Трынаццаты год у Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы ў ліпені высаджваецца працоўны дэсант. З мінулага панядзелка да работы прыступіў атрад “Флагман” (камандзір Уладзіслаў Салаўёў). Статус будатрадаўца атрымалі 18 навучэнцаў каледжа з больш чым паўсотні жадаючых. Подробнее
На палях Нясвіжчыны набірае абароты жніво Подробнее
Напярэдадні Дня работнікаў гандлю адбылася яшчэ адна важная падзея. У магазіне “Цэнтральны” УП “Магазін №10” пасля рамонту адкрыўся кафэтэрый. Подробнее
Вялікая група работнікаў гандлю была ўзнагароджана ў райвыканкаме напярэдадні свайго прафесійнага свята. Так, дырэктар УП «Магазін № 10» Іраіда Салава атрымала нагрудны знак Міністэрства гандлю «Выдатнік гандлю Рэспублікі Беларусь». Подробнее
Учора на Гарадзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства паступілі першыя тоны зерня новага ўраджаю — харчовая пша-ніца. Да выканання дзяржаўнага заказу першай у раёне прыступіла эксперыментальная база “Свеклавічная”. з Гарадзеі гэтае зерне будзе адпраўлена на УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў”.
Дзяржзаказ 2015 года на пшаніцу харчовую па Нясвіжскім раёне складае 14650 тон. Подробнее
«Сёлетні ўраджай у Мінскай вобласці трэба ўбраць на плошчы 600 тысяч гектараў. Тэхніка падрыхтавана: у час жніва будуць працаваць 2.463 зернеўборачныя камбайны. Мяркуем атрымаць у гэтым годзе не меней 2 млн. тон зерня», — адзначыў старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра на свяце «Зажынкі» ў Клецкім раёне. Подробнее
Прыступіць да масавай уборкі збожжавых шкодзяць дажджы. Недзе давялося прачытаць, што ў ліпені яны ўжо істотна не стымулююць рост ураджайнасці. Таму і не цешаць душу хлебароба. Асабліва, калі надыходзіць час жніва. Але капрызы надвор’я не бяруцца пад увагу, калі гаворка вядзецца пра нюансы важнейшай сельскагаспадарчай кампаніі года. Менавіта такая канцэптуальная, без скідак на свавольствы нябёсаў, размова адбылася на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. Аб гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна да ўборкі ўраджаю і севу азімых культур праінфармаваў прысутных першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Ігар Шавялёў. Подробнее
Жніво ў “Сцешыцах”, як, дарэчы, і ў іншых сельгаспрадпрыемствах раёна – “Нарачанскіх зорах”, “Алай зары”, – пачалося з азімага рапса. Усё далей ад дарогі адступае высокі, шчыльны сцебластой, які зверху нагадвае бухматую, з нанізанымі калючкамі шчотку, уціснутую сярод зараснікаў акаляючага поле кустоўя. Подробнее
Нягледзячы на спёку, якая паўплывала-такі на ўраджай гэтага года, аддача ад намаганняў хлебаробаў будзе. Упэўніцца ў гэтым можна было ў СВК “Пархімаўцы” Бераставіцкага раёна. Восем магутных камбайнаў працавала на ўборцы ўчора ў гэтым сельгаскааператыве. Тут моцная агранамічная служба, дружная каманда працаўнікоў. Подробнее
Час дэфіцыту даўно мінуў, рынкі перанасычаны элементарнымі таварамі ў тым ліку і разнастацнай сувенірнай прадукцыяй. Але цяпер стала модна мець і эксклюзіўныя рэчы, нават зробленыя пад заказ. А калі вырас попыт, значыць, расце і прапанова. Подробнее
На мінулым тыдні жыццё каталіцкай парафіі аграгарадка Опса было насычана падзеямі. А ўсё таму, што тут прымалі ўдзельнікаў чацвёртай міжпарафіяльнай пілігрымкі-спаткання. У гэтым годзе яна прайшла пад дэвізам “Ніхто не можа верыць сам” і сабрала гасцей з парафій нашага і суседніх раёнаў. Подробнее
На свята першага снапа ў гаспадарку завіталі начальнік райсельгасхарчу Генадзій Баляслававіч Хоміч, удзельнікі рэспубліканскага семінара работнікаў дзяржаўнага вытворчага аб’яднання “Белпаліўгаз” – арганізацыі, якая ўзяла гэта сельгаспрадпрыемства пад сваю апеку. Подробнее
Калі жыхару замежнай дзяржавы задаць пытанне, з чым у вас асацыіруецца Беларусь, можна пачуць мноства самых разнастайных адказаў. Але сярод варыянтаў абавязкова будзе “Славянскі базар у Віцебску”, бо міжнародны фестываль мастацтваў даўно стаў своеасаблівай візіткай нашай краіны. Подробнее
На гарадскім стадыёне 17 ліпеня адбылося адкрыццё спаборніцтваў па міні-футболе. Пазмагацца за “Кубак Браслава — 2015” вырашылі 10 каманд: “Фініш”, “Тарпеда”, “Сваякі”, “Дрывяціч” (Браслаў), “Друя”, зборная моладзі Браслава, “Слабодка”, “Тарпеда”, “Богіна”, РАНС. У гэты ж дзень былі сыграны 4 першыя гульні. Увогуле матчы будуць праходзіць да 14 жніўня. На гэтую дату назначаны фінальныя гульні. Подробнее
Усё менш часу застаецца да дня, калі Шчучын стане сталіцай свята беларускага пісьменства. Горад старанна рыхтуецца да гэтай падзеі. Будынкі ў рыштаваннях, абмялелае возера, дзе праводзіцца рэканструкцыя набярэжнай, новыя будаўнічыя пляцоўкі – гэта тое, што ў жыхароў навідавоку. Але разам з тым кіпіць і, так бы мовіць, закулісная работа, вынікі якой стануць бачнымі толькі ў дзень свята. Як вы здагадаліся, гэта распрацоўка культурнай праграмы – разнастайнай, насычанай і, безумоўна, цікавай.Пра тое, як ідзе падрыхтоўка да свята аб’ектаў культуры, і якімі праектамі здзівяць гасцей асветработнікі, мы папрасілі расказаць начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргея Генадзьевіча Касперчука. Подробнее
Стаўбцоўcкая каманда вясёлых і знаходлівых «Кароткае замыканне» ўзяла ўдзел у Дні моладзі, што прайшоў у рамках ХХІVМіжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Подробнее
Ірына Ульянаўна Кажура гаворыць: яна ніколі не думала, што ў 67 гадоў (цяпер ёй 72) прыйдзецца ўзяць на сябе ношу клапаціцца пра дзяцей-сірот. Аднак ніхто не можа прадказаць, як павернецца жыццё чалавека, якія падзеі прыйдзецца перажыць. Подробнее
Галіна Недзень працуе ў ААТ «Дзераўное» аператарам па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы. Подробнее
16 ліпеня ў Навасвержанскім сельвыканкаме адбыўся прыём грамадзян дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалаем Міхайлавічам Іванчанкам. На прыём прыйшлі ў асноўным мясцовыя жыхары. Подробнее
Аб’екты СГФ “Чыгірынка” былі ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў выязной нарады з прадпрыемствамі нафтапрадуктазабеспячэння ВА “Беларуснафта” ў галіне аховы працы, прамысловай і пажарнай бяспекі па выніках работы за І паўгоддзе бягучага года. Удзел у нарадзе прымалі в.а. генеральнага дырэктара ВА “Беларуснафта” Уладзімір Гошкіс, дырэктар РУП “Беларуснафта-Магілёўабланафтапрадукт” Аляксандр Несцераў, галоўныя інжынеры, кіраўнікі службаў аховы працы, старшыні прафкамаў прадпрыемстваў нафтапрадуктазабеспячэння. Подробнее
Для студэнцкай і навучэнцкай моладзі летняя пара звязана не толькі з актыўным адпачынкам: дзеля садзейнічання рэалізацыі правоў юнакоў і дзяўчат на працу ствараюцца разнастайныя экалагічныя, будаўнічыя і студэнцкія атрады. Удзел у іх дазваляе рабятам назапасіць сур’ёзны працоўны вопыт, адчуць разуменне таго, што іх пасільная праца прыносіць карысць, атрымаць першыя ўласна заробленыя грошы, знайсці новых сяброў. Подробнее
У мінулую сераду на Чэрыкаўшчыне адбылося традыцыйнае свята зажынак на полі ААТ “Эксперыментальная база “Чэрыкаў”, на якім прысутнічала кіраўніцтва раёна, кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, хлебаробы вышэйназванай гаспадаркі. Святочнае мерапрыемства, якое дало старт масаваму жніву ў раёне, пачалося з адслужанага малебна настаяцелем храма Раства Найсвяцейшай Багародзіцы Мікалаем Жуком. Подробнее
У СВК “Цецяроўка” Бераставіцкага раёна 21 ліпеня адбылося адметнае фальклорнае свята “Зажынкі”. Арганізавалі яго ў сельгаскааператыве сумесна з вакальнай групай “Альтанка” Макараўскага Дома нацыянальных культур, каб аддаць даніну павагі працаўнікам сельскай гаспадаркі, для якіх пачалася гарачая ўборачная пара. Подробнее
Зажынкі – гэта свята ў гонар збору новага ўраджая збожжа. Яго праводзяць тады, калі пачынаюць зажынаць жыта. Традыцыйна пачатак і канец уборкі ўраджая ўрачыста адзначаліся і сельскай абшчынай, і ў кожнай сям'і. Подробнее
Жніво цалкам уступіла ў свае правы. Па стане на 27 ліпеня абмалочана 2730 гектараў зерневых палеткаў альбо 13,3% запланаванай плошчы. Тон па тэмпах жніва задаюць механізатары ААТ “Месціна”, дзе ўжо сіламі 5 камбайнавых экіпажаў убрана чвэрць зерневых культур альбо 290 гектараў. Подробнее