Быць першым памочнікам урача, праводзіць лячэбныя працэдуры, праяўляць клопат і спагаду, выслухваць скаргі, даваць парады, даглядаць за хворымі – цяжкая работа. Але з ёй выдатна спраўляюцца самаадданыя і душэўныя людзі, якія выбралі вельмі няпростую, але надзвычай патрэбную і важную прафесію – медсястра.
Трохгадовы Алёшка ўладкоўваецца на пярэднім сядзенні веласіпеда, пяцігадовы Жэня – на заднім. Яны пастаянныя пасажыры двухколага транспартнага сродку, за рулём якога тата. Подробнее
4 мая ў доме № 15 па вуліцы Кастрычніцкай у Ляхавічах было шмат гасцей. У цэнтры ўвагі гаспадар – ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Тамашук. Подробнее
5 мая прафесійнае свята разам з супрацоўнікамі рэдакцый, кніжных выдавецтваў і друкарняў адзначаюць работнікі сістэмы саюздруку – тыя, з чыёй дапамогай перыядычныя друкаваныя выданні ўжо амаль стагоддзе знаходзяць сваіх чытачоў. Подробнее
Феерверк эмоцый, непаўторны тэмбр, асаблівая энергетыка, якая прыцягвае і ўтрымлівае – на сцэне наша юная зямлячка Алеся Камская Подробнее
Тысячагоддзе па любых мерках тэрмін немалы. А ў якасці ўзросту дата і наогул унушальная, пахваліцца такім багаццем могуць вельмі нямногія населеныя пункты. Брэст адзначыць тысячны дзень нараджэння ўжо зусім хутка – у 2019-ым. Подробнее
Нядаўна адправілі на конкурс, арганізаваны Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі сумесна з газетай “Беларускі час”, фотаработу “Першамай у асобах”. Подробнее
Мусіць, і не магла гэта святочная канцэнтрацыя прыпасці на іншы месяц. Белакіпенна-ружовым, ярка-зялёным, пранізліва-блакітным, пунсова-цюльпанавымрознакаляроўем – садоў, лугоў, газонаў, нябёсаў – абрамляюцца Свята працы і свята Перамогі, Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага, прафесійныя – друку, работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, а таксама апошні школьны званок. Усе гэтыя і некаторыя іншыя чырвонакаляндарныя акалічнасці аб’ядноўваюцца агульным назоўнікам – шчодрарадасным, трапяткім, патэтычным і паэтычным месяцам – маем. Вось такі маем Май! Семдзесят два гады запар як далучылі да яго галоўныя вызначэнні – пераможны, мірны. Пасля доўгажудасных вёрстаў вайны ім адноўлена тэрыторыя міру – і ў часе, і ў прасторы. Подробнее
Пяцёра нашых землякоў звярнуліся да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леаніда Цупрыка ў мінулы чацвер. 27 красавіка рабочы дзень члена парламента праходзіў у аграгарадку Конькі. У Конькаўскім сельвыканкаме Леанід Аляксандравіч правёў прамую тэлефонную лінію з жыхарамі раёна. Трое патэлефанаваўшых агучылі хвалюючыя іх пытанні. Подробнее