“Хлеб усяму галава” — з глыбіні вякоў прыйшла народная мудрасць. Спрадвеку хлеб быў вытокам сілы, сімвалам дабрабыту і працавітасці народа, бо створаны ён чалавекам руплівым і старанным. І сёння мы можам з гонарам сказаць: такога хлеба, як на Ганцаўшчыне, няма нідзе! Мяккі, цёплы, духмяны, з хрусткай скарыначкай і незабыўным водарам, ён кожны дзень на нашым стале. За гэта адказваюць работнікі філіяла ААТ “Берасцейскі пекар” Ганцавіцкага хлебазавода. Подробнее
Лес спрадвеку з’яўляецца надзейным сябрам чалавека. У спёку ён адорвае прыемнай прахалодай. Пад пошум лісця лагоднее сэрца і прыгажэе душа, узнімаецца настрой, хочацца рабіць дабро. А колькі ягад “прапаноўваюць” паляны — толькі збірай, не лянуйся! Вясною лес радуе медуніцамі і пралескамі — адметнымі і непаўторнымі кветкамі-першацветамі. Восенню дрэвы зіхацяць усімі колерамі вясёлкі. Вузкія сцежкі пад подыхам ветру быццам гойдаюцца ў лісцевым убранні. Здаецца, паўсюдна пабліскваюць крамянымі шапкамі баравікі. Калі ж наступае зіма, сосны ды елкі “апранаюцца” ў бялюткія снежныя футры. Хіба пройдзеш міма такога хараства? Подробнее
Сённяшнюю Ганцаўшчыну немагчыма ўявіць без карпатлівай працы меліяратараў. Дзякуючы іх намаганням раён атрымаў моцны імпульс для сацыяльна-эканамічнага развіцця. Подробнее
Ганцавіцкі раён размешчаны за 246 кіламетраў на паўночны ўсход ад Брэста, 202 кіламетры ад Мінска. Плошча 1,71 тысячы квадратных кіламетраў. Населеных пунктаў 36, у тым ліку горад Ганцавічы, 8 сельсаветаў. Насельніцтва раёна складае амаль 29 тысяч чалавек. Насяляюць раён беларусы, рускія, украінцы, іншыя нацыянальнасці. Подробнее
Веды — найкаштоўнейшы скарб любога грамадства, а школа — майстэрня, якая дае іх і фарміруе думку падрастаючага пакалення. Высокая адказнасць ляжыць на ёй і педагогах! Нездарма вядомыя дзеячы свету сцвярджалі, што “пасля хлеба самае важнае для народа — школа”. Подробнее
“Пусцеюць нашы вёскі“… Усё часцей можна пачуць ад іх старажылаў гэтую сумную фразу. Як і тое, што цяпер маладых спецыялістаў ніякім пернікам не ўтрымаць на сяле, што адпрацаваўшы вызначаны тэрмін, стрымгалоў ляцяць у шумныя гарады. А некалі ж асядалі на зямлі-карміцельцы. Што тады трымала іх на ёй? Подробнее
У сёлетнім годзе наша краіна адзначыць 70-годдзе слаўнай Перамогі. І чым бліжэй гэтая дата, тым часцей і часцей задумваешся над тым, які пякучы і невылечны боль прынесла Вялікая Айчынная вайна ўсяму нашаму народу. Яна і па сённяшні дзень жудасным рэхам адгукаецца ў сэрцах людзей. Вярэдзяць даўнія раны, цяжкія ўспаміны не даюць спаць па начах ветэранам. Дзесьці дагэтуль ляжаць у зямлі небяспечным грузам снарады тых часоў. Подробнее
Пра аўтара
Іван ПАНАСЮК — таленавіты педагог, вядомы беларускі краязнаўца і палымяны патрыёт. Выдаў 10 кніг і брашур аб прыродзе Палескага краю, яго гісторыі і жыхарах. Працуючы настаўнікам у Вялуцкай сярэдняй школе Лунінецкага раёна, з’яўляўся кіраўніком вучнёўскай групы “Пошук” (1969 — 1981 г.г.). Разам з Іванам Аляксеевічам юнакі і дзяўчаты здзейснілі шмат паходаў па месцах баявой славы партызанскіх атрадаў і атрадаў асобага назначэння на тэрыторыі Лунінецкага, Ганцавіцкага і Салігорскага раёнаў. Яны вялі актыўную перапіску з былымі народнымі мсціўцамі, разведчыкамі і байцамі.
Вялікую краязнаўчую і пошукавую работу разгарнула і вучнёўская група “Памяць” Лунінецкай школы-інтэрната, дзе ў 1981 — 1990 гадах Іван Аляксеевіч выкладаў нямецкую мову з абавязкамі выхавальніка.
Вынікам перапіскі з ветэранамі вайны, іх успамінамі стаў зборнік “Письма командиров” (першая частка). Ён змяшчае таксама іншыя матэрыялы патрыятычнай накіраванасці і быў выдадзены ў 2014 годзе.
Прапануем чытачам шэраг падрыхтаваных матэрыялаў з гэтага зборніка, якія датычацца нашага, Ганцавіцкага раёна. Подробнее
Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і вызначэнне задач на сёлетні год разглядаліся на сесіі раённага Савета дэпутатаў. Яна прайшла напярэдадні Новага года. З дакладам па гэтым пытанні перад народнымі выбраннікамі выступіў кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч. Подробнее