Язык: Беларуская

  • Няспраўджанае шчасце Ганна ВАРОНКА,  вучаніца 10 класа гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы., Свіслацкая газета 19/2015 от 11 марта 2015 12 марта 2015 09:31 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Усё жывое імкнецца да сонца. Цягнуцца да яго лісткі, кветкі, дрэвы… Без сонца не могуць існаваць ні жывёлы, ні птушкі, ні людзі. Сваімі праменьчыкамі яно сагравае «абледзянелыя» сэрцы людзей. Сонца – гэта мір, які прыходзіць пасля вайны. Сонца – гэта сям’я без насілля і сварак, заснаваная на любові і ўзаемапавазе. І шкада, вельмі шкада, што часта гэтае сонца недзе знікае. Мабыць, яго закрываюць аблокі? Чаму? Подробнее

  • Маю гонар быць міліцыянерам Вольга БАРАДЗІНА, Галіна КАНЬКО, Наталля ПЕРАПЕЧКА, Ляхавіцкі веснік №19 от 11 марта 2015 12 марта 2015 09:26 Общество Беларуская

    Пра тое, як было ў самым пачатку, калі райаддзел міліцыі фарміраваўся, сёння раскажуць хіба што скупыя радкі гістарычнай хронікі. На жаль, далёка не ўсе прозвішчы піянераў правапарадку занатаваны і не ўсе лёсы помняцца. Але тое, што адным з першых начальнікаў РАМ быў Іларыён Важнік, вядома дакладна. Як вядома і тое, што ў маі 40-га пры выкананні службовых абавязкаў загінуў міліцыянер Васіль Петрашэвіч; што ўсю вайну гераічна прайшоў Іван Бярэзін (кавалер ордэнаў Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны, узнагароджаны шматлікімі медалямі), які пазней быў адным з кіраўнікоў Ляхавіцкага РАУС і які пахаваны на праваслаўных могілках нашага райцэнтра; што ў партызанскіх атрадах змагаліся П. Барбялюк, М. Аўсянік, П. Зямноў, К. Піліпчук, М. Жукаў, В. Маргуноў, Е. Маркевіч, А. Бурынскі і іншыя, хто таксама граміў фашыстаў, а пазней апрануў міліцэйскую форму. Подробнее

  • “Мужнасцю сваёй у неўміручасць крочылі”. Праўнукі пра прадзедаў Святлана БЕЛЬМАЧ, Ляхавіцкі веснік №19 от 11 марта 2015 12 марта 2015 09:22 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Самы галоўны сёлетні юбілей для ўсіх беларусаў, безумоўна, – 70-годдзе Вялікай Перамогі. У далёкім 1945-ым яе заваявалі для многіх пакаленняў сваіх нашчадкаў нашы бацькі, дзяды і прадзеды – цаною мільёнаў жыццяў, бяспрыкладным гераізмам, непераўзыдзенай мужнасцю. Подробнее

  • Юбілей у юбілей Аліна ЛАПІЧ, Ляхавіцкі веснік №19 от 11 марта 2015 12 марта 2015 09:18 Общество Беларуская

    У мінулую суботу ветэран Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Лойка адзначыў свой 90-ы дзень нараджэння. А гэтымі днямі ў яго яшчэ адзін юбілей – разам з райаддзелам міліцыі, дзе давялося працаваць у першыя пасляваенныя гады, адзначае 75-годдзе з дня ўтварэння РАУС. Подробнее

  • Жанчына і мір Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №19 от 11 марта 2015 12 марта 2015 09:00 Общество Беларуская

    Першыя ў раёне юбілейныя медалі “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.” уручаны былым вязням фашысцкіх канцлагераў Зоі Осіпавай, Лізавеце Судэнка і Ніне Папянюк. Подробнее

  • Даказана: “Лепшы смак” – у ляхавіцкай малочкі Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №19 от 11 марта 2015 12 марта 2015 08:48 ОбществоЭкономика Беларуская

    Смачная, карысная, натуральная, лёгкая, апетытная — далёка не поўны пералік эпітэтаў, што можна пачуць ад спажыўцоў у адрас прадукцыі СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”. Пра выдатны смак ляхавіцкай малочкі сведчыць яе запатрабаванасць і ў вясковых магазінах, і ў гіпермаркетах. А якасць і бяспеку яскрава пацвярджаюць шматлікія перамогі ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, удзел у прэстыжных выставах. На рахунку завода – прэміі ўрада і аблвыканкама за дасягненні ў галіне якасці, не адзін дзясятак дыпломаў і гран-пры. Подробнее

  • Нашы таленты – сярод новых імён Святлана ЖЫБУЛЬ, Прамень № 18 (9967) от 11 марта 2015 12 марта 2015 08:29 Культура Беларуская

    Ярка і прыгожа стартаваў у нашым раёне рэспубліканскі маладзёжны вакальны конкурс «Новыя імёны Беларусі», які праводзіцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Подробнее

  • Участковы ў роднай вёсцы Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 18 (9967) от 11 марта 2015 12 марта 2015 08:24 Общество Беларуская

    Каго, як не ўчастковага інспектара міліцыі, лепш за ўсіх ведаюць вясковыя жыхары?!.. А калі ён яшчэ і мясцовы, нарадзіўся і вырас сярод іх?!..  Дзмітрый Дарашчук якраз участковы са сваіх, карэнных.  Подробнее

  • З нізкім паклонам за працу Надзея БАТАЛКА, Прамень № 18 (9967) от 11 марта 2015 12 марта 2015 08:18 Общество Беларуская

    Па добрай традыцыі, што ўсталявалася ў нашым раёне, на мінулым тыдні адбылося мерапрыемства, на якім ушаноўвалі перадавых жанчын-жывёлаводаў раёна.  Подробнее

  • Яшчэ адзін медаль – юбілейны Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 18 (9967) от 11 марта 2015 12 марта 2015 08:13 Общество Беларуская

    Раённым ваенным камісарыятам працягваецца ўручэнне ўдзельнікам вайны  юбілейных медалёў – «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» і пасведчанняў да іх. Да ўдзелу ў акцыі далучыўся і раённы савет ветэранаў вайны і працы.   Подробнее

  • Антосева крынiчка Ірына Шаг, Да новых перамог 16/2015 от 28 февраля 2015 11 марта 2015 16:31 Общество Беларуская

    Сёння ў доме дунайчыцкіх вяскоўцаў Барташэвічаў – вялікае свята. На выхадныя тут збяруцца ўсе пяцёра дзяцей, вылецеўшых некалі з роднага гнязда, дзесяць унукаў разам з іх малымі дзецянятамі – праўнукамі Антона Мікалаевіча і Галіны Сямёнаўны. Нагода значная: разам з 70-годдзем Вялікай Перамогі ветэран А.М.Барташэвіч адзначае свае 90!  Подробнее

  • Ушанавалі працу і вясну Дзмітрый Бялоў, Кобрынскі веснік 20 от 11 марта 2015 11 марта 2015 16:11 Общество Беларуская

    Так ужо склалася, што пасяджэнне клуба даярак-шасцітысячніц традыцыйна праводзіцца напярэдадні цудоўнага вясенняга свята – Дня жанчын. Не стаў выключэннем і бягучы год – на гэты раз урачыстае мерапрыемства прымалі аграгарадок Гарадзец і буйнейшае сельскагаспадарчае прадпрыемства раёна ААТ “Гарадзец-агра”. У пасяджэнні клуба прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, старшыня гарадскога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Міхаіл Трубчык, кіраўнікі і прадстаўнікі сельскагаспадарчых арганізацый раёна – і, зразумела, галоўныя гераіні свята, перадавыя аператары машыннага даення. Подробнее

  • У тройцы лідараў Ніна Свіцюк, Голас часу 19/2015 от 11 марта 2015 11 марта 2015 11:13 Экономика Беларуская

    Мінулы сельскагаспадарчы год для працаўнікоў СВК “Чарняны” быў спрыяльны. Подробнее

  • Экзаменацыя працягваецца Надзея Яцура, Голас часу 19/2015 от 11 марта 2015 11 марта 2015 10:54 Экономика Беларуская

    На мінулым тыдні пра сучасныя тэхналогіі вырошчвання рамонтнага маладняку буйной рагатай жывёлы, вытворчасць малака на малочных фермах прамысловага тыпу ўдзельнікам чарговага семінара-вучобы распавядалі спецыялісты СВК “Чарняны” і “Чырвоны партызан” Подробнее

  • Руплівай працай шаркаўчан праслаўлены наш край Сяргей Райчонак, Кліч Радзімы 20/2015 от 11 марта 2015 11 марта 2015 10:36 Общество Беларуская

    6 сакавіка ў раённым Цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць, прысвечаная 75-годдзю ўтварэння Шаркаўшчынскага раёна. У рамках святочнага мерапрыемства прайшло таксама ўшанаванне лаўрэатаў Ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны”. Подробнее

  • За свядомасць вас не пакараюць Ірына Касцевіч, Голас часу 18/2015 от 07 марта 2015 11 марта 2015 10:20 Экономика Беларуская

    Пры ўсім маім асабістым аптымізме, тут я песіміст, бо сумняваюся, што нам так хутка ўдасца перамагчы аматараў выкінуць смецце там, дзе хочацца, назаўсёды выключыць выпадкі, калі тэрыторыя пад балконам дома ператвараецца ў сметнік з суцэльнымі акуркамі, выкінутымі адным і тым жа бескультурным жыльцом. Мы далёкія ад той цывілізаванай культуры, дзе прыроду любяць гэтак жа, як і сябе. Пакуль што мы яе ўсё больш і больш забруджваем, ніколі не задумваемся аб тым, што ж застанецца нашым нашчадкам пасля такіх варварскіх адносін да прыроды.

    Нашы заканадаўцы і ў гэтым выпадку вырашылі “ўзяцца” за нядбайных. Праўда, і на гэты раз мерай уздзеяння на тых, хто няправільна абыходзіцца з адходамі, будзе папярэджанне ці штраф. Прычым немалы. Толькі ці дасць выхаванне кнутом станоўчыя вынікі? Прабачце, але і тут я песіміст.

    А пакуль мы з вамі павінны сартаваць сваё смецце, аб чым просяць нас работнікі камунальнай службы. Інакш кажучы, правільна абыходзіцца з адходамі. А зацікаўленымі нашымі партнёрамі тут павінны быць работнікі камунальнай службы.

    На якім узроўні забяспечваецца цяпер гэтае партнёрства, а таксама пра многае іншае і ішла размова ў інтэрв’ю намесніка дырэктара КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” Міхаіла Саўчука карэспандэнту райгазеты. Подробнее

  • Урок прафарыентацыі і выхавання Святлана Максімук, Голас часу 18/2015 от 07 марта 2015 11 марта 2015 10:15 Калейдоскоп Беларуская

    Маладому чалавеку, які толькі пачынае пазнаваць жыццё, вельмі няпроста зарыентавацца ў патоку інфармацыі, прыстасавацца да рэальнасці. А тым, хто з малых гадоў застаўся без апекі бацькоў ці выхоўваецца ў сям’і з неспрыяльнай, а нярэдка і з сацыяльна-небяспечнай атмасферай ці з нараджэння пакутуе ад цяжкай хваробы і з-за абмежаваных магчымасцей не можа знаходзіцца ў калектыве сваіх равеснікаў, адшукаць самога сябе ўвогуле ўдвая больш цяжка.  Подробнее

  • Па матчынай сцежцы Міхась КАВАЛЁЎ., Свабоднае слова №28 от 10 марта 2015 11 марта 2015 10:11 Общество Беларуская

    Алеся Падгорная – удзельніца раённага злёту перадавікоў народнагаспадарчага комплексу Рагачоўшчыны. Маладая жанчына прызнана лепшай па прафесіі ў сельскай гаспадарцы. Подробнее

  • Не расслабляцца! Надзея Яцура, Голас часу 18/2015 от 07 марта 2015 11 марта 2015 10:11 Экономика Беларуская

    Такую задачу перад работнікамі і спецыялістамі СВК “Чырвоны партызан” паставіў на справаздачна-выбарным сходзе калектыву старшыня райвыканкама Казімір Лапіч. Подробнее

  • Міліцыянеры прымалі віншаванні Дар’я ЗЯНЬКОВІЧ., Чырвоная зорка 19/15 от 11 марта 2015 11 марта 2015 09:54 Общество Беларуская

    У раённым Палацы культуры адбыўся ўрачысты афіцэрскі сход, прысвечаны Дню міліцыі. На гэтай службе няма і не будзе выпадковых людзей, бо патрабаванні да чалавека ў форме заўсёды сур’ёзныя.

    НА   ЗДЫМКУ: начальнік РАУС А. Бярозка ўручае С. НАЗАРАНКА падзяку УУС Мінаблвыканкама.

    Першым павіншаваў з прафесійным святам сваіх калег начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Андрэй Бярозка:

    – Сёння мы сустракаем Дзень міліцыі з добрымі вынікамі. Ад кожнага з нас патрабуецца прафесіяналізм у выкананні службовых абавязкаў. Зніжэнне злачыннасці, спакой на вуліцах – заслуга кожнага супрацоўніка, а таксама вашых сем’яў, якія з разуменнем ставяцца да цяжкасцяў, абумоўленых спецыфікай работы. Вялікая роля ў станаўленні райаддзела ветэранаў – вы заўсёды нас падтрымліваеце, уносіце неацэнны ўклад у фарміраванне калектыву, рост прафесіяналізму супрацоўнікаў. Праведзеная намі работа станоўча ацэньваецца як кіраўніцтвам раёна, так і Міністэрствам, упраўленнем унутраных спраў, пра што сведчаць узнагароды, якія атрымліваюць нашы супрацоўнікі, – медалі, падзякі, граматы. Подробнее

  • Выбар Таццяны Шушкевіч вызначылi здольнасцi i захапленне Віктар БІРУКОЎ, Наша Талачыншчына 20/2015 от 11 марта 2015 11 марта 2015 08:40 Общество Беларуская

    Колькі сябе памятае Таццяна Ігараўна, яна заўжды літаральна трызніла марай вывучыцца на настаўніцу. Таму аддавала ўвесь час вучобе ў школе — базавую заканчвала ў сябе ў Азерцах, потым сярэднюю ў Талачыне. Яна нават прасіла настаўнікаў, каб далі ёй правесці ўрок ці выхаваўчае мерапрыемства з малодшымі дзецьмі падчас правядзення дня самакіравання. Подробнее

  • Сустрэча гісторыі і сучаснасці Соф’я ЛЮБАНЕЦ, Нясвіжскія навіны 11.03.2015 от 11 марта 2015 11 марта 2015 08:34 Общество Беларуская

    Ганаровымі граматамі Мінскага абласнога Савета дэпутатаў былі адзначаны дырэктар ААТ “Сейлавічы” Сяргей Пілішчык і дырэктар УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа” Алена Жураўлёва.  Подробнее

  • Мамы ўмеюць усё Вольга САВІЦКАЯ, Добрушскі край №19_2015 от 11 марта 2015 11 марта 2015 08:30 Общество Беларуская

    Напярэдані Жаночага дня ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Добрушскага раёна прайшло святочнае мерапрыемства, закліканае павіншаваць жаночую палову аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, а таксама іх мам. Подробнее

  • Глеба чакае збажыны Вольга САВІЦКАЯ, Добрушскі край №19_2015 от 11 марта 2015 11 марта 2015 08:26 Общество Беларуская

    С надыходам вясновых цёплых дзён аграрыі раёна пачынаюць апошнюю падрыхтоўку да сяўбы зерневых культур. Проста ў полі за штурвалам камбайна мы спаткалі вопытнага работніка ААТ “Жгунскае” Аляксандра Капылова. Подробнее

  • “Калі мы бралі Кёнігсберг” Вольга САВІЦКАЯ, Добрушскі край №19_2015 от 11 марта 2015 11 марта 2015 08:25 Общество Беларуская

    Зараз, напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі, мала хто з нас можа сапраўды ўявіць сабе, як гэта – быць на полі бою. Вайна стала далёкай і неверагоднай падзеяй нашай гісторыі. Жахлівай і незразумелай. Подробнее