Язык: Беларуская

  • ДЗЕЛЯ НАШАГА СПАКОЮ Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 16 от 28 февраля 2015 27 февраля 2015 12:20 Общество Беларуская

    Сяргей Аляксандравіч Слабко ­ вадзіцель пажарнай аварыйна­выратавальнай часці  № 1 горада Беразіно  з мая 1995 года. Ён ­  не толькі адзіны выратавальнік з такім вялікім стажам у горадзе,  а яшчэ і самы аўтарытэтны работнік. Гэта даказваюць яго шматлікія ўзнагароды за верную і сумленную службу. Подробнее

  • ТОН ЗАДАЕ КІРАЎНІК Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 16 от 28 февраля 2015 27 февраля 2015 12:19 Общество Беларуская

    З апошняй сустрэчы з Таццянай Міхайлаўнай Баравой прайшло крыху больш за паўгода. Таму размову пачынаем з таго, што новага адбылося ў яе за гэты час. У асноўным  гэта асабістае, што хвалявала жанчыну вясной, калі старэйшая дачка ўладкоўвалася на працу пасля заканчэння педагагічнага ўніверсітэта, сын заканчваў сярэднюю школу. Вераніка ўжо працуе, Андрэй стаў навучэнцам машынабудаўнічага ліцэя ў Мінску. Нельга сказаць, што ў сувязі з гэтым клопаты матулі зніклі, але ж супакоіла вызначанасць. Подробнее

  • З АДКРЫТЫМ СЭРЦАМ Алена ГРОМАВА, Бярэзінская панарама 16 от 28 февраля 2015 27 февраля 2015 12:16 Общество Беларуская

    Яе фотаздымак упрыгожвае раённую Дошку гонару, яе добрасумленная  праца і прафесіяналізм адзначаны граматай Бярэзінскага райвыканкама. Яна шчырая, добрая, адкрытая душой і сэрцам да людзей, асабліва тых, каму патрабуюцца яе дапамога, яе ўдзел і ўвага. Подробнее

  • З ІМ МОЖНА ІСЦІ Ў РАЗВЕДКУ Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 16 от 28 февраля 2015 27 февраля 2015 12:07 Общество Беларуская

    -Амаль усю Беларусь праехаў на гэтым скакуне, ­ гаворыць Васіль Іванавіч, падыходзячы да далёка не новага ГАЗ­53. – Люблю яго за тое, што не падводзіць, напэўна, паважае.У гэтым жартаўлівым тоне вадзіцеля адчуваюцца яго адносіны да аўтамабіля, да працы ўвогуле. Яшчэ да сустрэчы з В.І. Карповічам пачула пра яго шмат добрых слоў.  Подробнее

  • КОЖНЫ ЧАС ВЫЛУЧАЕ СВАІХ ПРАФЕСІЯНАЛАЎ Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 16 от 28 февраля 2015 27 февраля 2015 12:05 Общество Беларуская

    Напэўна, супрацьпастаўленне паміж фізікамі і лірыкамі існуе столькі, колькі існуе чалавецтва. Аднак ёсць прафесіі, якія аб’ядноўваюць і тое, і другое. У дадзеным выпадку размова ідзе аб прафесіі краўца. Тут і без творчага падыходу ніяк, і перш чым адрэзаць, патрэбна, сапраўды, не менш за сем разоў адмераць.  Як двойчы два ведае гэта Марына Уладзіміраўна Харловіч, якая амаль 33 гады працуе закройшчыкам у Бярэзінскім камбінаце бытавога абслугоўвання. Подробнее

  • Бліскучыя перамогі Алена Гануліч, Астравецкая праўда Астравецкая праўда 2015-02-25 от 25 февраля 2015 27 февраля 2015 12:04 Спорт Беларуская

     

    Прыемная вестка прыляцела на Астравеччыну з Магілёва: два нашых землякоў-спартсменаў, ураджэнцаў вёскі Варняны, Аляксандр Ляховіч і Яна Гануліч выдатна паказалі сябе на адкрытым чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы.
  • ЗАМАХ НА ТРЫ ТЫСЯЧЫ ТОН ЗБОЖЖА МіланаТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 16 от 28 февраля 2015 27 февраля 2015 12:04 Общество Беларуская

    Мінулы год стаў знакавым для трактарыста­машыніста ААТ “Пагосцкі” Вячаслава Аляксеевіча Кашлачова. Ён стаў стаў першым хлебаробам раёна, які дасягнуў намалоту звыш 2 тысяч тон. Такой шчодрай збожжавай нівы ні раён, ні яго родная гаспадарка яшчэ не ведалі. Нагадваць земляробу аб гэтым будзе Ганаровая грамата Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, якую ён атрымаў на першым раённым свяце “Дажынкі”. Подробнее

  • “БАЦЬКА”, ЗНАЧЫЦЬ, АЎТАРЫТЭТНЫ Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 16 от 28 февраля 2015 27 февраля 2015 12:01 Общество Беларуская

    Застаць  вадзіцеля  грузавога  аўтамабіля  аўтапарка   № 22 г. Беразіно Мікалая Мікалаевіча Хахла на базе не тое што цяжка, практычна  немагчыма. Калі адпраўляецца ў рэйс тут на месцы, дык зусім рана і да позняга вечара, калі ў камандзіроўцы, то ўвогуле  не на адзін дзень з’язджае. У апошні час таксама ў камандзіроўцы ­  у Бабруйску,  на будаўніцтве аўтадарогі М­5.  Да гэтага быў задзейнічаны ў Мінску на будаўніцтве новай кальцавой дарогі.  У аўтапарк вадзіцелі трапляюць  у асноўным, калі патрабуецца рамонт аўтамабіля, у тым ліку прафілактычны. Подробнее

  • ВА ЎСІМ НА ПЕРШЫХ ПРЫСТУПКАХ Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 16 от 28 февраля 2015 27 февраля 2015 11:59 Общество Беларуская

    Падаецца, што прафесія машыніста цеплавоза адна з тых, пра якую мараць хлапчукі. Цяжка сказаць, ці была такая мара ў дзяцінстве ў Уладзіміра Валянцінавіча Філічонка. Але дакладна вядома, што перад яго вачыма быў прыклад бацькі Валянціна Пятровіча, які якраз і вадзіў цеплавоз па вузкакалейцы на торфабрыкетным заводзе. Тут жа на прадпрыемстве працавала маці Ганна Пятроўна. Гэтыя абставіны ў значнай ступені і вызначылі жыццёвы выбар сына пасля заканчэння школы. Подробнее

  • Педагог з Віцебскага раёна пераўтварыў летапіс аграгарадка Акцябрская ў фільм Вольга Булаўка, Жыццё Прыдзвіння 13/2015 от 17 февраля 2015 27 февраля 2015 11:59 Калейдоскоп Беларуская

    Ракурс, рух камеры, змена планаў… Менавіта такі “алгарытм” працы для відэааператара-аматара — настаўніка Акцябрскай школы Мікалая Талкачова калісьці стаў сапраўдным заняткам для душы, які атрымаў свае адгалоскі і сёння. Подробнее

  • ПОСПЕХ ПРЫНОСЯЦЬ ПРАФЕСІЯНАЛЫ Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 16 от 28 февраля 2015 27 февраля 2015 11:56 Общество Беларуская

    Філіял “Купав-а­агра” будзе залатымі літарамі ўпісаны  ў гісторыю Бярэзінскага раёна, як гаспадарка, якая першай  дасягнула прадуктыўнасці жывёлы  ў 6 545 кілаграмаў малака. Вытворчасць малака ­ асноўная крыніца даходаў у філіяле. Подробнее

  • І ТРАКТАРЫСТ, І МЕЛІЯРАТАР Мілана ТРАПЯНОК., Бярэзінская панарама 16 от 28 февраля 2015 27 февраля 2015 11:54 Общество Беларуская

    Славутую народную прыказку “Жыццё пражыць – не поле перайсці” сучаснікі даўно перайначылі і ўдакладняюць словамі аб патрэбе змяніць мноства прафесій дзеля таго, каб знайсці дастойнае сваё месца ў жыцці і павагу людзей. Пацвярджае правільнасць гэтых слоў трактарыст дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства “Бярэзінскае ПМС” Аляксандр Іванавіч Дзяхцяр. Подробнее

  • ЧАЛАВЕК З ВЯЛІКАЙ ЛІТАРЫ Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 16 от 28 февраля 2015 27 февраля 2015 11:52 Общество Беларуская

    Да сваіх багатых працоўных поспехаў машыніст аўтагрэйдара філіяла КУП “Мінскаблдарбуд” – ДРБУ № 192  А.П. Несцяровіч адносіцца даволі сціпла. Маўляў, працую ды і ўсё, што тут незвычайнага. У кіраўніцтва арганізацыі на гэты конт іншы погляд. Усё, што можна сказаць добрае пра чалавека і спецыяліста, як адзначаюць тут, можна сказаць пра Аляксандра Паўлавіча. Подробнее

  • СПЕЦЫЯЛІСТ СВАЁЙ СПРАВЫ Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 16 от 28 февраля 2015 27 февраля 2015 11:51 Общество Беларуская

    Завочна пазнаёміцца з Г.А. Паддубскай давялося даўно. Кожны   раз,   будучы   ў  разлікова­касавым  цэнтры  №  7  г. Беразіно філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” – Мінскае абласное ўпраўленне, чула пра яе нямала добрых слоў, як пра спецыяліста сваёй справы і сапраўднага прафесіянала. Подробнее

  • ...ПЛЮС 20 БЯРОЗАК Алена ГРОМАВА., Бярэзінская панарама 16 от 28 февраля 2015 27 февраля 2015 11:49 Общество Беларуская

    Калі ў рэшце рэшт яму давялося прыдбаць дачны ўчастак, ён разам са сваёй сям’ёй садзіў там не толькі бульбу ды садавіну­агародніну. Ён пасадзіў там вінаградныя лозы, а яшчэ… 20 бярозак. Ведаеце, як прыемна назіраць зімой за карункамі інею на іх галінках? А вясной ці летам ­ за сінявой неба і промнямі сонца, якія заблытваюцца ў іх лістоце? А якая прыгажосць увосень!.. Усё ў гэтым свеце развіваецца цыкламі... Анатоль Пятровіч Гарбацэвіч – урач­рэаніматолаг з 33­гадовым стажам нечакана ўразіў сваёй неардынарнасцю, глыбінёй душы і пачаткам размовы. Подробнее

  • НА ЗАВОДЗЕ ­ НІБЫ ДОМА Ала АЛЬФЕР., Бярэзінская панарама 16 от 28 февраля 2015 27 февраля 2015 11:45 Общество Беларуская

    Старшы майстар масларобнага і прыёма­апаратнага ўчасткаў Бярэзінскага філіяла ААТ “Здравушка­мілк” Вера Васільеўна Паланевіч цяпер у прыемным прадчуванні. У сакавіку павінна завяршыцца рэканструкцыя маслацэха – замест 4­тонных ёмістасцей тут будуць устаноўлены 6­тонныя, з’явіцца фасавальны аўтамат, будуць заменены абліцоўка і інжынерныя сеткі. А гэта значыць, паявіцца больш магчымасцей для паспяховай работы. Вынікі працы

    ў цэлым тут заўсёды радавалі, якасцю прадукцыі не ў апошнюю чаргу.  Летась, напрыклад, масла “Крестьянское” бярэзінскай вытворчасці двойчы было адзначана перамогамі ў гучных і значных рэспубліканскіх конкурсах “Густ” і “Прадукт года”. Подробнее

  • ТРАПЯТКІЯ РАДКІ ПРА ЖЫЦЦЁ Валянціна ПРАНКЕВІЧ., Чачэрскі веснік 27 февраля 2015 от 27 февраля 2015 27 февраля 2015 11:31 Культура Беларуская

    Як лёгка, лоўка і натуральна кладуцца на паперу душэўныя перажыванні ўспрымальнай жаночай душы мясцовай паэтэсы Таццяны Баранавай! Здаецца, яна не проста піша рыфмаваныя радкі, а толькі хуценька занатоўвае спароджаныя сэрцам пачуцці і ўражанні.Выхаваная на патрыятычных прынцыпах і камуністычных лозунгах, Таццяна Мікалаеўна яшчэ ў школе пачала выказваць сваю прыхільнасць да салдацкага подзвігу 1940-х у вершах, прызнаючыся ў павазе ветэранам Вялікай Айчыннай за іх мужнасць і адвагу.  Подробнее

  • МАСЛЕНІЦА ГАДАВАЯ, ГОСЦЕЙКА ДАРАГАЯ Валянціна ПРАНКЕВІЧ., Чачэрскі веснік 27 февраля 2015 от 27 февраля 2015 27 февраля 2015 11:25 Культура Беларуская

    Вобраз сонейка як сімвал усяго жывога на зямлі кідаўся ў вочы здалёк: ужо на падыходзе да цэнтральнай плошчы горада гасцей свята сустракала яркая выява нябеснага свяціла, якое ўзвышалася над галовамі адпачываючых і заклікала на вясёлае ігрышча.Народныя гульні і дзіцячыя забавы, вясновыя лірычныя матывы, жарты, смех і абрадавыя песні закружылі ў карагодзе малых і дарослых. Подробнее

  • Выстава рукадзелля aдкрылася ў новай выставачнай зале г. Століна Галіны ГАШЧУК, Навіны Палесся NP от 30 января 2015 27 февраля 2015 11:11 КультураОбщество Беларуская

    «Рукамі  маладых» -так можна назваць падборку рукадзелля маладых прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, што нядаўна адкрылася ў новай выставачнай зале ў г. Століне (вул. Савецкая, 106). Подробнее

  • У Столінскім раёне прайшоў адборачны тур абласнога конкурсу “Крынічка” Галіна ГАШЧУК, Навіны Палесся NP от 30 января 2015 27 февраля 2015 10:56 КультураОбщество Беларуская

    У раёне прайшоў першы адборачны тур да VІІІ абласнога адкрытага конкурсу “Крынічка” (г. Баранавічы) сярод навучэнцаў дзіцячых музычных і школ мастацтваў. Конкурс “Крынічка” праводзіцца ў дзвюх намінацыях: “фартэпіяна” і “сольныя спевы” (народныя і акадэмічныя). Подробнее

  • Школа для “асаблівага” дзіцяці Святалана Максімук, Голас часу 15/2015 от 25 февраля 2015 27 февраля 2015 10:50 Общество Беларуская

    Як даць сыну ці дачцэ якасную адукацыю? Гэтае пытанне рана ці позна задаюць сабе ўсе бацькі. Мамы і таты “асаблівых” дзяцей – не выключэнне, бо вучыцца трэба кожнаму чалавеку. Да таго ж у працэсе навучання дзіця не толькі засвойвае веды, уменні і навыкі. Ад таго, якім чынам арганізоўваецца гэты працэс, залежыць, ці разаўецца ў яго адказнасць, імкненне да засваення новага, уменне зносіцца. Як садзейнічаць працэсу навучання “асаблівых” дзяцей? У якім калектыве ім лягчэй адаптавацца да жыцця? Што ўяўляюць сабой групы інтэграванага навучання і выхавання, і ў чым іх “плюсы”? На гэтыя пытанні адказала ў інтэрв’ю дырэктар раённага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Людміла Лукавец. Подробнее

  • Узбагачайце душу беларускай кнігай Дзіяна Пашкевіч, Голас часу 15/2015 от 25 февраля 2015 27 февраля 2015 10:48 Культура Беларуская

    Школьнікі чытаюць кнігі на рускай мове. А беларускія творы, на жаль, адыходзяць на другі план. Хацелася б, каб беларуская літаратура была больш запатрабаванай чытачамі. Бо беларускія кнігі выхоўваюць у дзяцей самыя лепшыя чалавечыя якасці: любоў да роднай мовы, маленькай і вялікай радзімы, да прыроды, а таксама чуласць, дабрыню, павагу да старэйшых. Подробнее

  • Сама справядлівасць Надзея Яцура, Голас часу 15/2015 от 25 февраля 2015 27 февраля 2015 10:45 Общество Беларуская

    Упэўнена, што пад гэтым сцвярджэннем без ваганняў падпішацца кожны, хто ведае Міхаіла Георгіевіча Дземянчука, якому сёння спаўняецца 90 гадоў. Подробнее

  • Вынікі прыродаахоўных рэйдаў Столінскай міжраённай інспекцыі Таццяна СЕГЕН, Навіны Палесся NP от 30 января 2015 27 февраля 2015 10:41 ОбществоПрирода и экологияПроисшествия Беларуская

    З 16 па 22 лютага работнікіаховы жывёльнага і расліннага свету правялі два прыродаахоўныя рэйды. За гэты час складзены два адміністрацыйныя пратаколы і дзевяць пратаколаў па раней выяўленых парушэннях. Подробнее

  • Дэлегат з’езда Надзея Яцура, Голас часу 15/2015 от 25 февраля 2015 27 февраля 2015 10:40 Калейдоскоп Беларуская

    Колішні галоўны аграном калгаса імя Кірава (зараз СВК “Макраны”) Мікалай Бурда стаў першым і, бадай, адзіным (за час існавання гэтай маладзёжнай арганізацыі) дэлегатам з’езда Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі ад Маларытчыны Подробнее