Гэтыя паэтычныя радкі Тэрэза Крумплеўская прысвяціла трагедыі вёскі Лабэцкія, што знаходзіцца на тэрыторыі Опсаўскага сельсавета. Пранікнёныя радкі прагучалі 7 мая пры адкрыцці новага помніка ў Лабэцкіх з вуснаў аўтара і выклікалі слёзы ў прысутных. Подробнее
У дзень святкавання нацыянальных сімвалаў краіны ў Століне адбыўся заключны канцэрт традыцыйнага раённага конкурсу сучаснага эстраднага мастацтва “Зоркі Палесся”. Подробнее
У СВК “Пархімаўцы” Бераставіцкага раёна каля адміністрацыйнага будынка гаспадаркі зіхаціць яркім колерам чырвоная зорка з кветак. Подробнее
У літаратурна-музычнай гасцёўні «Натхненне» раённай бібліятэкі прайшоў вечар грамадзянскай паэзіі “Вайна. Радзіма. Перамога”, прысвечаны 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На паэтычную сустрэчу прыехалі паэты з Гродна — Людміла Кебіч, Тамара Мазур, Дзмітрый Радзівончык, Аркадзь Гартун, Браніслаў Ермашкевіч. Свае вершы таксама чыталі мясцовыя паэты Галіна Васілеўская і Зінаіда Біліда. А іх удзячнымі слухачамі былі настаўнікі-філолагі і старшакласнікі гарадскіх школ. У той жа самы дзень да прыезду ў Масты гродзенскія паэты пабывалі і сустрэліся з чытачамі ў Скідзелі, Шчучыне, Васілішках. Увазе прысутных быў таксама прапанаваны відэаролік “Я не бачыў вайны”. Подробнее
Навучэнцы Столінскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа правялі акцыю “Осветим небо Победы”, прысвечаную 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Подробнее
Ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Іосіфу Андрэевічу Ківачуку нядаўна споўнілася 90 гадоў. Сёння ён з нецярплівасцю чакае 9 мая, каб адзначыць 70-годдзе Перамогі. Для яго гэта адно з самых галоўных святаў. І хаця вайна даўно закончылася, у памяці назаўжды засталіся ўспаміны пра баявое мінулае. Подробнее
Час дабаўляе нам усё новыя і новыя звесткі пра Вялікую Айчынную вайну, дапамагае ўзнавіць раней невядомыя факты, яшчэ раз успомніць герояў-ветэранаў, маладосць якіх была апалена вогнішчам самай страшнай вайны. Дзякуючы ім мы, нашчадкі, жывём на сваёй роднай зямлі пад мірным блакітным небам. Пра аднаго з такіх людзей, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, дырэктара Маларыцкай школы-інтэрната, аўтара кніг па гісторыі Маларытчыны, адзначанага дзяржаўнымі ўзнагародамі, я хачу расказаць. Подробнее
Вялікая Перамога ўвекавечана ў многім, у тым ліку і ў назвах вуліц. Адна з іх – 50 год Перамогі – знаходзіцца ў паўночна-усходняй частцы Століна. Подробнее
Набліжаецца важны дзень у жыцці нашага народа, нашай краіны і не толькі нашай – 70-годдзе Вялікай Перамогі. 70 гадоў мірнага неба над галавой. Многа гэта ці мала? Для чалавечага жыцця гэта многа, а для гісторыі – зусім мала. Подробнее
Вайна і мір. Два кантрасты, дзве палярнасці. Іх нібы падкрэслівала і надвор’е ў дні святкавання 70-гадовага юбілею Вялікай Перамогі ў Беразіно. 8 мая, калі ў цэнтральным скверы праходзіў святочны мітынг, неба было зацягнута хмарамі і ліў дождж. Назаўтра, 9 мая, падчас урачыстасці на цэнтральнай гарадской плошчы і стадыёне яркія сонечныя промні ўразаліся ў неба, пакрэсліваючы яго блакіт. Подробнее
Нязгасная памяць і нязгасная Вялікая Перамога, не забыты подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай. У чарговы раз гэта падкрэсліла абласное свята ўшанавання ветэранаў вайны, якое адбылося ў Маладзечне. Пачалася ўрачыстасць з ускладання кветак і вянкоў да стэлы ў парку са знамянальнай назвай –у парку Перамогі. Подробнее
Святкаванне Дня Перамогі ў раённым цэнтры пачалося з памінальнага богаслужэння па загінуўшых абаронцах Айчыны ў праваслаўным храме Століна. Кіраўніцтва раёна ўсклала кветкі да магіл ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Подробнее
Атрады юных інспектараў дарожнага руху з 13 устаноў адукацыі Маларытчыны прынялі ўдзел у раённым злёце-конкурсе, які праводзіўся на базе ДзУА “Збуражскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”. Подробнее
5 красавіка гэты чалавек, якога так і хочацца назваць “жыўчык”, бо ён, здаецца, заўжды ў руху, адзначыў свой чарговы дзень нараджэння. 81-ы па ліку. Подробнее
5 — 7 мая ў сталіцы ў выставачным павільёне “БЕЛЭКСПА” прайшла ХІХ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка “СМІ ў Беларусі”. Сёлета яна мела назву “Слова на службе свету” і была прысвечана 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Асаблівая ўвага надавалася павышэнню ролі сродкаў масавай інфармацыі ва ўсіх сферах жыцця грамадства: палітычнай, сацыяльна-эканамічнай, навуковай, культурнай і г. д.
Пад адным дахам разам сабраліся прадстаўнікі рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ, выдавецтваў і друкарняў, інфармацыйных агенстваў і рэкламных арганізацый, інтэрнэт-правайдараў.У рамках выстаўкі прайшлі розныя “круглыя сталы”, семінары і майстар-класы з удзелам вядучых журналістаў і медыяспецыялістаў з Беларусі і Расіі. Подробнее
Мірны квітнеючы май са шчаслівымі ўсмешкамі дзяцей, яркімі сонечнымі днямі, не азмрочанымі выбухамі снарадаў, зноў сустрэла наша Шчучыншчына. Толькі гэты май – асаблівы. Роўна семдзесят год таму нашы бацькі, дзяды і прадзеды, многія цаною свайго жыцця, паставілі кропку ў страшнай кровапралітнай бітве з фашызмам. Яны заваявалі Вялікую Перамогу, падарылі нам мірнае неба, жыццё і гэту вясну... Подробнее
Сцяганосная група Ражанкаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы заняла трэцяе месца ў абласным конкурсе, прысвечаным 70-годдзю Вялікай Перамогі. Подробнее
10 мая Беларусь у дваццаты раз адзначала Дзень дзяржаўнай сімволікі – сцяга і герба.
Раніцай у нядзелю гарадская плошча Свабоды была літаральна расквечана светлымі ўсмешкамі, сцяжкамі і шарамі, што трымалі ў руках па-святочнаму апранутыя людзі з яблыневай квеценню і чырвона-зялёнымі стужкамі на грудзях. Прыўзняты настрой перадаваўся, нібы эстафета. Прадстаўнікі вытворчых калектываў, ветэраны, працоўная моладзь і школьнікі сабраліся на ўрачыстасць з нагоды Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Подробнее
Кожны год напярэдадні Дня Перамогі Фёдар Васільевіч Саковіч разам са сваёй сям’ёй прыязджае з Вільнюса, каб ускласці кветкі да помніка ў Агародзішчы – вёсцы, якая паўтарыла лёс Хатыні. Там пахаваны 23 родныя яму чалавекі, якія загінулі ад рук фашысцкіх карнікаў. Матулі Фёдара Васільевіча зараз 95 гадоў, і яна часта ўспамінае той жудасны дзень. Ёй і маленькаму Федзю ўдалося выратавацца толькі таму, што яны напярэдадні трагедыі трапілі ў бальніцу. Засталіся ў жывых і бабуля з братам Фёдара, якія паехалі праведаць хворых. Подробнее
9 мая Беларусь адзначыла 70-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Напярэдадні свята Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Вялікай Перамогай. Подробнее
У 10 гадзін раніцы на плошчы Давыда пачалі збірацца жыхары горада, вучні мясцовых школ, працоўныя калектывы, ветэраны. На тэрыторыі гарсавета жывуць тры ветэраны – удзельнікі вайны Міхаіл Паўлавіч Дзісь і Міхаіл Уладзіміравіч Шэлехаў, тылавік Аляксандр Фёдаравіч Бразоўскі. Подробнее
З ДНЁМ ПЕРАМОГІ! Подробнее
НАВОДЗІЦЬ і падтрымліваць элементарны парадак і чысціню — абавязак кожнага. Прыемна, калі навокал не толькі прыгожыя краявіды, але і добраўпарадкаванасць, утульнасць. Подробнее
КВЭСТ — гэта нейкае даручэнне ў гульні, за выкананне якога выдаюцца бонусы (узнагароды). Сэнс такіх гульняў у тым, каб пастаянна адгадваць розныя загадкі. Подробнее
ДА ПЕРАМОГІ заставалася крыху менш за чатыры месяцы… Смерці было ўсё роўна, што Міхаіла Звяругу ў родных Шыкавічах чакаюць жонка Марыля і два сыночкі: Славік — 1941-га года нараджэння і Пеця — 1943-га…
…У пахавальнай родныя прачыталі, што “…чырвонаармеец Звяруга Міхаіл Васільевіч у баі за Сацыялістычную Радзіму быў паранены і памёр ад ран 15 студзеня 1945 года. Месца пахавання — г. Секешфехервар, Венгрыя”. Подробнее