Асноўнымі кірункамі мерапрыемства сталі праблемы дыягностыкі і тэрапіі інсульту, рассеянага склерозу, эпілепсіі, галавакружэнняў, полінеўрапатыі, хваробы Паркінсона, актуальныя праблемы дзіцячай неўралогіі, лячэнне нейраэндакрынных сіндромаў… Подробнее
Так лічыць настаўнік фізічнай культуры Падстарынскай СШ Аляксандр Бахур (на здымку ў цэнтры), які ў сваёй працоўнай дзейнасці кіруецца вядомай мудрасцю: “Раскажы чалавеку – і ён забудзе, пакажы – і ён запомніць”. Подробнее
Ужо ў бліжэйшы час гаспадаркі раёна пачнуць нарыхтоўку кармоў з траў першага ўкосу. У СВУ “Даманава” скончылі ўборку азімай свірэпіцы. Убралі 147 га, нарыхтавалі 1509 тон зялёнай масы. Ураджай гэтай культуры заклалі каля ферм у траншэі на захоўванне. Подробнее
Акцыю, прысвечаную Міжнароднаму дню сям’і, правёў аддзел ЗАГС Івацэвіцкага райвыканкама. Так супала, што акурат на наступны дзень пасля свята сям’і, 16 мая, адразу тры пары ў раёне вырашылі ўступіць у шлюб. Урачыстая цырымонія прайшла на тэрыторыі ПУ “ПК-5 г. Івацэвічы”. Так, жаніхі адбываюць зараз пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, але гэта не абмяжоўвае іх у праве ўзяць шлюб. Подробнее
Пад такой назвай 12 мая ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры, у выставачнай зале адкрылася выстаўка карцін нашага земляка, мастака і паэта Анатоля Галушкі. Першых наведвальнікаў сустракалі болей за паўсотні новых работ. Іх жа чакала і прыемная неспадзяванка – кніга вершаў і прозы “Яблычны Спас”. Подробнее
Івацэвіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана і расследуецца крымінальная справа, якая атрымала даволі шырокі рэзананс: двое мужчын, адзін з іх жыхар Івацэвічаў, другі – Баранавічаў, інсцэніравалі некалькі дарожна-транспартных здарэнняў, якіх на самай справе… не было. Подробнее
Лазня ў в. Воля працуе. Больш за тое, у ранейшым рэжыме – па суботах, а па папярэднім запісе можа працаваць і ў іншыя дні тыдня. Такая магчымасць папарыцца ў сваё задавальненне з’явілася ў аматараў лёгкага пару пасля таго, як лазню ўзяў у арэнду на бязвыплатнай аснове мясцовы жыхар Васіль Філіпчык. Да яго мы і завіталі на днях, каб на свае вочы ўпэўніцца, ці варта займацца лазневым бізнесам у вёсцы. Подробнее
12 мая для вёскі Соміна стаў гістарычным днём. Пуск блакітнага паліва ў дамы – радасная і важная падзея для вяскоўцаў. Подробнее
У мінулую суботу ў Мінску прайшоў велакарнавал, удзел у якім бралі тысячы веласіпедыстаў – маладых людзей і пажылых, мужчын і жанчын. Подробнее
Пра сумнавядомы “выязны” гандаль асоб цыганскай народнасці, калі ў сельскіх населеных пунктах прадаюць коўдры, бялізну, нават электраінструмент, ужо неаднойчы расказвалася на старонках раёнкі. Подробнее