Слова з нагоды 70-гадовага юбілею майго сябра, журналіста, былога галоўнага рэдактара раённай газеты “Савецкае Палессе” Кастуся Мохара Подробнее
Пагадзіцеся, сёння ў імклівы век камунікацый, мы рэдка пішам адзін аднаму пісьмы. Часта для зносін выкарыстоўваем інтэрнэт або скайп, дасылаем кароценькія sms-паведамленні. Памятаю, як у былыя часы перад святамі, асабліва Новым годам ці 8 Сакавіка, на пошце назіраўся сапраўдны аншлаг. Рознакаляровыя паштоўкі разыходзіліся імкліва. Людзі загадзя набывалі паштоўкі, бо іх потым магло ў продажы ўжо і не быць, а калі і заставаліся, дык не вельмі прыгожыя. У дзяцінстве асабліва незвычайным і амаль чарадзейным мне падаваўся рытуал напісання віншаванняў. Маці клала перада мной акуратненькі стос маляўнічых паштовак, і я каліграфічным почыркам выводзіла літары на чыстым, беласнежным лістку паперы. Сёння большым попытам карыстаюцца электронныя паштоўкі з загадзя падрыхтаваным тэкстам. Нават і прыдумляць нічога не патрэбна, хуценька выбраў віншаванне, якое спадабалася, і адправіў адрасату. Подробнее
Нездарма ў народзе кажуць: “На ручнік стаць — быць шчаслівым, на добрую долю, заможнае жыццё”. Больш чым 50 гадоў дорыць шчасце сваім родным і блізкім, знаёмым і незнаёмым майстрыха ад Бога, цудоўная маці і клапатлівая бабуля Ульяна Віннік, якая жыве ў маленькай вёсачцы Боркі. Яе вытканымі і вышытымі дзівоснымі ручнікамі захапляюцца не толькі ў нашым раёне, але і далёка за яго межамі. У яе вышыванках тоіцца глыбокі сакральны сэнс, што дайшоў да нас з даўніны сівых стагоддзяў. Кожны ўзор, вытканы ці вышыты працавітымі рукамі Ульяны Пятроўны, падборка каляровай гамы, мае сваё запаветнае значэнне, нясе пэўную энергетыку. У 2012 годзе за свае ўнікальныя работы: ручнікі, сурвэткі, посцілкі ды наміткі Ульяна Віннік атрымала ганаровае званне “Народны майстар Рэспублікі Беларусь”. Подробнее
Каласальныя страты нясе ад сваёй дзейнасці ААТ “Рыбгас “Лактышы”. Толькі летась яны склалі звыш 7,6 мільярда рублёў, а за — люты гэтага года яшчэ — 1,4 мільярда. Подробнее
Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі карэспандэнт раённай газеты з намеснікам дырэктара КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” Сяргеем Вайцешыкам наведаліся ў некаторыя падраздзяленні арганiзацыiкаб бліжэй пазнаёміцца з людзьмі, якія робяць наша жыццё камфортным. Подробнее
Вядома, няма непатрэбных прафесій. Але ёсць такія, без якіх цяжка ўявіць сучаснае жыццё. У бытавым абслугоўванні людзі маюць патрэбу заўсёды. Подробнее
Рубрика “В саду и огороде” вызвала живой интерес наших читателей. В этом мы убедились, получив статью кандидата биологических наук, заведующего лаборатории Центрального ботанического сада НАН Республики Беларусь Николая Павловского. Думаем, она будет полезна садоводам-любителям. На многих приусадебных участках горожане, да и не только, выращивают голубику. А как за ней ухаживать, чтобы получить хороший урожай, знают не все. Надеемся, что прочитав статью компетентного лица, любители ягод этой культуры, почерпнут много интересного и полезного. Подробнее
Инициативная группа молодёжи Ганцевщины выступила с призывом не отдавать спортзал ПМК-7 в частные руки, а использовать его по назначению. Подробнее
Упершыню з айцом Дзмітрыем пазнаёмілася пяць гадоў таму. Службовая камандзіроўка прывяла мяне тады ў ціхую вёсачку з задумліва-паэтычнай назвай Нача. Шчыра прызнаюся, тутэйшыя мясціны мяне проста зачаравалі. Была нейкая асаблівая, непаўторная прыгажосць у аднастайным жыцці старажытнай вёскі, у яе няхітрым укладзе. Сустракаліся тады, размаўлялі з вяскоўцамі, якія наракалі на тое, што дамы пусцеюць, а моладзь у пошуках лёгкай долі з’язджае ў гарады. Вёска старэе. Настаяцель мясцовай Свята-Міхайлаўскай царквы, іерэй Дзмітрый Аскерка (НА ЗДЫМКУ) быў упэўнены, што вёска перажыве дэмаграфічны спад, і зусім хутка ў Начу пачнуць прыязджаць маладыя сем’і. І нібыта пацвярджаючы свае думкі, святар паказаў тое месца, дзе задумаў закласці падмурак для будучага храма. Подробнее
Справаздачнае пасяджэнне ўпаўнаважаных асоб райспажыўтаварыства адбылося ў аўторак, 15 сакавіка, у гарадскім Доме культуры. Перад прысутнымі выступіў старшыня праўлення райспажыўтаварыства Аляксандр Кулак, які падвёў вынікі гаспадарчай дзейнасці арганізацыі за 2015 год і пазнаёміў з яе эканамічнымі паказчыкамі. Справаздачу па выніках рэвізій гандлёвых аб’ектаў горада і раёна зрабіла Людміла Ільчанка, старшыня рэвізійнай камісіі. Таксама ў ходзе пасяджэння была дадзена ацэнка рабоце грамадскага харчавання. Работа райспажыўтаварыства аднагалосна прызнана здавальняючай. Але не ўсё ў арганізацыі аказалася так гладка, як здалося на першы погляд. Подробнее