Напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі да нас у рэдакцыю патэлефанавала Ганна Пятроўна Хаменка. Родам яна з Хойніцкага раёна. Разам з мужам-ракетчыкам прыехала ў Смаргонь амаль трыццаць пяць гадоў таму. Жанчына папрасіла напісаць пра яе бацьку, інваліда Вялікай Айчыннай вайны. Яго ўжо няма ў жывых. Але памяць не дае забыць пра той боль, які прынесла вайна ў іх сям’ю і які на працягу жыцця праследуе і яе, і родных. Подробнее
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю ўтварэння Смаргонскага раёна і Дню працы, сабрала ў канцэртнай зале цэнтра культуры і адпачынку знакамітых людзей нашага краю, перадавікоў вытворчасці і аграпрамысловага комплексу, ганаровых грамадзян, спецыялістаў сацыяльнай сферы. Подробнее
9 мая 1945 года – для нас асаблівая гістарычная дата. Дзень Перамогі. Тут непарыўна звязаны і горкі боль, і светлы смутак, жалоба, радасць, слёзы… Подробнее
Такое меркаванне выказала Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч падчас адкрыцця ХІХ Міжнароднай спецыялізаванай выставы “СМІ ў Беларусі”.
Прывітанне ўдзельнікам і гасцям форуму накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, якое агучыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі. На адкрыцці таксама прысутнічала намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава, кіраўнікі вядучых СМІ Беларусі. Подробнее
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю ўтварэння Смаргонскага раёна і Дню працы, са-брала ў канцэртнай зале цэнтра культуры і адпачынку знакамітых людзей нашага краю, перадавікоў вытворчасці і аграпрамысловага комплексу, ганаровых грамадзян, спецыялістаў сацыяльнай сферы. Подробнее
Напярэдадні 9 мая старшыня раённага выканаўчага камітэта Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі і яго намеснікі, члены раённага выканаўчага камітэта наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў іх дома і ўручылі падарункавыя прадуктовыя наборы, перададзеныя Столінскім Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і гандлёвай сеткай «Евроопт». Подробнее
Узнікненне такога ўнікальнага аб’екта для адпачынку – заслуга многіх. З ініцыятывай аб стварэнні выступілі актывісты гаркама Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, яны і назву прапанавалі – «Натхнёныя Перамогай». Подробнее
Ад прадукцыйнасці жывёлагадоўчай галіны залежаць эканамічныя паказчыкі. Подробнее
Заўзята шчыруюць на палетках гаспадаркі механізатары і паляводы. Подробнее
Урэцкая мануфактура была адзінай у Рэчы Паспалітай дзе выраблялі люстэркі. Подробнее
Праскоўя Семянчук вывела сваю формулу шчасця, у якой заключаецца сэнс жыцця — шчаслівая шматдзетная сям'я. Подробнее
З творчай паездкі ў Калінінград вярнуліся ўдзельнікі аматарскага клуба «Графскі тэатр у Чачэрску».Самадзейных гастралёраў запрасілі прыняць удзел у V адкрытым фестывалі аматарскіх тэатраў «Жылі-былі». Сярод 26 калектываў Беларусь прадстаўлялі чачаране. Хваляванні і спадзяванні артыстаў сцэны зашкальвалі, а вынікі выступлення здзівілі прыемнай нечаканасцю: у намінацыі «Тэатральная мініяцюра» сярод васьмі каманд-удзельніц «Графскі тэатр» атрымаў Дыплом ІІІ ступені за пастаноўку «Раганосец па ўяўленню», дыплом за лепшую жаночую ролю, якую выканала Вольга Ігнаценка, аналагічнай узнагароды за касцюмы да спектакля ўдастоена кіраўнік клуба па інтарэсах, дырэктар музея Алена Новікава. Подробнее
Найлепшых паказчыкаў па выніках мінулага года сярод аператараў па абслугоўванні дойнага статка дасягнуў С. Батракоў. Подробнее
Рамонт даільных аппаратаў у надзейных руках. Подробнее
Будаўніцтва фермаў, рэканструкцыя старых жывёлагадоўчых памяшканняў, укараненне новых тэхналогій – справа важная і патрэбная, якая ў канчатковым выніку станоўча адбіваецца на вытворчасці прадукцыі. Подробнее
У Соні Гладкай, хоць і мела яна належнае прозвішча, жыццё аказалася зусім негладкім. Нейкі злы лёс ішоў за ёй і не пакінуў яе нават пасля смерці. Яе павінны былі памятаць і пра яе варта было пісаць, але зусім забыліся. Подробнее
У перадсвяточныя дні, калі ўся краіна рыхтуецца да знамянальнай падзеі, — 70-годдзя Вялікай Перамогі — асаблівай увагай і клопатам акружаны людзі, якія прайшлі раз пекла вайны і вызвалілі нашу зямлю ад ворага. Подробнее
Сёння перагорнем старонкі нумароў раённай газеты «Слава працы», прысвечаныя юбілеям Перамогі савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У іх расказвалася пра нашых землякоў, якія мужна змагаліся на франтах і ў партызанскіх атрадах, былі сувязнымі і падпольшчыкамі, здабывалі Перамогу над карычневай чумой ХХ стагоддзя. Подробнее
Перагортваючы старыя падшыўкі сваёй “раёнкі”, “выхопліваючы” радкі заметак, артыкулаў, замалёвак, я перачытала ўспаміны несвіжа-ніна Паўла Кузьміча Пранузы, вядомага беларускага паэта, настаўніка беларускай мовы і літаратуры, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Подробнее
Нарадзіўся Георгій Халецкі ў 1926 годзе ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Жылі яны ў вёсцы Мешчанцы. Подробнее
Юбілейны медаль “70 год Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў 1941-1945 гг.” Ягору Козелу ўручылі ў дзень нараджэння. Подробнее
У маі, калі яркімі фарбамі квітнее прырода, сваё прафесійнае свята адзначаюць журналісты. А каб друкаванае слова своечасова прыйшло ў дом да падпісчыкаў, клапоцяцца людзі іншых, не менш важных прафесій. Подробнее
1 мая для людзей савецкай “загартоўкі” — найперш свята працы, міру і міжнароднай салідарнасці. Працягваючы добрыя традыцыі, актывісты раённага аб’яднання прафсаюзаў прапанавалі членам галіновых пярвічных арганізацый сабрацца ў гэты выхадны і праехаць па маршруце Жабінка — Залуззе — санаторый “Буг” — Чыжэўшчына — Рагозна — Бусні — Шалухі — Жабінка на веласіпедах. Подробнее
Кожны год маладыя спецыялісты папаўняюць сябрыну настаўнікаў раёна. Сярод іх, безумоўна, ёсць народжаныя для гэтай прафесіі, якія працуюць творча, самааддана. Подробнее
У сем’ях, дзе пераважаюць утульнасць, зычлівасць, згода і паразуменне найперш паміж бацькамі, а таксама імі і нашчадкамі, дзеці вырастаюць кла-патлівымі, уважлівымі, у іх ёсць жыццёвыя прынцыпы і мэта — атрымаць прафесію, якая б прыносіла задавальненне, стаць дастойным чалавекам сваёй краіны. Подробнее