Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Ляхавіцкі веснік

Всего публикаций: 10
  • Сонечна незалежна ад надвор’я Маргарыта Кухта, Ляхавіцкі веснік №76 от 04 октября 2017 03 октября 2017 16:50 Культура Беларуская

    Пачатак кастрычніка заўсёды святочны, напоўнены водарам хрызантэм, самымі шчырымі віншаваннямі, пяшчотнымі прызнаннямі, сюрпрызамі. І незалежна ад надвор’я – ён цёплы і сонечны. Подробнее

  • Новы дом сустракае гаспадароў Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №75 от 30 сентября 2017 29 сентября 2017 16:26 Общество Беларуская

    Прыемную місію ў мінулую сераду давялося   выконваць кіраўніку раёна Вячаславу Сельмановічу. Ён уручыў сертыфікаты на арэндныя кватэры першым навасельцам арэнднага дома № 54 па вуліцы Леніна ў райцэнтры. А гэта, у пераважнай большасці, маладыя спецыялісты. Подробнее

  • Маладыя не толькі душой Маргарыта КУХТА, Ляхавіцкі веснік №75 от 30 сентября 2017 29 сентября 2017 16:18 Калейдоскоп Беларуская

    Выраз «не старэюць душой ветэраны», безумоўна, чула, але не задумвалася, што ён азначае.  А ў мінулую сераду, калі папрысутнічала на чарговым пленуме раённага савета ветэранаў, пераканалася, што яны маладыя не толькі душой. Подробнее

  • Дыягнаставана цеплавая недастатковасць Галіна КАНЬКО, Ляхавіцкі веснік №74 от 27 сентября 2017 26 сентября 2017 16:47 ОбществоЭкономика Беларуская

    Сіноптыкі прагназуюць раннюю і халодную зіму. У бліжэйшы час магчыма пахаладанне. Які адказ на гэты выклік надвор’я дасць камунальная гаспадарка?  На вераснёўскім пасяджэнні райвыканкама адно з пытанняў парадку дня  датычылася гатоўнасці народнагаспадарчага комплексу Ляхавіччыны да работы ў асенне-зімовы перыяд.

    Кіраўнік раёна Вячаслаў Сельмановіч запатрабаваў ад кожнага з выступаючых глыбокага аналізу праблем. Асаблівая ўвага – на кадравы складнік нявырашаных пытанняў.
    Да пачатку верасня ўсе спажыўцы цяпла павінны быць з пашпартамі гатоўнасці.  Аднак, па стане на 20 верасня, такія дакументы мелі  толькі  62 працэнты цеплакрыніц і 87 працэнтаў спажыўцоў.  Не захоўваюць графік рэгістрацыі пашпартоў ЗТАА «БелДан», ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс», райпо, ільнонасенстанцыя, ЖБСК № 4 і № 6.
    Прычым, напрыклад, у «БелДане» зроблена амаль усё па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона, а вось належныя дакументы так і не аформлены. Аналагічная сітуацыя ў райаграсэрвісе.
    Кацельная гаспадарка, цепласеткі, практычна ўвесь жыллёвы фонд – зона адказнасці КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ». Гэта арганізацыя – асноўны пастаўшчык цяпла ў жылыя дамы, на аб’екты сацкультбыту, прадпрыемствы, у адміністрацыйныя будынкі. Адзін з найбольш значных аб’ектаў сёлета – кацельня па вуліцы Вакзальнай у райцэнтры, якая  ў  гэтым ацяпляльным сезоне павінна перайсці на мясцовыя віды паліва.
    Намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Юшкевіч падкрэсліў, што кацельню павінны былі ўвесці ў эксплуатацыю 20 верасня па дагаворы падраду. Як аказалася, нават дазвол на будаўніцтва ў органах дзяржбуднагляду дагэтуль жылкамунгасам не атрыманы…
    З тэрмінам не паспелі. А калі надвор’е прынясе чарговы сюрпрыз і істотна пахаладае  да гэтай даты? Несалодка прый-дзецца тады жыхарам дамоў і працаўнікам арганізацый, якія знаходзяцца ў так званай прамысловай зоне райцэнтра.
    – Незразумелая пазіцыя  кіраўніцтва Ляхавіцкай ЖКГ – заказчыка гэтага аб’екта. Любое  зацягванне будаўніцтва прадугледжвае павелічэнне кошту праекта. Чаму несвоечасова пачала работы гомельская фірма, якая выйграла тэндар?  Чаму, калі было цёпла, не ішла рэканструкцыя кацельні? – старшыня райвыканкама адрасаваў дырэктару камунгаса Аляксандру Мядзвецкаму канкрэтныя пытанні. Даручэнне: да 1 кастрычніка ўвесці аб’ект у строй. Той запэўніў, што да гэтай даты работы на кацельні будуць завершаны.
    Не менш востра стаіць праблема замены цепласетак у раёне райбальніцы (да данага пытання «ЛВ» звяртаўся неаднаразова). Бюджэтныя сродкі на гэта былі выдзелены летась, тады ж пачаліся работы. Да пачатку ацяпляльнага сезона яны павінны быць поўнасцю завершаны, запатрабаваў кіраўнік раёна.
    Райвыканкам прыняў рашэнне хадайнічаць перад абласным упраўленнем ЖКГ аб прыцягненні дырэктара Ляхавіцкай ЖКГ Аляксандра Мядзвецкага да дысцыплінарнай адказнасці за непадрыхтоўку ўводу кацельні па вул. Вакзальнай і цепласетак у раёне райбальніцы ў вызначаныя тэрміны.
    Што датычыць нарыхтоўкі паліва, то камунгас нарэшце пагасіў запазычанасць перад лясгасам за пастаўленыя дровы.  Не было б  шчасця, ды няшчасце дапамагло:  караед, які пашкодзіў у тым ліку і лясы Ляхавіцкага раёна, паўплываў на ўсыханне  дрэў, а сухая драўніна – лепшы  паліўны рэсурс. Дырэктар ЖКГ пацвердзіў: сёлета праблем з мясцовымі відамі паліва не будзе.
    У сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна падрыхтоўчыя мерапрыемствы да ацяпляльнага сезона не завершаны. На балансе арганізацый АПК – 4 стацыянарныя і 12 перасоўных аўтаномных крыніц электрасілкавання. Апошнія адсутнічаюць у ДП «Нача» і КСУП «Тальмінавічы».  Часткова забяспечана  месячная патрэба ў кацельна-пячным паліве.  Не завершана падрыхтоўка водазаборных свідравін, адсутнічае неабходны  абменны фонд  пагружных помпаў. Спецыялісты  гаспадарак па-ранейшаму крытыкуюцца за недастатковае прыняцце мер па захаванні пажарнай бяспекі на аб’ектах, выкананне супрацьпажарных мерапрыемстваў.
    Вячаслаў Сельмановіч даручыў кіраўніцтву райсельгасхарчу прааналізаваць ход падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона ў аграпрадпрыемствах і даць належную ацэнку рабоце адказных спецыялістаў. Да 10 кастрычніка ўказаныя праблемы павінны быць вырашаны.
    Свая зона адказнасці ў падрыхтоўцы да ацяпляльнага  сезона  і ў раёна электрасетак. На аб’ектах энергазабеспячэння часткова – дзе больш неабходна – праведзены  капітальны рамонт трансфарматарных падстанцый, паветраных і кабельных  ліній электраперадач, заменены сілавыя трансфарматары  і апоры.
    Пэўную работу правялі і ў раёне газазабеспячэння. У прыватнасці, выканана комплекснае прыборнае абследаванне газаправодаў рознага ціску, заменена 823 адзінкі састарэлага газавага абсталявання і 5 газаразмеркавальных пунктаў, якія эксплуатаваліся больш за 20 гадоў; поўнае тэхнічнае абслугоўванне газавых прыбораў праведзена ў 1457 кватэрах гараджан і вяскоўцаў.
    Як праінфармавалі кіраўнікі ДРБУ-200 і ДЭУ-24, дарожныя службы забяспечаны неабходнай тэхнікай і пясчана-солевай сумессю. На дарогах, дзе найбольш часта бываюць заносы, плануецца ўстаноўка снегазатрымліваючых шчытоў.
    Што датычыцца сацыяльнай сферы, то, як запэўнілі прадстаўнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райбальніцы, іх аб’екты падрыхтаваны поўнасцю.
    На пасяджэнні райвыканкама таксама разглядаўся ход выканання плана па забеспячэнні санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва Ляхавіцкага раёна на 2016-2020 гады.
    Па пытаннях парадку дня прыняты адпаведныя рашэнні.
  • Сэрца дзіцяці сілкуецца любоўю Маргарыта КУХТА, Ляхавіцкі веснік №74 от 27 сентября 2017 26 сентября 2017 16:40 КалейдоскопКультураОбщество Беларуская

    Цікавая думка: дзеці – самыя таленавітыя людзі Зямлі. І  гэта  нягледзячы на тое, што яны могуць не валодаць, напрыклад, музычнай граматай або навыкамі акцёрскага майстэрства. Але, пагадзіцеся, здольны здзівіць сваімі задумкамі і знаходкамі, якія часам парушаюць усе законы  мастацтва, і выдаць шэдэўр нават калі бяруць у рукі музычны інструмент ці пэндзаль упершыню. Калі да творчасці дакранаюцца дзеці, атрымліваецца неверагоднае, галоўнае – дапамагчы раскрыць талент, паказаць, на што яны здольны. З гэтым перакананнем і працуюць з маленькімі гарэзамі настаўнікі Навасёлкаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Подробнее

  • І гэта здорава! Юрый ДЗЯМІД, Ляхавіцкі веснік №73 от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 10:42 Общество Беларуская

    Гэты  навучальны год і настаўнікі,  і вучні  Востраўскай СШ сустракалі ў асабліва радасным настроі: колькасць школьнікаў павялічылася.  А гэта значыць, што ў аграгарадка Востраў, блізкіх вёсак ёсць аптымістычнае заўтра.  Маладымі сіламі папоўніўся і наш педагагічны калектыў. Вучыць і выхоўваць дзяцей прыйшлі  трое ўчарашніх  выпускнікоў  педуніверсітэтаў:  настаўнікі біялогіі і інфарма-тыкі, сацыяльны педагог.  Дарэчы, вырашана  жыллёвае пытанне кожнага з іх. Подробнее

  • Усё лепшае – дзецям Святлана ЯКУБОЎСКАЯ, Ляхавіцкі веснік №73 от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 10:40 Общество Беларуская

    Кожная школа – гэта асаблівы стыль, прафесійная выразнасць і адметнасць. У вучэбна-выхаваўчым працэсе дробязяў няма. Усё больш устаноў адукацыі ўключаецца ў інавацыйныя  і эксперыментальныя  праекты – з гэтага года  іх стала на 5 больш.   Можна ўжо  гаварыць і пра прамежкавыя вынікі профільнага навучання. Подробнее

  • Як умацоўвалася «Дружба» Маргарыта КУХТА, Ляхавіцкі веснік №73 от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 09:58 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Адпачынак на марскім узбярэжжы – гэта, канешне, гучыць многаабяцальна і прывабна. Але, здаецца, ніякі курорт не параўнаецца  з дзясяткам сваіх дачных сотак, куды незалежна ад надвор’я і настрою імкнуцца гараджане, каб адвесці душу на прыродзе. Сюды спяшаюцца атрымаць зарад бадзёрасці, набрацца сіл, пераключыцца з хатніх спраў на атмасферу спакою і ўтульнасці. Для кагосьці дача – месца, дзе можна ўвасобіць у жыццё свае самыя крэатыўныя ідэі, напрыклад, змайстраваць пальму з пластмасавых бутэлек, паэксперыментаваць з сартамі памідораў або прыдумаць асабісты дызайн кветнікаў. Іншыя спяшаюцца сюды, каб папрацаваць на  ўраджай, сабраць агуркі, выкапаць бульбу. Подробнее

  • Як умацоўвалася «Дружба» Маргарыта КУХТА, Ляхавіцкі веснік №73 от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 09:58 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Адпачынак на марскім узбярэжжы – гэта, канешне, гучыць многаабяцальна і прывабна. Але, здаецца, ніякі курорт не параўнаецца  з дзясяткам сваіх дачных сотак, куды незалежна ад надвор’я і настрою імкнуцца гараджане, каб адвесці душу на прыродзе. Сюды спяшаюцца атрымаць зарад бадзёрасці, набрацца сіл, пераключыцца з хатніх спраў на атмасферу спакою і ўтульнасці. Для кагосьці дача – месца, дзе можна ўвасобіць у жыццё свае самыя крэатыўныя ідэі, напрыклад, змайстраваць пальму з пластмасавых бутэлек, паэксперыментаваць з сартамі памідораў або прыдумаць асабісты дызайн кветнікаў. Іншыя спяшаюцца сюды, каб папрацаваць на  ўраджай, сабраць агуркі, выкапаць бульбу. Подробнее

  • Салют, піянерыя! Наталля ПЕРАПЕЧКА, Ляхавіцкі веснік №73 от 23 сентября 2017 25 сентября 2017 09:55 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Вецер развявае пунсовае палотнішча, прыветна ўсміхаецца вераснёўскае сонца, уздоўж стройных радоў школьнікаў  ганарова і ўпэўнена   крочыць група сцяганосцаў.
    – Увага ўсім! Пад сцяг  раённай піянерскай арганізацыі смірна! Раўненне на сцяг! – гучыць голас старшыні раённага савета БРПА Аксаны Субоцкай. І рабяты, да гэтага гарэзлівыя і смяшлівыя,  умомант  падцягваюцца, становяцца сур’ёзнымі і засяроджанымі.
    Подробнее