Забегчы дадому на 20 хвілін у абедзенны перапынак, пайсці ў кафэ на бізнес-ланч, паабедаць на працы прыгатаванай напярэдадні “ссабойкай” або перакусіць фаст-фудам – кожны сам вырашае, як правесці свой абедзенны перапынак. Подробнее
…На развітанне я папрасіла патрымаць яе за рукі з тонкімі, як у інтэлігентнай пані, пальчыкамі, і быццам патрымала рукі сваёй маці. Подробнее
Такі ўраджайны год на грыбы, як сёлета, кажуць кааператары Івацэвіцкага райста, якія займаюцца іх нарыхтоўкай, выдаецца раз у дзесяцігоддзе. Старшыня праўлення Івацэвіцкага райста Тамара Варабей казала, што ў 2006 годзе, калі ў нас праходзіў абласны фестываль “Дажынкі”, год быў небывалы на грыбы – яны нарыхтавалі ажно 14 тон баравікоў на экспарт. З той пары прайшло 11 гадоў, і сёлета выдаўся амаль такі ж залаты грыбны сезон: людзі і сабе нарыхтавалі грыбоў на зіму, і здаюць іх кааператарам і прыватным нарыхтоўшчыкам – зарабляюць на іх. У некаторых атрымліваецца і добрая прыбаўка да пенсіі ці да зарплаты. Подробнее
У стагоддзе інфармацыйных тэхналогій настаўнік абавязаны ісці ў нагу з часам. Трэба адпавядаць дзецям, якія цяпер з дзяцінства “на ты” і з камп’ютарам, і з планшэтам, і з іншай тэхнікай. Подробнее
У ДУА “СШ №3 г.Івацэвічы” адбылося пасвячэнне ў вучні прававых класаў. У актавай зале СШ №3 г. Івацэвічы сабралася ў гэты дзень шмат гасцей з ліку прадстаўнікоў сілавых структур: міліцыі, пракуратуры, суда, крымінальнага вышуку, вайсковых часцей. Яны прыйшлі павіншаваць і падтрымаць ва ўрачысты дзень, а таксама ўручыць пагоны юным пяцікласнікам, якія абралі ў вучобе дадатковы кірунак – прававы. Подробнее
В ходе проведения последнего президиума районного объединения профсоюзов изучался вопрос оздоровления и организации досуга тружеников предприятий нашего района. После окончания мероприятия сотрудник “ІВ” побеседовал на данную тему с председателем Ивацевичского районного объединения профсоюзов Ириной Кравчук. Подробнее
Сям’я Міхаіла і Аляксандры Гардзейкаў са Стаек заняла першае месца ў ХІ абласным злёце-фестывалі маладых сем’яў “Вера. Надзея. Любоў”, які прайшоў на мінулым тыдні ў горадзе над Бугам. Подробнее
Як у лесе грыбы, так у ААТ “Святая Воля” ўрадзіла на славу бульба. Што ўраджайны год, то ўраджайны. І бульба адна ў адну – проста золата. Радкі аж параспірала ад клубняў – 470,9 цэнтнера з гектара. Такая ўраджайнасць – рэкордная, бо ў самыя лепшыя гады, захоўваючы тэхналогію вырошчвання, максімальна накопвалі па 430 цэнтнераў з гектара. Акрамя шчырага догляду з боку агранамічнай службы гаспадаркі і захоўвання тэхналогіі вырошчвання гэтай культуры, яшчэ адна прычына бульбянога рэкорду крыецца ў новым бульбаўборачным камбайне “GREMME SE 150-160”, які гаспадарка набыла пад бульбяны сезон за ўласныя сродкі. Менавіта дзякуючы высокавытворчай тэхніцы, атрымалі добрую прыбаўку ва ўраджайнасці – камбайн убірае бульбу без страт і не траўмуе бульбяныя клубні. Подробнее
Згодна з рашэннем раённага выканаўчага камітэта №261 ад 27 ліпеня 2017 года, прынятага на падставе Указа Прэзідэнта “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе 2017 года” аб’яўлены прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу. Подробнее
Да ўборкі цукровых буракоў у ААТ “Падстарынь” прыступілі некалькі дзён назад. Усяго ў гаспадарцы адведзена каля 160 гектараў плошчаў пад салодкія карэнні, але іх ураджайнасць неаднолькавая. Подробнее