”Аграсядзіба з мілагучнай і нават ўтульнай назвай “Браслаўскае мястэчка” знаходзіцца на ўскрайку вёскі Замошша. З аднаго боку да сядзібы прымыкае лес, багаты на ягады і грыбы, а з другога — возера Шылава, на якім можна парыбачыць. Згадзіцеся, вельмі спрыяльная ўмовы для адпачынку. Хадзі сабе, любуйся навакольнай прыродай і атрымлівай асалоду ад спеваў птушак. Подробнее
З раённай дошкі гонаруСырароб-майстар Браслаўскага філіяла Глыбоцкага МКК Леангіна Канавалава — работнік вопытны і надзейны. Свой прафесійны шлях у малочнай вытворчасці яна пачала 16 гадоў таму назад. Подробнее
25 ліпеня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Ішчалне адбылася ўрачыстасць, прысвечаная 500-годдзю існавання парафіі
Адчуванне вялікага свята агортвала ўжо пры ўездзе ў Ішчална: абапал дарогі выстраіліся ў рад дзясяткі машын, на якіх з розных куточкаў усёй Шчучыншчыны і не толькі дабіраліся на свята людзі. Беражліва дапамагалі дарослыя дзеці сваім састарэлым бацькам выбірацца з аўтамабіляў і суправаджалі іх да касцёла. Складвалася такое ўражанне, што на гэту ўрачыстасць сабралася адна вялікая сям’я. Подробнее
Конкурс “Уладар сяла” ўжо стаў традыцыйным для Шчучыншчыны і прыйшоўся даспадобы многім яе жыхарам. У нас ёсць наглядны прыклад таго, якіх высот можна дасягнуць у гэтым прэстыжным праекце. Сям’я Скорбаў з Дэмбрава заваявала тытул “Уладар сяла” не толькі на раённым, але на абласным і рэспубліканскім этапах праекта-конкурсу ажно двойчы: у 2012-ым і ў 2014-ым гадах. У мінулую суботу на стадыёне Астрынскай сярэдняй школы за лідарства змагаліся 9 сямей, якія з’ехаліся з розных куточкаў Шчучыншчыны. Подробнее
14 ліпеня па ініцыятыве кіраўніцтва ТАА“БелАграліга” на базе КУСГП “Прыдняпроўскі” нашага раёна і ААТ “Агракамбінат “Юбілейны” Аршанскага раёна адбыўся семінар па тэхналогіі вырошчвання азімых пшаніцы і жыта, гібрыдаў яравога рапсу і гароху нямецкай селекцыі. Подробнее
Той, хто ў дзяцінстве зачытваўся вядомай у свой час гераічнай аповесцю Міхася Лынькова “Міколка-паравоз”, надоўга запомніў, як галоўны герой ганарыўся сваім бацькам і з якой непадробнай радасцю ён сустракаў і праводзіў цягнікі, як па гуку мог адрозніць, куды мчыць састаў. Хлопец жыў летуценнем, што некалі і ён будзе кіраваць паравозам. Даўно мінулі тыя часы, але чыгунка і сёння мае да сябе своеасаблівае прыцягненне. Не з’яўляецца вялікім сакрэтам, што па рэйках, якія распаўзліся ў розныя бакі свету, дзень і ноч імчаць саставы: грузавыя, хуткасныя пасажырскія, прыгарадныя. Так і ад вузлавой станцыі Круляўшчызна бягуць цягнікі да Друі і Лынтупаў, Маладзечна і Полацка. Здаецца, невялікую колькасць пунктаў ахоплівае гэты вузел, але без яго дзейнасці цяжка ўявіць жыццё раёна. Практычна кожны з нас карыстаецца паслугамі чыгуначнікаў, бо яны вызначаюцца і пэўнай зручнасцю, і коштам. Чыгунка – своеасаблівая краіна са сваімі законамі і парадкамі. І найвялікшую ролю адыгрывае тут машыніст. А што хаваецца за гэтым простым словам? Вялікая адказнасць, моцная дысцыпліна, здольнасць імгненна рэагаваць у складаных непрадбачлівых сітуацыях, вытрымка і надзейнасць. Менавіта такімі якасцямі павінен валодаць чалавек, які вырашыў звязаць свой лёс з жыццём на колах. Усё гэта ўласціва Юрыю Лубачку, які неаднаразова прызнаваўся адным з лепшых машыністаў лакаматыўнага дэпо. Подробнее
27 ліпеня наш раён на чале са старшынёй райвыканкама Алегам Пінчуком прымаў прадстаўнічую дэлегацыю ўдзельнікаў семінара “Павышэнне эфектыўнасці выкарыстання драўняных адходаў на прыкладзе Докшыцкага раёна”. Ініцыявала правядзенне форуму Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Удзел у ім прынялі першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Канстанцін Мартынецкі, намеснік Прэм’ер-міністра краіны Міхаіл Русы, міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, першы намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Грэбнеў, прадстаўнікі міністэрстваў эканомікі, лясной гаспадаркі, энергетыкі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту, Савета Рэспубліканскай лесапрамысловай асацыяцыі, НВП “Белкатламаш”, намеснікі старшынь аблвыканкамаў, навукоўцы. Подробнее
У сельгаспрадпрыемствах раёна завяршыўся першы этап нарыхтоўкі кармоў. Шматгадовыя травы ўбраны на плошчы 10,7 тысячы гектараў, нарыхтавана 5193 тоны сена, 71967 тон сенажу і 4084 тоны сіласу. Як бачна з публікуемай зводкі план нарыхтоўкі сенажу і сена з траў першага ўкоса выкананы на 65% і сіласа — на 4%. Подробнее
Нават у цяперашнім недабудаваным выглядзе агрэгатны завод – немалое прадпрыемства: пад вытворчымі карпусамі занята 173 гектары. З гэтай плошчы выкарыстоўваецца толькі 70 працэнтаў. Таму частку невыкарыстоўваемай тэрыторыі плануецца перадаць “Кранаспану”, які знаходзіцца па-суседску. Подробнее
У Варшаве прайшла 27-я Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі. У гэтым годзе спартова-рэлігійнае мерапрыемства сабрала 1 500 удзельнікаў з Еўропы (Польшча, Беларусь, Расія, Германія, Іспанія, Літва, Латвія). Нашу краіну прадстаўлялі 20 парафій, найбольш шматлікімі з якіх былі вернікі з Гродзеншчыны. У ліку іх была і наша каманда Тракельскай парафіі. Подробнее
Калі загаловак гэтага матэрыяла ў вас выклікае асацыяцыі, напрамую прасякнутыя каханнем, бо існуе цыкл “Песень пра галоўнае”, то я вас расчарую. Не пацвярджае, а адвяргае такія высновы тэма творчай сустрэчы, пазначаная як “Летняя рапсодыя любові”. Бо, як вядома, у беларускай мове “любоў” і “каханне” – розныя паняцці: кахаць можна жанчыну, а любіць — маці і Радзіму. Подробнее
Ігар Тарасаў нарадзіўся і жыве ў Смаргоні. Працоўную дзейнасць пачаў на заводзе аптычнага станкабудавання, вечарамі вучыўся ў філіяле палітэхнікума, які існаваў на той час пры ЗАСе. Пасля атрымання спецыяльнасці па абслугоўванні станкоў з лічбавым кіраваннем юнака прызвалі на тэрміновую службу ў армію. Подробнее
Для работнікаў і актыўных наведвальнікаў Сасноўскай сельскай бібліятэкі-клуба стала добрай традыцыяй штогод адзначаць свята вёскі. Вось і сёлета ліпеньскім днём на фэст “Вітаем цябе, родная весачка!” былі запрошаны жыхары з Сасноўкі і навакольных вёсак. Дзякуючы кіраўніку філіяла “Жодзішкі” Уладзіміру Шастаку, на калгасным аўтобусе прыехалі ў Сасноўку ўсе жадаючыя з Расла, Казянятаў, Бярозы, Гарыдзенятаў, Данюшава, Заблоцця, Вайнідзенятаў. Подробнее
Для збору мікратапонімаў Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі арганізаваў анамастычную экспедыцыю ў Любанскі раён. Подробнее
Ужо не першы год па ўсёй рэспубліцы ладзяцца спаборніцтвы паміж маладымі сем’я-мі за пачэснае званне «Уладар сяла». Подробнее
Найлепшы вынік на Любаншчыне бягучага года па надоях малака ў аператараў ААТ «Забалацкага». Подробнее
Адбыўся трэці дзіцячы турнір па футболе сярод юнакоў. Подробнее
Амаль у кожным працоўным калектыве ёсць людзі, якія не імкнуцца да высокіх чыноў і адказных пасад, а спакойна выконваюць даручанную ім работу. Як гэта нярэдка здараецца, іх адсутнасць не выклікае асаблівых нязручнасцей. Мой суразмоўца з ліку такіх людзей, але са значным выключэннем. Подробнее
Штогод уборка ўраджаю становіцца своеасаблівым экзаменам для хлебаробаў. Экзаменам на стараннасць і руплівасць, на ўменне працаваць у складаных пагодлівых умовах. Праўда, вяскоўцы адзначаюць, што гэта апошняя справа – скардзіцца на надвор’е. Аднак і адмаўляць яго уплыў на ўраджай і ход жніва таксама не варта. Подробнее
На Бераставіччыне вялікая ўвага надаецца развіццю жывёлагадоўлі – прыярытэтнай галіне ў аграрным сектары. У нас была праведзена своечасовая мадэрнізацыя вытворчасці. Буйная рагатая жывёла ўтрымліваецца на сучасных малочнатаварных комплексах, што дазволіла аптымізаваць працэс і скараціць выдаткі. Цяпер значна меншая колькасць аператараў машыннага даення абслугоўвае больш кароў. Важным падмуркам павелічэння надояў у гаспадарках раёна з’яўляецца далейшае раскрыццё генетычнага патэнцыялу жывёлы і планамерная работа па ўзнаўленні статка. На Бераставіччыне склалася добрая традыцыя: кожны год тут праводзіцца традыцыйны раённы конкурс па ўзнаўленні статка і штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы. Подробнее
Свята-Георгіеўскі храму вёсцы Слабодка Літвенскага сельсавета – адзін з самых старадаўніх на тэрыторыі нашага раёна. Адна версія, што яму больш за 250 гадоў, другая – больш за сто. Гэтая старадаўняя драўляная царква – лампада стаўбцоўскай глыбінкі. Подробнее
Механізатар ААТ ”Багушэвічы” Валянцін Уладзіміравіч Корзун, як і належыць добраму бацьку, заўсёды з гонарам гаворыць пра сваіх траіх дачушак. Яны ў яго і разумныя, і самастойныя, выхаваны ў самых лепшых сялянскіх традыцыях і шануюць бацькоў. Хлебароб знаходзіць шмат добрых слоў, каб яшчэ і пахваліць жонку. Трэці год запар прыбіральшчыца Багушэвіцкага сельскага Дома культуры Ірына Пятроўна Корзун бярэ водпуск у гарачы час жніва і дапамагае мужу працаваць на камбайне ДОН1500Б. На цяжкасці жанчына не наракае, ды і асаблівых адносін да сябе не патрабуе, як і ўсе, перажывае за ход уборачнай кампаніі. Подробнее
Дзень чыгуначніка адзначаецца тады, калі наступае гарачая ўборачная пара. Подробнее
У ААТ «Агранёманскі» сёлета вырашчаны неблагі ўраджай збожжавых і зернебабовых культур, які неабходна зжаць на плошчы 2600 гектараў. На гэтым тыдні хлебаробы прыступілі да жніва, першым убіраюць ячмень. Гэтая культура займае ў гаспадарцы плошчу 860 гектараў. Подробнее
У Стоўбцах працуе школьны кірмаш. Традыцыйна размешчаны побач з магазінам «Дзіцячы свет», ён запрашае штодзённа, акрамя панядзелка. Подробнее