Уявіце сабе: вы любіце плаваць, займаецеся гэтым відам спорту, але аднойчы прыходзіце ў басейн, а ён… пусты. Подробнее
Закаціла веласіпед у двор, накінула фартух — і пабегла… Першая справа, вядома, сагрэць чалавека. Наталля Каляда ідзе па дровы, выносіць попел, каб можна было распаліць у печы. Потым спяшаецца па ваду да студні. Наступнымі ў чарзе паход у магазін, мыццё падлогі і — хоць крышачку размовы з гаспадыняй хаты. Для сваіх падапечных сацыяльны работнік часта становіцца, бадай, адзіным ратавальнікам ад адзіноты. Подробнее
У Пінскім музеі беларускага Палесся паспяхова працуе выстаўка ўраджэнкі вёскі Калоднае слыннай мастачкі і першай беларускай разьбяркі Гелены Скірмунт, прысвечаная 190-годдзю са дня яе нараджэння, што будзе адзначацца сёлета 5 лістапада. Подробнее
Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў — адна з найбуйнейшых, вядучых і аўтарытэтных грамадскіх арганізацый краіны — неўзабаве адзначыць сваё 30-годдзе. У яго шэрагах — каля 2,6 мільёна чалавек (амаль чвэрць насельніцтва Беларусі!). З іх крыху больш чым 10 тысяч — ветэраны Вялікай Айчыннай. Подробнее
Дзіцячая праграма «Дабраранак» па ўзросце і сама яшчэ дзіця — у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» яна выходзіць крыху больш як 3 гады. Подробнее
Шаноўны чытач! У першых радках ліста да цябе паведамляю, што выразы накшталт «візітная картка мястэчка», «маўклівыя сведкі мінуўшчыны», «маляўнічы куток», «незабыўныя ўражанні», «беларуская Швейцарыя», «маленькі Версаль» і іншыя ў такім духу не прасунуцца на гэтай старонцы ні на радок ніжэй.
Я пакрысе ствараю сціплы турыстычны даведнік, пазбаўлены штампаванага пафасу. У гэтым «буклеціку» ты знойдзеш ідэі для новых вандровак. Подробнее
Чым у лес далей — тым гусцей. Прыказка, што трапна характарызуе сітуацыю на рынку працы. Чым меншы населены пункт, тым больш праблем з працаўладкаваннем, тым складаней знайсці работу Подробнее
Як вядома, адпаведнай пастановай Савета Міністраў з пачатку года ў краіне пачалі дзейнічаць новыя тарыфы на некаторыя віды жыллёва-камунальных паслуг. Подробнее
Многія кнігі беларускіх пісьменнікаў-класікаў і сучаснікаў прыйшлі да нашага чытача менавіта дзякуючы выдавецтву «Мастацкая літаратура». Ужо ў самой яго назве сфармулявана асноўная канцэпцыя працы, скіраванасць на падбор твораў, што маюць выйсці кнігамі. Не так даўно выдавецтва адзначыла 45-годдзе, таму, каб даведацца пра пэўныя вынікі, прынцыпы дзейнасці ўстановы, а таксама планы на будучыню, наш карэспандэнт завітала да дырэктара «Мастацкай літаратуры» Алеся БАДАКА. Подробнее
Да старту «Еўрабачання-2017» у Кіеве засталося менш як два месяцы, а гурт «Navіband», які сёлета прадстаўляе Беларусь, здаецца, зусім не напружваецца на гэты конт. Подробнее