Традыцыйна, напрыканцы лета, на Цэнтральнай плошчы горада ладзіцца мерапрыемства, якое ўсе гараджане ведаюць, як свята кветак. Вось і сёлета яно адбылося 29 жніўня, сабраўшы вялікую колькасць нераўнадушных да кветкавай прыгажосці людзей. Акрамя таго, гэтае свята — добрая нагода развітацца з летам, з канікуламі, а таму тут было аднолькава цікава, як дарослым, так і дзецям. Подробнее
Дзень вёскі – асаблівы дзень у календары любога населенага пункта, калі ён расквітае, напаўняецца жыццём. У суботу яно «бурліла» ў Шарыбаўцы Кашалёўскага сельсавета. Подробнее
Аграгарадок Крыўск… Ён так шмат значыць для сваіх жыхароў. Яны тут працуюць, спраўляюць вяселлі, трымаюць на руках сваіх першынцаў, затым вядуць за руку іх у школу. У адзін з апошніх дзён лета жыхары Крыўска адсвяткавалі Дзень вёскі. Подробнее
Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Подробнее
Другое месца сярод вадзіцеляў ва ўзросце да трыццаці аднаго года, занятых на адвозцы зерня, на працягу сёлетняй жніўнай кампаніі з цвёрдай упэўненасцю трымаў вадзіцель аўтамабіля МАЗ-551605 сельскагаспадарчага філіяла «Гарадзяцічы» адкрытага акцыянернага таварыства «Любанскі райаграсэрвіс» Канстанцін Юр’евіч Андрыянаў. Подробнее
Уборка ўраджаю – гэта, можна сказаць, своеасаблівы экзамен, падвядзенне вынікаў усёй працы хлебаробаў. Подробнее
Хлебаробам адкрытага акцыянернага таварыства «БВА» сёлета ёсць чым ганарыцца – умалотны колас у іх сапраўды важкі. Подробнее
Аб працы абаронча-спартыўнага лагера «Патрыёт». Подробнее
Дапамога Подробнее
Мікола Мятліцкі – вядомы беларускі паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. Хоць родам Мікалай Міхайлавіч з Гомельшчыны, Астравеччына для яго, па ўласным прызнанні, – другая радзіма. Ён з’яўляецца актыўным чытачом “Астравецкай праўды”, неаднаразова ладзіў сустрэчы з вучнямі школ раёна і мясцовымі паэтамі, апошняя з якіх адбылася напрыканцы ліпеня ў Варнянах. Подробнее
У апошні жнівеньскі дзень, напярэдадні Дня ведаў, у Шчучыне адкрылася кнігарня ААТ “Белкніга” з каларытнай беларускай назвай – “Несцерка”. Гэта выдатны падарунак шчучынцам да Дня беларускага пісьменства, адметная старонка ў летапіс культурнага развіцця нашага горада. Подробнее
Для Дзмітрыя Богдана і Дарыны Дзеравянкінай сёлетні Дзень нараджэння асобы – яны першы раз ідуць у першы клас! І не толькі ў адну школу – трэцюю гарадскую, але і вучыцца будуць у адным класе. Бываюць такія супадзенні! Подробнее
У першую нядзелю верасня сваё прафесіянальнае свята адзначаюць работнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці. Сёння ў нафтагазавым комплексе краіны заняты больш за 30 тысяч чалавек. У Браслаўскім раёне гэтую стратэгічна важную галіну рэспубліканскай эканомікі прадстаўляюць працаўнікі філіяла РВУ “Браслаўрайгаз”. Подробнее
У жніўні 2011 года указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 342 была зацверджана Дзяржаўная праграма ўстойлівага развіцця сяла на 2011-2015 гады. Асноўная яе мэта — стварэнне ўмоў для прыярытэтнага сацыяльна-эканамічнага развіцця сяла, павышэнне эфектыўнасці работы аграпрамысловага комплексу. Подробнее
Славуты беларускі першадрукар Францыск Скарына параўноўваў кнігу з люстэркам людскога жыцця. Згадалася гэтае трапнае выслоўе, калі знаёміўся з апошнім выданнем нашага земляка Фёдара Лапаніка. Другая па ліку кніжка ляхавічаніна, якую склалі выбраныя апавяданні, выйшла сёлета ў Маскве на рускай мове. Подробнее
– Вы гатовы стварыць моцную і дружную сям’ю? – з гэтым пытаннем на мілагучнай беларускай мове да нявесты Наталлі Сарокі і жаніха Алега Навуміка звярнулася начальнік аддзела загса райвыканкама Людміла Палтарак. І на роднай мове прагучаў адказ маладажонаў: “Так. Гатовы!” Подробнее
Газ трывала заняў месца сярод зручнасцяў, без якіх мы ўжо не ўяўляем свайго жыцця. Сёлета нашы газавікі адзначаюць не толькі прафесійнае свята, але і 55-годдзе УП ”Брэстаблгаз”. Подробнее
З першых рыфмаваных радкоў пра Таню, якая плача, з першых казак пра курачку Рабу, Калабка, з буквара і далей, далей пачынаецца гэта ўзаемапранікненне – чалавека і кнігі, якое і аптымальна, і ідэальна павінна ператварыцца ва ўзаемную любоў. Бывае, на жаль, што гэтага не адбываецца, але, паўтару, на вялікі жаль. Подробнее
Вёсачка Татаршчына — адна з самых маленькіх на тэрыторыі сельскага Савета. Яе плошча ўсяго 3 гектары, а насельніцтва — 6 чалавек. З пастаянна пражываючых — тры. Станіслаў Станіслававіч Сіняўскі — тут старажыл. У верасні яму споў-ніцца 90 гадоў. Толькі калі насустрач нам, няпрошаным гасцям, з добразычлівай усмешкай выйшаў рухавы шчуплы мужчына, не паверыла, што гэта ён… І гэта было не адзінае, што ўразіла падчас сустрэчы з ім. Подробнее
Сёлятняе жніво было такім жа імклівым і багатым на рэкорды, як і ў мінулым годзе. Вырашчаны ўраджай збожжавых убраны менш, чым за месяц. Вясной, калі закладаваўся падмурак ураджаю яравых збожжавых, наўрад ці хто мог спрагназіраваць, што сёлета ўдасца паўтарыць рэкорд 2014 года па валавым намалоце збожжа, не гаворачы ўжо пра тое, што будзе дасягнуты заветны стотысячны рубеж. Подробнее
Што б вы зрабілі з 1200 папяровых ружаў з сурвэтак, тысячы паперак ад цукерак, старой падшыўкі газет і часопісаў, поліэтылену, пакетаў для смецця, пластмасавых відэльцаў і слоічкаў ад ёгурту? Можа хто і знайшоў прымяненне гэтым рэчам, але большасць, пэўна, адправіла б усё ў карзіну для смецця. Удзельніцы ж гуртка экадызайну з Бягомльскай школы стварылі з гэтых, і не толькі, прадметаў…модную калекцыю і занялі з ёй трэцяе месца на абласным фестывалі! Подробнее
Два канцэрты за адзін месяц, ды якія! Самадзейныя артысты пад кіраўніцтвам загадчыцы ДК Алены Вішнеўскай даказалі, што яны не горш за прафесійных. Дзень вёскі Кушляны і свята развітання з летам былі праведзены на высокім узроўні. Подробнее
Смаргонскай нафтабазе сёлета спаўняецца 20 гадоў. Столькі часу яна існуе паблізу ад Солаў. Хаця калісьці знаходзілася ў Смаргоні. Рашэнне вынесці нафтабазу за межы горада было добра прадуманым, каб размяшчалася яна бліжэй да спажыўцоў паліва ў суседніх Ашмянскім і Астравецкім раёнах, якія, як і Смаргонскі, уваходзяць у зону яе абслугоўвання Подробнее
Якіх толькі цікавых, крэатыўна аформленых кніжак сёння не пабачыш у кнігарнях, бібліятэках, на кніжных кірмашах! А вось гэта самаробная кніга, аформленая работнікамі і актыўнымі чытачамі цэнтральнай раённай бібліятэкі, – сапраўдны шэдэўр мастацтва. Подробнее
Менавіта школьным званком адкрылася жнівеньская канферэнцыя педагогаў. Прысутнасць непасрэдных мілых дашкольнікаў на сцэне, якія адкрылі гэтую ўрачыстасць, настроіла ўсіх на добры святочны настрой. Канферэнцыя ў гэтым годзе сапраўды была ўрачыстасцю Подробнее