Чарговая выстава “Фарбы і гукі з Залесся” праходзіць у выставачнай зале Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея. Подробнее
Першы ў Беларусі адкрыты рэгіянальны фестываль батлеечных калектываў прайшоў у Смаргоні. Подробнее
Па стане на раніцу 26 сакавіка толькі 6 гаспадарак з 13 прыступілі да сяўбы ранніх зерневых культур. На рахунку ААТ “Месціна”, “Пагосцкі”, “Бярэзінскі райаграсэрвіс”, “Бярэзінскі”, “Першамайскі” і філіяла “Купаваагра” пасяўная плошча ў 579 гектараў. Традыцыйна ў ліку першых па тэмпах сяўбы механізатары ААТ “Бярэзінскі” і “Пагосцкі”, якія ўжо пасеялі адпаведна 157 і 193 гектары. Не папракнеш у неразваротлівасці і земляробаў філіяла “Купаваагра”, якія пры плане ў 579 гектараў пасеялі 83. Подробнее
Веснавое надвор’е дазваляе заняцца «генеральнай» уборкай і ўнесці свой уклад у добраўпарадкаванне роднай зямлі. Сярод шматлікіх пытанняў, разгледжаных на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама Аляксандра Кохана, гэта гучала лейтматывам. У мінулую суботу арганізацыі працавалі на замацаваных тэрыторыях. Але робіцца недаравальна мала, – адзначыў Аляксандр Васільевіч. Подробнее
ВЕГА — адна з самых яркіх зорак начнога неба. У жыхароў Нарачанскага краю Вега асацыіруецца з забаўляльным цэнтрам, які знаходзіцца ў курортным пасёлку Нарач. Тут у вячэрні час збіраюцца аматары актыўнага адпачынку. Для іх — сучасны танцпол з мультымедыйнымі магчымасцямі абсталявання і камбінаванай сцэнай, вытанчаны інтэр’ер з канапнымі групамі па перыметры, утульны бар, ну і, канечне, танцавальная праграма, якую прапануюць дзіджэі.
Зрабіць забаўляльны цэнтр прывабным, папулярным, цікавым і бяспечным месцам адпачынку — задача, якую ставіць перад сабой яго адміністратар Яўген ЛЯШЧЫНСКІ. Ён, дарэчы, у гэтай сферы не навічок. Арганізоўваў дыскатэкі, забаўляльныя праграмы і раней, некаторыя памятаюць Яўгена Станіслававіча з часоў карабля, які стаяў каля берага Нарачы… Сюды ён прыйшоў у ліпені мінулага года. Подробнее
У канцы снежня мінулага года на арэндуемых плошчах раённага вузла паштовай сувязі размясціўся салон мэблі “Лідар” (ён належыць адкрытаму акцыянернаму таварыству “МебельерЦэнтр”). У кампаніі гэта ўжо не першая гандлёвая крама аналагічнага профілю. Таму зразумелым было пытанне да спецыяліста па продажах Дзяніса Вытаптава, які тут гаспадарыць: Подробнее
22 сакавіка ў Баранавічах адбыўся Крыжовы Шлях. У малітоўным набажэнстве ўдзельнічалі католікі ўсіх парафій (каталіцкіх прыходаў) горада. Подробнее
Урачыстасць, прысвечаная ўзнагароджанню пераможцаў трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, ладзілася нядаўна ў Кобрынскім Палацы культуры. Навучэнцы, настаўнікі, бацькі – усіх аб’яднала пачуццё радасці і задаволенасці ад сумесна дасягнутых вынікаў. Штодзённая шчырая праца дала адпаведны плён. Подробнее
У 2014 годзе аб’ём валавога рэгіянальнага прадукту Міншчыны павялічыўся на 4,8%. Такім чынам, як адзначылі ўдзельнікі сумеснага пасяджэння Мінаблвыканкама і Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, летась па тэмпах эканамічнага развіцця цэнтральны рэгіён захаваў ужо традыцыйнае лідарства ў краіне. Пры гэтым станоўчая дынаміка назіраецца сёлета: за студзень — люты адносна аналагічнага перыяду года ВРП Міншчыны ўзрос на 6,7%. Значнае павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці калійных угнаенняў, добрыя тэмпы росту па фармацэўтыцы і некаторых іншых галінах прамысловасці, зніжэнне запасаў гатовай прадукцыі на складах, паступовае паляпшэнне сітуацыі ў жывёлагадоўлі. Паводле слоў начальніка галоўнага фінансавага ўпраўлення Мінаблвыканкама Мікалая Кухаўца, летась абавязацельствы па фінансаванню абароненых артыкулаў бюджэту былі выкананы ў поўным аб’ёме. Да таго ж удалося забяспечыць звышпланавыя паступленні, што дазволіла выдаткаваць дадатковыя сродкі на развіццё асобных галін і рэгіёнаў. Подробнее
Заканчваючы напрыканцы лютага — пачатку сакавіка падрыхтоўку тэхнікі да веснавых палявых работ, земляробы Старадарожскага раёна чакалі цёплых дзён. І вось пад промнямі сакавіцкага сонца механізатары вывелі тэхніку ў поле. Подробнее
У цудоўнай беларускай казцы «Смачны хлеб», як вядома, iдзе размова аб тым, як араты прапанаваў ваўку, якi хацеў яго з’есцi, лусту хлеба. Хлеб ваўку надта спадабаўся. I стаў ён распытваць мужыка, што трэба рабiць, каб кожны дзень мець кавалак такога смачнага хлеба. Але, даведаўшыся аб даўжыні «тэхналагiчнага ланцужка», на другім канцы якога атрымлiваецца хлеб, воўк прыйшоў да простай думкi: хлеб смачны, але ж цяжкi… Подробнее
Сёлета ўжо 17-ы раз Мінскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь сумесна з упраўленнем адукацыі Мінаблвыканкама, Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыяй выратавальнікаў-пажарных, грамадскім аб’яднаннем «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства» праводзіла абласны агляд-конкурс «Выратавальнікі вачыма дзяцей». Подробнее
У Строчыцах будуць абуджаць зямлю Подробнее
«Калі гора ў плач ператвараецца, трэба плач у сэрцы хаваць. Калі гора ў праўду ператвараецца, трэба праўду з душы дастаць» — гэтыя словы сербскага паэта Радэ Драінаца ў перакладзе загадчыка кафедры славянскіх літаратур філфака Белдзяржуніверсітэта Івана Чароты на сустрэчы ў Пасольстве Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь гучалі вельмі сімвалічна. У пасольства з розных куткоў Мінскай вобласці прыехалі падпісчыкі «Мінскай праўды», якія перамаглі ў нашым конкурсе «Ці ведаеце вы Сербію?». Подробнее
Сярод усіх беларускіх гарадоў Салігорск вылучаецца, пэўна, тым, што сімвалізуе сабой маладосць. Сапраўды, гораду-статысячніку ўсяго толькі крыху больш за пяцьдзясят гадоў, а ён працягвае расці і развівацца. Узяць хоць бы «Беларуськалій» — адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў калійнай солі… Сярод яго супрацоўнікаў нямала моладзі. Як працуюць шахцёры новага пакалення, карэспандэнты «Чырвонкі» даведаліся ў 21-гадовага Ільі ХРАМЯНКОВА. Подробнее
Раней чым звычайна, з 28 сакавіка па 4 красавіка, пройдзе сёлета добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу2015” і прымеркавана яна да значнага юбілею 70годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Кожны жадаючы, аказваючы дапамогу ў пасадцы лесу, навядзенні парадку ў лясных масівах, мае магчымасць такім чынам замацаваць памяць пра подзвіг сваіх дзядоў і прадзедаў, пацвердзіць падтрымку міру, зрабіць унёсак дзеля будучыні сваёй краіны. Подробнее
У нашым раёне працягваецца ўручэнне юбілейных медалёў “70 год перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг”. Як ужо пісалася раней, урачыстае ўзнагароджанне юбілейнымі медалямі прайшло ў раённым Цэнтры культуры 23 лютага. Але некаторыя з нашых паважаных ветэранаў не змаглі прысутнічаць на свяце. Подробнее
Хаця да 1-га мая, афіцыйнай даты адкрыцця чарговага купальнага сезона, яшчэ ёсць час, самая пара падвесці вынікі работы за год мінулы і акрэсліць задачы на будучы сезон. Мінулы год для раённай арганізацыі Таварыства выратавання на водах стаў адметным. Подробнее
Мастацтва арыгамі ўтрымлівае першынство па папулярнасці сярод іншых тэхнік работы з паперай. Стварэннем фігурак са звычайнага папяровага ліста займаюцца дзеці і дарослыя. Любоў Літвінчык з Засулля захапляецца арыгамі на працягу пяці гадоў. За гэты час сабрала з папяровых модуляў звыш ста экспанатаў. Подробнее
Па стану на 23 сакавіка ў ААТ “Усход-Чырына” азімая пшаніца была падкормлена на 385 гектарах, пашы — на 160 гектарах. На той дзень да падкормкі азімай пшаніцы прыступілі пяць гаспадарак, а пашаў — сем. У цэлым па раёне азімая пшаніца была падкормлена на 1337 гектарах, а пашы — на 1288 гектарах. ААТ “Рэдзькі”, “Усход-Чырына”, “Якубава-Агра”, “Баброва-Агра”, КУСГП “Зарубы” прыступілі да ўзворвання глебы. Хутка пачнецца веснавая сяўба. Подробнее
Дзяўчаты з Дубровенскіх школ вызначалі: хто з іх сапраўдная беларусачка. Подробнее
У СВК імя Варанецкага Бераставіцкага раёна — моцнай гаспадарцы, вядомай на ўсю рэспубліку сваімі рэкордамі, — на палетках кіпіць работа. Пры добрым надвор’і збожжавыя ў гэтым сельгаскааператыве пасеюць за два тыдні. Подробнее
Калектыў мардахоўскай малочнатаварнай фермы СГФ імя Ю.Смірнова прызнаны пераможцай абласнога спаборніцтва па выніках работы за студзень гэтага года.Нядаўна на мардахоўскай ферме пабываў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Рубанцаў, які ўручыў брыгадзіру фермы Раісе Мухінай дыплом, павіншаваў калектыў з заслужанай працоўнай перамогай і пажадаў новых перамог ў раённым і абласным спаборніцтве. Подробнее
З 2009 года па ініцыятыве грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” у краіне штогод праходзіць конкурс “Жанчына года”. Яго галоўная мэта – ацэнка ролі жанчыны ў сучасным грамадстве, яе ўкладу ў духоўна-маральнае адраджэнне нацыі, сацыяльна-эканамічнае і гуманітарна-культурнае развіццё краіны. Подробнее
Але не бяромся казаць, што яравы працэс у сельгасарганізацыях раёна зайшоў глыбока. Не для параўнання, якое было б абсалютна некарэктным, а дзеля нагляднасці заўважым, што асобныя паўднёвыя рэгіёны вобласці з сяўбой ранніх збожжавых і зернебабовых справіліся ўжо напалову і больш ад запланаванага. На фоне такіх ляхавіцкія, а па стане на ўчарашні дзень раён адсеяўся менш чым на 8 працэнтаў, выглядаюць сціпла. Подробнее