Расширенный поиск

Текст
Период с
по
Язык + язык
Автор
Издание + издание
Рубрики + рубрика
Тэги + тэг
 
Превью изображения
Номер в PDF формате
Фотогалерея

Патрыёт

Всего публикаций: 9
  • Зусім і не восень гэта – лагоднае бабіна лета В.КАРАЛЕНКА., Патрыёт №77 от 30 сентября 2015 30 сентября 2015 09:28 Общество Беларуская

    Чырвона-зялёныя ліяны, крыху недаспелы вінаград на арцы, налітая каліна на ўскрайку вялікага ўчастка, выкладзеныя бетонам і высланыя штучнай травой дарожкі, квецень яркіх восеньскіх красак, лавачкі і нават парасон ад сонца ці дажджу. І, канечне, выдатны настрой: ад цудоўнай пары – бабінага лета, а яшчэ больш ад таго, што побач родныя людзі. Подробнее

  • Знішчыць на пачатковай стадыі Н.БАГДАНОВІЧ, Патрыёт №76 от 28 сентября 2015 28 сентября 2015 11:13 Общество Беларуская

    Беларусь па ўзроўні карупцыйнай злачыннасці на фоне іншых краін СНД выглядае няблага – аб гэтым сведчаць рознага кшталту апытанні і звесткі міжнародных арганізацый. І такія станоўчыя вынікі абумоўлены паслядоўным удасканаленнем беларускага антыкарупцыйнага заканадаўства. Сёлета ў яго ўнесена шэраг змен. Прэзідэнт краіны падпісаў «Закон аб барацьбе з карупцыяй», галоўная мэта якога – знізіць матывацыю ў карупцыянераў, спыніць іх непазбежнасцю пакарання. Подробнее

  • На мове, зразумелай усім Д.Раманоўскі, Патрыёт №76 от 28 сентября 2015 28 сентября 2015 11:10 Общество Беларуская

    Не раз даводзілася бываць у гарпасялковым дзіцячым сацыяльным прытулку пры правядзенні дабрачынных акцый, калі госці з розных арганізацый і ўстаноў наведваюць яго выхаванцаў, цікавяцца іх жыццём, разам разбіраюць падарункі. Вось і прадстаўнік дабрачыннага фонду з амерыканскага штата Масачусэтс Даг Брэндл літаральна праз некалькі хвілін сабраў ля сябе ўсіх выхаванцаў установы, якіх прыцягваў нібы магніт. Тое, што грамадзянін ЗША не валодае нашай мовай, зусім не праблема – чалавек з чулым сэрцам наладзіў кантакт з дзецьмі розных узростаў на мове дабрыні. Подробнее

  • Майстар-клас для любога з нас Н.БАГДАНОВІЧ., Патрыёт №76 от 28 сентября 2015 28 сентября 2015 11:02 КультураОбщество Беларуская

    Узяць урок малявання ў вядомага мастака, які напісаў паўтары тысячы карцін, разам з майстрыхай зрабіць з ласкута тканіны ляльку з побыту нашых бабуль і прабабак, уважліва разгледзець і сфатаграфаваць унікальныя работы людзей, рукі якіх прынята называць залатымі, і распытаць іх пра вытворчыя сакрэты – усе гэтыя магчымасці з задавальненнем выкарыстоўвалі госці выставы-свята «Славутыя майстры Ушаччыны», арганізаванай раённым цэнтрам культуры і народнай творчасці. Подробнее

  • Мы жывём ва ўнікальны час В.КАРАЛЕНКА., Патрыёт №75 от 23 сентября 2015 23 сентября 2015 15:06 Общество Беларуская

    Калі б не суседства з Плінскай бібліятэкай, куды мы завіталі з нагоды прафесійнага свята, так мусіць і яшчэ гадамі можна было праязджаць міма старэнькага, нічым не прыкметнага будынка ў цэнтры Двор Пліна. Подробнее

  • Радуе сябе і іншых Н.БАГДАНОВІЧ., Патрыёт №75 от 23 сентября 2015 23 сентября 2015 15:03 КультураОбщество Беларуская

    Напэўна, многія ўшацкія майстры і рукадзельніцы ведаюць беларускі часопіс «Робім самі». Каб падрыхтаваць матэрыял для чарговых нумароў, яго карэспандэнты пастаянна вандруюць па Беларусі, шукаюць народных майстроў, якія дзеляцца з чытачамі сваімі напрацоўкамі. Пабывалі яны і на Ушаччыне, вынікам чаго стала публікацыя на старонках часопіса майстар-класаў ад нашых знакамітых майстроў Ганны Бабянок, Вольгі і Вячаслава Мурашовых. Подробнее

  • Планы і рэаліі Д.Раманоўскі., Патрыёт №75 от 23 сентября 2015 23 сентября 2015 14:58 Экономика Беларуская

    Тысяча гектараў адведзена сёлета ў КУСГП «Вялікадолецкае» пад азімую сяўбу, якую тут пачалі аднымі з першых у раёне. Але каб засведчыць гэты факт давялося ехаць у другі бок гаспадаркі, якая поўнасцю адпавядае сваёй назве – і без таго вялікія долы сельгаспрадпрыемства ўвосень яшчэ прыраслі за кошт часткі кубліцкіх зямель. Зараз палеткі ўздоўж дарогі ад Лясін да Судзілавіч, дзе сёлета ўпершыню сеяў азімую пшаніцу Аляксандр Александроў (на здымку), расцягнуліся на 30 кіламетраў! Подробнее

  • Вялікі патэнцыял дэпутацкага корпуса В.КАРАЛЕНКА, Патрыёт №75 от 23 сентября 2015 23 сентября 2015 14:49 ОбществоПолитика Беларуская

    У мінулую пятніцу, 18 верасня, у гарпасёлку адбылося маштабнае мерапрыемства – упершыню прайшоў раённы сход дэпутатаў мясцовых Саветаў дваццаць сёмага склікання, на якім прысутнічалі народныя абраннікі ўсіх узроўняў: ад самага нізавога – дэпутатаў сельскіх Саветаў дэпутатаў – да прадстаўнікоў Ушаччыны ў Ніжняй і Верхняй палатах беларускага Парламента. У сходзе прынялі ўдзел наш дэпутат ад Докшыцкай выбарчай акругі №22 старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці» Мікалай Мікалаевіч Канявалаў. Подробнее

  • Пашана па заслугах Д.РАМАНОЎСКІ., Патрыёт №65 от 19 августа 2015 19 августа 2015 14:29 Общество Беларуская

    Тры экіпажы-тысячнікі з'явіліся ў раёне напрыканцы мінулага тыдня ў адной гаспадарцы – ААТ "Ільюшынскі" Подробнее