Да службы ўчастковых інспектараў міліцыі заўсёды прад’яўляліся павышаныя патрабаванні, на яе ўскладаюцца асаблівыя надзеі. Мы павінны бачыць ва ўчастковым інспектары прадстаўніка дзяржаўнай улады, гатовага і, самае галоўнае, здольнага ў любы час сутак аказаць кваліфікаваную дапамогу ў вырашэнні складанай сітуацыі. Подробнее
2 сакавіка пайшоў з жыцця наш калега, журналіст, былы адказны сакратар газеты “Бярэзінская панарама” Уладзімір Мікалаевіч Архіпец. Подробнее
Вясна ідзе. Дакладней, ужо прыйшла, і не толькі каляндарная. Усё вышэй узнімаецца слупок на тэрмометрах. Амаль сышоў з палеткаў снег, ды так хутка, што не паспелі паслухаць журчання ручаёў. Але ж хочацца яшчэ больш святла і цяпла, кветак, добрага настрою, пазітыву. Таму аб тым, куды пайсці напярэдадні першага веснавога свята за прыемнымі ўражаннямі, доўга не думала. Вядома, туды, дзе ствараюць прыгажосць, дзе робяць прыгожымі жанчын. Подробнее
Гэта пажаданне Марыя Сцяпанаўна Сілівончык з вёскі Глухі Ток выказвала неаднойчы ўсім сваім землякам, знаёмым і незнаёмым. Яна не прапускала ні аднаго сходу і свята ў тагачасным саўгасе “Сцяг Кастрычніка”, шмат гадоў спявала ў ансамблі “Лявоніха”, з якім аб’ездзіла шмат гарадоў і весяў. Усе свае думкі, хваляванні, перажыванні і пажаданні перадавала ў вершаваных радках. На ўсе падзеі, як расказвае зараз, пісала вершы і песні. Адзін з вершаў, як успамін аб перажытай вайне, хаця і напісаны даўно, але да гэтага часу ў памяці да драбніц, да радка, бо кожны з гэтых радкоў, кожнае слова ідзе з душы... Подробнее
Прыдарожнае кафэ “Беларускае бістро”, што знаходзіцца ў Паплавах, карыстаецца шырокай
папулярнасцю не толькі сярод жыхароў аграгарадка.
Для падарожнікаў, якія рухаюцца
па аўтамагістралі МінскМагілёў,
гэта прыемнае месца, дзе можна зрабіць кароткі перапынак
свайго руху, добра адпачыць
і смачна пахарчавацца. Подробнее
Форма работніка лясной гаспадаркі Ганне да твару. Яна адцяняе прыгажосць і стройнасць дзяўчыны, дадае ёй яшчэ больш прывабнасці і, нібы падкрэслівае сур’ёзнае стаўленне да жыцця. Ды і пасада сур’ёзная – памочнік ляснічага Бярэзінскага лясніцтва, у асноўных абавязках якога адвядзенне лесасек, вядзенне разнастайнай тэхнічнай дакументацыі. Работа маладому спецыялісту падабаецца, бывае, вядома, складана, але заўсёды можна атрымаць дапамогу больш вопытных калег. Подробнее
ЦЭНТРАЛЬНЫМ камітэтам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі выдадзена кніга «Прафесія вечнай маладосці». У ёй прадстаўлены педагагічныя дынастыі Беларусі, якія налічваюць не менш трох пакаленняў. Падрабязна расказваецца пра іх уклад у станаўленне і развіццё краіны, у адукацыю падрастаючага пакалення, перадачу лепшых педагагічных традыцый. Подробнее
МІНУЛАЙ восенню ў Крывіцкім Доме культуры з аншлагам прайшоў юбілейны (пяты) фестываль выканаўцаў эстраднай песні “Шансон збірае сяброў”. Гэта мерапрыемства карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў жыхароў пасёлка і не толькі. І вось тыдзень таму заснавальнік фестывалю мастацкі кіраўнік Крывіцкай установы культуры Аляксандр Куцько прадаставіў і мядзяльчанам магчымасць акунуцца ў непаўторную атмасферу шансона. Подробнее
МІНУЛАЙ восенню ў Крывіцкім Доме культуры з аншлагам прайшоў юбілейны (пяты) фестываль выканаўцаў эстраднай песні “Шансон збірае сяброў”. Гэта мерапрыемства карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў жыхароў пасёлка і не толькі. І вось тыдзень таму заснавальнік фестывалю мастацкі кіраўнік Крывіцкай установы культуры Аляксандр Куцько прадаставіў і мядзяльчанам магчымасць акунуцца ў непаўторную атмасферу шансона. Подробнее
МІНУЛАЙ восенню ў Крывіцкім Доме культуры з аншлагам прайшоў юбілейны (пяты) фестываль выканаўцаў эстраднай песні “Шансон збірае сяброў”. Гэта мерапрыемства карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў жыхароў пасёлка і не толькі. І вось тыдзень таму заснавальнік фестывалю мастацкі кіраўнік Крывіцкай установы культуры Аляксандр Куцько прадаставіў і мядзяльчанам магчымасць акунуцца ў непаўторную атмасферу шансона. Подробнее
У АПОШНІ дзень зімы на возеры Мястра ў рамках круглагадовай спартакіяды сярод калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна прайшлі спаборніцтвы па лоўлі рыбы з лёду на мармышку і блешню. У восем гадзін раніцы жадаючыя прыняць удзел у мерапрыемстве сабраліся ля спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву. Шчыра прывітаў прысутных намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Леанід Шыдлоўскі, які з’яўляўся галоўным суддзёй спаборніцтваў. Ён падрабязна расказаў, як усё будзе праходзіць, у якіх намінацыях вызначаць пераможцаў, адказаў на ўзнікшыя пытанні. Дарэчы, для самых лепшых у асабістым першынстве ўстанавілі тры намінацыі: «Найбольшы ўлоў па колькасці злоўленых рыб», «Самы буйны экзэмпляр па вазе» і «Самы вялікі ўлоў па вазе». Подробнее
Па традыцыі вясна да служачых органаў унутраных спраў прыходзіць з іх прафесійным святам. Прыносіць радасць, надзеі і… планы на наступны год. Зрэшты, задача ў супрацоўнікаў міліцыі з года ў год аднолькавая: дастойна абараняць правы, свабоды і абавязкі грамадзян і краіны. Подробнее
Напісаць пра Таццяну Пятроўну Клімовіч, намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Княгінінскай сярэдняй школы, параілі ў мясцовым сельвыканкаме. Яго старшыня Вольга Станіславаўна Галко з цеплынёй выказвалася ў адрас актыўнага і мэтанакіраванага педагога, добразычлівага і сардэчнага чалавека. Дарэчы, названую кандыдатуру адобрылі і ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, куды патэлефанавала.
У Мінску на працягу шасці дзён праходзіла першынство Беларусі па шашках-100 сярод юнакоў і дзяўчат. Подробнее
Павагу выклікае той, хто не проста працягвае сямейныя традыцыі, але й праходзіць, напрацоўваючы вопыт у прафесіі, усе прыступкі службовай лесвіцы. Маёр міліцыі Яўген Самускевіч, які названы сёлета лепшым начальнікам штаба сярод раённых аддзелаў унутраных спраў вобласці, з ліку такіх. Подробнее
Несправядліва, калі дзеці становяцца сіротамі пры жывых бацьках. Але гэтак жа крыўдна, калі бацькі, маючы дарослых дзяцей, таксама застаюцца фактычна сам-насам са сваімі праблемамі. І ў тым, і ў другім выпадку на дапамогу прыходзяць сацыяльныя службы. Подробнее
“Ад зямнога да вечнага”— так называлася мерапрыемства, якое прайшло ў Мар’інай Горцы з нагоды 70-годдзя з дня нараджэння знакамітай беларускай паэтэсы і празаіка, літаратурнага крытыка і перакладчыка, філосафа Таісы Бондар. Подробнее
1 сакавіка 2015 года ў Хідрынскім сельскім Доме культуры адбыўся раённы этап рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”. Яго арганізатарамі выступілі Кобрынскае гарадское аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кобрынскага райвыканкама. Мэта мерапрыемства – вызначэнне кандыдатаў для ўдзелу ў абласным этапе вакальнага конкурсу. Подробнее
…Гучыць каманда ”Станавіся!”, затым — “Раўняйся! Смірна!” І начальнік штаба грамадзянскай абароны, былы воін-інтэрнацыяналіст, удзельнік ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, падпалкоўнік у адстаўцы Васіль Шалашоў дакладвае дырэктару дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Станіславу Лешчуку, на базе якога праводзілася мерапрыемства, аб гатоўнасці яго ўдзельнікаў.
Дырэктар ліцэя, якому даецца слова, яшчэ раз напамінае, што добрая ініцыятыва правядзення мерапрыемства — на рахунку былога дэсантніка Максіма Фадзеева. Подробнее
Профессионалом человек становится не только тогда, когда сумел достичь в своей специальности каких вершин. В таком случае речь идет о его квалификации. Уровень профессионализма, чаще всего, оценивают окружающие: по отношению к своим обязанностям, по отношению к людям, по верности своей профессии ... Подробнее
Дзіцячая спартыўная школа (цяпер дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Маларыцкага раёна) свае дзверы расчыніла ў верасні 1965 г. У 1966 г. на працу ў штат школы залічаны Пётр Камянчук, які да гэтага закончыў Пінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум, адслужыў армію. Дзякуючы Пятру Мікітавічу, у Маларыце ўпершыню было адкрыта аддзяленне “Ручны мяч”. Трэнер адначасова набірае групы хлопчыкаў і дзяўчынак. Працуючы ў ДСШ, Пётр Камянчук паступае і заканчвае Львоўскі інстытут фізічнай культуры. Подробнее
Даследванні пераконваюць, што ў кожнага пятага падлетка час ад часу ўзнікаюць даволі сур’ёзныя думкі аб самазабойстве, прычым суіцыд усё “маладзее”. Юнацкі максімалізм і ў той жа час няздольнасць вырашаць асабістыя праблемы – вось асноўная прычына таго, што падлеткі не могуць справіцца з вялікім патокам пачуццяў і эмоцый. Даволі часта дзеці, не ведаючы, да каго звярнуцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, трымаюць усе нявырашаныя праблемы ў сабе, што ў большасці выпадкаў прыводзіць да суіцыду. Подробнее
Дом №7 па вуліцы Брэсцкай у Макранах, напэўна, — адзін з самых старажытных. Ды і архітэктура яго зусім не тыповая для большасці вясковых дамоў: гатычныя вокны, высокі дах, вытанчаныя каваныя дэталі ганку. Дакладна невядома, калі гэты дом быў пабудаваны, але хутчэй за ўсё ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Паводле кнігі “Памяць” праз Маларытчыну ў гэты час праходзіла Ковельская паштовая дарога. Праз кожныя 17 кіламетраў на ёй будавалі паштовыя станцыі. Яны служылі своеасаблівым прыстанішчам для падарожнікаў. Тут апошнія маглі адпачыць, перакусіць.
Будаваліся паштовыя станцыі па аднаму і таму ж праекту і настолькі якасна, што захаваліся і маюць добры выгляд яшчэ і сёння.
Шмат бачылі на сваім доўгім вяку гэтыя дамы са стральчатымі вокнамі. Да прыкладу, у час вайны паштовыя станцыі, па звестках старажылаў, выкарыстоўвалі для сваіх патрэб немцы. Той жа дом №7 па вуліцы Брэсцкай у тых жа Макранах быў заняты пад паліцэйскі ўчастак.Тут немцы і іх прыслужнікі праводзілі карныя аперацыі, учынялі допыты мясцовага насельніцтва. Пазней жыльцы дома будуць знаходзіць у ім рэчы, якія лішні раз стануць пацвярджэннем таго, што тут сапраўды правілі акупанты. Подробнее
СВК “Хаціслаўскі” — адно з двух сельгаспрадпрыемстваў раёна, якія ў мінулым годзе спрацавалі са стратамі. Подробнее
Калі б не форменнае адзенне, цяжка было б паверыць у тое, што гэтыя жанчыны маюць дачыненне да прафесіі, якую часцей за ўсё выбіраюць прадстаўнікі моцнай паловы, — супрацоўніка міліцыі. Абаяльныя, мілыя, усмешлівыя, з добрымі вачыма, — у іх, здаецца, няма ні кроплі ад таго звыклага вобразу супрацоўніка праваахоўных органаў, які малюецца ў нашым уяўленні. І тым не менш, Наталля Трафімук і Святлана Горнік — адказныя асобы райаддзела міліцыі: Наталля Аляксандраўна — старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі, Святлана Мікалаеўна — старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы аддзялення ДАІ. Подробнее