У гуртку «Чароўная шкатулка» яна чаму толькі не вучыць дзяцей: і плесці з бісеру, і лялькі рабіць, і шыць, і вышываць, і ткаць. Бачылі б вы, якія задаволеныя выходзілі дзяўчынкі з заняткаў, на якіх рабілі ляльку-масленіцу. Подробнее
Удзельнікі патрыятычнай акцыі, прымеркаванай да 70-годдзя Вялікай Перамогі, у мінулы аўторак наведалі Случчыну. Подробнее
Мінчанін Віктар Лях з выбарам прафесіі не вагаўся: яго родны дзядзька працаваў дырэктарам лясгаса, бацька вельмі любіў прыроду, быў паляўнічым, рыбаловам. Таму пасля заканчэння школы юнак падаў дакументы ў Беларускі тэхналагічны інстытут, дзе разам з іншымі спецыялістамі рыхтавалі лесаводаў. Подробнее
На мінулым тыдні ў РДК прайшоў раённы этап Рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”, які заснаваны Федэрацыяй прафсаюзаў нашай краіны пры падтрымцы Міністэрства культуры і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Гэты конкурс праводзіцца ў рамках Года моладзі і закліканы знайсці таленавітых маладых людзей ва ўсіх раёнах Рэспублікі Беларусь. Подробнее
На парозе стаяла ўсмешка. Была яна тры вяршкі ад гаршка, з прычоскай пераспелага дзьмухаўца, са светлымі вочкамі-гузічкамі, кірпаценькім носікам-піпкай. Усмешка мела годзік ад нараджэння і ўсміхалася на ўсе свае чатыры малочныя зубы. На маё прывітанне яна штосьці агукнула і пабегла на кухню, адкуль пачуўся голас Насці: “Аліса, сустракай гасцей!” Мне заставалася толькі пайсці за ёй. Подробнее
Гэта быў цудоўны дзень. Не ў сэнсе надвор’я, бо было яно сырым і ветраным. А з-за таго, што ў нашай школе прайшоў незвычайны ўрок сучаснай беларускай літаратуры. Подробнее
Напрыканцы мінулага тыдня ў раённым Доме культуры адбылася ўрачыстасць з нагоды прафесійнага міліцэйскага свята і 75-годдзя з дня ўтварэння райаддзела міліцыі. З дакладам выступіў начальнік РАУС Вячаслаў Страчынскі, расказаў аб мінулым і сучасным праваахоўных органаў. Подробнее
У чацвёртым міжнародным фальклорным фестывалі “Вена-2015” прынялі ўдзел вучні і настаўнікі Смаргонскай школы мастацтваў імя М. К. Агінскага. Подробнее
Беспрацоўныя з Навагрудка, Астраўца і Ашмянаў неўзабаве прыедуць у Смаргонь, каб прайсці навучанне і атрымаць прафесію повара. Яны далучацца да групы, якая ўжо створана пры мясцовай службе занятасці. У яе ўвайшлі людзі без пэўных заняткаў. Усе жанчыны, толькі двое хлопцаў, нядаўнія выпускнікі агульнаадукацыйнай школы. Подробнее
У вёсцы Вярэбушкі Крэўскага сельсавета Лізавету Іванаўну Страшкевіч ведаюць не толькі як настаўніцу пачатковых класаў з 40-гадовым стажам, але найперш, як дэпутата сельсавета. Подробнее
Ганна Маісееўна Казлоўская адчувае вясну, хоць ёй амаль 90. Ніколі і не падумаеш, што столькі ўжо – прывабная з яркімі блакітнымі вачыма і прыемнай усмешкай. Вясною ўсе мы прыгажэем, маладзеем, чакаем перамен. Подробнее
Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны я паспела закончыць Смілавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум і ў першыя дні вайны была дома, у вёсцы Новіны. У нашай вёсцы, як і паўсюдна, спыняліся чырвонаармейцы, якія выходзілі з акружэння. Па прапанове камсамольцаў Васіля Краўчанкі. Анатоля Клімовіча, Дзмітрыя Астаповіча мы са стрыечнай сястрой Аляксандрай Федарынчык (яна толькі што закончыла Ленінградскую сельскагаспадарчую акадэмію і прыехала на адпачынак дадому) пачалі аказваць дапамогу гэтым чырвонаармейцам – прыносілі ім ежу, цывільнае адзенне. Подробнее
Нават, калі не ведаеш дакладна, не цяжка здагадацца, колькі розных музычных і вакальных конкурсаў “пабачыла” сцэна Бярэзінскай школы мастацтваў, колькі хваляванняў і перажыванняў увабралі ў сябе сцены гэтай установы. А вось вакальныя “спрэчкі” людзей, у большасці сваёй напрамую не звязаных з музыкай, мяркую, вырашаліся тут упершыню. Упершыню на сцэне школы мастацтваў праходзіў раённы этап рэспубліканскага маладзёжнага вакальнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”, арганізаваны Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Подробнее
Сваё жыццё з «малочнай» сферай ён звязаў яшчэ ў юнацкія гады. Можна сказаць, за кампанію з сябрам паступіў у Слуцкае СПТВ-97 – вучыцца на апаратчыка сухога малака. Аднак, відаць, нічога не бывае выпадкова, ён прыкіпеў душой да сыраробнай справы, штодня з жаданнем спяшаецца на родны камбінат… Подробнее
Новая зорачка запалілася на прасторы інфарматыкі Случчыны і Беларусі – Уладзіслаў Гадалаў (на здымку з настаўнікам інфарматыкі У.А. Жуком), вучань 9 класа СШ №11, прадставіць Беларусь на міжнароднным навукова-інжынерным конкурсе ў Пітсбургу (ЗША) у маі 2015 года. Подробнее
Сацыяльна небяспечнае становішча дзяцей – «заслуга» бацькоў.
Разам з інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Алегам Міхайлавічам Бразоўскім, спецыялістам аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталляй Чаславаўнай Даніленка карэспандэнт «Слуцкага краю» наведала сем’і, у якіх непаўналетнія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Подробнее
У параўнанні з іншымі падраздзяленнямі аддзела ўнутраных спраў Слуцкага райвыканкама работа ў аддзяленні па грамадзянстве і міграцыі, на першы погляд, можа падацца менш напружанай, больш спакойнай. Аднак, паверце, гэта памылковае меркаванне. Толькі ўявіце, супрацоўнікі аддзялення, а іх усяго дзесяць чалавек, у мінулым годзе выканалі больш за 11 тысяч адміністрацыйных працэдур. Аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі слуцкай міліцыі па выніках работы ў 2014 годзе прызнана лепшым сярод аналагічных структур вобласці. Подробнее
Вялікую ролю ў дасягненні высокіх паказчыкаў у жывёлагадоўлі адыгрывае сумленная праца аператараў машыннага даення. Добрасумленныя, працавітыя, нястомныя… Яны ўносяць важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Менавіта ім і былі адрасаваны словы ўдзячнасці падчас чарговага злёту аператараў машыннага даення – сямітысячніц. Подробнее
Калектыў СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва сярод галін народнай гаспадаркі за 2014 год у намінацыі “За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак малака”, а ў намінацыі “За павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак мяса” яму прысуджана другое месца. Подробнее
6 сакавіка сёлетняга года залатымі літарамі ўпісаны ў яе шматгадовую працоўную біяграфію. У гэты дзень, напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўручыў ёй – кіраўніку
УАЗ “Бярэзінская ЦРБ”, дзеючаму ўрачутэрапеўту вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі высокую дзяржаўную ўзнагароду – медаль “За працоўныя заслугі”. І да шчырых віншаванняў дадаў: ”Спадзяюся, што яна не апошняя”. Подробнее
Тры дні запар наведвальнікамі Цэнтра банкаўскіх паслуг № 602 філіяла № 612 г. Барысава ААТ “Беларусбанк” станавіліся дэлегацыі школьнікаў. Вучні выпускных класаў сярэдніх школ № 3 і № 2 горада Беразіно, установы адукацыі “Паплаўскі дзіцячы садоксярэдняя школа”, якіх хутка чакае самастойнае жыццё паза бацькоўскага дома, вывучалі фінансавую граматнасць. Такія незвычайныя ўрокі банкаўскія работнікі давалі ў рамках Міжнароднага дня фінансаў дзяцей і моладзі, які праводзіцца 16 сакавіка, і Тыдня фінансавай граматнасці. Тыдзень праходзіць у Беларусі з 9 па 17 сакавіка і быў азнаменаваны сімвалічным гучаннем “біржавога” звона ў руках дзяцей. Подробнее
У рэдакцыю «Слуцкага краю» завітала наша пастаянная чытачка і аўтар Галіна Мікалаеўна Кісялёва. Яна падзялілася сваімі думкамі, уражаннямі аб сумесным праекце Слуцкага цэнтра турызму і Слуцкай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа па навучанні людзей сталага ўзросту азам работы на камп’ютары. Подробнее
60 гадоў радуе аматараў музыкі сваёй творчасцю народны духавы аркестр Слуцкага гарадскога дома культуры. Подробнее
Сваім канстытутацыйным правам на працу трактарыст-машыніст СВК “Ка-лгас “Ніва” Аляксандр Петранкоў карыстаецца з задавальненнем. А сведчанне таму — высокія ўзнагароды: медаль “За працоўныя заслугі”, якую ён атрымаў у 2004 годзе, ордэн Пашаны: яго механізатар быў удастоены ў 2013 годзе. Подробнее
За шматгадовую плённую працу ў галіне сельскай гаспадаркі, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё, удзел у грамадскай дзейнасці раёна ветэрану працы, былому старшыні СВК “Чырвоны баец”, заслужанаму, аўтарытэтнаму ў раёне, вобласці, рэспубліцы чалавеку — Аляксандру Серакову прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна”. Подробнее