Аляксандра Войтку ведаюць у Гарадцы як чалавека з залатымі рукамі. За якую работу ні возьмецца, усё ў яго атрымліваецца на “выдатна”. Ён сталярнічае, слясарнічае, нават смачна гатуе есці, і на кожнае сваё ўмельства мае адпаведныя “корачкі”. Подробнее
Поўным ходам ідзе ў гаспадарках жніво: выкарыстоўваючы спрыяльнае надвор’е, хлебаробы прыкладаюць усе сілы, каб не губляць ніводнай хвіліны. Сапраўдным святам жніва і працы стала на Кобрыншчыне мінулая нядзеля, у якую прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання адразу трох экіпажаў, якія першымі намалацілі больш за тысячу тон збожжа. Подробнее
Нядаўна шчучынскія камунальнікі набылі сучаснае амерыканскае абсталяванне для нанясення напыляемага палімернага пакрыцця – пенаполіўрэтану. Подробнее
Наш горад жыве ў чаканні свята беларускага пісьменства, таго дня, калі ён на імгненне стане культурнай, а дакладней, літаратурнай сталіцай Беларусі. І мы, шчучынцы і жыхары раёна, далучымся да гэтай вялікай падзеі, нібы дакранёмся да лампады з жыватворным агнём.Шчучыншчына – край з багацейшай гісторыяй, слаўны знакамітымі імёнамі і помнікамі. Хочацца перагарнуць некаторыя старонкі гэтай гісторыі і расказаць аб тым, як у нашым горадзе развівалася бібліятэчная справа. Подробнее
Кацярына Пікта – дзевяцікласніца СШ №3 г. Шчучына. Дзяўчынка глядзіць на свет праз аб’ектыў фотаапарата і ўжо дабілася першых поспехаў у фотасправе – стала пераможцай рэспубліканскага дзіцячага конкурсу “Свет вакол нас”. Подробнее
Вельмі важна не толькі сабраць збажыну, але і дарыхтаваць яе. Подробнее
На Бярэзіншчыне раённае свята «Зажынкі» адбылося напрыканцы ліпеня на тэрыторыі сельгасфіліяла «Здравушка-агра». Подробнее
У мінулую суботу ўборачны экіпаж Андрэя Барана і Міхаіла Мароза з СВК «Гарадзея» намалаціў 1.066 тон збожжа, хлопцы сталі першымі тысячнікамі на Нясвіжчыне. Подробнее
Другі год Міхаіл і Алена Жукаўцы з ТАА «Шапчыцы-Агра» Старадарожскага раёна падчас жніва побач фактычна круглыя суткі. Сёлета таксама шчыруюць на камбайне КЗС-1218 «Палессе», якому столькі ж год, колькі іх экіпажу. Подробнее
Вось настаў доўгачаканы дзень выхаду ў поле зернеўборачнай тэхнікі. Камбайнеры, вадзіцелі, механізатары і члены ўборачнага атрада сабраліся на машынным двары. Да іх з найлепшымі пажаданнямі з нагоды пачатку ўборачнай кампаніі звярнуўся старшыня СВК імя Царука В. В. Такушэвіч. Таксама словы на дарогу выказаў святар Ярэміцкай царквы ў гонар Узнясення Гасподня айцец Міхаіл Назарэвіч. Подробнее
Прыгожае аблічча населенага пункта — гэта агульная справа, так вырашылі жыхары аг.Жылічы, і ўсе разам у мінулую пятніцу выйшлі на дабрачынную акцыю па навядзенні чысціні і парадаку. Подробнее
Як і ў цэлым па вобласці, у сваю завяршальную фазу ўступіла жніво на Кіраўшчыне. Паводле дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама ў раёне ўбраны збожжавыя і зернебабовыя культуры на 10693 га аль-бо 77%, намалочана 35758 т збожжа. Няўстойлівае надвор’е прыспешвае хлебаробаў: яны самааддана шчыруюць, каб не страціць на палях тое, што вырашчана такімі значнымі намаганнямі. Подробнее
Адным з лепшых малочна-гандлевых комплексаў у СВК “Язёрскі” лічыцца “Язеры”, дзе кіруе вытворчым працэсам вопытны жывёлавод брыгадзір Ірына Ідаленка. Яна строга сочыць за тым, каб выконваліся тэхналагічныя працэсы па атрыманні малака на належным узроўні. Падцвяр-джэнне гэтаму — высокія паказчыкі.Так, за шэсць месяцаў бягучага года тут атрымалі 1398317 тон малака валавага надою, “сплюсавалі” да ўзроўня мінулага года на 116,7 %. Надой на адну карову склаў 1430 кілаграмаў малака — гэта 101% да ўзроўню аналагічнага перыяда мінулага года. Дзяржаве жывёлаводы прадалі 1248718 тон малака гатункам “Экстра”, што склала 101% да мінулага года 101%, таварнасць складае 90% (плюс 0,5 % да ўзроўня мінулага года) Подробнее
Раённы конкурс асемянатараў адбыўся ў мінулую пятніцу ў Язёрскім СЦК, дзе сабраліся спецыялісты з сельскіх гаспадарак. Экзамінавалі ўдзельнікаў выпрабаванняў вядучыя заатэхнікі-селекцыянеры РУСПП “Магілеўскае дзяржплемпрадпрыемства” Алена Маслак і Юлія Красева. Подробнее
З народным фальклорным ансамблем «Коласавы землякі», добра вядомым у нашым раёне, чарговы раз давялося сустрэцца на ўрачыстым ушанаванні Героя Сацыялістычнай Працы Зінаіды Ярашэвіч з нагоды яе 75-гадовага юбілею. Подробнее
На філіяле «Стоўбцы» ААТ «Мінскі мясакамбінат» – знакавая падзея. Подробнее
Аператар па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы ААТ «Каганец» Галіна Канатка за шматгадовую плённую працу ў жывёлагадоўлі і высокія вытворчыя паказчыкі ўдастоена медаля «За працоўныя заслугі». На ўрачыстай цырымоніі, якая праходзіла ў Палацы Рэспублікі напярэдадні вялікага свята – Дня Незалежнасці, высокую ўзнагароду, па даручэнні кіраўніка дзяржавы, Галіне Іванаўне ўручыў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Шчырую руплівіцу павіншаваў і старшыня райвыканкама Юрый Горлаў. Подробнее
Хлебаробы ААТ «Вялікі Двор» намалочваюць у сярэднім з кожнага гектара звыш 53 цэнтнераў збожжа і займаюць па гэтым паказчыку лідзіруючую пазіцыю ў раёне. Дарэчы, у гаспадарцы з году ў год атрымліваюць высокія ўраджаі збожжавых культур. Подробнее
У нядзелю гарадскі пасёлак Гарадзея адзначыў свой 485-гадовы юбілей. Разам з жыхарамі пасёлка ў свяце ўдзельнічалі пачэсныя госці: старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, а таксама кіраўнікі прад-прыемстваў і арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі Гарадзейскіх пасялковага і сельскага Саветаў. Подробнее
Суботні дзень 1 жніўня стаў асаблівым для ўборачнага экіпажа Андрэя Барана і Міхаіла Мароза з СВК “Гарадзея”. Яны намалацілі 1066 тон збожжа і сталі першымі тысячнікамі на Нясвіжчыне. Подробнее
Першыя машыны прыйшлі на збожжаток 22 ліпеня. Подробнее
З 9 мая доўжыцца чэмпіянат Мінскай вобласці па футболе сярод каманд першай лігі. У ліку 14 каманд, якія бяруць у ім удзел, і наша, бярэзінская. У суботу наша дружына сустракалася ў чарговай гульні са сваімі даўнімі сапернікамі і суседзямі – камандай “Колас” з Чэрвеньскага раёна. І хаця нашы спартсмены на працягу сустрэчы трымалі пад кантролем усё поле, мелі перавагу над сапернікамі, фартуна, як кажуць, у гэты дзень была не на іх баку: сустрэча завяршылася з лікам 1:0 на карысць гасцей. Подробнее
На жніве горача бывае не толькі хлебаробам, але і ідэалагічным работнікам. Яны ж таксама ў адказе за важкі каравай і якаснае завяршэнне ўборачнай кампаніі. У гэтым цалкам пераканана старшыня прафсаюзнага камітэта і ідэалагічны работнік адкрытага акцыянернага таварыства “Бярэзінскі” Ніна Міхайлаўна Тарасенка. Кожны дзень зранку яна вывешвае інфармацыю аб ходзе жніва і земляробах, якія дасягнулі высокіх вынікаў па гаспадарцы. Подробнее
Лета — цудоўная пара. А вось дзеткам-выпускнікам дашкольных устаноў крыху сумна, бо яны развітваюцца са сваімі першымі сябрамі, добрымі выхавальнікамі, якіх не аднойчы называлі маці. Подробнее
У аграгарадку Ахрэмаўцы жыве Ганна Фларыянаўна Дварэцкая. Яна нарадзілася ў далёкім 1917 годзе. А цяпер падлічыце, колькі жанчыне гадоў? Подробнее