15 сакавіка ў нашай краіне адзначалася адно з галоўных дзяржаўных свят – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Традыцыйна акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!» праходзіць з 12 па 15 сакавіка ва ўсіх рэгіёнах краіны. Свае першыя пашпарты рабяты атрымліваюць з рук кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх дзеячаў і іншых заслужаных і паважаных людзей краіны. Усебеларуская акцыя БРСМ «Мы – грамадзяне Беларусі!», ідэйным натхняльнікам якой з 2004 года выступае ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», заняла дастойнае месца сярод рэспубліканскіх патрыятычных праектаў, карыстаецца папулярнасцю і падтрымкай з боку органаў дзяржаўнай улады. За гэты час праект аб’яднаў тысячы юнакоў і дзяўчат. Подробнее
Калі мы першага верасня ідзём у школу, то вельмі хвалюемся. Першы званок… Ён такі важны для нас. З вуснаў дырэктара гучаць імёны і прозвішчы тых, хто праславіў гімназію, хто змог паказаць трывалыя веды па матэматыцы, фізіцы, біялогіі, хіміі, філалогіі і іншых дысцыплінах. Кожнаму дапытліваму і стараннаму вучню хочацца быць у ліку лепшых. І для дасягнення гэтай мэты ў нашай гімназіі створаны ўсе ўмовы. Подробнее
Больш чым за 30 гадоў існавання наша гімназія №1 (раней сярэдняя школа №6) зведала шмат якасных змен як у вучэбным працэсе, так і ў матэрыяльна-тэхнічным аснашчэнні. За гэты час ва ўстанове склалася шмат добрых традыцый, якія захоўваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Пры гэтым з кожным годам у жыццё ўвасабляюцца новыя карысныя, цікавыя і крэатыўныя ідэі. Так, адной з важных падзей гэтага навучальнага года стала адкрыццё музея «Наша школа ўчора, сёння, заўтра». Подробнее
Як хутка імчацца школьныя гады… Пару месяцаў – і мы выпускнікі. Колькі прыемных успамінаў сабралася за гэты час! Найбольш усяго шчаслівых момантаў звязана з аднакласнікамі, якія заўсёды падымуць настрой, падтрымаюць у цяжкую хвіліну і дапамогуць у любой справе. Мы ўсе розныя, але за гады вучобы сталі адной камандай і добрымі сябрамі. Сваёй непасрэднасцю і харызматычнасцю вылучаецца наш аднакласнік Максім Басцюк. Подробнее
22 марта этого года исполняется 75 лет со дня трагической гибели жителей Хатыни. Историю о том, как фашисты ворвались в деревню, согнали всех ее жителей в сарай и подожгли, знает каждый, но то и дело история той страшной трагедии дополняется подробностями. Подробнее
Адразу некалькі навагрудчан звярнуліся ў рэдакцыю з просьбай расказаць, як цяпер можна выкарыстаць чэкі «Маёмасць» і «Жыллё», атрыманыя некалі, і як быць тым, хто ў свой час іх не аформіў? Паспрабуем разабрацца ў сітуацыі разам. Подробнее
Карыес зубоў, перыядантыт (парадантоз), няправільны прыкус… Кожны з нас знаёмы з гэтымі праблемамі не па чутках: распаўсюджанасць стаматалагічнай паталогіі ўжо ў двухгадовых дзяцей набліжаецца да 30%, у падлеткаў дасягае 98%, а ў сталым узросце абсалютна здаровую ротавую поласць маюць толькі адзінкі. Подробнее
– Мая малая радзіма – вёска Заполле. Простая, звычайная, але такая родная і дарагая майму сэрцу. Для мяне Заполле – гэта мая родная зямля, дзе я нарадзілася, дзе вырасла і з якой звязана ўсё маё жыццё, – такімі словамі пачынае нашу размову Вера Іванаўна Жых. Подробнее
Кожны месяц, у адпаведнасці з графікам, у працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый, навучальных устаноў і гаспадарак адбываюцца сустрэчы, на якіх прысутныя атрымліваюць інфармацыю аб найбольш важных падзеях эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця краіны. Не застаюцца без увагі праблемы рэгіёну. Удзельнікі сустрэч маюць магчымасць выказаць заўвагі і прапановы, задаць пытанні па хвалюючых іх тэмах і атрымаць кампетэнтныя адказы. Подробнее
15 сакавіка першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь М.У. Рыжанкоў правёў выязны прыём грамадзян у Навагрудку. На прыём звярнуліся жыхары не толькі Навагрудчыны, але і іншых рэгіёнаў краіны. Кола пытанняў – ад асабістых да сацыяльна значных, якія закранаюць інтарэсы ўсіх грамадзян краіны. Подробнее