Язык: Беларуская

  • Працуюць на будучыню Наталля ВІЛЕНТА, Голас Любаншчыны 59/2015 от 08 августа 2015 10 августа 2015 08:25 КалейдоскопОбщество Беларуская

    У другую нядзелю жніўня па традыцыі сваё прафесійнае свята адзначаюць прадстаўнікі будаўнічай галіны. Подробнее

  • Зорная брыгада Голубева Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ, Родныя вытокі 63 (8628) от 08 августа 2015 07 августа 2015 15:17 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Былому спартсмену Сяргею Голубеву як нікому іншаму добра вядома п’янлівае пачуццё перамогі. Неаднаразова былы лёгкаатлет-першаразраднік, выхаванец школы алімпійскага рэзерву стаяў на п’едэстале задаволены сабой. Імкненне быць першым, без якога нельга стаць спартсменам, ён перанёс і ў прафесію, куды прыйшоў выпадкова, але, па ўсім бачна, назаўсёды. Подробнее

  • Нашы вальшчыкі — першыя ў вобласці Наталля НАВІЦКАЯ, Родныя вытокі 63 (8628) от 08 августа 2015 07 августа 2015 15:12 КалейдоскопОбщество Беларуская

    17 ліпеня ў ДЛГУ “Багушэўскі лясгас” ладзіліся абласныя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу “Лесаруб – 2015”. Першае месца ў агульнакамандным заліку заваявалі вальшчыкі ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”. Подробнее

  • Чарнічны марафон у Бярэзінскім краі Алена НЕСЦЯРОНАК, Родныя вытокі 63 (8628) от 08 августа 2015 07 августа 2015 15:35 КалейдоскопКультураОбществоПрирода и экология Беларуская

    Ведаеце, з чаго пачалося свята “Салодкія ягады”, сумесна арганізаванае ўстановамі культуры Бярэзінскага сельсавета? Са збору чарніц! Конкурс “Чарнічны марафон” стартаваў яшчэ зранку. Каб перамагчы, патрэбна было сабраць найбольшую колькасць ягад за пэўны час. У яго актыўна ўключыліся работнікі ўстаноў культуры раёна і да пачатку тэатралізаванай часткі свята здалі ў агульны кошык сабраныя кілаграмы духмяных чарніц. Подробнее

  • Камбайнавы сямейны экіпаж з “Нарачанскіх зораў” першым у раёне намалаціў тысячу тон збожжавых Мария КУЗОВКИНА, Шлях перамогі 59 от 08 августа 2015 07 августа 2015 13:56 Общество Беларуская

    Блізкія да тысячнага намалоту экіпажы Генадзя Насякайлы і Руслана Садоўскага. Таксама з “Нарачанскіх зораў” . Подробнее

  • Жніво ў ААТ “Чурлёны” набірае тэмпы Мария КУЗОВКИНА, Шлях перамогі 59 от 08 августа 2015 07 августа 2015 13:57 Общество Беларуская

    Прадстаіць убраць немалую плошчу жніўных культур – 2225 гектараў. Пасля рэструктурызацыі сельгасарганізацыя адапціравала адно да другога два гаспадарчыя механізмы. Пра гэта расказвае кіраўнік таварыства Пётр Міргалоўскі. А яшчэ пра тое, што ў “Чурлёнах” створаны два кормаўборачных атрады, па колькасці мехдвароў і размешчаных у іх тэхнічных адзінак. Камбайнавыя экіпажы, іх дзевяць, прывязаныя да мясцовасці і без вострай неабходнасці  тэхніка не перакідваецца на далёкія адлегласці. Такім чынам і паліва эканоміцца. А з ім, як заўсёды, напружана падчас такіх масавых кампаній. Подробнее

  • Выязная сесія раённага Савета дэпутатаў завяршылася наведваннем тэрыторый двух буйных рэгіёнаў Вілейшчыны – Рабунскага і Людвіноўскага Мария КУЗОВКИНА, Шлях перамогі 59 от 08 августа 2015 07 августа 2015 13:52 Общество Беларуская

    …Жоўты бераг узносіцца над гладдзю вадасховішча. Ён даў назву кемпінгу, дзе ўжо абсталяваны альтанкі і іншыя атрыбуты адпачынку (устаноўлены мангалы, складзіраваны дровы, якія можна выкарыстаць для вогнішча). Гаспадар ляснога абсягу, што прымыкае да вады, – таварыства з абмежаванай адказнасцю “Бірпоінт”. Тэрыторыя арэндавана для прадстаўлення паслуг адпачываючым. Ёсць адпаведны прэйскурант. Мяркуецца, што такая форма стане тэндэнцыяй і за парадак на месцы адпачынку мы  станем разлічвацца ўласным кашальком. Еўрапейская практыка.  Подробнее

  • Нагода падкрэсліць важнасць і значнасць Ала АЛЬФЕР, Бярэзінская панарама 59 от 08 августа 2015 07 августа 2015 12:27 Общество Беларуская

    Кожнае прафесійнае свята  ­ гэта нагода падкрэсліць важнасць і значнасць той ці іншай справы чалавека, падзякаваць яму за працу, у рэшце рэшт павіншаваць. Менавіта словы падзякі ўсім, хто мае дачыненне да будаўніцтва ў нашым раёне, віншаванні і найлепшыя пажаданні перш за ўсё выказаў намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама А.В. Сакалоўскі падчас нашай размовы напярэдадні Дня будаўніка.  Стваральная праца будаўнікоў, як адзначыў ён, заўсёды карысталася і карыстаецца прызнаннем і заслужанай павагай. Бо ўсе мы жывём і працуем у асяроддзі, створаным іх рукамі, бо будаўніцтва – гэта паляпшэнне ўмоў сёння і погляд у будучыню. Вядома, ва ўсе часы будаваць было нялёгка і нятанна, таму па рознаму складваецца і ў будаўнічай галіне  раёна. Подробнее

  • Мілана ТРАПЯНОК Мілана ТРАПЯНОК, Бярэзінская панарама 59 от 08 августа 2015 07 августа 2015 12:23 Общество Беларуская

    У сераду цэлы “віншавальны дэсант” на чале са старшынёй райвыканкама Сяргеем Дзмітрыевічам Ленкаўцом прыехаў у ААТ ”Пагосцкі”. Нагода для гэтага была самая сур’ёзная ­ адразу тры камбайнавыя экіпажы і два вадзіцелі гэтай гаспадаркі дасягнулі тысячнага паказчыка на сёлетнім жніве і рашэннем райвыканкама былі названы пераможцамі прамежкавых вынікаў раённага спаборніцтва на ўборцы зерневых і зернебабовых культур. Першым іх павіншаваў з працоўным поспехам, кожнаму паціснуў руку і ўручыў падзячныя лісты кіраўнік раёна. Подробнее

  • У Крупе адкрыты памятны камень у гонар князя Уладзіміра Ала АЛЬФЕР, Бярэзінская панарама 59 от 08 августа 2015 07 августа 2015 12:19 Общество Беларуская

    Дзень 28 ліпеня для ўсіх праваслаўных вернікаў памятны вось ужо 1000 гадоў. Менавіта столькі часу прайшло з дня скону святога раўнаапостальнага князя Уладзіміра – вялікага князя Кіеўскага, дзякуючы якому ў 988 годзе адбылося хрышчэнне Русі.  У азнаменаванне гэтай даты ў Бярэзінскім раёне прайшоў хрэсны ход ад вёскі Котава да вёскі Крупа, дзе адбылося адкрыццё памятнага камня ў гонар князя Уладзіміра. Подробнее

  • Іх праца – кожны новы будынак Ала АЛЬФЕР, Бярэзінская панарама 59 от 08 августа 2015 07 августа 2015 12:17 Общество Беларуская

    Прадстаўляць прафесію будаўнікоў няма неабходнасці, яна навідавокуў кожным населеным пункце, на кожным працоўным месцы, у кватэры або доме. Гэта іх рукамі закладваюцца падмуркі будынкаў, узводзяцца і аздабляюцца сцены, усталёўваюцца дахі. Карацей кажучы, іх праца – гэта кожны новы будынак. Такія новыя будынкі сёлета ў будаўнікоў ДУП “ПМК­182” – жылы дом ЖБК “Жамчужына Бярэзіны­5” у Беразіно, 10 жывёлагадоўчых аб’ектаў у сельгасарганізацыях раёна, а таксама 6 сянажна­сіласных траншэй. Подробнее

  • У адзіным ланцужку Анатоль ПАЛЫНСКІ, Бярэзінская панарама 59 от 08 августа 2015 07 августа 2015 12:15 Общество Беларуская

    Горача гэтымі днямі і ў прамым, і ў пераносным сэнсе не толькі на палетках гаспадарак, дзе камбайны ўбіраюць збожжа. Хапае работы і на зернетаках: тут пастаянна прымаюць збажыну, дапрацоўваюць і ачышчаюць яе. Не выключэннем з’яўляецца і збожжаток ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”. Подробнее

  • Шчыруе моладзь на жніве Людміла СЯМЁНАВА, Кіравец 61/2015 от 07 августа 2015 07 августа 2015 09:22 Экономика Беларуская

    Хлебаробы СВК “Калгас “Беларусь” на ўборцы збожжавых выйшлі на фінішную прамую: убрана 1195 га (86%) з агульных 1447 га, намалочана больш за 2856 т збожжа. Ураджайнасць менш, чым у мінулым годзе, таму якасці правядзення ўборачных работ надаецца вялікая ўвага. Нягледзячы на недабор ураджаю, хлебаробы гаспадаркі першымі ў раёне выканалі план пастаўкі збожжа ў лік дзяржзаказу. Кожны дзень на палеткі выходзіць 6 камбайнаў, своечасова дастаўляюць збожжа на ачышчальна-сушыльную гаспадарку 5 аўтамабіляў. Подробнее

  • Са святам народзінаў, этнаграфічная дзівосінка Палесся! Алла Котковец, Чырвоная звязда 48/2015 от 07 августа 2015 07 августа 2015 09:33 КультураОбщество Беларуская

    Дваццаць гадоў дзейнасці – тэрмін немалы. Зроблена вельмі многа. Сабраны агромністы матэрыял фальклорна-этнаграфічнай, гісторыка-культурнай спадчыны Палескага рэгіёна, на якой выхавалася не адно пакаленне нашчадкаў тых, хто яе ствараў. У сувязі са значнай падзеяй карэспандэнт “ЧЗ” папрасіў выказацца на гэтую тэму ўплывовых асоб, якія маюць непасрэднае дачыненне да юбілею. Подробнее

  • У ліку лідараў працоўнага спаборніцтва Людміла Сямёнава, Кіравец 61/2015 от 07 августа 2015 07 августа 2015 09:20 Экономика Беларуская

    Кожны пагодны дзень і руплівая праца набліжаюць аграрыяў да завяршэння жніва. Яны аддаюць усе свае сілы, вопыт і прафесіяналізм, каб убраць вырашчанае без страт. Подробнее

  • Будуем — значыць развіваемся! Наталля САКОЛЬСКАЯ, Кіравец 61/2015 от 07 августа 2015 07 августа 2015 09:17 Общество Беларуская

    “Будуем — значыць развіваемся!” — гэты слоган на адным з бігбордаў па вул.Гагарына нашага горада робіць яркі акцэнт на значнасці і стваральнай ролі прафесіі будаўніка.  Подробнее

  • Сімпатычныя і энергічныя Таццяна МЯТЛІЦКАЯ, Чырвоная зорка 60/15 от 08 августа 2015 06 августа 2015 18:40 ЗдоровьеКалейдоскоп Беларуская

    У перыяд з 22 па 30 чэрвеня на базе сярэдняй школы № 2 імя К. Крапівы быў арганізаваны аздараўляльны абаронна-спартыўны лагер з кругласутачным прабываннем БЭМС (“Баявыя Энергічныя Маладыя Сімпатычныя”).  Подробнее

  • Гарадзея: гісторыя і сучаснасць Таццяна НІКІЦІНА, Нясвіжскія навіны 07.08.2015 от 07 августа 2015 06 августа 2015 14:53 Общество Беларуская

    Там, где было Замирье с Заречьем,

    Там теперь Городея, друзья.

    Если ехать из Минска на Несвиж,

    Её обойти нам нельзя. Подробнее

  • Медалісту сніцца вучоба ў сталіцы Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК, Сельская праўда 59/2015 от 01 августа 2015 06 августа 2015 14:09 Калейдоскоп Беларуская

    Пра паступленне ў прэстыжную вышэйшую навучальную ўстанову марыць, бадай, кожны выпускнік. Але для гэтага трэба мець высокія балы ў атэстаце і паказаць выдатныя вынікі на цэнтралізаваным тэсціраванні. Ёсць школьнікі, якія дасягаюць іх самастойна, сваім розумам, стараннем, настойлівасцю, без дапамогі рэпе-тытараў. Знайшлі чым здзівіць, падумаюць многія, раней усе так паступалі ў ВНУ. Аднак сёння конкурсы на прэстыжныя факультэты такія высокія, пераможцаў алімпіяд так многа, што бацькі выпускнікоў перастрахоўваюцца і не шкадуюць грошай на платных настаўнікаў. Подробнее

  • Навучымся змагацца самі Галіна КАРЖАНЕЎСКАЯ, Мінская праўда №129-130 от 06 августа 2015 06 августа 2015 14:08 ОбществоПрирода и экологияСад и огород Беларуская

    Мне выпала з бацькамі пажыць у трох раёнах Міншчыны — Слуцкім, Капыльскім і Лагойскім. Зараз часцей бываю ў апошнім, дзе прайшло маё школьнае дзяцінства. Але ў Янушкавічы праз Лагойск — Лагазу — Гайну ехаць стала неяк няўтульна, бо ў ваколіцах шмат баршчэўніку. Не год, не два, не дзесяць зарастала гэта мясцовасць дзесяцігоддзямі. З 1960-х гадоў, калі ў саўгасе «Лагаза» развялі прывазную культуру на корм жывёле. Подробнее

  • Таленты, атрыманыя ў спадчыну Алёна НІКАНЧУК, Сельская праўда 58/2015 от 29 июля 2015 06 августа 2015 14:01 Калейдоскоп Беларуская

    Калі заходзіш у кватэру да Фёдара Сцяпанавіча Кавальчука, трапляеш нібыта ў музей: у пакоях мэбля, зробленая сваімі рукамі, паўсюль выразаныя з дрэва статуэткі, сцены ўпрыгожваюць шматлікія карціны. Фёдар Сцяпанавіч у адной асобе і цясляр, і разьбяр, і мастак. Подробнее

  • “Працую як для сваёй сям’і…” Кацярына НІКІЦІНА, Сельская праўда 57/2015 от 25 июля 2015 06 августа 2015 13:45 Калейдоскоп Беларуская

    — Адукацыя ў мяне наогул медыцынская, — так пачала свой аповед прадаўшчыца з вёскі Сакалова Наталля Іосіфаўна Абібок, — але, як бачыце, працую ў вясковай краме. Подробнее

  • Куточак поўдня пад акном Анатоль БЕНЗЯРУК, Сельская праўда 56/2015 от 22 июля 2015 06 августа 2015 13:18 Калейдоскоп Беларуская

    У цэнтры Жабінкаўшчыны давялося нядаўна ўбачыць крышачку поўдня (як на далёкім цёплым узбярэжжы) або казкі, знаёмай з дзіцячай кніжкі. Такой падалася з першага погляду гэтая сядзіба ў Залуззі. І першаснае адчуванне не мінала пад час усёй размовы-знаёмства з яе гаспадынямі — Нэляй Васільеўнай Латугоўскай і Наталляй Мікалаеўнай Давідовіч. Подробнее

  • “Каб зразумець людзей, стаўлю сябе на іх месца” Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК, Сельская праўда 55/2015 от 18 июля 2015 06 августа 2015 13:07 Экономика Беларуская

    На старшынях сельскіх Саветаў цяпер вырашэнне шмат якіх жыццёвых пытанняў. У некага з вяскоўцаў плот пахіліўся, іншы брыкет не завёз, у трэцяга лямпачка перагарэла, чацвёрты станам дарог не задаволены. Са зваротамі найчасцей звяртаюцца пажылыя людзі, у якіх фізічных сіл не стае, каб справіцца з усім гэтым самастойна. Подробнее

  • Чым жа шчасце вымяраецца? Анатоль БЕНЗЯРУК, Сельская праўда 60/2015 от 05 августа 2015 06 августа 2015 14:21 Калейдоскоп Беларуская

    На ўсё ў жыцці ёсць свая мера. Каб вызначыць яе, даўно ўжо існуюць надзейныя прыборы, якія без усялякае памылкі адлічваюць і хуткасць, і адлегласць, і вагу… Але ж ці дастаткова іх (хоць і дакладных, ды бяздушных), каб расказаць аб простым чалавечым шчасці, што складаецца са шчырасці пачуццяў і прыцягальнасці паміж людзьмі, аздобленых павагай добразычлівых слоў?..

    Відаць, для шчасця патрабуецца не просты “вымяральнік”. Мо — гэта дзеці, што клопатам і радасцю напоўняць сэрца, думкі маці? Як гэта адбываецца амаль штодня з Аксанаю Ляўковіч. Калі ўсё так, і мы не памыліліся ў “прыборы”, дык шчасця ў жанчыны “больш, чым пальцаў на адной руцэ!” Подробнее