Паветраныя шары расквечвалі блакіт неба, віншаванні сыпаліся з усіх бакоў, слёзы і ўсмешкі нібы спаборнічалі – чаго больш. Ва ўрачыстай і разам з тым цёплай і шчырай атмасферы развіталіся ўчарашнія адзінаццацікласнікі з незабыўнай школьнай парой. Подробнее
– Яшчэ з дзяцінства ведала: стану самай лепшай і любімай для сваіх дзяцей, ахутаю іх клопатам і пяшчотай, пастараюся радаваць падарункамі, шмат часу будзем праводзіць разам. Мама павінна быць менавіта такой! І ў мяне ёсць выдатны прыклад – мая мамачка, якая выхавала трое дзяцей, – гаворыць ляхавічанка Таццяна Яраш. Подробнее
Сеяць-падсяваць, жаць-касіць, убіраць-капаць і так далей. Сельскагаспадарчы вытворчы цыкл дзеліцца на адрэзкі. Не роўныя па працягласці, з дакладнай, нярэдка тыднёвай “прывязкай” да часу года. Подробнее
У першы дзень лета ў гімназіі было мнагалюдна і не толькі таму, што ішлі выпускныя экзамены. Тут пачаліся праектныя работы па падрыхтоўцы да капітальнага рамонту харчаблока і іншых памяшканняў, пасля якога будзе ўстаноўлена спецыяльнае абсталяванне ў вучэбных кабінетах. Подробнее
У адзін з апошніх дзён мая фінішавала маладзёжнае першынство Рэспублікі Беларусь па футболе сярод дзяўчат. Турнір, які ўжо можа пахваліцца сціплай гісторыяй, пачынаўся восенню. І ад першага да апошняга – пятага – тура праводзіўся ў Мінску. Гульні праходзілі і на штучным пакрыцці спецыялізаванага манежа-арэны. Заключныя ж сустрэчы адбываліся ўжо на палях футбольнага клуба “Мінск”. Подробнее
У Ляхавіцкай “купалаўцы” ў мінулую пятніцу адкрылася экспазіцыя творчых работ нашага земляка мастака Уладзіміра Рамейкі. На выставе пад назвай “Свая каляя” прадстаўлена каля 20 работ майстра, напісаных у розныя часы. Подробнее
Яна – наша багацце – зямля, на якой жывём і працуем. З нагоды роднасці ставімся да яе з асаблівай ласкай і любоўю. З аднаго боку, палі, лясы і балоты мы паставілі сабе на службу, з другога – служым ім. Подробнее
Жукоўскага ў раёне добра ведаюць: дырэктар трывалага перапрацоўчага прадпрыемства – СААТ ”Ляхавіцкі малочны завод”, намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў, надзвычай адказны кіраўнік, якому на розных узроўнях прысвойвалася званне “Чалавек года”. Подробнее
Эталон чыстасардэчнай, самай шчырай і чароўнай усмешкі патрабуе ці… поўнай бяззубасці, ці шчарбатасці з-за таго, што не ўсе зубкі выраслі ці частку іх мышка забрала Подробнее
30 мая. Аўторак. Раніца. Школы Ляхавіччыны ў прадчуванні радасна-шчымлівай падзеі – апошняга званка. Гэты навучальны год для 273 рабят стаў пачаткам школьнага жыцця. Подробнее