Дрэва – сімвал жыцця. Жыцця мірнага і незалежнага, якое сем дзясяткаў гадоў назад падарылі нам воіны-вызваліцелі. У іх гонар па ўсёй краіне гэтымі днямі ўдзячныя нашчадкі будуць высаджваць дрэвы. Традыцыйная акцыя “Тыдзень лесу”, ініцыяваная Міністэрствам лясной гаспадаркі Беларусі, пройдзе ў краіне з 28 сакавіка па 4 красавіка. Подробнее
У Маладзечанскім раёне жывуць не менш за паўсотні сем’яў, дзе выхоўваюцца цяжкахворыя дзеці, якiя маюць патрэбу ў спецыялізаваным доглядзе. Пры дзіцячай паліклініцы адкрылася служба аказання паліятыўнай дапамогі. Подробнее
“Твары вёсак, якія знікаюць” – фотаальбом з такой назвай пабачыў свет напрыканцы мінулага года і стаў вынікам дзейнасці міжнароднага культурнага праекта “Вёска, якая не павiнна знiкнуць”. Ляхавіччыну згаданы праект не закрануў, аднак пра адлюстраванне вясковага каларыту нашай мясцовасці рупіцца раённая газета. Рубрыка “Кропка на карце” папаўняецца ўсё новымі матэрыяламі. Да таго ж, у бягучым годзе супрацоўнікі бібліятэчнай сістэмы бяруць удзел у конкурсе па зборы мікратапонімаў “Мова маёй зямлі”. І сёння хацелася б расказаць пра лакальныя назвы, якія сабрала бібліятэкар Падлескай сельскай бібліятэкі Ларыса Глеб. Подробнее
Маладзечанцам пашанцавала — яны спажываюць чыстую артэзіянскую ваду. Яшчэ больш павышаюць яе якасць станцыі абезжалезвання, што ўзведзены на водазаборах Крыніца і Гелянова. Подробнее
У мінулую пятніцу прайшло чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. “Усе пытанні парадку дня важныя. Выступленні павінны быць прадметнымі – гаварыць не пра вялікія дасягненні, а пра праблемы і шляхі іх вырашэння”, – задаў тон старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч. Подробнее
Вучні Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў Арцём Нікан, Максім Міклаш і Канстанцін Каскевіч сталі ўладальнікамі прызавых месцаў абласнога адкрытага конкурсу «Новыя імёны» ў намінацыі «Духавыя і ўдарныя інструменты» ў г.Гродна. Подробнее
Жыхары Маладзечна навялі парадак у Камсамольскім парку, убралі зялёную зону ўздоўж Вялікага Гасцінца ля былога радыёзавода «Спадарожнік», добраўпарадкавалі тэрыторыю ў канцы вуліц Велікасельскай і Янкі Купалы (паблізу інтэрната ЗПМ і кар’ераў). Подробнее
Для ўручэння юбілейных медалёў «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» чатырох ветэранаў наведаліі старшыня Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дзмітрыевіч Яхнавец і яго намеснік Людміла Мікалаеўна Канановіч. Подробнее
Пра забеспячэнне нацыянальнай бяспекі як аснову ўстойлівага развіцця беларускага грамадства, а таксама пра вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінскай вобласці і Капыльскага раёна за 2014 год і прыярытэтныя напрамкі на 2015 год гаварылі падчас адзінага дня інфармавання насельніцтва. Подробнее
У мінулую суботу ў Капылі прайшоў першы веснавы кірмаш Подробнее
Надвор’е, якое стаіць у гэтыя сакавіцкія дні, дазваляе актывізаваць работы па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Подробнее
Сёння задача кожнага чалавека, у тым ліку і жыхароў Капыльшчыны, зразумець і адчуць, што трэба навесці парадак на той зямлі, дзе ён жыве Подробнее
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адбылося ў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Чэрыкава”. Подробнее
— Калі часам, а гэта бывае рэдка, пачну я прыгадваць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, сын з пэўным недаверам перапытвае: “Тата, ну як ты мог запомніць, табе ж было ўсяго чатыры гады”. А я помню. Подробнее
Іван Антонавіч Балашэвіч і Аляксандр Антонавіч Бялевіч не першы год на пенсіі. Аднак мужчыны не прывыклі сядзець дома без справы, і ў такім паважаным узросце знайшлі сабе занятак па душы. Подробнее
12 сакавіка дэпутаты Уздзенскага раённага Савета дэпутатаў, старшыні сельвыканкамаў на чале са старшынёй райсавета І. Пятровічам зрабілі рабочую паездку ў Салігорск і Слуцк. Арганізатарам пазнавальнай экскурсіі, у ходзе якой адбыўся абмен вопытам работы дэпутатаў па пытаннях добраўпарадкавання, выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. Цыдзік.
— Тое, што паспелі пабачыць і пачуць, — уражвае, — адзначыў у канцы дня Уладзіслаў Станіслававіч.
У каторы раз давялося пераканацца ў тым, што поспех у любой справе забяспечваюць апантаныя людзі, фанаты сваёй справы, якія перажываюць за дзяржаўнае не менш як за ўласнае. “Вельмі важна з любоўю адносіцца да той справы, якой займаешся, — не раз заўважала і старшыня Салігорскага Савета дэпутатаў Лідзія Клішэвіч, якая выбіраецца на гэту пасаду чатыры скліканні запар. — Калі дзяліць любую работу “на маё-твае”, у тым ліку і ў плане добраўпарадкавання, то нічога не даб’ешся. Важна працаваць разам і прадстаўнікам улады, і дэпутатам, і камунальнай службе, і маладзёжнаму парламенту, і ўсім гараджанам”. Подробнее
Сёлета штогадовыя рэспубліканскія спаборніцтвы па шатакан каратэ-до “Гармонія шатакана”, прысвечаныя Міжнароднаму дню жанчын, прайшлі ў дзясяты раз. Яны ўжо сталі своеасаблівым спартыўным брэндам Беларускай федэрацыі шатакан каратэ-до і Уздзенскага раёна. Вызначальнай асаблівасцю праграмы спаборніцтваў з’яўляецца шырокае прадстаўніцтва дзяўчат-спартсменак і спартсменаў-бацькоў, а таксама спаборніцтвы па тушэнні свечак, якія лічацца ў шатакане своеасаблівым тэхнічным кантрольным тэстам майстэрства. Подробнее
Ствараючы, а пасля рэалізуючы свае праекты і спецвыпускі, журналісты раёнкі імкнуцца данесці да чытача сутнасць дзяржаўнай палітыкі. Прычым, не ў дэкларатыўнай форме, а на прыкладзе рэальных вынікаў яе рэалізацыі. Подробнее
Цікавы лёс чалавека, які ўсё сваё жыцце аддаў прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Які сваімі справамі назаўседы застанецца ў гісторыі раёна і ў лёсах яго вучняў. Подробнее
У музеі імя П. І. Баграціёна адкрылася вы-става «Вяртанне на Радзіму» мінскай мастацкай суполкі «Абуджэнне». Подробнее
Паглядзіце на здымак: буйства пер’яў, спадніцы хвалямі, доўгія-доўгія ногі прыгажунь і абаяльныя ўсмешкі танцораў. Ці прызналі б вы ў гэтых маладых лю-дзях, якія, здаецца, толькі што вярнуліся з карнавалу ў Рыа-дэ-Жанэйра, будучых банкіраў, эканамістаў ды тэхнолагаў з Пінска? Подробнее
На Нясвіжчыне сёлета план сяўбы яравых збожжавых і зернебабовых складае 8362 га. Па стане на аўторак, 24 сакавіка, засеяна 1140 га. З іх 1052 га заняў ячмень, 83 — авёс. Подробнее
Як любiш свой край, дык песнi яго спявай… Гэтыя словы сталi лейтматывам творчай i педагагiчнай дзейнасцi педагога дадатковай адукацыi Рэчыцкага цэнтра творчасцi дзяцей i моладзi Любовi Мiхайлаўны Дворак, якая многа гадоў аддала педагагiчнай працы. Подробнее
Дзевятнаццаты год пайшоў, як Наталля Кругер працуе ў клініка-дыягнастычнай лабараторыі цэнтральнай раённай бальніцы. Некалі яна марыла стаць, як матуля, настаўніцай. Але менавіта маці дапамагла зрабіць ёй правільны выбар прафесіі, пра што Наталля Міхайлаўна за ўсе гады ні разу не пашкадавала. Подробнее
Падведзены вынікі абласнога этапа ІІІ рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир!”, прысвечанага 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Подробнее