Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Навагрудскім раёне нагадвае, што юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць у гарадах абласнога падпарадкавання і г. Мінску, з 1 жніўня 2018 г. наяўныя грашовыя сродкі і (або) банкаўскія аплатныя карткі абавязаны прымаць з выкарыстаннем касавага абсталявання з устаноўленым сродкам кантролю падаткавых органаў (СКПО). Подробнее
Праведзены дзяржкантролем маніторынг ходу вясенняй пасяўной выявіў шэраг парушэнняў у яе арганізацыі. Не выкаранены факты скажэння аператыўнай справаздачнасці аб гатоўнасці тэхнікі. Подробнее
Праведзены камітэтам аналіз эфектыўнасці вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі паказаў, што ў 6 раёнах з 17 (35,2%) дапушчана зніжэнне вытворчасці (вырошчвання) БРЖ: Ваўкавыскім (96,3%), Зэльвенскім (99,5%), Мастоўскім (99,8%), Астравецкім (93,1%), Свіслацкім (99,9%), Слонімскім (97,5%), вытворчасці малака – у 3 раёнах з 17 (17,6%): Дзятлаўскім (99, 4%), Астравецкім (98,9%), Ашмянскім (97,5%). Подробнее
Артыкулам 212 Жыллёвага кодэкса прадугледжаны абавязак таварыстваў уласнікаў забяспечваць абслугоўванне аб’ектаў нерухомай маёмасці і прыдамавой тэрыторыі. Подробнее
Лета на парозе, а з ім і адкрыццё пляжнага сезона. Берагі вадаёмаў вось-вось запоўняцца аматарамі паплаваць і паляжаць на сонейку. Дзе купанне дазволена, а дзе не? Ці гатовыя пляжы і прыбярэжныя зоны прыняць адпачывальнікаў? Што чакае грамадзян, якім «закон не пісаны»? Аб гэтым і не толькі ў нашым матэрыяле. Подробнее
– Мне вельмі падабаецца чытаць публікацыі ў рубрыцы «Праект газеты «Гісторыя Навагрудчыны ў старым альбоме», дзе расказваецца пра людзей нашага краю, людзей, якія пакінулі значны след у гісторыі раёна, – паведаміла падчас тэлефоннага званка ў рэдакцыю Валянціна Сцяпанаўна Калала. – Час праходзіць непрыкметна. Пасталелі мы, учарашнія школьнікі Купіскай базавай школы, даўно выйшлі на заслужаны адпачынак нашы настаўнікі… Я хацела б, каб на старонках газеты расказалі пра вельмі чулага і справядлівага, клапатлівага, адказнага і добразычлівага чалавека – нашу настаўніцу Алену Мікалаеўну Касцюкевіч. Жанчыну, якая пасля смерці маёй матулі Марыі Антонаўны Каранеўскай, таксама настаўніцы гэтай школы, стала для мяне другой матуляй. Вось так, з пяшчотай у голасе, цеплынёй і любоўю расказвае пра сваю любімую настаўніцу Валянціна Сцяпанаўна. Подробнее
пад такой назвай 24 мая ў Навагрудку прайшоў раённы бацькоўскі сход. Мерапрыемства праводзілася ў фармаце адкрытага дыялогу прадстаўнікоў сістэмы адукацыі, аховы здароўя, духавенства, РАУС і РАНС з бацькамі. Подробнее
У мінулы аўторак у Навагрудку прайшоў абласны злёт студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў і маладых спецыялістаў Гродзеншчыны.У форуме прынялі ўдзел старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» І.Г. Жук, старшыня Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта А.М. Маркевіч, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў А.М. Кардаш, старшыня Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў С.В. Мішарын, намеснік старшыні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта С.М. Каралько. Подробнее
З кожным годам мяняецца і прыгажэе наша Навагрудчына. Добраўпарадкаваныя дамы і двары, акуратныя вуліцы і дарогі – усё гэта радуе вока. І побач – пустыя дамы, з забітымі вокнамі, напалову разабраныя, з падворкамі, якія зараслі бур’яном. Некаторыя з такіх дамоў даўно пара б знесці. Але не ўсё так проста. У якім бы стане ні знаходзіўся дом – гэта прыватная ўласнасць. Подробнее
25 сакавіка каталіцкія вернікі святкавалі Уваход Гасподні ў Іерусалім, або Вербную (Пальмавую) нядзелю. Святочныя богаслужэнні прайшлі ва ўсіх храмах краіны. Шматлюдна было ў касцёле Святога Міхала Арханёла г. Навагрудка. Подробнее