У раённым аддзеле Следчага камітэта няма следчых вузкай накіраванасці. Паколькі штат супрацоўнікаў невялікі, то ў кожнага з іх не адзін, а некалькі напрамкаў дзейнасці. Старшы следчы Віктар Лемеш расследуе злачынствы, якія ўчыняюцца супраць жыцця і здароўя грамадзян, экалагічнай бяспекі і навакольнага асяроддзя, маёмасныя, крадзяжы з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі. Подробнее
Род Агінскіх быў адным з самых уплывовых і багатых у Вялікім Княстве Літоўскім і ў Рэчы Паспалітай. Ці не таму пасля падзелу “Рэспублікі Абодвух Народаў” паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй нашчадкі герба “Агінец” пацярпелі больш за іншых. Подробнее
Пазіцыйны характар Першай сусветнай вайны прывёў не толькі да выкарыстання новых відаў зброі, але ўзнавіў ранейшыя, вядомыя са старажытнасці, спосабы барацьбы. На франтах разгарнулася нябачная на паверхні падземная вайна з выкарыстаннем падкопаў, пракладваннем лабірынтаў тунэляў ці мінных галерэй, закладкай узрыўчаткі і падрывам ўмацаванняў саперніка. Барацьба з ворагам з-пад зямлі стала надзеяй на перамогу, але ёй не дадзена было спраўдзіцца Подробнее
Узорны ансамбль танца «Папараць-кветка» цэнтра дзіцячай творчасці на міжнародным фестывалі-конкурсе «Балгарская ружа» ўзяў два першыя месцы! Подробнее
Убіраць караняплоды земляробам ААТ «Бяленева» дапамагаюць першакурснікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Подробнее
У 2013 годзе протаіерэй Мікалай Лабынько, у той час святар царквы Святога Велікамучаніка Георгія Перамаганосца ў Нясвіжы, асвяціў крыж, што быў пастаўлены ў вёсцы Рудаўка на скрыжаванні вуліц Лазара, Юбілейнай і Маладзёжнай. Цяпер гэта знакавае месца: ля крыжа прыпыняюцца пахавальныя працэсіі, жывыя з малітвай праводзяць памерлых у апошні шлях. Подробнее
Кобрынскі Палац культуры – сапраўдная кузня талентаў. Упэўніцца ў гэтым у чарговы раз можна было ў межах дня адчыненых дзвярэй, які адбыўся тут 6 верасня. Подробнее
Дзень беларускага пісьменства – надзвычай важная падзея ў жыцці нашай краіны. Гэта свята аб’ядноўвае тых, хто з вялікай павагай ставіцца да роднага слова, духоўных здабыткаў нашага народа, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры. Яно распачало свой шлях у далёкім 1994 годзе са старажытнага Полацка і прайшло праз усю Беларусь. Подробнее
1-га верасня, у Дзень ведаў, адзначыў свой 90-гадовы юбілей настаўнік і салдат Вялікай Айчыннай вайны Сямён Мікалаевіч Стома. Подробнее
1 верасня прадстаўнікі лясгаса пабывалі на ўрачыстых лінейках ва ўстановах адукацыі. выказалі словы падзякі ў адрас рабят за іх уклад у справу аховы прыроды, а ў якасці заахвочвання за старанне ўручылі падарункі. Подробнее
Людміла Беланогава з ААТ «Асавец-агра» – адна з тых аператараў машыннага даення кароў, якія ў сваёй справе сапраўдныя прафесіяналы. Подробнее
Мы вярталіся дамоў. Я з экспедыцыі, а мае калегі са Шчучына, дзе святкаваўся Дзень беларускага пісьменства. На дарозе звыклы рух. Невядома адкуль вылятае машына і, робячы ў паветры некалькі пераваротаў, апынаецца ў кювеце. Страшна! Вадзіцель і чатыры пасажыркі не могуць дайсці да сябе. Але яны жывыя! Ці ж не цуд?! Відаць, дайшла і да гэтых мясцін сіла Благадатнага Агню. Подробнее
Гучалі яны на розных пляцоўках у старажытным і ў той жа час памаладзеўшым Шчучыне ў мінулыя выхадныя. Краіна святкавала ХХІІ Дзень беларускага пісьменства. Адноўленыя аб’екты культуры, сацыяльнай сферы, помнікі дойлідства ў святочным горадзе – усё гэта стала магчымым дзякуючы шырокай падтрымцы органаў дзяржаўнага кіравання і плённай працы міністэрстваў. Подробнее
Ноч ахутвае вясковае наваколле ў змрочную, санлівую цішыню і таемнасць. Толькі там-сям глыбокую зорную мрою ускалыхваюць галасы сабак, востры слых якіх штосьці трывожыць. Подробнее
“Знойдзена”, “затрымана”, “канфіскавана”… Часта ў нашай газеце праходзяць артыкулы з такімі назвамі, у якіх расказваецца пра чарговую няўдачу кантрабандыстаў і злачынцаў. Подробнее
У Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне адчыніў свае дзверы пасля рэканструкцыі архітэктурны помнік Беларусі – былы палац Друцкіх-Любецкіх, а цяпер Палац творчасці дзяцей і моладзі. Подробнее
Гэтай падзеі даўно чакалі шчучынцы. І вось 5 верасня цэнтральная раённая бібліятэка, якая носіць імя слаўнай паэткі-зямлячкі Цёткі, гасцінна адчыніла дзверы пасля капітальнага рамонту. Сімвалічна, што адкрыццё бібліятэкі стала першым мерапрыемствам ХХІІ Дня беларускага пісьменства. Подробнее
Каля васьмі гадзін раніцы ў нядзелю ўдзельнікі 22-ой рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”, святары, прадстаўнікі ўлады, шматлікія вернікі, выхаванцы праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клуба “Дружына”, госці горада сабраліся разам, каб пасадзіць ля царквы Святога Архангела Міхаіла ў Шчучыне Сад Малітвы. Подробнее
У гаспадарках раёна пачалі сеяць азімыя зерневыя, у прыватнасці, пшаніцу і трыцікале. Пачатак сяўбы некалькі запознены: у адпаведнасці з тэхналагічнымі рэкамендацыямі да сяўбы пшаніцы неабходна было прыступіць яшчэ 5 верасня. Аднак магчымасцей для гэтага не было: тэхніка “адмаўлялася” працаваць на палях з надзвычай перасушанай глебай, хоць у тым жа СВК “Гігант” захады прадпрымаліся неаднойчы. Подробнее
Непагасную Лампаду з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга прынеслі ў мінулую суботу ў наш горад удзельнікі 22-ой рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”, якая 2 верасня рушыла ў шлях ад галоўнага храма краіны – Свята-Духава кафедральнага сабора ў сталіцы. Адмераўшы сотні кіламетраў па тэрыторыі трох абласцей, гэта экспедыцыя стала духоўнай часцінкай і святым сімвалам прыгожага дзейства – Дня беларускага пісьменства. Подробнее
На Зэльвеншчыне становіцца добрай традыцыяй святкаваць раённыя “Дажынкі” ў аграгарадках. Летась мерапрыемства праходзіла ў Елцы, а ў гэтым годзе ўрачыстую эстафету прыняла Галынка. Менавіта тут у мінулую суботу адбылася цырымонія ўзнагароджвання перадавікоў жніва-2015. Подробнее
Падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне былі падведзены вынікі абласнога конкурсу на лепшую самаробную кнігу. Подробнее
Спакон вякоў беларусы, завяршыўшы асноўныя работы на зямлі, святкавалі дажынкі як вянец нялёгкай працы. Свята ўшанавання людзей самай пачэснай, мірнай і патрэбнай прафесіі — хлебаробаў — жыве і па сёння. У мінулую суботу дажынкі адзначылі на Маладзечаншчыне, дзе сабраны небывалы за ўсю гісторыю раёна ўраджай. Подробнее
Фантан у скверы – улюбёнае месца шчучынскай моладзі. Сюды прыходзяць, каб адпачыць ля воднай прахалоды, пагутарыць, а ў выхадныя – паглядзець канцэртныя праграмы творчых калектываў раёна. Менавіта тут мы сустрэліся з маладымі людзьмі, якія звязваюць сваё жыццё і будучыню з нашым горадам. Подробнее
Спачатку было Слова. І моцнае, і безабароннае адначасова. Моцнае, бо, вымаўленае нават шэптам, здольна змяніць прастору і чалавека. Подробнее