У сваю родную школу, цяпер – ужо гімназію № 1, Вольга Яўсейчык прыйшла працаваць, маючы педагагічны стаж. Подробнее
Вельмі адметныя падзеі адбыліся ў 2013 годзе ў жыцці маці-гераіні з Цеснавой-2 Анжэлы Віндзігульскай. Подробнее
Для дырэктара райплемстанцыі Людмілы Курыльчык сёлетні год удвайне юбілейны. Подробнее
Замест палатна, акварэлі і пэндзліка – шкляны стол, пясок і чараўніцтва рук. Што гэта за цуд? Ілюзія ці рэальнасць? Пясок сыплецца скрозь умелыя рукі майстра і на празрыстым шкле ажываюць вобразы і сілуэты, пейзажы і моманты з жыцця розных людзей. Колькі радасці і незабыўных эмоцый дорыць недаўгавечнае мастацтва пескаграфіі! Крысціне Канашовай з Баранавіч па сілах ажывіць пясок і стварыць на вачах у гледачоў незабыўны цуд. Подробнее
На традыцыйнай сустрэчы кіраўніцтва вобласці з прадстаўніцамі жаночай грамадскасці Брэстчыны, якая праходзіць сёння і прымеркавана да Дня жанчын, Камянеччыну прадстаўляе старшыня Відамлянскага сельвыканкама Марына Каралюк. Подробнее
Вясной, калі сыходзіць снег і падсыхае зямля, нягледзячы на шматлікія папярэджанні эколагаў, то там то тут успыхваюць травяныя пажары. Свае дзеянні “падпальшчыкі” апраўдваюць проста і, здавалася б, пераканальна: зямля пазбаўляецца ад леташняга травастою, а новым парасткам не трэба прабівацца праз пажухлы, нежывы пласт. Подробнее
Дзяўчынка, дзяўчына, жанчына – увасабленне пяшчоты, далікатнасці і вытанчанасці. Яна слабая, ёй патрабуецца абарона моцнага і надзейнага мужчыны. Яна можа займацца музыкай, танцамі, вышываннем, але ні ў якім разе – усходнімі адзінаборствамі. Ды хто сказаў, што гэтыя адзінаборствы створаны толькі для моцнага полу?! Хто вырашыў, што дзяўчына, якая займаецца такім відам спорту, перастае быць сапраўднай прадстаўніцай слабай паловы чалавецтва?! Подробнее
У 1945 годзе «Чырвоная звязда» надрукавала Пастанову ЦК ВКП(б) «Аб Міжнародным Жаночым дні 8 сакавіка». Канешне, у ёй не было звыклых нам сёння слоў пра каханне ды пяшчоту. Подробнее
Ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Е.В. Лаўрыновіч споўнілася 95 гадоў. З глыбокай пашанай стаўлюся да пакалення, на долю якога выпалі суровыя ваенныя выпрабаванні. Менавіта ў гэтых людзей, што прайшлі праз агонь вайны, варта павучыцца аптымізму, мужнасці і жыццёвай мудрасці. Подробнее
Сёлета 6 верасня наш Шчучын стане сталіцай вялікага і прыгожага свята – Дня беларускага пісьменства. Як зрабіць яго яркім і запамінальным, сапраўдным днём адкрыццяў для гасцей, удзельнікаў і саміх шчучынцаў, абмяркоўвалі ў аўторак на першым пасяджэнні Нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства. Подробнее
24 лютага, у дзень нараджэння Рыгора Барадуліна, у гімназіі адбылася сустрэча гімназістаў з вядомымі беларускімі пісьменнікамі Алесем Жамойціным і Міхасём Казлоўскім, якія правялі прэзентацыю кнігі “Язэп Драздовіч”. Подробнее
23 лютага ў Заходнім мікрараёне згарэў на стаянцы легкавы аўтамабіль. Подробнее
У мінулую пятніцу Смаргонь наведаў намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лашын. Па дарозе ў наш горад ён заехаў у Залессе, каб паглядзець адрэстаўраваную сядзібу М. К. Агінскага, а адтуль накіраваўся на ліцейна-механічны завод, дзе правёў прыём грамадзян. Подробнее
У юбілейны год Вялікай Перамогі супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльных паслуг “Цёплы дом” арганізавалі цікавую сустрэчу ўдзельнікаў клуба “Клопат” з гімназістамі і курсантамі дзяржаўнага Інстытута пагранічнай службы. Подробнее
Калі Вацлаву Браніслававічу Гражулю споўнілася восемдзясят гадоў, адна знаёмая сказала: “Ты столькі пражыў, бо табе ўсё жыццё шмат людзей дзякавалі і дзякуюць”. Подробнее
Месячнага бычка, упрыгожанага каляровымі стужкамі, атрымала ў падарунак на сваё 55-годдзе цялятніца Галіна Іванаўна Пазняк. Такі прэзент ёй зрабіла родная гаспадарка. Сорак гадоў жанчына тут адпрацавала. Подробнее
Новая аптэка №219 адкрылася ў арандаваным памяшканні па вул. Леніна, 46 “Б” побач з фірменным магазінам “Пачастунак”. Наогул ва Усходнім мікрараёне працуюць дзве дзяржаўныя і дзве прыватныя аптэкі, але ўсе яны размешчаны фактычна ў адным квартале, да якога пажылым людзям з прыватнага сектара нязручна дабірацца, асабліва хворым. Подробнее
У раённым цэнтры культуры адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю Нясвіжскага раёна і ўшанаванню яго лепшых працаўнікоў па выніках 2014 года. Подробнее
Вольга Анатольеўна Шумская (у дзявоцтве Жалняркевіч) нарадзілася ў сям’і інтэлігентаў. Маці яе, Зоя Уладзіміраўна, вучыла дзяцей матэматыцы. Подробнее
Галоўнае патрабаванне да прадстаўнікоў (а дакладней – прадстаўніц) такога калектыву – саграваць сваім цяплом, любоўю кожнае дзіця, стаць для маленькіх выхаванцаў другой мамай, зрабіць дзіцячы сад любімым месцам. З гэтымі абавязкамі цудоўна спраўляюцца ў Белавушскім дзіцячым садку, які па выніках работы ў мінулым годзе занесены на раённую Дошку гонару, што гаворыць: усе паказчыкі і нарматывы тут выконваюцца на выдатна, працуюць добрыя людзі і справы ідуць цудоўна. Подробнее
У Століне прайшоў злёт перадавых аператараў машыннага даення кароў сельскагаспадарчых арганізацый раёна. На злёт прыехалі 38 аператараў з усіх сельгасарганізацый Століншчыны, якія вызначыліся ў працы ў 2014 годзе. Подробнее
Усе, хто прыйшоў у мінулую суботу ў гімназію, з задавальненнем уцягвалі у сябе прыемны водар, які насычаў паветра гэтай установы адукацыі, і са здзіўленнем пераходзілі ад аднаго ўпрыгожанага стала да другога. Упершыню тут праходзіў раённы конкурс на лепшага школьнага повара. Подробнее
У чацвер, пятага сакавіка, Століншчыну ўпершыню з рабочым візітам наведаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Ліс. Суправаджаў яго па раёне старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі. Подробнее
Злёт перадавікоў — асаблівая падзея, гэта — сустрэча мясцовай эліты: лепшых майстроў сваёй справы, прадстаўнікоў найбольш зладжаных і працавітых калектываў раёна. I тое, што могуць нашы перадавікі, дае ўяўленне аб магчымасцях усяго роднага краю ў развіцці эканомікі і сацыяльнай сферы. Подробнее
Крымінальны вышук — адно з самых важных падраздзяленняў крымінальнай міліцыі, на якое ўскладзена асноўная задача органаў унутраных спраў — раскрыццё злачынстваў і выяўленне асоб, якія іх здзейснілі, вышук злачынцаў, а таксама людзей, якія зніклі без вестак. «Опер» — так называюць супрацоўнікаў крымінальнага вышуку ў народзе — гэта не толькі прызванне, але і лад жыцця. Подробнее