Андрэй Мікалаевіч НАУМОВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі: Подробнее
Вучні цяпер ужо 5 класа не пакінулі ката ў бядзе і агкльнымі намаганнямі сабралі грошы яму на аперацыю. Подробнее
У гэту сапраўды гарачую пару на палетках ААТ «Рачэнь»і ўжо на ўсю моц кіпела работа. Яно і зразумела, зараз галоўны клопат аграрыяў – хутка і якасна ўбраць кукурузу. Подробнее
Эфектыўнасць, аператыўнасць, высокая якасць – вось галоўныя прынцыпы, якімі кіруюцца ў сваёй рабоце ўвесь калектыў Любанскага раёна газазабеспячэння філіяла вытворчага ўчастка «Салігорскгаз». Таму і абаненты станоўча ацэньваюць іх старанні, што, безумоўна, з’яўляецца галоўнай адзнакай вытворчай дзейнасці. Подробнее
Каля трыццаці каталікоў з Любані, Салігорска і Слуцка з крыжом, сцягамі, фігурай Маці Божай Фацімскай 23 жніўня прайшлі пяшком шлях ад Закальнога да Любані. Свой ход яны суправаджалі малітвай і песнямі. Подробнее
У мінулы чацвер у Мінскім аблвыканкаме адбылося ўшанаванне пераможцаў штогадовага спаборніцтва сярод сродкаў масавай інфармацыі і лаўрэатаў Мінскай абласной прэміі ў вобласці літаратуры, прымеркаванай да Дня беларускага пісьменства. Подробнее
Свята ведаў учора адзначылі ва ўсіх установах адукацыі раёна традыцыйным першым званком. Подробнее
Весела ды цікава – прайшло ў мінулую сераду ў Камуне свята «Спасаўка – Ласаўка». У гэты дзень камунары адзначылі адразу і Яблычны Спас, і свята вёскі. Подробнее
Працягваюць умацоўваць кармавую базу працаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства «Чырвоная Змена» імя К.І. Шаплыкі». Подробнее
У ААТ «Чырвоная змена» ім. К.І. Шаплыка" пачалі клапаціцца ўжо пра будучы ўраджай, каб вырасціць яго яшчэ больш важкім, чым цяпер. Подробнее
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Таіса Данілевіч часта бывае ў сваёй выбарчай акрузе з тым, каб ведаць, чым жыве рэгіён, якія пытанні і праблемы хвалююць людзей. Подробнее
Апошнія жнівеньскія дні для многіх сем’яў былі мітуслівымі і клопатнымі – бацькі збіралі дзяцей у школу. У гэты адказны час не засталіся ўбаку кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, дзе працуюць бацькі, старшыні прафсаюзных камітэтаў і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. Кожны стараўся па магчымасці дапамагчы дзецям сабраць школьны партфель і тым самым крыху аблегчыць фінансавую нагрузку на сямейны бюджэт. Подробнее
1 верасня, калі ва ўсіх установах адукацыі краіны пачаўся новы навучальны год, Жабінкаўскі цэх газазабеспячэння адзначаў пачатак сваёй дзейнасці пад новай назвай — Жабінкаўскі раён газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення “Брэстгаз”. Яго начальнік Яўген Мікалаевіч Кукашук падзяліўся напярэдадні прафесійнага свята здабыткамі арганізацыі за апошнія пяць гадоў і планамі на будучае Подробнее
У сярэдзіне жніўня ў Кобрыне адбыўся V Міжнародны марафон моладзевай творчасці “Лета-2015”. Маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года спаборнічалі ў розных намінацыях на дзевяці пляцоўках горада. Свае таленты і майстэрства прадэманстравалі вакалісты і інструменталісты, цыркачы і ілюзіяністы, аматары актыўнага і экстрэмальнага відаў спорту, трэйсеры (паркуршчыкі), рэперы, бітбоксеры, вулічныя танцоры з Беларусі, Польшчы і Украіны — усяго больш за 200 удзельнікаў. Творчыя калектывы прыехалі ў Кобрын з Брэста, Пінска, Бярозы, з украінскага Ковеля, з польскіх Мендзыжаца-Падляскага і Бельска-Падляскага, іншых гарадоў. Подробнее
У мінулую суботу Кругляншчына святкавала свае раённыя “Дажынкі”. Але, тым не менш, шмат-лікія выступоўцы, у тым ліку з вобласці і з суседніх раёнаў, раз-пораз успаміналі прадстаячы фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла ўсёй Магілёўскай вобласці, што таксама будзе ладзіцца на гасцін-най прыдруцкай зямлі. Агульная выснова – круглянцы сваёй добрасумленнай працай гэтае пачэснае права заслужылі. Такую прыемную пахвалу варта было агучыць у самым пачатку данага рэпартажу. Але з не меншым задавальненнем гаварыць хочацца і аб дзеі раённага маштабу. Яна, а больш людзі, якіх запрасілі на ўрачыстасць, заслугоўваюць вялікай увагі і павагі. Подробнее
Калі я ў пачатку жніўня зазірнула ў дзіцячы сад-яслі №1 г.Жабінка, тут было нязвыкла ціха: з груп не чуваць вясёлага шчэбету малечы, з музычнай залы не даносяцца пералівістыя акорды піяніна, а з кухні — пах славутай садаўскай запяканкі. Подробнее
У пятніцу, 4 верасня, Нясвіжчына вітала пераможцаў раённых дажынак 2015 года. Подробнее
Падчас раённых дажынак-2015 першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Макар узнагародзіў Ганаровай граматай Мінскага аблвыканкама начальніка аддзела эканомікі, прагназавання вытворчасці і аналізу ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Нясвіжскага райвыканкама Таццяну Піваварчык — за добрасумленную працу, прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў. Подробнее
На мінулым тыдні ў балгарскім Самокаве завяршыўся чэмпіянат Еўропы па боксе. З яго 24-гадовы жабінкавец Павел Кастрамін, які выступаў у вагавай катэгорыі да 69 кілаграмаў, вярнуўся з сярэбраным медалём. Два гады таму Павел ужо станавіўся бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы, які праходзіў у Мінску. І вось новы поспех — наш зямляк пераўзышоў свой вынік і падняўся сёлета на п’едэстале на адну прыступку вышэй. Подробнее
Свята беларускага пісьменства ў Шчучыне прайшло на найвышэйшым узроўні. Падавалася, цэлы горад выйшаў на вуліцы, каб далучыцца да ўрачыстасцей. Яблыку не было дзе ўпасці не толькі на пешаходных вуліцах і за столікамі, але і каля стэндаў выдавецтваў, сярод шэрагаў рамеснікаў. Паказаць сябе прыязджалі таксама і суседзі — навагрудчане, іўеўцы, лідчане і многія іншыя. І ніхто не спаборнічаў паміж сабой — усе супольна імкнуліся паказаць, на што здольна Гродзеншчына. Натуральна, сюды завітала шмат майстроў слова, якіх можна было сустрэць літаральна на кожным перакрыжаванні слаўнага горада. І ўпершыню былі падведзены вынікі новай Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Подробнее
Пасля рэканструкцыі ў гінекалагічным аддзяленні райбальніцы і жаночай кансультацыі паліклінікі прасторна, светла і ўтульна. Са снежня мінулага года звыклая назва аддзялення — гінекалагічнае — мае дапаўненне: з палатамі паталогіі цяжарнасці. Месціцца яно на другім паверсе. Тут 25 месцаў, у складзе якіх 10 — для жанчын з паталогіяй цяжарнасці і адно ложка-месца — для экстраных родаў. Пасля завяршэння ўсіх работ напаўняльнасць аддзялення павялічылася.
На першым паверсе, на месцы старой гінекалогіі, знаходзіцца жаночая кансультацыя. Тут працуюць два кабінеты, дзе ўрачы вядуць прыём гінекалагічных хворых і цяжарных. Подробнее
Як бы ні было добра ў свеце, але дома заўсёды лепш. Гэта агульнапрызнана, не выпадкова і мая субяседніца Марына Масальская нярэдка наведваецца з Масквы ў нашы Міёры да бацькоў. У яе два водпускі за год, вялікія льготы пры падарожжы самалётам. Гэта маладая прыгажуня са спартыўнай постаццю, якая сама праклала сваю дарогу ў жыццё і прафесію. Яна—бортправаднік кампаніі «Аэрафлот—расійскія авіялініі». Згадзіцеся, з сапраўднымі сцюардэсамі мы сустракаемся не часта. Вось і распытваю для нашых чытачоў, як яна знайшла сцежку ў неба. Адзначае, што нібы выпадкова, але вынікае—не магло быць інакш. Але аб усім па парадку. Подробнее
Калі ў сферы паштовай сувязі з'яўляюцца новыя паслугі, найхутчэй укараніць іх і зрабіць звыклымі для карыстальнікаў імкнуцца ў дзісенскім аддзяленні. Поспех гарантаваны, бо начальнік Таццяна Гілеп і аператар Святлана Мятла да сваёй справы ставяцца не толькі з адказнасцю, але і з захапленнем. Подробнее
Дзень беларускага пісьменства адбыўся 5-6 верасня ў Шчучыне. Свята праводзілася ў 22-і раз і было вельмі маштабным і разнапланавым. Да яго рыхтаваліся на працягу года і, трэба адзначыць, старанні арганізатараў не былі дарэмнымі. Дзень беларускага пісьменства прайшоў на славу. Шэраг культурных мерапрыемстваў, сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі і паэтамі, выступленні зорак беларускай эстрады, шматлікія выставы і прэзентацыі – усё было цікавым, і, не пабаюся гэтага слова, захапляльным. І ў жыхароў Шчучына, і ў гасцей горада гэтыя дні пакінулі прыемныя незабыўныя ўражанні. Прадстаўнікі Бераставіцкага раёна таксама прымалі ўдзел у свяце. Подробнее
У нашых мясцінах нямала людзей, якія вельмі добра ведаюць балота Ельня, любяць яго, літаральна выраслі на гэтым масіве. Сярод такога кантынгенту вылучаюцца асобы, што нават «хварэюць» Вялікім Мохам. Гэтыя нямногія і маюць ганаровае званне ЗАХАВАЛЬНІКАЎ. Яны на працягу ўсяго года актыўна дапамагаюць дзейнасці нашай прыродаахоўнай установы, падтрымліваюць узаемаадносіны між сабой, некаторыя яшчэ з'яўляюцца грамадскімі інспектарамі аховы прыроды. Подробнее