Раённы тур рэспубліканскага конкурсу-алімпіяды «Школа бяспекі — 2018» прайшоў на базе ДУА «СШ № 5 г. Навагрудка». Подробнее
Сёння разнастайнасцю фабрычных кандытарскіх вырабаў нікога не здзівіш, аднак у апошнія гады ўсё больш папулярнымі становяцца тарты на заказ. Фотаздымкі тартоў, якія пячэ Алёна Генец, я ўбачыла ў інтэрнэце. Кожны з іх, на мой погляд, сапраўдны твор мастацтва. І мне захацелася пазнаёміцца з іх аўтарам. Я накіравалася ў аграгарадок Уселюб, дзе зараз жыве Алёна з сям’ёй. Сустракала мяне сям’я салодкім падарункам – вясеннімі пірожнымі ад Алёны. Подробнее
У дзяцінстве Ксенія любіла гуляць з пісталетамі. Захапленне лялькамі прыйшло намнога пазней, калі дзяўчынка вырасла.– Першую ляльку я пашыла ў дзявятым класе на школьны конкурс, – расказвае Ксенія Скварада. – Гэта была «Беларусачка» ў нацыянальным касцюме. Вынік работы ўразіў і настаўнікаў, і аднакласнікаў, і саму дзяўчыну. Як аказалася, выраб лялькі – вельмі цікавы і захапляльны занятак. За першай лялькай атрымалася другая, трэцяя… Подробнее
Тры гады таму ААТ «Вялікая Крыніца» ўзначаліла З.М. Калала. Час паказаў, што на пасадзе кіраўніка яна – на сваім месцы. Зоя Міхайлаўна валодае рэдкім талентам паспяхова спалучаць прывабнасць і працавітасць, пяшчоту і патрабавальнасць, мэтанакіраванасць і творчасць. Сапраўдная жанчына, клапатлівая маці і паспяховы кіраўнік, яна ведае цану дасягненням, не любіць азірацца назад і ніколі не перастае вучыцца. Подробнее
Быць міліцыянерам – значыць шчыра, верна і адважна служыць дзяржаве і грамадству і пры першай неабходнасці ісці на дапамогу людзям. 4 сакавіка сваё прафесійнае свята адзначылі тыя, хто дваццаць чатыры гадзіны ў суткі знаходзіцца на варце нашага спакою і бяспекі. Урачыстасць з нагоды Дня беларускай міліцыі, якая сёлета адзначыла 101 гадавіну, адбылася ў актавай зале Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў 2 сакавіка. Подробнее
3 сакавіка ў Гродзенскай міжраённай СДЮШАР прафсаюзаў «Фаварыт» дырэктару ўстановы З.Д. Шулькевіч, выхаванцу школы А. Шыдлоўскаму і яго трэнеру І.Б. Літвінскаму былі ўручаны ўзнагароды рэспубліканскага і абласнога спартыўных клубаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ). Нагодай паслужыла паспяховая работа школы ў галіне развіцця прафсаюзнага спорту, а таксама выніковы ўдзел юнага біятланіста ў I Сусветнай зімовай гімназіядзе, якая прайшла ў пачатку лютага ў Грэноблі (Францыя). Подробнее
Быць бліжэй да кліента, аказваць якасныя і запатрабаваныя паслугі – стратэгія развіцця КУП «Навагрудскі КБАН». Напярэдадні вясенняга свята прадпрыемства зрабіла добры падарунак навагрудчанам – свае дзверы адчыніў філіял бытавых паслуг «Бытавічок». Подробнее
Дзеля таго, каб нагадаць грамадзянам пра меры бяспекі на вадаёмах, супрацоўнікі РАНС і раённай арганізацыі выратавання на вадзе працягваюць прафілактычную работу з насельніцтвам і праводзяць сумесныя прафілактычныя рэйды. Подробнее
У Беларусі пачалі дзейнічаць новыя правілы для міжгародніх маршрутак. Цяпер яны павінны перайсці на рэгулярны графік руху і ездзіць па вызначаным маршруце і па раскладзе. Закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» прадаставіў дадатковыя гарантыі пасажырам і павысіў адказнасць перавозчыкаў. Галоўная мэта новаўвядзення – забяспечыць бяспеку пасажыраў. Подробнее
На першай сесіі Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання, якая адбылася 6 сакавіка, яго старшынёй выбраны Сяргей Васільевіч Мішарын. Подробнее