У пятніцу, 13 сакавіка, у Столінскім райваенкамаце прайшла цырымонія ўручэння юбілейных медалёў “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.” вязням нацысцкіх лагераў, гета. Подробнее
У суботу, 14 сакавіка, адбылася “прамая тэлефонная лінія” са старшынёю Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Анатолем Васільевічам Лісам. Подробнее
15 сакавіка наша краіна адзначыла Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Сэнс гэтага свята блізкі і зразумелы кожнаму грамадзяніну нашай краіны. Прыняцце і далейшае ўдасканаленне Канстытуцыі ў многім вызначыла сучаснае развіццё Беларусі як сацыяльнай прававой дзяржавы. Подробнее
У юбілейны год Вялікай Перамогі ад-значае свой слаўны юбілей ветэран Вялікай Айчыннай вайны Рыгор Іванавіч Куцілкін. Сёння гэтаму добра вядомаму і паважанаму ў раёне чалавеку спаўняецца 90 гадоў. Подробнее
Жывём і сустракаем, дзякуючы людзям старэйшага пакалення, якія выстаялі і перамаглі фашызм. Сёлетняя вясна 70ая па ліку пасля перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Чым больш гадоў аддзяляе нас ад таго часу, тым менш застаецца ветэранаў. І для атрымання юбілейных медалёў да 70годдзя Вялікай Перамогі іх сапраўды прыйшла жменька. Аднак, менавіта з гэтай нагоды ў раённым Доме культуры была наладжана ўрачыстасць. Подробнее
Традыцыйна, пачынаючы з 2004 года, ГА “БРСМ” праводзіць акцыю “Мы – грамадзяне Беларусі!”, прымеркаваную да Дня Канстытуцыі. Падчас яе ва ўрачыстай абстаноўцы атрымліваюць свой першы дакумент пашпарт лепшыя прадстаўнікі падрастаючага пакалення, якія ўжо паспелі вызначыцца ў розных галінах дзейнасці і вучобы. Святочнае мерапрыемства ў нашым раёне прайшло на базе СШ № 2. Подробнее
Дакладнасць, адказнасць і дысцыплінаванасць – такія якасці вызначаюць Л.Л. Ханько, намесніка начальніка Шчучынскага раённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва. Такога ж падыходу да работы яна патрабуе і ад сваіх падначаленых. Вось ужо 17 гадоў працуе Леакадзія Лявонаўна ў гэтай арганізацыі, а з 1 ліпеня 2013 года – на пасадзе намесніка начальніка. Па выніках работы за мінулы год яна была прызнана лепшай па прафесіі ў сваёй сферы. Подробнее
Ад незабыўнага мая 1945-га да дзён сённяшніх – сем дзесяцігоддзяў, што прайшлі пад знакам удзячнасці тым, хто заваяваў права на свабоднае і мірнае жыццё для многіх пакаленняў сваіх нашчадкаў. Гэтымі днямі па ўсёй краіне да самых шаноўных людзей – ветэранаў вайны – завітваюць госці – прадстаўнікі ўлады, ваенкаматаў. Прыязджаюць, каб уручыць юбілейныя медалі “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.г.”. Подробнее
У гэтым годзе зіма лёгка прызнала сваё паражэнне і ўзняла белы флаг. Не выключана, яна яшчэ паспрабуе паказаць свой халодны нораў, але ініцыятыва – беспаваротна на баку вясны. На сельскагаспадарчых палетках адбылася фактычна імгненная змена фарбаў і дзеянняў. Усё больш ізумруду, руплівасці з боку працаўнікоў-аграрыяў. Подробнее
Паміж Альхоўцамі і Падсаколлем, у паўсотні метраў ад шашы, стаіць адзінокая, крыху пахіленая на бок хатка. Яблыні з замшэлымі рагатымі галінамі нібы прыкрываюць яе ад вятроў і завірух, што часта гуляюць у чыстым полі. А навокал – прастор, які дзе-нідзе перапыняецца купкай бяроз ці вербалозу (рэшткі былых сядзібаў), у далечыні — могілкі, дзе знайшлі свой апошні прытулак многія мясцовыя жыхары. Гэта ўсё, што засталося ад вёскі Літоўка. Подробнее
Мастак павінен любіць жыццё і даказваць іншым, што яно прыгожае, – заўважана вельмі трапна і цалкам супадае з філасофскімі поглядамі нашага земляка Эдуарда Бурвеля. Надзвычай творчы і таленавіты, моцны духам і шчыры сэрцам, мовай фарбаў ён з любоўю апавядае пра непаўторнасць родных краявідаў. Подробнее
Традыцыя гэта сімвалічная ”ў квадраце” – напярэдадні Дня Канстытуцыі краіны ўручаць яе юным грамадзянам галоўны дакумент. Подробнее
Сёлета вясна прыйшла надзвычай рана. Ужо з лютага надвор’е пачало радаваць нас цёплымі дзянькамі. Таму і не выпадкова, што месячнік па навядзенні парадку на зямлі, які звычайна праводзіўся на працягу красавіка, пачаўся раней. Подробнее
Музей партызанскай славы створаны тут у 1995 годзе, але збор матэрыялаў пра партызанскі рух у Асіповіцкім раёне пачаўся значна раней. Тут зараз працуе гурток «Музейная справа» АРЦТіК, якім кіруе Алена Сергіевіч. Яго ўдзельнікі з цікавасцю займаюцца вывучэннем гісторыі партызанскага руху на нашай зямлі, свята ўшаноўваюць імёны тых, хто аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць. У асноўным фондзе каля 200 экспанатаў. Сярод іх — запісаныя біяграфіі камандзіраў атрадаў і брыгад, успаміны ветэранаў вайны, узнагароды, дакументы, асабістыя рэчы. Аформлены інфармацыйны стэнд з пералікам усіх атрадаў, якія дыслакаваліся ў раёне, прозвішчамі камандзіраў, спісамі баявых саставаў, франтавымі фотаздымкамі. Подробнее
Прыемную навіну прынёс сакавік працаўнікам ВСУ “Асіповіцкая раённая ветэрынарная станцыя”: па выніках 2014 года ўстанова прызнана лепшай у вобласці. I гэта ўжо не першая перамога — райветстанцыя апошнія гады стабільна ўваходзіць у тройку лідараў на Магілёўшчыне. Подробнее
БЕЗ людзей з добрымі сэрцамі, шчодрымі на цеплыню і спагаду, неабыякавымі да чужой бяды і адзіноты, цяжка ўявіць наша жыццё. Іх нялёгкая і такая неабходная для цывілізаванага грамадства праца звязана з патрэбамі кожнага чалавека. Я маю на ўвазе сацыяльных работнікаў. Гэта прафесія асаблівая і не кожнаму па плячы. Яна хутчэй прызванне, бо тут немагчыма выконваць службовыя абавязкі без душы. А гэта часта больш важна і неабходна, чым фізічная дапамога па гаспадарцы. Хто спрабуе працаваць абыякава — доўга не вытрымлівае. У гэту прафесію прыходзяць людзі, каб дапамагаць тым, хто трапіў у бяду, застаўся сам-насам з узростам, хваробай, а іншы раз і з абыякавасцю, здрадніцтвам блізкіх і родных. Подробнее
Набліжаецца вясенняя пасяўная. Сустрэць яе ў поўнай гатоўнасці — важнейшая задача вяскоўцаў. Вось і ў ААТ “Пруднікі-Агра”, нягледзячы на розныя складанасці, робяць усё магчымае, каб не запозніцца з выхадам у поле. Дырэктар таварыства Аляксандр Журкоўскі расказвае: Подробнее
Напрыканцы мінулага года ў “Нарачанскай зары” упершыню з’явілася рубрыка “Клуб 64”, адрасаваная аматарам баталій на клятчатай дошцы. Ініцыятарамі выступілі мядзельцы Фёдар Карпей і Леанід Жыхар. Менавіта іх шашачныя эцюды (разам з шахматнымі задачамі Яўгена Красоўскага) сталі рэгулярна змяшчацца на старонках “Нарачанкі”. Папрасіў Леаніда Іосіфавіча завітаць у рэдакцыю, каб падрабязней пагутарыць на ўзгаданую тэму. Тым больш, што была і канкрэтная нагода — ён стаў пераможцам чэмпіянату Мінскай вобласці 2014 года па рашэнні шашачных кампазіцый, які праводзіла газета “Мінская праўда” і упраўленне спорту і турызму Мінаблвыканкама, атрымаў нядаўна адпаведную грамату. Подробнее
ФОТАПАРТРЭТЫ зацікавілі Юлію Пацяюн год таму, калі дзяўчына пачала фатаграфаваць. У выніку, дзякуючы свайму захапленню, у студзені гэтага года трапіла ў фінал ХХІV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды-2015”. У намінацыі “Фота”, дзе прыняла ўдзел Юля, сваё майстэрства паказвалі больш за 15 фатографаў са сталіцы і розных абласцей краіны. Кожны ўдзельнік прапаноўваў на суд журы 8 фотаздымкаў фармату А4, дзе галоўны аб’ект — чалавек. Ацэньваліся змястоўнасць, разнастайнасць, тэхніка і якасць выканання, кампазіцыйнае, светлавое і каляровае рашэнні. Юля трапіла ў дзясятку фіналістаў і аказалася самай малодшай сярод іх. Але як і ўсе іншыя, атрымала заданне на падрыхтоўку работ для фотаконкурсу “У аб’ектыве Перамогі”. Конкурсныя работы ўвойдуць у склад фінальнага каталога і будуць прадстаўлены на выставе падчас фіналу фестывалю-конкурсу ў маі 2015 года.
МАЛЯЎНІЧЫЯ берагі Нарачы прыцягваюць да сябе людзей не толькі з Беларусі, але і з краін блізкага і далёкага замежжа. Штогод у санаторыях курорта ўмацоўваюць здароўе тысячы людзей. Асновай любога санаторыя з’яўляюцца медыцынскія паслугі. Не выключэнне і «Жураўка». Тут дасягнуты значныя поспехі па лячэнні захворванняў сардэчна-сасудзістых і нервовых сістэм, органаў дыхання і стрававання, апорна-рухальнага апарату. Не сакрэт, што сёння адпачываючы гатоў заплаціць большую суму, але жыць з камфортам. А «Жураўка» будавалася як база адпачынку, якая была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1989 годзе. У той час яна адпавядала існуючым патрабаванням. Але тое, што было запатрабавана ў тыя гады, сёння не можа задаволіць адпачываючых. Добра разумее гэта кіраўніцтва здраўніцы, таму робіць усё магчымае, каб чалавек, які прыехаў у санаторый, адчуваў сябе ўтульна і камфортна. Таму тут пастаянна ўмацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база, укараняюцца навейшыя медыцынскія методыкі, адпачываючым прапануюцца новыя паслугі, якія карыстаюцца попытам. Асаблівая ўвага надаецца абнаўленню жылых пакояў і кабінетаў, залаў і холаў.
Праца павінна быць бяспечнай. Тым не менш па краіне і вобласці здараюцца няшчасныя выпадкі. Нядаўна на адной з ферм сельгаскааператываў Гродзеншчыны загінуў жывёлавод. Няшчасныя выпадкі можна прадухіліць, калі добра ведаць, як непажаданыя сітуацыі папярэдзіць. Гэтай актуальнай праблеме нядаўна былі прысвечаны дзве грунтоўныя праверкі ведаў аграрыяў. Яны здавалі экзамен па прадмеце «ахова працы» ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама і ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама. Подробнее
У СВК “Малабераставіцкі элітгас” ёсць гатункі бульбы, якія адпавядаюць любым пажаданням людзей. Сёння адметнасцю беларускай селекцыі з’яўляюцца гатункі з добрымі смакавымі якасцямі, якія выдатна захоўваюцца і ўстойлівыя да захворванняў. А самыя новыя яшчэ больш устойлівыя да хвароб. Подробнее
У рамках Года моладзі пры Мінскім абласным Савеце дэпутатаў будзе створаны Маладзёжны парламент. Ён стане калегіяльным кансультатыўным органам і будзе працаваць на грамадскіх пачатках у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Подробнее
Дзень абаронцаў Айчыны, Міжнародны жаночы дзень. Да гэтых святаў і ў рамках марафону-акцыі «Сярэбраная нітка», прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі, у тэрытарыяльным цэнтры падрыхтавалі прыгожыя віншавальныя паштоўкі ручной работы шаноўным ветэранам. Подробнее