Природа и экология

Всего публикаций: 2039 Всего СМИ: 137
  • Выбрасывай правильно Сергей ПЕТРОВ, Вечерний Минск №25 от 21 июня 2018 21 июня 2018 15:19 Природа и экология Русский

    Старая, отслужившая свой век бытовая и офисная техника — настоящий кладезь ценных материалов: черных, цветных металлов, пластика, стекла… Вам не жалко выбрасывать все это добро на свалку? Подробнее

  • Видать виды Виктория СЕМЕНОВИЧ, Минский курьер №67 от 20 июня 2018 20 июня 2018 14:28 Природа и экология Русский

    Новый проект «Зеленый Минск» рассказывает о парках и скверах, где можно отдохнуть на лоне природы, не покидая столицу. Предлагаем насладиться живописными пейзажами Центрального района столицы Подробнее

  • В названиях улиц — история города Светлана Шурпакова, Дняпроўская праўда №47(10424) от 16 июня 2018 19 июня 2018 12:25 ОбществоПрирода и экология Русский

    Любое путешествие по городу начинается с вокзала. А мы начнем его  с ул. Вокзальной, одной из старейших и наиболее длинных улиц нашего города. Подробнее

  • Дворовые субботники в Новолукомле Юрий АЛЕКСАНДРОВИЧ, Чырвоны прамень 48/2018 от 16 июня 2018 18 июня 2018 16:25 ОбществоПрирода и экология Русский

    В середине мая депутатский корпус Новолукомля постановил: к мероприятиям по благоустройству дворовых территорий  необходимо привлечь население. В Год малой родины очень важно, чтобы каждый житель внёс свою лепту в благое дело. Речь, естественно, не идёт о реализации каких-то масштабных проектов.   Подробнее

  • Адна з палявых карцін – сеем кукурузны Рубін Віктар Назаранка, Хойникские новости 12 мая 2018 1 стр от 12 мая 2018 14 мая 2018 12:15 КалейдоскопКультураОбществоПрирода и экология Беларуская

    На палях раёна працягваюцца работы па яравой сяўбе сельскагаспадарчых культур. Пасля завяршэння сяўбы ранніх збожжавых асноўная ўвага працаўнікоў вёскі сканцэнтравана на кукурузе.  Подробнее

  • Очистили водоем Татьяна Диканова, Жыццё Прыдзвіння 32/9715 от 05 мая 2018 14 мая 2018 09:40 Природа и экология Русский

    Сотрудники Витебской райинспекции природных ресурсов и охраны окружающей среды приняли активное участие в республиканской акции «Чистый водоем», проводимой ежегодно по инициативе Белорусского общества охотников и рыболовов. Подробнее

  • В борьбе с лесными пожарами Михаил ДЕРЕВЯГО, Чырвоны прамень 47/2018 от 12 июня 2018 18 июня 2018 09:51 ОбществоПрирода и экология Русский

     Наступил пожароопасный сезон, а это значит, что государственная лесная охрана перешла на усиленный режим работы. Так, при патрулировании лесником Чашникского лесничества государственного лесохозяйственного учреждения «Бешенковичский лесхоз» Александр Францевич Агель 5 июня 2018 года в квартале 48 в 14.05 обнаружил очаг возгорания.  25 до 50 базовых величин. Подробнее

  • Сакрэты вернасці працы: Надзежда Васільеўна Навіцкая, брыгадзір Храпкаўскага МТК КСУП Аравічы Наталля Чэкан, Хойникские новости 9 июня 2018 8 стр от 09 июня 2018 18 июня 2018 09:42 КалейдоскопОбществоПрирода и экология Беларуская

    Бачыць цудоўнае ў простым – гэта пра Надзежду Навіцкую. Калі б ні прыехаў на Храпкаўскі малочнатаварны комплекс, заўсёды сустрэнеш яе з усмешкай. І нават калі стомленая, ці не ладзяцца справы, ніколі не пакажа выгляду. Проста не дазваляе сабе быць з дрэнным настроем. Аргументуе гэта тым, што на ферме яна кіраўнік і павінна зараджаць увесь свой калектыў выключна станоўчай энергетыкай. 

    На рабоце Надзежда праводзіць больш часу, чым дома. Вяртаецца ў гадзіну ночы, а ў пяць раніцы ўжо бяжыць на ферму. Муж нават можа патэлефанаваць і пажартаваць: «Ты хоць дома сёння начавала?» Хаця, безумоўна, родныя ўжо звыкліся з такім нялёгкім матуліным графікам. У хату забягае, прыгатуе што паесці, распачынае мыццё і, засынаючы, думае пра тое, што яшчэ паспець зрабіць на ферме заўтра… І абавязкова кладзе мабільны тэлефон пад падушку, бо ў любы час могуць званіць. 

    Пры гэтым яна заўсёды выдатна выглядае – самастойна зробленыя макіяж, манікюр, прычоска. Пытаюся, як усё паспявае, на што атрымліваю ёмісты адказ: «Праца ўпрыгожвае чалавека». Як бы пафасна гэта ні гучала. Жанчыне хочацца быць жанчынай усюды і заўсёды.

    Нельга і казаць, што вольнага часу мала, а калі знаходзіцца, то траціць яго Надзежда на сваю «слабасць» – кветкі. Іх шмат у яе кабінеце, а ў сезон стракацяць клумбы на комплексе. Любіць дзівіцца колерамі, формамі, разглядаць парасткі, разважаць… І гэта найлепшы рэлакс паміж работамі, якіх не толькі ўвосень восем, а круглы год, ды ўсе восемдзесят восем. Гераіне нашай публікацыі хочацца вакол прыгажосці, утульнасці і цеплыні. Гаворыць, што ў такім асяроддзі і працуецца лепш – яно натхняе. 

    Нават пры ўсіх цяжкасцях сельскай працы, брыгадзір разважае аб тым, што без работы на ферме яна ўжо не зможа. Штосьці такое ёсць, неапісальнае, што прываблівае. Яно ўнутры.

    Муж Надзежды – ветурач з вялікім вопытам. Ён – яе падтрымка і ў дамашніх справах, і рабочых. Родам Анатолій з Горак Магілёўскай вобласці. Там абаяльная дзяўчына з Закарпацця Надзя працавала загадчыцай ветаптэкі, а ён – галоўным ветэрынарам у гаспадарцы. Пазнаёміліся, пакахалі адзін аднаго. І пераманіла дзяўчына мужа ў Хойніцкі раён. Шмат было прапаноў сям’і Навіцкіх вярнуцца, але не пажадалі, бо прыкіпелі ўсім сэрцам да гэтых мясцін. Тут вырасцілі дзвюх дачок, радуюцца трохгадоваму ўнучку. Тут, у Храпкаве, ахоплівае спакой і лёгкасць. Калі бачаць абрысы стаўшай роднай вёскі, белую сям’ю бярозак, васількі ў полі, агортвае пяшчота і замілаванне. Чуеш шматгалоссе птушыных спеваў, дыханне лесу, споведзь ветру – і часам забываеш нават пра стомленасць. 

    Надзеждзе палюбілася Беларусь у першую чаргу з-за людзей. Шчырых і добрых. Па-другое, з-за неверагоднай прыгажосці краявідаў. Ідучы з работы і на работу, часта сустракае світанкі і праводзіць заходы. Узыход сонца ў вёсцы! Ёсць у гэтым нешта містычнае: неба заліваецца жоўтым прыемным святлом і ўздымаецца вялікі вогненны шар. І ад усяго атрымліваеш асалоду.

    Але каб гэта замалёўка не атрымалася надзвычай «салодкай», пытаюся ў Надзежды пра праблемы, якія існуюць у прафесіі, чаго не хапае на комплексе і што варта зрабіць, каб палепшыць паказчыкі? І яна не пачала скардзіцца і шукаць пабочныя прычыны. А адказала так:

    – Мы крыху мінусуем па паказчыках у параўнанні з мінулым годам. І мне за гэта вельмі сорамна. Я працую брыгадзірам чатырнаццаць гадоў, аднак і пры такім вопыце, напэўна, упускаю нешта. Бываю на розных семінарах, бачыла многа ферм і комплексаў, але чагосьці незвычайнага там няма. Усё як у нас. Толькі што Храпкаўскі комплекс пабудаваны не ў зручным месцы, таму часта падтапляемся, і з-за цаглянай падлогі, прадугледжанай па праекту, пакутуюць капыты кароў. Ды і даільных ям хацелася б дзве замест адной доўгай. Але і з гэтым можна і трэба працаваць. У цэлым умовы добрыя, не параўнаць з тымі, пры якіх рупіліся нашы матулі і бабулі. Год назад на комплекс прыйшоў працаваць новы тэхнік-асемянатар. Пакрыху выпраўляем становішча з селекцыйнай работай. Вельмі важнай! На тэрыторыі імкнёмся падтрымліваць парадак. Пасадзілі дрэвы, каб пакінуць прыгожы след пасля сябе. 

    І кіраўнік гаспадаркі ў нас новы. Добры. Вельмі не хочацца яго падводзіць, таму будзем выпраўляцца. Калектыў у мяне цудоўны. Са спіртным ніхто не сябруе. Усе адказныя. Ведаю характар кожнага, праблемы і клопаты, радасці і перамогі. Бо ўсе тут, як адна сям’я. Маладым спецыялістам, якія прыходзяць да нас, на ферму, імкнёмся ўсе разам дапамагаць. Некаторыя шчыра зацікаўліваюцца жывёлагадоўляй і гэта, канешне, радуе. Але ёсць і такія, хто проста адбывае тэрмін, пакідаючы пасля сябе шлейф «прабелаў» у рабоце. Гаспадарка прадастаўляе па магчымасці ўсім жыллё, большая частка калектыву жыве ў доміках з усімі выгодамі.

    Шмат увагі надаём якасці малака. Я на свае вочы бачу, як яно атрымліваецца,  таму ўпэўнена ў яго чысціні. З задавальненнем купляю малочную прадукцыю нашай «Мілкавіты». Вельмі смачная.

    Што датычыць святаў, то любімае ў Надзежды – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі. Ва ўсе іншыя чырвоныя даты календара яны працуюць, і гэты дзень таксама не выхадны, але ім асаблівая ўвага. Хаця варта адзначыць, што кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства віншуе работнікаў з усімі святамі.

    І ў заканчэнні нашай гутаркі я задала складанае пытанне: «Якой павінна быць ферма вашай мары?» Аднак жанчына, доўга не раздумваючы, прамовіла: «Звычайнай. Толькі, каб людзі заўсёды прыходзілі і выходзілі з усмешкай». Подробнее

  • Сакрэты вернасці працы: Віталій Леанідавіч Локцеў, дырэктар КСУП Аравічы Наталля Чэкан, Хойникские новости 9 июня 2018 8 стр от 09 июня 2018 18 июня 2018 09:39 КалейдоскопКультураОбществоПрирода и экология Беларуская

    Які дырэктар Віталій Леанідавіч Локцеў? Канешне, аб гэтым лепш разважаць калектыву, але, напэўна, не столькі строгі, колькі патрабавальны. Уклініцца ў яго шчыльны працоўны графік вельмі і вельмі складана. Цяпер гаспадарка перажывае няпросты час. І ў першую чаргу гэта звязана з недахопам спецыялістаў – патрэбны талковы інжынер, заатэхнік, ды і галоўны аграном пакуль з дадаткам «в.а.» Але кіраўнік не страчвае аптымізму і думае над тым, як прыцягнуць кадры ў вёску. Пры гэтым не сумняваецца ў тым, што і моладзь можа горы звярнуць, калі будзе жадаць, зацікаўлівацца. І не пакідае без увагі ні адну ідэю.

    Што датычыць раслінаводства, то ў гаспадарцы плануюць быць з кармамі, якія патрэбны для атрымання высокіх надояў. Бо вядома, што малако ў каровы на языку. І хаця Віталій Леанідавіч не прывык «спісваць» на надвор’е, адсутнасць дажджоў насцярожвае. Бо пасеяная кукуруза чакае вільгаці. Ды і збожжавыя «гараць».

    На гэтым тыдні пачалі закладваць сянаж. Дырэктар спрабуе эфектыўна, рацыянальна і зладжана арганізаваць гэты працэс. Наогул касавіца непаўторная. Сапраўды, не паўтараецца два разы за год водар маладой, нядаўна скошанай і высушанай травы. Але не кожны з нас звяртае на гэта ўвагу, не кожны ўсведамляе і цэніць гэтую непаўторнасць імгнення. А працаўнікі палёў цэняць, адчуваюць усё. Нішто не змянілася, як і спрадвеку, сялянская праца поўная адначасова і цяжкай стомленасці, і высокай паэзіі.

    У жывёлаводстве ўвага засяроджана на якасці малака. Дырэктар прапанаваў работнікам ферм заключыць «пары»: атрымліваеце месяц гатунак «экстра» – заробак адпаведны. На жаль, не ўсе ўтрымалі высокую планку. І страцілі матэрыяльны бонус. Аднак кіраўнік працягвае падбіраць іншыя падыходы і аргументы. Не мала сродкаў затрацілі на лячэнне і прафілактыку хвароб жывёлы, што таксама павінна прынесці станоўчыя вынікі. Актывізуецца работа і па ўзнаўленню статка.

    Гаспадарка мае намер па меры магчымасцей папаўняць і аднаўляць машынна­-трактарны па-рк, мяркуецца праводзіць рэканструкцыю ферм. Але па словах кіраўніка, усе планы напрамую залежаць ад выніковасці работы, якая павінна кожны месяц даваць прыбытак для развіцця сельгаспрадпрыемства.

    Родам Віталій Леанідавіч з Бабчына. У год аварыі на ЧАЭС сям’я пераехала ў Рэчыцкі раён. Пасля Гомельскага ўніверсітэта па ўласнаму жаданню вярнуўся менавіта на Хойнікшчыну галоўным інжынерам калгаса «Хойніцкі». І зусім хутка, у 2012 годзе, ужо выконваў абавязкі дырэктара «Аравічаў». Праз некаторы час звольніўся і пераехаў назад у суседні раён. На тое былі свае прычыны. Аднак, не прыйшлося да спадобы гарадское жыццё, без напружання, без не змаўкаючага тэлефона, без шалёнага рытму, з якім так звыкаешся, працуючы ў сельскай гаспадарцы. І таму зноў вярнуўся ў дырэктарскае крэсла «Аравічаў». Усё яму тут знаёма, ведае, як і што было раней, і як можа быць. Нехта можа падумаць, што гэта проста ўпрыгожаная гісторыя для газеты, аднак сапраўды ёсць людзі, якіх прыцягвае вёска. Хаця Віталій Леанідавіч – гарадскі жыхар. Разам з жонкай і двума дзецьмі жывуць ва ўтульным і зручным раёне новабудоўляў Хойнік. Кватэру кіраўніку прадаставілі адразу, як ён пераехаў у раён. Але працаваць у горадзе – не для яго.   Як падкрэслівае дырэктар сельгаспрадпрыемства, задачы ставяцца, і калі ўзяцца за іх адказна, усёй талакой, то яны, канешне, пасільныя. Галоўнае – з найменшымі затратамі і большым эфектам атрымаць большы аб'ём прадукцыі. Пакуль не ва ўсім атрымліваецца. І калі на мінулых раённых «Дажынках» Віталію Леанідавічу давялося цягнуць са сцэны «аўтсайдэрскі» мех, то сёлета яму, канешне, хочацца пазбегнуць гэтай долі. І справа зусім не ў мяху, а ў тым, каб за сваю гаспадарку не было сорамна. Кіраўнік хваліць свой калектыў і хоча для яго лепшага. Яшчэ ён лічыць, што калі кожны будзе адносіцца да зямлі і ўсяго, што на ёй, як да свайго, то ўсё атрымаецца.

    Добра, калі кожны ўпіша сваё імя ў гісторыю малой радзімы. Гэта ж наш агульны дом, і ў нашых інтарэсах зрабіць яго ўтульным і ўзорным. Паказаць, што мы сапраўдныя і руплівыя гаспадары сваёй зямлі. Нават самы сціплы ўклад кожнага адыграе сваю ролю – зробіць радзімку больш прыгожай і квітнеючай.  Подробнее

  • Караед пагражае могілкам Вольга Белаш, Хойникские новости 9 июня 2018 4 стр от 09 июня 2018 18 июня 2018 08:36 КалейдоскопОбществоПрирода и экология Беларуская

    Жук-караед, які з мінулага года наносіць вялікія страты хвойным лясам нашай вобласці, стварыў пэўныя праблемы і на грамадскіх могілках у н.п. Карчовае.

    Жыхары населенага пункта звярнуліся да мясцовай улады з просьбай аб дапамозе: сапсаваныя караедам дрэвы пагражаюць зваліцца на помнікі і агароджы магіл. Уласнымі сіламі вялізныя дрэвы ўбраць немагчыма.

    На сустрэчу з жыхарамі Карчовага выехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар, намеснік старшыні райвыканкама А.П. Гура, старшыня Паселіцкага сельвыканкама Л.М. Зелянкоўская, прадстаўнікі служб раёна.

    Расцэнкі ў альпіністаў за спілоўванне аднаго дрэва – мінімум 150 рублёў, пры гэтым за поўнасцю сухія дрэвы не бяруцца ўвогуле. Сабраная ж сума самаабкладання з гэтага населенага пункта па стану на 9 чэрвеня складае ўсяго 345 рублёў. Можа дапамагчы лясгас, аднак, спілоўваючы дрэва пад корань, можна пашкодзіць помнікі, крыжы.

    Здавалася б, выхад не знайсці. Аднак, абмеркаваўшы ўсебакова праблему, вырашылі паступіць так. ДЛГУ «Хойніцкі лясгас», калі з’явіцца магчымасць, паспілоўвае дрэвы па краі могілак. Прычым толькі пры ўдзеле і прысутнасці саміх жыхароў. Тыя дрэвы, што знаходзяцца ў цэнтры і не поўнасцю высахлі, можа быць, згадзяцца спілаваць альпіністы – прыватныя прадпрымальнікі  са Жлобіна В.Р. Найдзенка, С.А. Фядотаў, П.Ю. Савукеенка. Жыхарам рэкамендавана самастойна паздымаць агароджу, крыжы і па магчымасці помнікі, каб выпадкова іх не пашкодзіць.

    Акрамя гэтага пытання, былі ўзняты праблемы гандлёвага абслугоўвання, дарожнага руху, занятасці дзяцей у час летняга адпачынку. Вырашана на месцы былога сельскага клуба сіламі мясцовых жыхароў зрабіць футбольнае поле, касіць траву там на полі па меры неабходнасці будуць яны ж. Супрацоўнікі аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі возьмуць на кантроль захаванне аўтамабілістамі хуткаснага рэжыму. Акрамя гэтага, карчоўцы звярталіся з просьбай трапляць у «Еўраопт» на бясплатным аўтобусе гэтага гандлёвага пункта. У адрас рэгіянальнага прадстаўніка гэтай гандлёвай сеткі накіравана адпаведнае хадайніцтва для садзейнічання ў вырашэнні пытання. 

    Галіна Віктараўна працытавала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку: «У Год малой радзімы кожны павінен зрабіць нешта карыснае для свайго краю, каб дапамога – матэрыяльная, творчая, асветніцкая – стала асабістай ініцыятывай».

    – Жыхары Карчовага па-свойму разумеюць словы Прэзідэнта – толькі чакаюць ад іншых такой дапамогі. Хіба любяць самі вяскоўцы сваю малую радзіму? Населены пункт зарос, ніхто з іх не прыклаў руку, каб навесці парадак на тэрыторыі, – прадоўжыла старшыня райсавета.   Подробнее