ігнатавіча невыпадковая. Полымем яе апалены не адзін лёс знаёмых, блізкіх і дарагіх яму людзей. Подробнее
250-годдзе Міхала Клеафаса Агінскага трэба сустрэць годна. Неабходна паказаць, што памяць пра аўтара паланэза «Развітанне з Радзімай» і яго паплечнікаў у раёне захоўваецца і шануецца. У гэтым перакананы дырэктар Маладзечанскага музычнага каледжа, старшыня праўлення мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына М.-К. Агінскага» Рыгор Сарока. Подробнее
— такога жыццёвага прынцыпу прытрымліваецца загадчык хірургічнага аддзялення райбальніцы Віталь Федарук. Подробнее
“За палямі, за лясамі, за шырокімі лугамі…” – словы, якімі пачынаюцца многія казкі і быліны, успомніліся, калі па прасёлкавай дарозе рэдакцыйная машына дабіралася да вёскі Старыя Боркі. І сапраўды, мы трапілі ў аддалены, ціхі, казачна прыгожы зялёны куточак, які для Марыі Фёдараўны Карнялюк, чарговай гераіні праекта “Мая хата з краю..”, самы дарагі, бо з ім звязана ўсё: і першыя крокі, і першае каханне, і сямейныя радасці, і праца, і боль страты, і цэлы карагод успамінаў… Подробнее
Антон Талашка – маларытчанін. Ён выпускнік СШ №1 райцэнтра. Нядаўна юнак атрымаў дыплом інжынера-энергетыка, закончыўшы энергетычны факультэт Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя Паўла Сухога. На першае месца працы Антон размеркаваны ў г.Гомель. Каб не сядзець без справы, юнак у вольны час цяпер вышывае крыжыкам на швейнай машынцы. Подробнее
… Сям’я Голуб чакала першынца. Дзевятнаццацігадовая Вольга ўся была ў прадчуванні шчасця мацярынства. І вось прыйшоў ён, той дзень, калі дзіця павінна было з’явіцца на свет. Але ў час родаў раптам нешта пайшло не так. Нованароджаны хлопчык атрымаў траўму і цэлы тыдзень знаходзіўся паміж жыццём і смерцю. У Юр’еў дзень ён упершыню дыхнуў самастойна, без апаратаў, таму і далі бацькі сыну імя Юрый. Праўда, тады маладая мама зусім не ўяўляла, якімі могуць быць вынікі асфіксіі, што здарылася пры родах. Але нават калі б і ўяўляла, як упэўнена Вольга, усё роўна ніколі б не адмовілася ад сына, якой бы цяжкай ні малявалі ёй будучыню./p>
На літаратурным Парнасе Маларытчыны імя Таццяны Ефлаковай з’явілася параўнальна нядаўна. Але, нягледзячы на гэта, там яна ўжо заняла сваё годнае месца. Чытачы і прыхільнікі таленту маладой паэткі ў адзін голас адзначаюць, што напісаныя ёю вершы і проза кранаюць праўдзівасцю, непрыдуманасцю вобразнага пачуцця, натуральнасцю думкі, непадкупнасцю, шчырасцю. Усе творы дыхаюць нейкай любоўю і чысцінёй. Подробнее
Цяпер мала ёсць прыкладаў, калі нявестка і свякроў знаходзяць, як гавораць, агульную мову, узаемаразуменне, а тым больш, паважліва адносяцца адна да адной. Часцей за ўсё яны канфліктуюць, не ладзяць, а нярэдка на ўсё жыццё застаюцца нават ворагамі. Таму цёплыя сяброўскія і шчырыя адносіны паміж свякроўю і нявесткай выклікаюць самае што ні ёсць захапленне. Подробнее
Вяскоўцы прачынаюцца рана. І хоць цяпер рэдка ў якой вёсцы ўбачыш, як ранкам па вуліцы ідзе, папаўняючыся ля кожных варот, статак кароў-карміцелек, якіх, перш чым адправіць са двара на пашу, гаспадарам трэба паспець падаіць, усё ж прывычка падымацца “з пеўнямі” ў сельскага жыхара засталася. Вось і Волчыкі – Іван Данілавіч і Вера Мікалаеўна, да якіх мы прыехалі ў вёску Мыслячы, што ў Макранскім сельсавеце, да дзевяці гадзін ранку ўладкавалі ўжо ўсе справы па гаспадарцы і ў агародзе і гатовы былі сустракаць гасцей. Подробнее
Жніво ў раёне скончана, дзякуючы плённай працы галоўных спецыялістаў аграрнай галіны сельгаспрад-прыемстваў і саміх хлебаробаў, якія з рання да позняга вечара змагаліся, у поўным сэнсе гэтага слова, за ўра-джай. Не засталіся не заўважанымі поспехі тых, хто дабрасумленна працаваў на полі, не шкадуючы сіл, без скарг на гарачае надвор’е ці дрэннае самаадчуванне. Подробнее
Прыгожыя ілюстрацыі, цікавыя факты і гістарычныя звесткі, экскурсійныя маршруты па палацава-паркавых ансамблях і культавых збудаваннях, звесткі пра таленавітых і знакамітых нашых землякоў, інфармацыя пра аграэкасядзібы і гасцініцы, аб’екты грамадскага харчавання і культуры, медыцынскія ўстановы – усё гэта можна знайсці на старонках даведніка “Ляхавіцкі раён” і буклета “Спорт, турызм, адпачынак. Ляхавіцкі раён”. Подробнее
988 гектараў – такі сёлетні зерневы клін у ЗАТ “Белпрампрыбор”. Сёння тут збіраюць у сярэднім 54,3 цэнтнера з гектара супраць 47,6 леташніх. Галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Віктар Канецпольскі не хавае задаволенасці: такія вынікі сталі магчымымі ў многім дзякуючы дакладнай і зладжанай рабоце агранамічнай службы, захаванню агратэхнічных патрабаванняў, культуры земляробства. Па стане на ўчарашні дзень тут абмалочана 871 гектар збожжа – 88 працэнтаў да плана. Подробнее
Яшчэ зусім нядаўна яны штудзіравалі падручнікі, рабілі першыя самастойныя крокі ў выбранай прафесіі падчас практыкі, з хваляваннем чакалі размеркаванне, абаранялі дыпломную работу, здавалі дзяржаўныя экзамены, развітваліся з выкладчыкамі і аднакурснікамі. А сёння – ужо дыпламаваныя спецыялісты з вышэйшай ці сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Подробнее
Ёсць людзі па натуры вельмі светлыя, здольныя нейкім дзіўным чынам здымаць напружанне і ў лічаныя хвіліны ствараць вакол сябе атмасферу ўтульнасці, спакою і гармоніі. Менавіта з такіх – наша зямлячка Ліза Жытко. Подробнее
Наш невялікі трохпавярховы дом на 24 кватэры месціцца ў Заходнім мікрараёне па вуліцы Ветэранаў, 4 (колішні нумар ДАС-7). І сам дом мае ветэранскі статус – пабудавалі яго ў далёкім 1958-м годзе. Ішоў час, змянялася наваколле, змяняліся жыхары дома, пакрысе змяняўся і знутры, і звонку сам дом. Натуральна, не ў лепшы бок. Подробнее
Так называецца выстава прадметаў калекцыі этнаграфіі і побыту, якая адкрылася ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Подробнее
Сёлетняе лета асабліва не радуе гарачынёй. Тым не менш правесці канікулы на прыродзе, нават калі сонца стрымлівае свае ўсмешкі, нашмат карысней і цікавей, чым у гарадской кватэры. Вось і спяшаюцца дзеці на лецішча да бабулі ў вёску, у лагер ці санаторый… Подробнее
Неаднойчы прыйшлося чуць ад розных людзей гісторыю пра цалкам зроблены з дрэва веласіпед, які на мясцовы лад усе называлі роварам. Паказаны ён быў кіраўніку былой Рэчы Паспалітай у час падарожжа прэзідэнта па нашых мясцінах. Подробнее