Селектарная нарада ў фармаце відэаканферэнцыі з удзелам кіраўніцтва Мінскага аблвыканкама прайшла на гэтым тыдні. На ёй разглядаліся пытанні, звязаныя з недапушчэннем узнікнення і распаўсюджання афрыканскай чумы свіней у сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці. Подробнее
Асновам прадпрымальніцкай дзейнасці навучала інвалідаў па зроку грамадскае аб’яднанне са Швецыі. Грант на рэалізацыю сваіх бізнес-ідэй атрымала маладзечанка Ядвіга Тамашэўская. Подробнее
Маркаўская сярэдняя школа самая малалікая ў раёне сярод сярэдніх навучальных устаноў — тут займаецца 91 вучань. Сёлета ў ёй 9 выпускнікоў. Подробнее
У Маладзечне адбыўся сход упаўнаважаных па вылучэнні дэлегатаў на пяты Усебеларускі народны сход, які пройдзе ў сталіцы 22-23 чэрвеня. З аналізам зробленага за апошнюю пяцігодку, перспектывамі далейшага развіцця Маладзечаншчыны перад удзельнікамі раённага форуму выступіў старшыня райвыканкама Аляксандр Яхнавец, які, дарэчы, таксама названы дэлегатам. Подробнее
Гісторыя прадпрыемства бярэ свой пачатак з 20 мая 1961 года, калі было створана Маладзечанскае раённае аддзяленне «Сельгастэхніка». Неабходнасць з’яўлення такіх арганізацый была прадыктаваная часам. Подробнее
Якімі якасцямі павінен вызначацца сучасны лідар? Які сярэдні ўзрост кіраўнікоў у нашым раёне? У каго ёсць шанц увайсці ў рэзерв на кіруючыя пасады? На гэтыя і многія іншыя пытанні дала адказы начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы раённага выканаўчага камітэта Таццяна ШАФАЛОВІЧ. Подробнее
Навучэнцы мясцовага медыцынскага каледжа і валанцёры раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа з нагоды Міжнароднага дня медыцынскай сястры вымяралі ціск, рост і вучылі ставіць уколы. Подробнее
Калі б вы ні ехалі па шашы на Вілейку, сцішце ход, скіруйце позірк на высокі шэры помнік-стэлу, што знаходзіцца злева літаральна за сто метраў ад знака «Маладзечна». На гэтым месцы ў 1941-1942 гадах фашысты расстралялі 600 мірных жыхароў Маладзечна – мужчын, жанчын, старых і дзяцей, у пераважнай большасці яўрэяў. Подробнее
Славенскі Марыбор папоўніў спіс замежных гарадоў і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, з якімі Маладзечанскі раён устанавіў партнёрскія адносіны. Подробнее
«Тыдзень прафесій» для выхаванцаў дзіцячага сада №31 правялі навучэнцы Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа. Трэці год запар самыя актыўныя юнакі і дзяўчаты расказваюць пра свой будучы занятак у выглядзе творчых замалёвак. Подробнее