Хлебаробы філіяла “Здравушкаагра” яшчэ ў мінулы чацвер прыступілі да абмалоту зерневых культур, аднак на наступны дзень былі вымушаны заглушыць маторы камбайнаў. Нагода для гэтага была важная: на палетках гаспадаркі праходзіла традыцыйнае раённае свята зажынак. Подробнее
Нізка пакланіцца трэба сапраўдным падзвіжнікам – тым людзям, якія зрабілі ўсё магчымае, каб на Бераставіччыне быў такі цудоўны і сучасны сад. Ён прываблівае вока, калі едзеш паблізу, зачароўвае, калі трапляеш у гэты райскі куточак. Працаўнікі СВП “АграМір” могуць ганарыцца, што ў іх ёсць адметны ўчастак “АграСад”. Подробнее
Праца хлебаробская заўжды займала сваё пачэснае месца. Падчас святкавання «Зажынак» гэта падкрэслівалася неаднаразова. Кіраўнікі гаспадарак Уладзімір Шутаў і Аляксандр Бакурын паабяцалі зрабіць усё магчымае, каб годна завяршыць жніво. Подробнее
Відавочна, што ў раёне мясцовая ўлада актыўна вырашае пытанні. Такі вывад зрабіла пасля “прамой тэлефоннай лініі”, праведзенай з бярэзінцамі ў мінулую пятніцу, намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Р.П. Саўрыцкая. На тэлефонны дыялог з Раісай Пятроўнай выйшлі ўсяго тры чалавекі, і звароты ў асноўным патрабавалі растлумачэння. Подробнее
У сенняшнім нумары мы заканчваем знаёмства з лялькамі-абярэгамі. Спадзяёмся, што гэтая рубрыка была вам цікавая і крыху апынула вас у мінулае. Нагадаем, што гэтыя лялькі вырабляюць работнікі Чэрыкаўскага гісторыка-краязнаўчага музея. Любую з прадстаўленых у нашых выпусках ляльку, можна набыць у музеі нашага горада, альбо наведаць майстар-клас па яе вырабе. Верце ў цуд і ён абавязкова прыйдзе! Подробнее
Маладая, дружная, сям’я Марыі і Паўла Макарчыкаў, у якой выхоўваюцца дзеці Уладзімір, Валерыя і Любоў, — сёлетняя пераможца раённага этапа конкурсу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”. Вестку аб перамозе яны ўспрынялі з радасцю. Стаць лепшымі спрабавалі і ў мінулым годзе, але не хапіла некалькіх балаў. Сёлета вырашылі: нягледзячы ні на што, стаць першымі ў раёне! Так і атрымалася. Подробнее
Доўгачаканыя дожджыкі нарэшце дабавілі ў глебу вільгаці. Актывізаваўся рост бульбы, узрадавана пацягнулася ўверх кукуруза… Але, на жаль, прыпынілася ўборка збожжавых культур, палі цяжка ўздыхалі пад налітым сырым калоссем і чакалі добрага надвор’я. Подробнее
Спевамі, танцамі і добрымі словамі работнікі культуры Рагачоўшчыны падтрымліваюць працоўны дух і добры настрой хлебаробаў, выязджаючы з міні-канцэртамі на хлебныя нівы і зернетакі. Подробнее
Некалі Карэлічы належалі вялікім князям літоўскім, затым перайшлі да буйных магнатаў Чартарыйскіх, ад іх да Радзівілаў нясвіжскай лініі, а пасля гэтага — да князя Вітгенштэйна, графа Путкамера. Гістарычных звестак пра Карэлічы захавалася нямнога. Упершыню яны ўпамінаюцца ў канцы XIV стагоддзя. Больш як праз сто гадоў, у 1505 г. крымскія татары на чале з Баты-Гірам сталі лагерам пад Клецкам, адтуль накіраваліся на Ліду, наводзячы жах на літоўскіх князёў, і разбурылі дашчэнту Карэлічы. Подробнее
Карэліччына прымала ўдзельнікаў абласнога семінара-нарады, на павестку дня якога было вынесена пытанне аб гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый вобласці да ўборкі зерневых і зернебабовых культур і лёну ў 2015 годзе. Да яго правядзення арганізатары падышлі з усёй адказнасцю.
Праграма семінара ўключала дзве часткі: тэарэтычную і практычную. Упершай аграрыі вялі сур'ёзную размову па дадзеным накірунку, а наведаўшы сельска-гаспадарчыя арганізацыі раёна, атрымалі яшчэ шмат карыснай інфармацыі. Подробнее
У мінулы чацвер у вёсцы Дунцы адбыліся «Зажынкі» — свята першага снапа. Подробнее
На мінулым тыдні завяршылася залічэнне абітурыентаў на бюджэтную форму навучання ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Асаблівасцю сёлетняй уступнай кампаніі стала даволі высокая колькасць 100-бальных сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання, якая істотна павялічыла прахадны бал для жадаючых атрымаць студэнцкія білеты. Аднак гэта акалічнасць ніяк не адбілася на выніках паступлення сёлетніх выпускнікоў гімназіі, якія завяршылі вучобу з адзнакай. Так, у ліку першых былі залічаны ў атрад студэнтаў медалісты гімназіі Дар’я Рудзь і Карына Ганчук (на здымку).
Дар’я стала першакурсніцай прэстыжнага факультэта “Міжнароднае бізнес-адмі-ністраванне” Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і чацвёртай па суме набраных балаў сярод 30 першакурснікаў групы. У запасе ў дзяўчыны 373 балы, у ліку якіх 98 балаў па рускай мове, 89 – па англійскай мове і 87 — па гісторыі Беларусі. У дадатак да гэтага сярэдні бал атэстата ў Дар’і налічваў 99 балаў! Подробнее
Па выніках работы за студзень-чэрвень валавая вытворчасць малака ў раёне павялічылася ў параўнанні з мінулым годам на 12,5% і дасягнула 22787 тон. Радуе і дасягнуты вынік па прадуктыўнасці жывёлы. Выкананы даведзеныя заданні, надой склаў 2178 кілаграмаў супраць 2108 летась. Усё гэта дазволіла павялічыць належным чынам рэалізацыю малака. Аднак дасціпныя спецыялісты райсельгасхарчу не раяць жывёлаводам адпачываць на лаўрах, а актыўней выкарыстоўваць шматлікія рэзервы для ўвядзення патрэбнай тэхналогіі ўтрымання статка. Менавіта яна пры належнай кармавой базе і вытворчай дысцыпліне гарантуе прырост малака і даходаў сельгаспрадпрыемствам. Подробнее
Дзіўнае адчуванне ахоплівае нават пры ўяўным судакрананні з рэчамі стогадовай даўніны ад думкі пра магчымую энергетыку іх і тваю. Так было, калі хацелася дакрануцца да клавішаў даўняга клавесіна Багдановічаў у музеі вялікага Максіма ў Гародні, такое ж пачуццё найшло, калі пісаў два словы для музея не менш вядомай Алаізы Пашкевіч у Астрыне. Подробнее
Упершыню вёска Свяціца прыгадваецца ў 1539 годзе як сяло Ліпскай воласці, уласнасць магнатаў Радзівілаў. У 1584 годзе Свецічы – такую назву мела паселішча — Радзівіл падараваў Нясвіжскай калегіі езуітаў. Подробнее
Моладзевы праект пад такой назвай стартаваў пад эгідай пракуратуры Гродзенскай вобласці, абласной камісіі па справах непаўналетніх і іншых зацікаўленых органаў. Асноўныя яго задачы — арганізацыя занятасці падлеткаў у час канікулаў, прафілактыка правапарушэнняў, удасканаленне фізкультурна-аздараўленчай работы з непаўналетнімі, прывіццё дзецям здаровага ладу жыцця. Подробнее
У пераліку прафесій для сапраўдных мужчын пажарны-выратавальнік займае далёка не апошняе месца. Рашучасць, смеласць, здольнасць хутка арыентавацца ў неардынарнай сітуацыі і ўзяць на сябе адказнасць за жыццё іншага, вытрымка і добрая фізічная падрыхтоўка – можна сказаць, прафесійныя прыкметы таго, хто служыць у падраздзяленнях МНС. Менавіта гэтыя якасці калісьці і прадвызначылі лёс Валерыя Плюты. Подробнее
Тры шчырыя адказы на пастаўленыя пытанні галоўных спецыялістаў можна лічыць своеасаблівым зрэзам праблем, якія чакаюць сельгаспрадпрыемствы ў ходзе сёлетняга жніва. І, вядома, пры падвядзенні яго вынікаў. Робячы скідку на стрыманасць спецыялістаў у прагнозе, будзем спадзявацца на добры пачатак, які ў многім паўплывае на фінал важнейшай кампаніі года. Подробнее
Як прыйшло лета – уставай вясковец са светам. Такога, а нярэдка і больш жорсткага рэжыму працы патрабуе ад аграрыяў у тым ліку і касавічная пара. Спрыяльнасць надвор’я ў гэты адказны і хуткаплынны час з’яўляецца для аграрыяў вельмі добрым памагатым. Подробнее
Лета – адпускная пара. Нехта едзе на мора, а хтосьці спяшаецца ў лес, на прысядзібныя ўчасткі, дачы. І не толькі для таго, каб адпачыць, але папрацаваць, нарыхтаваць і падзарабіць. Лясы Ляхавіччыны напоўнены галасамі ягаднікаў, кожны з якіх імкнецца адхапіць свой кавалак ”пірага” з чарніц ці маліны. Подробнее
За вёскай прыволле: залатое жніўнае поле аж свеціцца пад промнямі ліпеньскага сонца. Выспеў колас, наліўся бурштынам, схіліўся пад сваім цяжарам – чакае хлебароба, каб аддзячыць яму за клопаты, старанне, працавітасць… І вось ужо на хлебнай ніве выстраіліся камбайны, на старце аўтамабілі, гатовыя прыняць зерне і адвезці на зернеток. Але гэты момант павінен быць святам для ўсіх, хто шчыраваў, каб вырасціць новы ўраджай. Подробнее
Беларусь і Польшчу звязваюць шматвяковыя традыцыі добрасуседскіх адносін, асабліва гэта тычыцца духоўных, культурных, сяброўскіх кантактаў. Часам цяжка знайсці грань, якая падзяляе беларускі і польскі народы. Варта ўзгадаць А. Міцкевіча і Э. Ажэшку, М. Агінскага і С. Манюшку, творчасць якіх з’яўляецца неацэнным багаццем як польскай, так і беларускай гісторыі і культуры. Подробнее
Сельскія людзі нараджаюцца, безумоўна, з любоўю да зямлі. Кожны дзень жывуць у клопатах пра яе — бо мала пасадзіць культуру, трэба дагле-дзець яе. Звычайна такія людзі сваё працоўнае жыццё прысвячаюць менавіта зямлі — шчодрай карміцельцы. Шаснаццаты год плённа і аддана служыць ёй Збыслаў Вінцэнтавіч Кутыш. Сціплага, добразычлівага працаўніка, які не баіцца мазаля, паважаюць калегі. Цэніць яго і кіраўніцтва КСУП “Эліт-Агра Больцінікі”. А воранаўцы, якія не-не ды і кінуць вока на раённую Дошку Гонару, цікуюць: “Хто ж ён, наш зямляк?”. Подробнее
У нядзелю ва ўрачыстай абстаноўцы ў Тэатральнай зале замка Радзівілаў прайшло адкрыццё міжнароднага валанцёрскага экалагічнага летніка “Спадчына Радзівілаў-2015”, які Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” праводзіць сумесна з Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэтам і рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”. Подробнее
Разам з усёй краінай Шчучыншчына ўрачыста адзначыла галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). 3 ліпеня 1944 года стаў днём вызвалення Мінска і ўсёй беларускай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта ад таго гераічнага мінулага бярэ пачатак наша сённяшняе мірнае і шчаслівае жыццё, у Вялікай Перамозе, 70-годдзе якой мы сёлета адзначылі, – вытокі незалежнасці любімай Беларусі. Подробнее