Калі ехаць у бок Баранавічаў, праз дзясятак кіламетраў ад райцэнтра ёсць аўтобусны прыпынак… Подробнее
Пра статус пенсіянера можна гаварыць шмат. А давайце разгледзім яго неабмежаваныя магчымасці, не выкарыстаныя ў маладосці. Такое меркаванне давялося пачуць ад наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Ляхавіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Ім, няўрымслівым, нераўнадушным і завадным, гады ў радасць. І ніколі не скажаш, што гэтым людзям за 60-70 ці нават за 80-90. Подробнее
Малы бізнес упэўнена заявіў пра сябе ў розных сферах жыцця, усё больш рашуча бярэ на сябе сацыяльную адказнасць, актыўна ўдзельнічае ў сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў. Подробнее
Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці ўшаноўвала пераможцаў і прызёраў абласнога літаратурна-творчага конкурсу «Алімпійская казка Белай Вежы». Подробнее
На што здольны чалавек? У чым яго сіла, у чым слабасць? І што хаваецца ў падмурках яго душы? Такія пытанні не прэтэндуюць на хуткі і дакладны адказ і, здаецца, не для гэтага ўзнімаюцца. Подробнее
Здаецца, толькі ўчора было лета.Мы з нецярпеннем чакалі сапраўднага цяпла, а потым ад душы скардзіліся на празмерную спякоту. «Вітамініліся» чарніцамі і малінай і бясконца змагаліся з пустазеллем у агародах. Разам з усёй краінай штодзень слухалі, глядзелі і чыталі весткі са жніўных палёў і старанна рыхтаваліся да пачатку новага навучальнага года… Подробнее
«Камп’ютарызацыя і інфарматызацыя аховы здароўя Ляхавіцкага раёна», «Падтрымка дзелавой ініцыятывы насельніцтва на аснове развіцця народнай творчасці і адра-джэння рамёстваў», «Доўгая карова», «Даступны спорт для кожнага», «Адраджэнне вёскі праз стварэнне прывабных, камфортных умоў пражывання» спажывецкага кааператыва па газіфікацыі «Сучасны Дом» – гэтыя мясцовыя ініцыятывы перамаглі ў конкурсе, што праводзіўся ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца па Праграме развіцця ААН. Подробнее
Некалькі дзён назад у сценах мясцовай ДЮСШ адбыўся семінар па пытаннях развіцця спорту ў раёне. Подробнее
Мінулая субота, нягледзячы на не самае святочнае надвор’е, усё ж была вельмі цёплай, неверагодна светлай і сонечнай. Ад шчырых слоў і віншаванняў, падзякі самым родным – нашым мамам – гэты кастрычніцкі дзень стаў яркім і запамінальным. Подробнее
У самым цэнтры кастрычніка гэтая шчымлівая дата. Дзень маці супадае з вялікім праваслаўным святам – Пакровам Прасвятой Багародзіцы. Божая Маці і зямная жанчына. Узвышанае і зямное. Непарушная сувязь. Глыбокая еднасць. Абсалютная любоў у часе і ў прасторы. І, мусіць, нават па-за іх межамі. Ваш дзень, дарагія мамы. Наш дзень, дарагія мамы. І няхай самая галоўная, самая высокая з усіх – Божая Маці – сваім пакровам захіляе людскі род ад бед і нястач, ад цёмных думак і нягожых спраў, ад злога вока і хвароб. Няхай падкажа і навучыць, калі хтосьці здарожыўся на жыццёвым шляху, мудрасці, дараванню, веры, надзеі, любві. Подробнее