Для паляпшэння бізнес-клімату ў краіне з 26 лютага 2018 года ўступаюць у сілу «Агульныя санітарна- эпідэміялагічныя патрабаванні да зместу і эксплуатацыі капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання», зацверджаныя Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 года №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва». Подробнее
На мінулым тыдні прайшла відэаканферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў СМІ, на якой былі падведзены вынікі работы інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці. Подробнее
26 лютага ў 01.48 у Навагрудскі РАНС ад відавочцы паступіла паведамленне аб пажары жылога дома ў аг. Нёўда Навагрудскага раёна. Калі выратавальнікі прыбылі на месца, дах быў цалкам ахоплены агнём. Як паведамілі суседзі, у доме магла знаходзіцца жанчына. Звяно газадымаахоўнай службы неадкладна адправілася на выратаванне ў палаючы будынак. Подробнее
24 лютага ў спартыўна-біятлонным комплексе «Сялец» прайшло зімовае спартыўнае свята «Навагрудская лыжня», якое ў гэтым годзе было прысвечана 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства сабрала 46 каманд і каля 300 удзельнікаў. Шмат было і балельшчыкаў, якія прыйшлі падтрымаць сваіх калег, сяброў і родных. Подробнее
Афрыканская чума свіней (АЧС) — гэта віруснае, асабліва небяспечнае заразнае захворванне свіней, якое праяўляецца ліхаманкай, кровазліццямі, запаленчымі, абменнымі некратычнымі зменамі ў розных органах. Чумой яго назвалі таму, што захворванне вельмі хутка перадаецца і пры непрыняцці экстранных мер вырастае да памераў эпізаатыі, наносячы свінагадоўчай галіне велізарны эканамічны ўрон. Подробнее
27-гадовая навагрудчанка Таццяна Д. – маці трох малалетніх дзяўчынак. Старэйшай з іх 6,5 года, сярэдняй — 5 і самай малодшай — 4 гады. 18 мая 2017 года судом Навагрудскага раёна дзяўчынкі былі прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне і змешчаны на дзяржаўнае забеспячэнне ў аддзяленне сацыяльнага прытулку ДУА «Навагрудскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр». З гэтага часу жанчына стала абавязанай асобай. Судом ёй было прадпісана неадкладна працаўладкавацца і выплачваць сродкі, патрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей. Подробнее
МТК «Харосіца» – адзіная ферма ў раёне, дзе ўжо не першы год усё малако атрымліваюць толькі сортам «экстра». Такая зайздросная стабільнасць дасягаецца плённай і мэтанакіраванай працай СВК «Нягневічы» па павышэнні прадукцыйнасці дойнага статка. Каб адшукаць сакрэты малака найвышэйшай якасці, мы завіталі на МТК «Харосіца». Подробнее
З нагоды двух свят, якія сёлета ў нашай краіне адзначаюцца 23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і 100-годдзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – у Навагрудку прайшлі святочныя ўрачыстасці. Подробнее
Патрымаць у руках сапраўдную баявую зброю – мара не толькі хлопчыкаў, але і дзяўчынак. Адчуць сябе ваеннаслужачымі ў чацвер змаглі вучні сярэдніх школ горада і навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Подробнее
У камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне стану і выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду. Подробнее