Жніво-2015 Подробнее
У мінулыя выхадныя ў Шумілінскім раёне на базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Дружба” ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблгаз” прайшла спартакіяда работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання вобласці. Подробнее
Светлую і такую карысную для душы малітоўную радасць атрымалі многія, хто пабываў 26 жніўня на прастольным свяце ў дамавой царкве ў гонар свяціцеля Ціхана Задонскага Беразвецкага жаночага Свята-Міхайлаўскага манастыра. Подробнее
Як хутка змяняецца жыццё! Проста не паспяваеш да ўсіх гэтых перамен прыстасоўвацца… Напрыклад, яшчэ гадоў дзесяць таму мабільныя тэлефоны лічыліся прадметам раскошы, а зараз яны амаль што ў кожнага, пачынаючы ледзь не з ясельнага ўзросту. Подробнее
Сённяшні клопат не толькі гаспадынь – захаваць, засаліць, засушыць і закансерваваць садавіну-агародніну, каб было чым частавацца ў халодную пару года. Для райпо кожны нарыхтоўчы сезон падобны на экзамен па забеспячэнні насельніцтва вітаміннай прадукцыяй Подробнее
Ёсць людзі-наватары, для якіх новая справа бы глыток свежага паветра – натхняе і дае сілы. Да такіх адносіцца індывідуальны прадпрымальнік Валерый Пронька, жыхар вёскі Ураджайная, чалавек надзвычай энергічны і працаздольны. Маючы дыплом ВНУ, паспытаў сябе не ў адной прафесіі, нават некалькі гадоў узначальваў сельгаспрадпрыемства ў Ляхавіцкім раёне. А роўна год назад, у мінулым верасні, адкрыў сваю справу па нарыхтоўцы шкла. Подробнее
Вёска Набярэжная, вул. Ціхая, 27 – гэты адрас знаёмы многім аматарам адпачынку на прыродзе. Менавіта тут размяшчаецца першая ластаўка агратурыстычнага бізнесу раёна – аграсядзіба “Медуніца”. Аграсядзібы тады з’яўляліся адна за адной, чаму спрыялі вялікія льготы, што дзяржава прапанавала жадаючым займацца гэтым відам дзейнасці. Раскруціцца, праўда, змаглі не ўсе. “Медуніца” – добрае выключэнне. Подробнее
Уборачная на льняных палетках працягваецца. Сёлета ў раёне пад гэту культуру адведзена 1900 гектараў, з якіх асноўны клін –1500 гектараў – ільнозаводскі. Подробнее
Першавераснёўскім ранкам ва ўсіх школах раёна празвінеў званок, паклікаў за парты ў адрамантаваныя класы 2896 хлопчыкаў і дзяўчынак, сярод якіх і нясмелыя пакуль першакласнікі, і выпускнікі – для іх гэты навучальны год будзе апошнім школьным. Подробнее
Белыя банты ў дзявочых косках, строга падстрыжаныя хлопчыкі ў акуратных касцюмчыках, прыгожыя букеты восеньскіх кветак для любімых настаўнікаў. Усё гэта — прыкметы 1 верасня, калі тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак пачынаюць сваё захапляючае падарожжа ў Свет ведаў. Подробнее
Минувшая пятница стала для хлеборобов Минского района выходным днем. Что послужило для этого веским поводом? Конечно, «Дажынкі». Подробнее
Зямны шлях чалавека, быццам жытнёвае поле: у некага яно не родзіць, а ў іншага дзівіць сваім шчодрым ураджаем. Лёс Аляксандра Слабады не перастае здзіўляць жыццёвымі набыткамі. Подробнее
Саджанец быў маленькі. Жанчына несла яго, бы кволенькае, худзенькае куранятка, якое можа страціць апошнюю сілу ад аднаго толькі подыху ветру. “Дзіўная”, — шапталі ўслед людзі. Гэта ж трэба, мо гадзіну хадзіла ля ставоў, старой панскай канюшні, сада, а пасля ўкленчыла, выкапала голымі рукамі ліпку і, прыціснуўшы да грудзей, панесла ў легкавік, што чакаў на цэнтральнай дарозе. Подробнее
У Мядзельскім раёне каля вёскі Пасынкі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя падзеям Першай сусветнай вайны. Іх апагеем стала ваенна-гістарычная рэканструкцыя “Нарачанскі набат”. Подробнее
Хлебаробы філіала «Усходні» ААТ «Вілейскі камбікормавы завод» сабралі ў гэтым годзе рэкордны ўраджай. 44,6 цэнтнера з гектара далі тут зерневыя. Галоўны эканаміст Вера Альшэўская сцвярджае, што за апошнія 29 гадоў, а менавіта столькі жанчына працуе ў гаспадарцы, такога яшчэ не было. Подробнее
Добрую традыцыю праводзіць свята вёсак — на Барысаўшчыне падхапілі ў Зачысцкім сельсавеце. У аграгарадку Зачысце ўслаўлялі і віталі вяскоўцаў, гулялі і спявалі. Подробнее
Адбыліся выязныя пасяджэнні экспертнага савета па выніках адборачнага этапа конкурсу прафесійнага майстэрства «Майстар Мінскай вобласці-2015» у намінацыі «Лепшы экскурсавод». Конкурс наладжаны Мінскай гарадской арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, дзяржаўнымі музеямі Міншчыны пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама. Подробнее
Год ад году прыгажэе Старадарожчына, тут з’яўляюцца цудоўныя куткі адпачынку. Адзін з іх давялося пабачыць ля адміністрацыйнага будынка ТАА «Шапчыцы-Агра»: зручныя драўляныя лавачкі пад шатамі дрэў, прыгожы фантанчык. Подробнее
Звычайна ўлетку вольнага часу ў школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў зашмат. І многія не лічаць задужа цяжкім працаўладкавацца, каб папоўніць сямейны ці ўласны бюджэт. А бывае, атрымліваецца ўдала сумясціць працу і адпачынак. Подробнее
Краіна павінна быць з хлебам. Менавіта на гэты канчатковы вынік працуюць аграрыі. Працуюць зладжана, старанна, бо разумеюць сваю адказнасць у гэтай вялікай справе. Сярод амаль сотні камбайнавых экіпажаў і такой жа арміі вадзіцеляў, што сёлета шчыруюць на хлебнай ніве Крупшчыны, ёсць свае лідары. Подробнее
У Музеі Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы адкрылася выстава “Беларускае кнігадрукаванне: ад вытокаў – да сучаснасці”, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства. Подробнее
У ААТ “Эксперыментальная база “Чэрыкаў” пачалі прыбіранне бульбы, што была пасаджана на плошчы 60 гектараў. У працэс капання клубняў сельгаскультуры падключаны механізатары вышэйназванага сельгаспрадпрыемства Уладзімір Цяпін і Аляксандр Старавойтаў, якія працуюць на бульбапрыбіральным камбайне “Палессе” РР-25. Дарэчы, Уладзімір Уладзіміравіч зараз на пенсіі, аднак не стаіць у баку ад работ, таксама ўвесну прымаў удзел у пасадцы другога хлеба разам з Ва-сілём Абірала. Для Аляксандра Мікалаевіча прыбіранне бульбы ў гэтым годзе – не першае, таму што ён працуе ў эксбазе шэсць гадоў запар. Подробнее
Надвор’е ў гэтым годзе не спрыяла ні збожжавым, ні травам… Супрацьстаяць яго “капрызам” можна з дапамогай сучасных тэхналогій. Строгае захаванне тэхналогій дапамагае эфектыўнаму добраму гаспадаранню. Зараз у сельгаскааператывах Бераставіччыны стараюцца павялічыць запас кармоў і надаюць асаблівы акцэнт іх якасці. Трэці ўкос траў і іх закладка ў траншэі вядзецца ў адпаведнасці з неабходнымі патрабаваннямі. Подробнее
Спрадвечны калаўрот сялянскіх работ не прызнае прамаруджвання. Здаецца, яшчэ нядаўна на хлебных нівах гулі камбайны, а зараз глеба ўжо ўпарадкавана пад будучы ўраджай. На палетках СВП “АграМір” Бераставіцкага раёна мне давялося пабачыць, як сеюць азімы рапс. Перад сяўбой правялі культывацыю і выраўноўванне глебы, а за штурвалам магутнага “Джон Дзіра” з пасяўным агрэгатам АПП-6 быў вопытны механізатар Віктар Каваленя. Подробнее
1 верасня ва ўсіх школах раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі і празвінелі першыя званкі. А гэта значыць, што 2 836 школьнікаў селі за парты і пачалі падарожжа ў краіну Ведаў. Подробнее