Газ, па меркаванні вучоных і аналітыкаў, становіцца крыніцай энергіі нумар адзін ва ўсім свеце. І калі мы запальваем канфорку газавай пліты, каб прыгатаваць вячэру для сям’і, то наўрад ці задумваемся, што за гэтым стаіць праца соцень спецыялістаў службаў газазабеспячэння. У нашым раёне гэтую місію – дарыць людзям камфорт – выконваюць работнікі Івацэвіцкага раёна газазабеспячэння ВУ “Бярозагаз” на працягу не аднаго дзесяцігоддзя. Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў газавай, паліўнай і нафтаперапрацоўчай галіны адбылася сустрэча з работнікамі ўчастка транспарту, уліку расходу і рэалізацыі газу Івацэвіцкага раёна газазабеспячэння ВУ “Бярозагаз”, які ўзначальвае Сяргей Ярошкін. Подробнее
Традыцыйна напярэдадні новага навучальнага года грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын» праводзіць дабрачынную акцыю «Збяром партфель разам», мэтай якой з’яўляецца дапамагчы сабраць у школу дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў. Подробнее
У мінулы чацвер, 24 жніўня, у актавай зале ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ” у рамках работы інфармацыйна-прапагандысцкай групы прайшла сустрэча калектыву прад-прыемства з міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандрам Церахавым. У першай частцы ішло абмеркаванне тэмы “Нацыянальная сістэма адукацыі: актуальныя праблемы і шляхі іх вырашэння”. Подробнее
Па добрай традыцыі, з году ў год на «Дажынках» збіраюцца лепшыя маладыя вясковыя сем'і, каб паўдзельнічаць у раённым этапе рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”. Арганізатарамі мерапрыемства штогод выступаюць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы прафсаюз работнікаў АПК, раённы камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Асноўная мэта конкурсу – замацаванне маладых сямей на сяле, падтрымка прэстыжу сельскагаспадарчых прафесій, а таксама захоўванне сямейных традыцый. Подробнее
Каманда ААТ «Івацэвічдрэў» заваявала трэцяе месца на абласным турзлёце«Прыбужжа – 2017! Маладзёжны квэст».Адкрыты форум-лагер Брэсцкай вобласці «Прыбужжа-2017! Маладзёжны квэст» прайшоў 18-20 жніўня ў Баранавіцкім раёне. На беразе возера Гаць разбілі палатачны гарадок 11 каманд з розных гарадоў і раёнаў вобласці. Усяго ў форуме прыняло ўдзел больш за 300 актывістаў маладзёжнага руху з ліку працоўнай моладзі. Подробнее
“Віншуем, вы сталі пераможцам 36 тура гульні “Удача в придачу” ад “Еўраопт”. Ваш прыз – турыстычная пуцёўка на дзве асобы ў Грузію…” – такое СМС-паведамленне, што прыйшло на тэлефон жыхарцы Івацэвічаў Надзеі Антаноў-скай 1 ліпеня, успрынялося адразу як жарт або нейкая памылка. Аднак, калі эмоцыі сціхлі і адбылася размова ў вялікай сям’і Антаноўскіх, стала зразумела – гаспадыня сямейства На-дзея Апалосаўна і сапраўды “злавіла за хвост” тую самую вядомую птушку шчасця і адзін з зарэгістраваных ёй кодаў стаў выйгрышным. Подробнее
Жніво ў раёне завершана, але ў гэты час у полі шмат і іншых работ – такая праца аграрыяў! Прыбралі сёлетні ўраджай – час думаць пра будучы. Подробнее
В минувший вторник, 15 августа, распахнула свои двери для покупателей аптека «Фарм-Эко». Расположена она на первом этаже торгового центра «Магнит», который находится по адресу: переулок Почтовый, 6 райцентра. Новая аптека сети ООО «Клуб «Фарм-Эко» в Ивацевичах стала шестой в Брестской области. Такие аптеки уже долгое время успешно работают в Иваново, Дрогичине, Березе. Подробнее
На працягу тыдня пад эгідай Івацэвіцкага раённага камітэта ГА «БРСМ» дабрачынны валанцёрскі атрад вучняў Косаўскай СШ шчыраваў у навядзенні парадку пад мурамі палаца Пуслоўскіх. Подробнее
У ДУА “Дзіцячы сад №6 г. Івацэвічы” прайшла актыўная падрыхтоўка да новага навучальнага года. Як расказала загадчыца дзіцячага сада Алена Сарока, праведзены касметычны рамонт усіх груп, а таксама музычнай і спартыўнай залаў. Подробнее