Вакцынацыя супраць грыпу распачалася ў Івацэвіцкім раёне. Плануецца, што прышчэпку ад грыпу атрымаюць 40% насельніцтва раёна. Подробнее
Сёння бібліятэкі актыўна спрабуюць прыцягнуць чытачоў, выкарыстоўваючы новыя інфармацыйныя тэхналогіі. Напярэдадні прафесійнага свята бібліятэкараў мы пагутарылі з дырэктарам ДУК “Івацэвіцкая раённая бібліятэчная сетка” Галінай Міхнюк пра тое, як змянілася аблічча цэнтральнай бібліятэкі з улікам тэхнічнага прагрэсу і якім чынам супрацоўнікам ЦБС удаецца не толькі захаваць чытацкую цікавасць, але і прыцягваць у бібліятэку новых наведвальнікаў. Подробнее
Адкрыццё пастаяннага ляснога гадавальніка адбылося ў Клятнянскім лясніцтве ДЛГУ “Целяханскі лясгас” 12 верасня. Напярэдадні прафесійнага свята адкрыццё пастаяннага ляснога гадавальніка для ДЛГУ “Целяханскі лясгас” – знакавая падзея. Да яе ішлі з 2013 года, калі гадавальнік закладваўся як часовы на плошчы 2,8 гектара. У 2015-м прыступілі да будаўніцтва пастаяннага гадавальніка і сёння пастаянны гадавальнік лясных культур адкрытага тыпу месціцца на плошчы 4,9 гектара. Абсталяваны ён адзінаццаццю палівачнымі лініямі з калодзежамі, трыма рэзервуарамі для вады, вадаёмам, адміністратыўным будынкам і помпавай станцыяй. Подробнее
Зацікавіць юнае пакаленне навукай у наш час вельмі няпроста. Не будзем крывіць душой, іншы раз навуковая работа вядзецца чыста на паперы. Каэфіцыент карыснага дзеяння ў такім выпадку нулявы, але ёсць і іншыя прыклады, якія як маякі ў моры служаць арыенцірам і з’яўляюцца прыкладам, дастойным пераймання. Аб адным з іх сёння я і хачу расказаць. Накіроўваюся ў ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”. Тут навуковая работа сярод вучняў вядзецца жывая, сапраўдная. І сустрэча з настаўніцай біялогіі Тамарай Рыгораўнай Пясецкай і яе юнымі навукоўцамі Алінай Горбач, Ангелінай Пытляк, Наталляй Макарэвіч (на здымку) пакінула ў душы натхненне. Як здорава, што ў нас ёсць такія настаўнікі, неабыякавыя да прыроды, сапраўдныя патрыёты і вельмі цікавыя людзі. Побач з такімі хочацца не тое што дзецям, а і самому расці, развівацца. Але па парадку. Подробнее
Чацвёрты год запар ААТ “Белаграпрамбанк” праводзіць маштабную рэспубліканскую акцыю “Твае першыя фінансы”. За гэты час веды і падарункі атрымалі болей за 250 тысяч пяцікласнікаў нашай краіны. І напачатку новага навучальнага года па ўсёй Беларусі для вучняў 5-х класаў сельскіх і гарадскіх школ праводзяцца ўрокі фінансавай граматнасці, дзеткам уручаюцца кнігі, у цікавай і даступнай форме расказваецца аб гісторыі з’яўлення грошай, аб неабходнасці дзейнасці банкаў, аб тым, як правільна карыстацца грашыма, што такое ўклады, крэдыты, банкаўскія карткі і інш. Подробнее
У Івацэвіцкім раённым аддзеле Следчага камітэта нараўне з вопытнымі супрацоўнікамі паспяхова працуюць і маладыя, сярод якіх кіраўнік падраздзялення Вадзім Лішко адзначыў Аксану Корзун і Дзяніса Валошчыка (на здымку). Супрацоўнік “ІВ” напярэдадні прафесійнага свята пагутарыў з кожным з гэтых маладых супрацоўнікаў, пацікавіўся: што непакоіць іх як следчага і як грамадзяніна, разгляд якіх спраў найбольш уразіў кожнага з іх! Подробнее
Яшчэ адзін спецыялізаваны клас па кірунку “Бяспека жыццядзейнасці” з’явіўся ў СШ №4. Менавіта на базе гэтай школы створана адзіная ў горадзе эксперыментальная пляцоўка профільных класаў па такім напрамку. Подробнее
Пасля знаёмства з Вадзімам і Ганнай Афіцэравымі, гаспадарамі аграсядзібы “Лоўчы” ў Быцені, пачынаеш разумець, што толькі сапраўдны патрыёт роднага краю можа зрабіць такое сур’ёзнае кап-укладанне ў даволі рызыкоўны бізнес, які звязаны з агратурызмам. Тым болей, што ў дадзеным выпадку назіраецца не толькі жаданне “ўкласці і адбіць” грошы, але і дапамагчы цудоўнаму мястэчку з багатай гісторыяй “знайсці сябе” ў новых рэаліях часу. Подробнее
У мінулым годзе сайт “Подзвіг народа” наведаў жыхар Івацэвічаў 42-гадовы Мікалай Чуйко, які хацеў больш падрабязна даведацца пра ваенны шлях Антона Краўчэні – свайго дзеда-франтавіка з Козікаў, які ваяваў у складзе войск 1-га Беларускага фронту супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў і быў цяжка паранены ў жорсткім баі пад Берлінам у красавіку 1945-га года. Подробнее
Такі дэвіз сям'і Анішчык з вёскі Падстарынь. У гэтым годзе яны будуць прадстаўляць наш раён на абласным конкурсе «Самая здаровая сям'я». Конкурс праводзіцца ў мэтах прыцягнення ўвагі да фарміравання ў грамадстве станоўчага іміджу сям'і, прапаганды сямейных традыцый і каштоўнасцей, якія са-дзейнічаюць здароваму ладу жыцця. Арганізатарамі выступаюць Брэсцкі аблвыканкам і абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Подробнее