У цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Маладзіку» ў Маладзечне арганізавалі конкурс «Міс Лета-2016». На тытул прэтэндавалі дзевяць дзяўчынак ад 7 да 13 гадоў. Подробнее
Збылася даўняя мара маладзечанкі Варвары Асіповіч: яна пабывала на магіле свайго бацькі, які загінуў у 1945 годзе ў Германіі на Кюстрынскім плацдарме, і памалілася за спачын яго душы. Подробнее
Залатыя медалісткі Ганна Вашынка з гімназіі-каледжа мастацтваў, Ксенія Капацэвіч з гімназіі №7 і Дзіяна Ланюгова з гімназіі №10 падзяліліся сакрэтамі поспеху на ЦТ і далі парады будучым абітурыентам. Подробнее
У Палацы культуры адкрылася персанальная выстаўка майстра лозапляцення, члена Саюза майстроў народнай творчасці Генадзія Унукава, прымеркаваная да яго 80-годдзя. Подробнее
Спаборніцтвы прафесійнага майстэрства работнікаў лясной галіны Маладзечанскага раёна прайшлі ля вёскі Верадова. За званне лепшага лесаруба змагаліся прадстаўнікі ўсіх пяці лясніцтваў лясгаса. Подробнее
Выпускнік гімназіі-каледжа мастацтваў Іван Бялеўскі вельмі любіць вучыцца. Ён мае ўжо тры дыпломы аб вышэйшай адукацыі і марыць паступіць у аспірантуру. А сёлета ён быў сярод удзельнікаў рэспубліканскага балю выпускнікоў ў Мінску. Подробнее
Некаторыя балельшчыкі ідуць на стадыён, каб «размяць мускулы» і сілай пераканаць іншых у перавагах любімай каманды. Футбольныя або хакейныя хуліганы могуць ператварыць спартыўнае свята ў сапраўднае пабоішча. Подробнее
Некалькі соцень жыхароў Маладзечаншчыны адправіліся сёлета ў пілігрымку, каб пакланіцца Маці Божай Будслаўскай. Ісці яны будуць чатыры дні і за гэты час пераадолеюць каля 100 кіламетраў. Подробнее
На Маладзечаншчыне прайшлі 5-дзённыя зборы па дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўцы сярод вучняў 10 класаў. Заняткі праходзілі на базе 14-га асобнага ордэна Чырвонай Зоркі палка ўрадавай сувязі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1. Подробнее
Воспоминания жительницы Молодечно, почетного гражданина района, ветерана войны Клары Леонтьевны Филипповой. Подробнее