Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Патрыёт

Всего публикаций: 10
  • Гімнастыка для мазгоў Д.Раманоўскі., Патрыёт №95 от 02 декабря 2015 01 декабря 2015 15:42 Спорт Беларуская

    Гэты від спорту не залежыць ад спрыяльных кліматычных умоў – займацца ім можна ў любым узросце і круглы год. Вось і прыехалі ў нядзелю сапраўдныя аматары шахматных баталій з Браслава, Докшыц і Шуміліна ва Ушачы да сваіх сяброў-сапернікаў на адзін з чарговых шахматных турніраў. Подробнее

  • У духоўнасці нацыі – будучыня краіны В.КАРАЛЕНКА., Патрыёт №95 от 02 декабря 2015 01 декабря 2015 15:33 КультураОбщество Беларуская

    У пятніцу ў гарпасёлку пад старшынствам архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія, састаршынствам старшыні Ушацкага райвыканкама Віктара Віктаравіча Родзіча і пры падтрымцы Віцебскага аблвыканкама прайшло маштабнае мерапрыемства – рэгіянальныя «Рождественские чтения», у якіх прынялі ўдзел дэлегацыі дзесяці раёнаў і горада Наваполацка. Чытанні аб'ядналі прадстаўнікоў літаральна ўсіх благачынняў, якія ўваходзяць у Полацкую епархію, і адкрылі чытанні на Віцебшчыне. Упершыню за час правядзення Полацкай епархіяй чытанняў яны праводзіліся на раёне. Подробнее

  • Прывыклі працаваць з маленства Н.БАГДАНОВІЧ., Патрыёт №94 от 27 ноября 2015 27 ноября 2015 15:43 Общество Беларуская

    Вялікі дом з усімі выгодамі ў вёсцы Казімірова для маладой сям'і Пугач стаў падарункам на вяселле ад калгаса «Новае Жыццё», дзе ў канцы 80-х Уладзімір Антонавіч працаваў вадзіцелем. Ну а яго жонка Галіна Васільеўна пасля заканчэння педвучылішча размеркавалася ў Маладолецкую школу настаўніцай малодшых класаў. Працавітасці і гаспадарлівасці маладых вучыць было не трэба – абое родам з навакольных мясцін, выраслі ў вялікіх сем'ях: у Галіны Васільеўны пяцёра братоў і сясцёр, а бацькі Уладзіміра Антонавіча нарадзілі ажно 10 дзяцей. Дарэчы, мы неаднойчы расказвалі ў газеце пра адну з сясцёр мужчыны – Алену Антонаўну Бойчанка, якая працягнула сямейныя традыцыі і выхоўвае шасцёра дзетак. Подробнее

  • Немагчыма і нельга забыць Д.Раманоўскі., Патрыёт №94 от 27 ноября 2015 27 ноября 2015 15:37 Общество Беларуская

    Тухаціна, Ралля, Карчы, Ліпнікі, Мацюшы, Баравыя, Прыштонкі, Мурагі, Острава – такія назвы вёсак на тэрыторыі сучаснага Вялікадолецкага сельсавета можна знайсці толькі на картах, выдадзеных да Вялікай Айчыннай вайны, якую прыгаданыя населеныя пункты не перажылі. Гарэлі не толькі дамы і адрыны – у агні і ад фашысцкіх куль гінулі ні ў чым не павінныя людзі. Дарэчы, таксама з гэтай мясцовасці акупанты вывезлі на прымусовыя работы ў Германію найбольшую колькасць моладзі. Наогул, можна сказаць аб тым, што менавіта гэта тэрыторыя найбольш пацярпела ад акупацыі – з 53 вёсак раёна, якія былі знішчаны поўнасцю або часткова, тут знаходзіліся 23. У адрозненні ад вышэйпералічаных, 14 з іх змаглі адрадзіцца. У Бабовішчы, дзе размешчана адно з буйнейшых у раёне пахаванняў ахвяр вайны, зараз засталося ўсяго дзве жылыя хаты. «У канцы трыццатых больш дваццаці двароў было!» – успамінае Таццяна Аляксандраўна Стрыжонак, адна з апошніх жыхароў вёскі, сведка яе гібелі і аднаўлення. Подробнее

  • Формула прывабнасці Н.БАГДАНОВІЧ., Патрыёт №93 от 25 ноября 2015 24 ноября 2015 15:49 Культура Беларуская

    Напэўна, кожная дзяўчынка ў дзяцінстве марыць стаць каралевай прыгажосці. Але пазней гучна заявіць пра такі намер рашаюцца далёка не ўсе: нехта не лічыць адметнымі свае прыродныя даныя, хтосьці проста не верыць у сябе ці не можа пераадолець страх перад подыумам. Подробнее

  • Родам са спаленай вёскі В.КАРАЛЕНКА., Патрыёт №93 от 25 ноября 2015 24 ноября 2015 15:44 Общество Беларуская

    Разам з гектарамі, на якіх зараз роўнымі радкамі стаіць чорная парэчка, а гранатавая рабіна і бярозкі стварылі прывабную алею ўздоўж дарогі, дырэктару ААТ «Звонь» Юрыю Мікалаевічу Нічыпару дасталася і мемарыяльная дошка аб спаленай вёсцы Гуцішча. Подробнее

  • Першы этап завершаны К.КАВАЛЕЎСКАЯ., Патрыёт №93 от 25 ноября 2015 24 ноября 2015 15:40 Общество Беларуская

    Пасяджэнне штаба па рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу «Прарыў» адбылося на мінулым тыдні. На ім архітэктары, праектанты, эксперты не толькі акрэслілі планы будучых этапаў, але і падвялі вынікі першага. Удзел у пасяджэнні прыняў аўтар мемарыяла Юрый Міхайлавіч Градаў, кіраўніцтва раёна прадстаўлялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Вольга Мікалаеўна Захарэнка і намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Вітальевіч Галяковіч. Подробнее

  • Вучні маленькія – задачы вялікія Т.РУСАК., Патрыёт №92 от 21 ноября 2015 20 ноября 2015 15:26 Общество Беларуская

    Пачатковая школа – стартавая прыступка адукацыі, на якой, дзякуючы плённай рабоце настаўнікаў, фарміруецца асоба вучня. Менавіта гэтая аксіёма была пакладзена ў аснову пасяджэння абласнога метадычнага савета спецыялістаў і метадыстаў, якія курыруюць пачатковую адукацыю Віцебшчыны, што прайшло 17 лістапада на базе нашага раёна. У рабоце савета прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў вобласці. Подробнее

  • Тэхніка аддзячыць ураджаем Д.Раманоўскі., Патрыёт №92 от 21 ноября 2015 20 ноября 2015 15:23 Экономика Беларуская

    Падвесці вынікі года, павучыцца ў суседзяў і прыняць неабходныя рашэнні – такімі былі задачы ўдзельнікаў абласнога семінара-нарады па пытаннях арганізацыі зімовага рамонту тэхнікі і падрыхтоўкі машынна-трактарнага парку да вясенне-палявых работ 2016 года. І хаця пастаноўка машын і механізмаў на зімовае захоўванне, навядзенне парадку на мехдварах у назве мерапрыемства адсутнічала, менавіта на гэтым акцэнтавалася значная частка ўвагі спецыялістаў інжынерных службаў райсельгасхарчаў вобласці, кіраўнікоў прадпрыемстваў Віцебшчыны, якія ­аказваюць паслугі па рамонце і сэрвісным абслугоўванні сельскагаспадарчай тэхнікі, спецыялістаў Віцебскай абласной інспекцыі Дзяржтэхнагляду, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Подробнее

  • Трымае на кантролі В.КАРАЛЕНКА., Патрыёт №91 от 18 ноября 2015 17 ноября 2015 15:56 Общество Беларуская

    У канцы тыдня ў раёне пабываў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка. Правёў прыём грамадзян, наведаў будоўлю, якая не спыняецца дзякуючы яго пастаяннай падтрымцы. Не было ніводнага візіту, каб спікер парламента пры ўсёй занятасці не зазірнуў на фізкультурна-аздараўленчы комплекс, які фінансуецца пераважна з рэспубліканскага бюджэту. Подробнее