У пяціпавярховым доме прагрымеў моцны выбух, прычынай якога стаў бытавы газ. Подробнее
Сёлета адзіная ў Беларусі прыватная літоўская сярэдняя школа адзначыць 25 гадоў свайго існавання. Знаходзіцца навучальная ўстанова ў вёсцы Пеляса, што ў Воранаўскім раёне і збірае ў сваіх сценах як школьнікаў, так і дзетак дашкольнага ўзросту — усіх 75 чалавек. Подробнее
Нечаканы скандал узварухнуў ціхую паверхню чысцюткага возера беларускай эстрады. Хвалі — узрушэння ці абурэння (ці за адзін ці за другі бок) — пайшлі далёка, атрымалі рэзананс: Ханок супраць выкарыстання яго песень САМЫМІ тытулаванымі сёння айчыннымі артыстамі… Подробнее
Пад Магілёвам упершыню вяліся раскопкі на месцы, дзе на пачатку вайны насмерць стаялі міліцыянеры. Подробнее
Гасцёўня ў кватэры жыхара Фаніпаля Мікалая ДРАЖЫНА незнаёмым з ім людзям больш нагадвае студыю гуказапісу: нізкая столь пакрыта спецыяльнымі гукапаглынальнымі матэрыяламі, у кутах пакоя знаходзяцца адмысловыя «басовыя пасткі», а прайгравальнік стаіць на скрыні з кварцавым пяском. Подробнее
Расійскі холдынг «Канцэрн Энергамера» ў свой час уклаў каля $5 млн, каб стварыць новае высокатэхналагічнае прадпрыемства ў Фаніпалі. Зараз на ім вырабляюць каля 20 000 лічыльнікаў у месяц, а сам завод з'яўляецца адным з асноўных падаткаплацельшчыкаў Дзяржынскага раёна — аддае ў бюджэт каля $2 млн у год. Подробнее
Аднаўленне з руін беларускіх гарадоў і вёсак, якія жорстка разбурыла вогненная калясніца Вялікай Айчыннай, і асваенне цалінных зямель, час уладарання «царыцы палёў» і з'яўленне ўласнага тэлецэнтра, развянчанне культу асобы і гонка за сусветнае раззбраенне, развітанне з народным паэтам і сустрэча з космасам, а таксама прапаганда мірнага атама, будоўля хімічных прадпрыемстваў-гігантаў, 10-разовая дэнамінацыя і 7-гадовая праграма канчатковай пабудовы камунізму — пра ўсё гэта і многае іншае расказвала чытачам «Звязда» ў перыяд адлігі. Подробнее
Жонка два гады труцiла мужа. У прамым сэнсе: падсыпала атруту яму ў ежу. Мужчыну станавiлася ўсё горш, але ён цярпеў i прасiў жонку перастаць так рабiць. Подробнее
У Копысі будуць адноўлены элементы старажытных умацаванняў. Такое рашэнне прынята пасля таго, як у канцы 2016 года Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне добраўпарадкаваць левы бераг Дняпра — тэрыторыю насупраць Александрыі і так званы Пятроўскі вал. Навуковым кіраўніком работ зацверджана археолаг Вольга ЛЯЎКО. Яна расказала карэспандэнту «Звязды», што канцэпцыя аднаўлення распрацавана на падставе гістарычных картаў, знойдзеных у архівах, і матэрыялаў археалагічных раскопак. Подробнее
Восенню мінулага года ў сталіцы спрасцілі парадак устаноўкі шлагбаумаў у дварах жылых дамоў. Прадстаўнікі дзяржаўнага аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» чакалі, што жыхары сталіцы пачнуць актыўна адгукацца на ініцыятыву ў вясновы перыяд. Подробнее