“Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…” – са знакамітых слоў верша Я. Купалы “Спадчына”, пакладзенага на музыку І. Лучанком у выкананні “Песняроў”, пачалося свята юбілею народнага аматарскага аб’яднання з аднаіменнай назвай “Спадчына” ў Даманаўскім СДК 23 ліпеня. Подробнее
Фестываль “Славянскі базар у Віцебску”, які нядаўна завяршыўся, запомніцца і нашаму таленавітаму земляку Анатолію Галушку. Работы Анатолія – тры карціны, а таксама яго кнігі бралі ўдзел у спаборніцтвах на лепшыя работы ў жывапісе і літаратуры. Подробнее
Сёлетні “Славянскі базар” для Наталлі Клютко, настаўніка-дэфектолага ДУА “Косаўскі яслі-сад” і педагога дадатковай адукацыі ДУА “Косаўская СШ”, стаў вельмі значымым – яе прынялі ў Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці. Подробнее
Івацэвіцкі ТЦСАН у рабоце з маладымі інвалідамі знайшоў новую магчымасць – гутарка ідзе пра турыстычны злёт для інвалідаў “Івацэвіцкі мерыдыян-2017”, які праводзіцца другі год запар. І колькасць каманд у бягучым годзе павялічылася, далучыліся каманды з Пінска і Кобрына. А турзлёт – гэта цікавыя сустрэчы, здаровае саперніцтва, калі аб’ядноўваюцца адпачынак, праца, творчасць. Подробнее
Да пачатку ўрачыстасці ў скверы па вуліцы Камсамольскай застаецца некалькі хвілін – і нельга не звярнуць увагу на тое, наколькі шчыльныя шэрагі дзеючых ваенных маракоў і маракоў запасу. Нядзіўна: у 80-я гады прыкладна кожны трэці з ліку маракоў-падводнікаў Паўночнага ваенна-марскога флоту – беларус, а на ўліку ў ваенных камісарыятах краіны зараз – болей за 150 000 ваенных маракоў усіх флоцкіх спецыяльнасцяў. Нашы землякі вылучаліся стойкасцю, адказнасцю і прафесіяналізмам; невыпадкова болей за 40 адміралаў ваенна-марскога флоту СССР і сучаснай Расіі – ураджэнцы Беларусі. Подробнее
Трэці па ліку «Целяханскі бічаўнік” уразіў неверагодна – той колькасцю людзей, якія прыйшлі на свята. Сама культурная праграма была разбіта на дзве часткі, дык вось на вячэрнюю частку са светлавым шоу і дыскатэкай сабралася людзей яшчэ больш. Подробнее
У 2016 годзе Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі ўпершыню арганізавала “Славянскі забег” у рамках святкавання ў Віцебску “Славянскага базару” Подробнее
Цудоўная навіна прыйшла ў наш раён напачатку тыдня: вакалістка Ганна Мікіціч стала ўладальніцай Гран-пры конкурсу “Крылы талентаў”, які праходзіў у Італіі ў г. Рыміні і стаў часткай міжнароднага фестывалю дзяцей і моладзі “Рэгата талентаў”. Подробнее
Колькі памятаюць суседзі дома №51 па вуліцы Леніна Целяханаў, буслоў у буслянцы гадавалася двое, трое, чацвёра, а сёлета ўпершыню – пяцёра! Ніводнага з пяці буслянят не выкінулі буслы з гнязда. Усе выгадаваліся і цяпер яны адзін за адным спрабуюць стаць на крыло. Подробнее
Першы раз пабачыў кавалак кардону з напісанай аб’явай на плоце мо з месяц таму. А пад ёй ля плоту стаялі тры пустыя ўжо скрынкі з рэшткамі зямлі – відавочна, што людзі разабралі прапанаваныя ім гаспадыняй кветкі. Подробнее